Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Такая псіхалагічная матывіроўка жорсткасці ўласціва многім біблейскім кнігам — яна не страціла сваёй актуальнасці і ў новы час — у перыяд фарміравання нацый, фарміравання іх ідэалагічных асноў і пастулатаў, абумоўленых ідэяй вызвалення, перспектывай свабоднага развіцця.
Менавіта так разумеў будучыню ўсіх славянскіх народаў пасля перамогі над ненавісным рускім царызмам у 1863 г. М. Бакунін: «Я думаю, што Украіна... і Беларусь будуць самастойнымі сябрамі агульнаславянскага саюза. Я патрабую толькі аднаго, каб кожнаму народу, кожнаму малому ці вялікаму племю былі дадзены мажлівасш і правы самім вырашаць свой лёс»1. Так пісаў ён у вядомай адозве «Да расійскага, польскага і ўсіх славянскіх народаў»,
1 Беларускі сцяг (Коўна). 1922. №4. С. 12.
78
апублікаванай пазней у эмігранцкай газеце Герцэна «Колокол» напярэдадні паўстання 1863 г.
Арганічны гуманізм нацыянальнавызваленчай барацьбы, асабліваў яе абарончых партызанскіх формах («Дубіна народнай вайны», Л. Талстой), дзе на першым плане змаганне за элементарныя чалавечыя правы, за права жыць у дружбе з усімі народамі свету, бо на свеце няма народа, які сам хацеў бы ваяваць. — сутнасць публіцыстыкі К. Каліноўскага. яго велізарны ўклад у сусветную духоўную спадчыну.
Менавіта духам такога актыўнага, змагарнага гуманізму прасякнута ўся паэзія Ф. Багушэвіча — актыўнага ўдзельніка паўстання. Нягледзячы на паражэнне паўстання, ён з верай і надзеяй глядзеў у будучыню. Ён верыў у нязломнасць духу «тутэйшага» чалавека. бачыў усе перавагі яго над панамі і чыноўнікамі, цвяроза ацэньваў прычыны трагедыі паражэння.
Такім чынам, паўстанне 1863 г. было не выпадковым бунтам радыкальнай шляхты, а ўсенародным змаганнем у абарону сваіх нацыянальных і чалавечых правоў, г. зн. глыбока гуманным і заканамерным пасваёй маральнай і палітычнай сутнасці. Гэты факткрасамоўна пацвярджае беларуская літаратура парэформеннага часу.
Менавітазыходзячы з пазіцый К. Каліноўскага, яго аднадумцаў, г. зн. з пазіцый актыўнага гуманізму, Ф. Багушэвіч працягвае гэтую традыцыю, хоць у іншыхумовах і іншымі метадамі.
Навізна гуманістычнай канцэпцыі Ф. Багушэвіча заключаецца ў тым, што яна арганічна звязана з ідэяй нацыянальнага Адраджэння Беларусі. Працягваючы ідэі К. Каліноўскага, ён спалучае ідэю сацыяльнага разняволення сялянства з нацыянальным адраджэннем народа, апорай на яго духоўныя традыцыі і кулыурныя здабыткі, у першую чаргу на родную мову. Працягваючы традыцыі В. ДунінаМарцінкевіча і яго паслядоўнікаў, Багуіпэвіч надае ім гістарычную маштабнасць і абгрунтаванасць, разглядаючы іх у кантэксце новых сацыяльнагістарычных з’яў і працэсаў.
Зыходзячы з рэалістычных прынцыпаў, набліжаючы мастацкую творчасць да патрэб і імкненняў беларуса, у цэнтры сваёй творчасці ён ставіць вобраз героя, які пачынае ўсведамляць сваё месца ў жыцці, сваю стваральную місію, сваю чалавечую годнасць. Ідэя маральнай рэабілітацыі змяняеццатутусведамленнем чалавечай годнасці, павагі даўсіх нацый і народаў. Ідэя ўзвышэння чалавека з народа, ідэя гуманістычнага самасцвярджэння. якая пазней у Я. Купалы будзе сфармулявана як праграмны адраджэнскі дэвіз «людзьмі звацца».
Так, маральны кодэкс лірычнага героя Ф. Багушэвіча і яго сучаснікаў і паслядоўнікаў (Я. Лучыны, А. Гурыновіча, А. Ельскага, М. Косіч і інш.), бадай, найбольш яскрава выяўлены ў вершы «Ахвяра», дзе на першы план вылучаны рысы патрыятызму і гуманізму, сапраўднай чалавечнасці:
79
Маліся ж, бабулька, да Бога, Каб я панам ніколі не быў: He жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў
Каб за край быў умерці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога свайго не акпіў, Каб не здрадзіў за грошы свой люд...
