• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    He менш паказальны анекдатычны казус з фіксацыяйу другім падуанскім пратаколе руціннага акта сплачэння жаменаў, г. зн. грашовага ўнёску (datio) за права здаваць экзамены (што ў пратаколах пазначалася лацінскай літарай d
    4 Францыск Скарына: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988. С. 6364.
    5 Докторь Францнскь. Предословне // Мсходь. Прага: Скорнна, 1519. Л. в.
    6 Докторь Францяскь. Предословне // йуднфь. Прага: Скорнна, 1519. Л. в (адв.).
    7 Тамсама.
    74
    і пры ёй пастаўленай сумай. напрыклад: d. 3 gr., што азначала: прыняты ўнёсак у 3 грошы). У выпадку са Скарынам пратакаліст зафіксаваў сам факт унясення платы: «Secretaris reg[er]it datio[ni]»8 — «Сакратар рэгіструе ўнясенне». Але ж якую гісторыю з сакратарствам доктара Скарыны ў невядомага караля невядомай Дакіі ці Дацыі прыдумалі «скарынаведы»!
    А як з аднаго перакладнога слова «заграднік» (са старанямецкай на старачэшскую) можна было надзяліць першадрукара яшчэ адной спецыяльнасцю — садоўніка, «прымусіць» яго працаваць гадамі для каралеўскага двара! Фактычна ж Фердынанд I гаворыць не пра садоўніка. а пра чалавека. які для Пражскага Града —рэзідэнцыі каралёў і епіскапаў, быў «нашым заграднікам», г. зн. жыхаром паза Градам, які «ў каралеўстве Чэшскім быў чужынцам»9.
    У рэшце рэшт не варта было б успамінаць пра анекдоты, калі б плён гэтакай калянавуковай дзейнасці не выкарыстоўваўся ў працэсе выхавання і адукацыі новых і новых пакаленняў, чые грамадскія ідэалы спавіваюцца палеатывамі, нацыянальныя традыцыі аказваюцца нашпігаванымі домысламі, на месцы каштоўнасцей і вартасцей культывуюцца сурагаты, з чаго падсвядома вырастае нацыянальны нігілізм, а свядома выхоўваецца некампетэнтнасць.
    Калі паводле эклектычных прынцыпаў маецца адна ісціна ці вера для «прафанаў» з нізоў, адругая —для «пасвечаных» вярхоў, калі «афіцыйным захавальнікам спадчыны» даспадобы свавольнічаць самым відавочным чынам са Скарынавым іменем і справамі, то якія маральныя патрабаванні будуць рэалізоўвацца праз свядомасць выхаванага імі новага пакалення?
    Нагадаем Купалавы радкі, напісаныя ў роспачы:
    Нязнанай сілай правіць светам
    Пачатак, бытнасць і канец Народ таўпехаецца ў гэтым, Як стада зблуканых авец.
    Людзі не ўсвядомяць сябе суб’ектамі нацыянальнай гісторыі, пакуль не асэнсуюць адэкватна грамадскія ідэалы і не авалодаюць нацыянальнымі градыцыямі, пакуль не ўсвядомяць ролю і значэнне ў іх фарміраванні Георгія (Францыска) Скарыны — асобы сусветнага значэння, філосафагуманіста, біблеістагерменеўтыка, які за чвэрць стагоддзя да М. Каперніка насуперак рымакаталіцкай дагматыцы і інквізіцыі, паводлесваіх гомацэнтрычныхуяўленняў паставіў у цэнтр духоўнай сферы жыцця чалавека. чыё прадвызначэнне ўбачыўу адпаведным творчым адказе на актсвайго тварэння, а фізічнаастранамічны цэнтр сцвердзіў за Сонцам, тым самым паклаўшы падваліны навукі Новага часу.
    8 Агісвіч У. Сі.мвалічныя знакі Скарыны // Беларуская думка. 1996. № 11. С. 158.
    9 Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. даведнік. Мн., 1988. С. 578.
    75
    Нагадаем і прарочыя словы М. Багдановіча:
    Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага яснага дня, —
    калі ён ад «безнадзейнасці» павернецца да каштоўнасцей духоўнай спадчыны, да крыніц сваіх нацыянальных традыцый і з верай у нямарнасць намаганняў продкаў ачысціць ад пылу і бруду гісторыі свяшчэнныя сімвалы.
