• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    3 Тамсама.
    ’ Тамсама.
    69
    Акрамя вышэйназваных, у ментальнасці насельніцтва Беларусі адлюстраваліся і некаторыя іншыя ідэі адкрытага грамадства. Напрыклад, у свядомасці часткі грамадзян нашай краіны замацавалася разуменне важнасці такіх каштоўнасцей і ідэалаў адкрытага грамадства, як дэмакратыя і лібералізм, рынкавая эканоміка, прыватная ўласнасць. шырокая свабода слова, друку, веравызнання і да т. п. У той жа час другая частка жыхароў Беларусі, наадварот, аддае відавочную перавагу каштоўнасцям закрытага. па сутнасці, аўтарытарнататалітарнага грамадства: планавае дзяржаўнае кіраванне эканомікай, аўтарытарызм, пэўнае абмежаванне свабоды слова, друку, негтрыняцце апазіцыйных рухаў і г. д.
    Аб падобным своеасаблівым расколе сучаснага беларускага грамадства на два лагеры. якія можна даволі ўмоўна назваць «дэмакратычны» і «аўтарытарнакансерватыўны», пераканаўча сведчаць наступныя вынікі агульнарэспубліканскага апытання, праведзенага ў маі 1998 г. па рэпрэзентатыўнай выбарцы сацыялагічнай лабараторыяй Андрэя Вардамацкага «НОВАК». У адпаведнасці з імі, на пытанне «Калі б у бліжэйшы час адбыліся выбары, за якую партыю Вы б прагаласавалі?» адказы дэмакратаў і кансерватараў раздзяліліся амаль пароўну. Так, за Камуністычнуто партыю Беларусі (Чыкін) гатовы прагаласаваць 5,5%усіх апытаных; за Партыю камуністаў беларускую —4,5%; утой часякза Аб’яднаную грамадзянскую партыю і за Партыю Беларускага Народнага Фронту — адпаведна па 4,3% рэспандэнтаў. У той жа час «затрудніліся адказаць» на пастаўленае пытанне каля паловы ўсіх апытаных(45,9%),а 18,4%рэспандэнтаўувогуленепайпіліб натакія выбары !.
    Вынікі агульнарэспубліканскага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльнаэканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) у снежні 1997 г., таксама засведчылі, што беларускае грамадства ў сучасны перыяд даволі глыбока расколата. Так. калі адна частка (прыблізна 2530%) усяго насельніцтва шчыра сумуе па часах «развітога сацыялізму», то другая частка ( каля 20%), наадварот, хацела б жыць па прынцыпах рынкавай эканомікі і дэмакратыі ў незалежнай дзяржаве. Прычым даныя групы з’яўляюцца, па сутнасці, непрымірымымі антаганістамі. якія шчыра перакананы ў сваёй праўдзе і гатовы актыўна адстойваць свае асабістыя пазіцыі6.
    Такім чынам, гграведзены аналіз беларускіх фальклорныхтвораў (прыказак і прымавак) і вынікаў сацыялагічных апытанняў паказаў, што ў ментальнасці беларусаў адначасова суіснуюць як ідэалы адкрытага, так і закрытага грамадстваў (напрыклад, ідэалы дэмакратыі — і аўтарытарызму; індывідуалізму — і калектывізму). Данае даследаванне засведчыла, што ў менталітэце грамадзян Беларусі існуе своеасаблівы «раскол» палініі прыманненепрыманне ідэй адкрытага грамадства. Пераадолець ці зменшыць відавочную
    5 Гл.: Навіны. 1998. 19 чэрв.
    6 Гл.: Навіны. 1998. 1 крас.
    70
    «ментальную расколатасць» грамадзян нашай краіны ў бліжэйшы час уяўляецца практычна немагчымым, бо дзеля дасягнення гэтай мэты неабходна выпрацоўка такой універсальнай нацыянальнадзяржаўнай ідэі. якая магла б аб'яднаць, кансалідаваць наша «расколатае» грамадства. На мой погляд, такая аб’яднальная нацыянальная ідэя можа быць у канцэнтраваным выглядзе выражана ў насіупнай трыадзінай фармулёўцы: «дабрабыт свабода духоўнасць».