Каб сваю мне зямельку араць
I ўмерці на ёй хоць калі.
Дык прасі ж ты ў Бога, малі, Каб я панам ніколі не быў!2
2 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 7778.
80
Марыя Бяспалая (Мінск)
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ
Ў ВЯСКОВЫМ АСЯРОДДЗІ 1920х ГАДОЎ
Пытанне аб зараджэнні беларускай нацыянальнай ідэі, яе ўспрыманні рознымі коламі грамадства даследавана дастаткова шырока. Толькі заапошнія гадыз’явілася шматработ. прысвечаных гэтайтэматыцы ўрозных яе праявах, Сярод іх можна назваць «Гісторыю культуры Беларусі». Адзін з яе аўтараў, Л. Лыч. разглядае праблемы нацыянальнага адраджэння праз прызму адраджэння нацыянальнай культуры. Іншым яго праблемам — станаўленню сістэмы нацыянальнай адукацыі. фарміраванню нацыянальнай інтэлігенцыі. аналізу поглядаў відных дзеячаў беларускага Адраджэння прысвечаны артыкулы Л. Пурышавай, В. Хоцінай. навуковыя працы М. Крукоўскага і інш.
Адаак пры аналізе работ, прысвечаных нацыянальнай ідэі, можна заўважыць, што аб’ектдаследавання абмежаваны вузкімі рамкамі актыўнага грамадства ці тычыццатэарэтычных праблем. Па аб'ектыўных прычынах (зза адсутнасці фактычнага матэрыялу) не разглядаецца распаўсюджванне нацыянальнай ідэі сярод малаадукаваньгх народных мас, не аналізуецца працэс росту іх нацыянальнай самасвядомасці.
На нашу думку. гэтая з’ява можа быць добра адлюстравана на прыкладзе пашырэння нацыянальнай ідэі ў вясковым асяроддзі 1920х г. Шматлікія архіўныя дакументы дазваляюць паказаць гэты працэс з пазіцыі вясковага жыхара, як бы на мікраўзроўні.
Выразнай праявай распаўсюджвання нацыянальнай ідэі ў масах тагачаснага грамадства стаў працэс ранняй беларусізацыі. Аб ім навуковая літаратура звестак амаль не дае, таму будзем карыстацца ў асноўным матэрыяламі архіваў.
Думкі аб нацыянальным Адраджэнні ўзніклі ў розных кутках рэспублікі, яго актыўнымі праваднікамі з’яўляліся настаўнікі. Яны стваралі і ўзначальвалі беларускія культурнаасветніцкія гурткі, галоўным відам дзейнасці якіх сталатэатральная самадзейнасць. Некаторыя настаўнікі ў адзначаным накірунку дзейнічалі самастойна. Напрыклад,у красавіку 1921 г. школьнікі і моладзь вёскі Весніцы Барысаўскага павета паставілі п’есу Ф. Аляхновіча «Калісь». Перад пачаткам спектакля настаўніца сказала прамову аб карысці асветніцгва. Настаўнік Цімкавіцкай школы I. Платон пісаў: “Я ў школе святочнымі днямі часта разыгрываю з вучнямі із беларускіх народных твораў і навучыў іх пець беларускія песні. У Бытчы прайшоўшымі
81
святамі я з вучыцелямі ставіў «Па рэвізіі», «Пашыліся ў дурні», «Чорт і баба», «Антон Лата». У Кішчанскай Слабадзе перад Калядамі я паставіў толькі «Па рэвізіі»і «Паўлінку»” 1.