    Менавіта ва ўмовах атаясамлення электарату з народам нарадзілася адпаведная заду.ма стварыць «нацыянальную ідэю», якая, паводле сваёй безнадзейнасці. нагадвае гтрагавітае імкненне злавіць Драптаха—казачную Жарптушку, завалодаць «філасофскім каменем» або «эліксірам маладосці». выяўляючы адсутнасць разумення таго, што нацыянальная ідэя не ёсць катэгорыя, паняцце, тэорыя. Гэтажывая тканка народнагажыцця напрацягу гістарычнага часу ўсіх пакаленняў народа. Тое. што робіцца намаганнямі гэтых пакаленняў, нельга зрабіць высілкамі «генератараў размышляціны».
    Усе разважанні сучасных аўтараў пра нацыянальную ідэю (беларускую, рускую і любую іншую), а асабліва прага да яе акадэмічнага абгрунтавання паказваюць. што яны забыліся або не знаёмы з гегелеўскай абсалютнай ідэяй і спосабам яе самаразвіцця да стану ўвасаблення ў дзяржаўнасці (прускай манархіі). Яны не ведаюць як пра яе гносеалагічны сэнс і змест, так і пра яе анталагічнае жыццё і гісторыю. Сукупнасць нашых ведаў (і самасвядомасці) у формах мастацтва. філасофіі і рэлігіі ёсць — нацыянальная ідэя. Формы грамадскай свядомасці — модусы нацыянальнай ідэі. праз якія канкрэтызуецца адзінства асобы, грамадства. нацыі. зліццё нацыянальнага суб’ектаі аб’екта. Беларуская нацыянальная ідэя, якая ўсё яшчэ існуе як пераважна абстракцыя ў многіх адносінах (але існуе!), мае ў сваёй канкрэтыцы быцця перспектыву быць поўнасцю раскрытай як адзінства практычнай і тэарэтычнай ідэі, бо сваімі вызначэннямі «нацыянальная» і «беларуская» яна ўтварыла сваю «прыроду», у якой нараджаецца «нацыянальны дух». Акурат ён і ўвасобіць усю паўнату нацыянальнай ідэі.
    Задаволіць патрэбу ў нацыянальнай ідэі можна адзіным спосабам — зрабіць нацыянальнакультурныя каштоўнасці здабыткам кожнага грамадзяніна. ператварыць гістарычны антагенез народа ў філагенез кожнай асобы, якая сама вырашае для сябе, што такое «нацыянальная ідэя» без падказак з боку нарыхтоўшчыкаў сурагатаў.
    А пакуль што беларуская нацыянальная ідэя мала чым адрозніваецца ад хрысціянскай, па меншай меры ў сферы светаадчування і паводзін — этыкі, а значыць. янатоесная духоўным каштоўнасцям Скарыны. Нельга замяніць summa summarum нацыянальнага быцця нейкай алхімічнай формулай, як нельга гаварыць самаўпэўнена ад імя народа (бо голас народа — гэта голас Божы). што дазваляюць сабе і апантаныя гардыняй інтэл£генты і палітычныя шчыравальнікі. Зусім іншая справа. калі пад нацыянальнай ідэяй разумеецца той ідэал, да я кога і мкнецца дзяржава. няхай гэта будзе імкненне кагонебудзь дагнаць і перагнаць або жыць паводле мудрасці, палюдску, людзьмі звацца.
    76
    Мікалай Грынчык (Мінск)
    ПРАБЛЕМА ГУМАНІЗМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ
    ЛІТАРАТУРЫ ПАРЭФОРМЕННАГА ПЕРЫЯДУ
    Новая беларуская літаратуразараджалася на багатых гуманістычных традыцыях папярэдняга этапу і, у першую чаргу, на традыцыях Ф. Скарыны і М. Гусоўскага, а пазней выкарыстоўвала велізарны вопытеўрапейскіх літаратур, асабліва блізкамоўных, славянскіх. Яшчэз часоў першага беларускага Адраджэння (XVI ст.), культурнаасветніцкай дзейнасці Скарыны, яго сучаснікаў і паслядоўнікаў гуманізм становіцца духоўнай асновай, унутраным пафасам шматграннай грамадскай і кул ьтурнай дзейнасці першага пакалення беларускіх адраджэнцаў XVI ст. У яе аснове хрысціянская этыка і мараль, імкненне палепшыць жыццё простага народа, «люду паспалітага». шляхам удасканалення саслоўных адносін паміж багатымі і беднымі, шляхам распаўсюджання духоўнай культуры і асветы.