    71
    Уладзімір Агіевіч (Мінск)
    ІДЭАЛЫ I СІМВАЛЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
    Праўда пра гістарычны лёс беларускага народа і культуры, пра грамадскія ідэалы і традыцыі пазначаеццаў гістарычных постацях. Такім быў ГеоргійФранцыскСкарына(23 красавіка 1476, Полацккаля 1550, Падуя), чыйсветапоглядз’яўляеццаўвасабленнем нацыянальнай ідэі як гармоніі веры, ведаў і дзейнасці. Вялікі патрыёт. прадчуваючы набліжэнне нацыянальнай трагедыі ў будучых варунках гісторыі, выбраў свой спосаб супраціўлення катастрофе, заклаўшы невынішчальныя духоўныя грунтаванні нацыі. Сімвалам процістаяння і цвёрдасці стала гісторыя яго імя. Для такой геніяльнайасобы яно значыла сцвярджэнне справы ўсяго жыцця. Свабодна прыняўшы другое імя — Францыск (Францішак — у беларускай транскрыпцыі), уступаючыў сярэдневяковы цэх кніжнікаў з яго эзатэрычнай мараллю, дзе патрабавалася называць «братоў» толькі ўзятымі імёнамі, ён насуперак карпаратыўнай этыцы не адрокся ад хроснага — Георгій. Для свядомасці сапраўднага хрысціянінатакі актазначаў бы духоўную здраду, роўную адрачэнню ад Бога, ад бацькоў, ад радзімы.
    Наша культура з канца XVI і да канца XVIII ст. апынулася ў неспрыяльных гістарычныхумовах. Хрысціянскі народувесьчас падстаўляў шчаку. Паступова, пачынаючы з 1697 г., з дзяржаўнага ўжытку выцяснялася родная мова, набіралі тэмп дэнацыяналізацыя і нацыянальная канвергенцыя вярхоў грамадства. Інтэлектуальная эліта губляла сацыяльную базу ў родным народзе, палемічная літаратуразахлынулася ў езуіцкіх абдымках. У такіхумовах кнігі Скарыны, яго навуковафіласофскую спадчыну спасцігланезайздросная доля. Першадрукі асветніка ўжываліся ў якасці пераплётаў канцылярскіх кніг ці вокладак іншых выданняў. He варта гаварыць, што разам з заняпадам нацыянальнасці і культуры беларусаўліцвінаў забывалася імя Скарыны, і не толькі Георгій, але і Францыск.
    Імперская палітыка пад лозунгам «уз'яднання рускіх зямель» прынесла парадаксальны плён: разам з русіфікацыяй (дакладней — маскалізацыяй, бо русаў па вызначэнню нельга русіфікаваць) сюды вярнулася праваслаўе як афіцыйна санкцыянаваная дзяржавай ідэалогія. Незайздросны лёс, аднак, паяднаў Беларусь з духоўнымі першаасновамі. Спрадвечная вера продкаў не апынулася пад уціскам. і таму пад'ярэмны народ змог хоць неяк уздыхнуць, узняцца на адраджэнне, успомніўшы, што на абсягах краіны ад полацкай Сафіі да гародзенскай Каложы, ад Вільні да Турава — старадаўніх сталіц —
    72
    скрозь стаялі цэрквы, якія засведчылі, што пачатковай формай масавай хрысціянізацыі было праваслаўе, якое выхавала сацыяльнапсіхалагічныя рысы беларусаў, спрычынілася да генезісу наныянальных традыцый. А ў іх фарміраванні браў фундаментальны ўдзел Скарына.
    У час абвостранай барацьбы з антытрынітарыямі для хрысціяніна Скарыны было актуальным падкрэсліць веру ў Бога «во тронцн едннаго». Прынцып траічнасці мысліцельасветнік ужывае ў класіфікацыі законаў быцця і жыцця, у філасофскай трактоўцы святла і цемры, у прыватных, здаецца, справах, такіх як форма аднаго з ягоных знакаў прыпынку, створанага і для стылёвых мэтаў — афармлення тэкстаў у выглядзе трох крыжыкаў і рыскі на ўзор увогнутага меніска + + ^ — + Бог айцец, + Бог сын, + Бог Дух u Святы. Апошні элементдвойчы выяўлены на гравюрным партрэце для ўказання на факг спачывання Святога Духа на прадметах пад покрывам злева ківота і справа станмы, а тры крыжыкі ўкампанаваны на плакетцы з імёнамі і прозвішчам Скарыны.
    Скарына ёсць сімвал вышыні грамадскіх ідэалаў, ягонае імя, якое ён бараніў, не раўнуючы «як пчолы і тым падобныя бароняць вулляў сваіх», павінна значыць шмат што і для сучаснікаў, ідая нашчадкаў. У якой меры навука спрыяе такому разуменню?
    Адказзалежыць адтаго, даякой «навукі»звярнуцца. ВосьСкарынаў прадмове «Во всю Бнвлмю» піша: «В сей кннзе... богь вседержнтель познавань бываеть»1, а ў прадмове да другой кнігі развівае тэму: «Пншеть бо Філон фнлософь слова Саломоновы, (які)... прнводнть нась кь познанню сотворнтеля бога... презь речн вндомые, сотвореные от него»2. Скарына сцвярджае пазнавальнасць Бога. А што гаворыць «навука»? Яна не доўга мудрагеліць: «Ф. Скорнна обосновал вдею непознаваемостн Бога...»3, гэта значыць, сцвярджае нешта дыяметральна супрацьлеглае. Што ж можна ггісаць пра Скарыну, не разумеючы дакументаў, тэкставых і графічных твораў асветніка?