Пад кіраўніцтвам настаўнікаў і пры іх самым актыўным удзеле працавалі беларускія драматычныя гурткі амаль пры кожнай школе на Ігуменшчыне, многа такіх добраахвотных аб’яднанняў існавала на Случчыне і іншых месцах. Адзін з першых гурткоў, які падняў праблему Адраджэння, арганізавалі настаўнікі мястэчка Крайск, на Барысаўшчыне, яшчэ ў красавіку 1920 г. Рэпертуар гурткоў у большасці складаўся з беларускіх п’ес, прычым зыходзілі са сваіх магчымасцей, асабліва складана аказвалася падабраць выканаўцаў жаночых роляў. He прыходзілася вельмі перабіраць з памяшканнямі: спектаклі ладзілі ў школе, у хацечытальні, нават у сялянскіх свірнах. на таку. Затое дэкарацыі і адзенне акцёраў былі самымі натуральнымі, ды і сюжэт п'есы як найлепш упісваўся ў навакольнае асяроддзе. Змест п’есы. яе мова былі для гледачоў блізкімі і зразумелымі, а галоўнае — яны чулі, што гучыць са сцэны, значыць існуе, захавалася сваё, роднае слова, жарт, прымаўка. Сам працэс падрыхтоўкі спектакля, апантанасць моладзі не мог не захапіць і астатніх вяскоўцаў, стварыць уражанне нейкай незвычайнай падзеі.
У сувязі з актывізацыяй беларускага руху перад кіруючымі органамі паўстала пытанне адбору беларускіх п’ес для пастановак самадзейнымі калектывамі. У кантцы 1922 г. спіс быў апублікаваны, у яго ўвайшлі 42 п’есы дванаццаці аўтараў, напрыклад «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Антось Лата» Я. Коласа, «Калісь», «Чорт і баба» Ф. Аляхновіча, «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў», «Ганка» У. Галубкаіінш.2.
Найбольш шырокаераспаўсюджанне ідэя беларусізацыі знайшла на Барысаўшчыне. Напачатку 1921 г. адсюль паведамлялі: «Беларусы павета сталі арганізоўвацца. таму патрэбны беларускія п’есы і ноты». Гэтая акалічнасць мела пад сабою гістарычныя карані. Яшчэ ў 1905 годзе сярод вучняў гарадскога вучылішча ўзнік беларускі гурток, праца якога хутка была забаронена па прычыне здрады аднаго з сяброў. На пачатку 1914 г. у гэтым жа вучылішчы, акрамя дзейнасш адноўленага беларускага гуртка. распачынаецца праца па збіранню народных твораў, знаёмству з роднай мовай. Аднак першая сусветная вайна прыпыніла гэтую работу. У паслярэвалюцыйныя гады зноў пачынаецца праца на ніве беларускага Адраджэння, робіцца збор на карысць беларускага фонду, ставяцца беларускія спектаклі. Праўда, гэтаму перашкаджае частая перамена фронта, але пасля стабілізацыі палітычнай сітуацыі справа зноў ажывае '.
1 Дзяржаўны архіў Мінская вобласці (ДА MB). Ф. 324, воп. 1. спр. 155, арк. 36.
2 Тамсама. Спр. 170. арк. 446.
3 Тамсама. Ф. 585, воп. 1, спр. 1, арк. 6.
82
Слухачы Барысаўскіх павятовых двухмесячных педагагічных курсаў, на якіх займаліся настаўнікі з усіх валасцей, на сходзе 29 чэрвеня 1921 г. па ініцыятыве М. Таразевіча з крайскага гуртка «Вянок» стварылі беларускі гурток пры курсах. Яны паставілі перад сабой мэту «пашырэння беларускай кулыуры шляхам пастаноўкі спектакляў, чытання лекцый, выступленняў хору і арганізацыі літаратурных вечароў»4.
Гурток прасіў дапамогі ў мясцовага камітэта палітасветы, дэманструючы сваё жаданне працаваць на платформе савецкай улады. Для пачатку патрэбны былі беларускія плакаты, падручнікі па беларусазнаўству і беларускай літаратуры, газеты, тэатральны рэквезіт. Аднак кіруючая арганізацыя зза адсутнасці сродкаў нічым дапамагчы не змагла.
Справа беларускага Адраджэння агрымала моцны імпульс пасля прыезду ў Барысаў А. ІванаваКазельскага. У жніўні 1921 г. на другім агульным сходзе беларускага гуртка пры настаўніцкіх курсах ён зрабіў даклад аб агульным стане беларускай культуры і прапанаваў стварыць пастаянна дзеючы гурток у Барысаве, прыцягнуўшы да працы ў ім мясцовых беларусаў. Гэтая ініцыятыва дазвалялазахаваць у павятовым цэнтры хаця б адну беларускую культурнаасветніцкую арганізацыю. Ен выступаў некалькі разоў і вельмі пранікнёна гаварыў аб неабходнасці «падцягнуцца, каб не было закідаў, што беларусы нічога не ўмелі, не ўмеюць і не зробяць у будучыні» 5.