    Трагічны вопыт Т. Мюнцэра — сучасніка Скарыны — засведчыў, што іншага шляху няма.
    Гэтыя гуманістычныя традыцыі былі паспяхова прадоўжаны і ўзняты на новы сацыяльнагістарычны ўзровень у творчай дзейнасці прадстаўнікоў новай беларускай літаратуры пачатку XIX ст., т. зв. рамантычнаэтнагарафічнайплыні(Я. Баршчэўскі,Я. Чачот, А. ВярыгаДарэўскі, А. Рыпінскі, В. Каратынскі і інш.). Сваё завяршэнне гэтая тэндэнцыя знаходзіць у творчасці першага прафесійнага пісьменніка — В. ДунінаМарцінкевіча. Пасутнасці, уся багатая літаратурная спадчына прысвечана адной надзвычай высакароднай і гуманістычнай ідэі — ідэі маральнай рэабілітацыі беларускага прыгоннага сялянства якраз напярэдадні рэформы 1861 г.
    У гэтых адносінах яна апярэджвала многія, больш развітыя еўрапейскія літаратуры і станоўча ўплывала на станаўленне гуманістычных ідэй свайго часу Так званая «тэорыя класавага салідарызму» ў творчасці В. ДунінаМарцінкевіча — гэта, па сутнасці, трансфармацыя формулы прагрэсу Ф. Скарыны ў новых гістарычных умовах. значнаўзбагачаная і паглыбленая новымі нацыянальнымі кампанентамі на стадыі іх пачатковага фарміравання пасля «вясны народаў» 1848 г.
    Тэорыя класавага салідарызму, як вядома, аказала прыкметны ўплыў на многія сферы грамадскай самасвядомасці (асабліва натворчасць т. зв. пачынальнікаў у дарэформенны перыяд).
    Такім чынам, гуманізм становіцца дамінантнай рысай беларускай літаратуры на пачатковым этапе яе зараджэння і фарміравання нацыянальна
    77
    патрыятычнай праблематыкі. Усё, што пярэчыла гэтаму універсальнаму прынцыпу гуманізму, спачування да народа, своеасаблівага піетэту народнай маралі і традыцый, па сутнасці, заставалася паза межамі сапраўднага мастацтва, яго эстэтычных нормаў і арыентацый.
    Аднак магутны ўздым нацыянальнавызваленчай барацьбы народаў Еўропы ў першай палове XIX ст. засведчыў, што гуманізм літаратуры — катэгорыя не іманентная, нязменная, а цесна звязаная з сацыяльнагістарычным лёсам свайго народа, яго імкненнем да лепшай, свабоднай будучыні.
    Натуральна, што навізна эстэтычных крытэрыяў найбольш выразна выступае ў публіцыстычных жанрах паэзіі і прозы, прызначаных для непасрэднай і адкрытай агітацыі масавай і выхаваўчай работы. Як тут не нагадаць нашу слаўную «Мужыцкую праўду» Каліноўскага — выдатны твор патрыятычнай публіцыстыкі ў сусветнай літаратуры, які стаіць побач з такімі славутымі выданнямі, як «Колокол» Герцэна, рэвалюцыйнапатрыятычнымі лістоўкамі Дж. Гарыбальдзі, публіцыстыкай «Маладой Еўропы» і інш.!
    Пры ўсёй жорсткасці палітычнай палемікі, скіраванай супраць «жандарма Еўропы» — расійскага царызму — пераважаючым тут застаецца гуманістычны пафас, ідэя абароны прыгонных сялянскіх мас, у тым ліку і рускіх, сцвярджэнне іх чалавечых правоў, абарона слабейшых перадбрутальнай сілай манархічных структур.
    Па сутнасці. размова тут ідзе пра абарону безабаронных людзей, пра іх фізічнае і маральнае выратаванне, пра іх далейшае існаванне. Калі мець на ўвазе менавіта такое разуменне збройнага чыну паўстанцаў Каліноўскага, то яно, па сутнасці. не выходзіць за межы традыцыйнага. Прэцэдэнтужо існаваў — гэта класічныя біблейскія ўзоры актыўнага гуманізму, паводле якога народ здольны не толькі абараніць сябе, але бязлітасна знішчыць ворагачужынца. Так, у вядомай прадмове да кнігі «Юдзіф» Ф. Скарына ўслаўляе ваенны подзвіг жанчыны, якая вымушана пайсці на жорсткасць, ратуючы родны горад Вефулію ад ворага.