    У адным з падуанскіхдакументаў пра экзамены ў царкве св. Урбана 5 лістапада 1512 г. найсвяцейшай калегіі слаўнейшых дактароў мастацтваў і медыцыны быў прадстаўлены не «бедны юнак», як сцвярджаецца ў даследаваннях, а знакаміты муж — dominus viri, «doctissimus juvenis artitus doctor, pauper», «qui q[ui]dem juvenis ar[titus] doctor p[rae]fatus nominit[abatu](r) d[ominus] Franc[iscu]s q[uon]d[am] d[omi]ni Luce Scorina de Poloczk[o] o[riginarius] Ruthenus»,штозначыць:«...найвучонейшымаладыдоктарвольных мастацтваў, паўпер», «які сапраўды малады artitus доктар ... (сын) нябожчыка спадара Лукі Скарыны з Полацка, па паходжанню русін». Падача
    1 Докторь Францнскь. Предьсловне // Бытья. Прага: Скорнна, 1519. Л. в (адв.).
    2 Докгорь Францнскь. Предословне // Премудрость Божмя. Прага: Скорнна, 1518. Л. а (адв.) в.
    3 Подокшнн С. А. Становленне н развнтне фнлософской мыслн в XXVIII вв. // Очеркн нсторнм наукн н культуры Беларусн. Мн., 1996. С. 105.
    73
    і пераклад гэтага месца ў акадэмічным зборніку дакументаў і матэрыялаў — памылковыя4 і ўяўляюць сабою яшчэ адзін узор інтэлектуальнага падлогу, калі замест адэкватнага сэнсу:«... які папярэдне сказаў [паведаміў, заявіў у перадэкзаменацыйнай прысязе. — У. А.], што часта называецца спадаром Францыскам» (а гэта звычайна для члена ордэна паўпераў, дзе ён меў прынятае імя).—даеццатакі пераклад: «... якіносіцьімя панаФранцыска». Перакладчыкі і рэдактары замянілі дзеяслоў nominito (часта называцца) на дзеяслоў nomino (іменаваць), не заўважаючы, што насіць імя нейкага пана — недарэчна, але ж і выкінуць з пратакола слова dominus — не адважыліся. Відавочна, што «часта называцца спадаром Францыскам» і «насіць імя пана Францыска» маюць тую сэнсавую несумяшчальнасць, што, часта называючыся адным, можна мець і іншае імя.
    Яшчэ выпадакінтэлектуальных выкрутасаў звязаны з няздольнасцю «навукі» прачытаць кірылічныя літарыаўтограф Скарыны на гравюрным партрэце, дзе славянскаю вяззю першадрукар крыптаграфуе: Георгі Францыск Скарына. Напомнім, што Скарына дубліруе інфармацыю пра Георгія сімвалам Пчалы — сузор’я, пад якім ён нарадзіўся і якое ўваходзіцьу экліптыку на дзень св. Георгія 23 красавіка (6 мая па н. с.).
    Тэма пчалы, звязаная з нараджэннем, небезадносна перацякае з гравюры ўтэкст. У шырока вядомай цытаце з прадмовы да кнігі «Нуднфь» (19 лютага 1519 г.) Скарына, гаворачы пра богаўгоднасць учынку біблейскай гераіні, якая дзейнічала насуперак запавету «Не забмвай нн еднна»5 — «Не забі!» (Вых. 20: 13), — прыводзіць паэтычнае параўнаннепаралель пра адносіны жывых істот да радзімы: «Понеже от прнроження зверн, ходяцне вь пустынн, знають ямы своя. Птйцн, летаюіцме по возьдуху, ведають гнезда своя. Рнбы, плываюшнепо морюнврекахь, чуютьвнрысвоя...»6. Скарына палічыў патрэбным улучыць і сімвал часу свайго нараджэння — пчалу, тое, што янасабою знамянуе для яго: «Пчелы нтымь подобныя боронять ульевь свонх. Тако жь н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велнкую ласку нмають»7. Відавочная сувязь распрацоўкі тэмы патрыятызму і месца нараджэння абумоўлена не алегорыяй пчалы — сімвала працавітасці. а стасункамі канкрэтнымі і прадметнымі для хрысціяніна: асабістым «прнроженмем» пад сузор’ем Пчалы і атрыманнем хроснага імя свайго нябеснага патрона.