• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    2.	Хрысціянства, адзінае па духу —наўзроўні чалавечым. інтэлектуальным, сацыяльным — шматстайнае. БНІ не мае на ўвазе аднадумства як адну адзіную думку, але развіваецца і існуе ў цэлым спектры падыходаў і меркаванняў.
    3.	БНІ. як і хрысціянства, — і мэта, і эталон, і спосаб дасягнення мэты. Беларуская нацыянальная ідэя. які хрысціянства, —істратэгія, і тактыка.
    4.	БНІ, як і хрысціянства, грунтуецца на аптымізме.
    5.	I хрысціянства, і БНІ — канструктыўныя.
    БНІ — гэтаразуменне сусветныхпалітычных і кулыурных працэсаўу іх цэласнасці. Наша беларускасць — вельмі прагматычны крок, бо за ёю ўжо ёсць значны духоўны патэнцыял, а за хрысціянствам — велізарная духоўная сіла.
    Што датычыць знешняга боку праблемы ўзаемадачынення БНІ і рэлігіі, хрысціянства, то тут важна адзначыць, што нацыянальная ідэя, будучы накіраванай на свабоду асобы і адначасова калектыўнае дзеянне, удала спалучаеццаз дзвюма асноўнымі на Беларусі формамі хрысціянства — праваслаўем з яго ідэяю калектыўнасці, саборнасці, і каталіцтвам з яго большай заземленасцю і ўстаноўкай на індывідуальнасць.
    У сваёй кнізе «Хрысціянства і беларускі народ» Адам Станкевіч адзначаў, што хрысціянства прынесла беларускаму народу кулыуру і асвету, паняцце грамадскайсправядлівасці: «Хрысціянства... прынеслаў Беларусь граматнасць... гэта... пабуджалатворчыінстынктнародаіразвівалаягонацыянальную асаблівасць, прычыняючыся да большага зліцця... плямён у адно цэлае нацыянальнае. Хрысціянства... вытваралаў народзе супольную веру, погляды, традыцыю, кулыуру. народную душу... тварыла родную інтэлігенцыю... Нацыянальнаюідэяйбылаідэярэлігійная ...»4.
    4 Станкевіч А. Хрысціянства і беларускі народ. Вільня, 1940. С. 7, 66.
    50
    Раскрываючы расійскую нацыянальную ідэю як «самаўладдзе, праваслаўе, народнасць» і польскую як«рэспубліка, каталіцызм, годнасць», праф. Юрый Хадыка вызначыў беларускую нацыянальную ідэю як «талерантнасць, дэмакратыя. талака». Нацыянальнай рэлігіі, як бачым, беларусы на маюць, а нацыянальная ідэя (а не асобны яе складнік) не можа быць рэлігійнаю.
    Справяддіва лічыць, што ў розныя часы беларускую нацыянальнасць падтрымлівалі розныя канфесіі, і з гэтага пункіу гледжання добра, што беларусы не аднаканфесійныя. Так, паводле А. Станкевіча, «нацыянальная ідэя беларускага народа выплывае... з палітычнакультурнай супярэчнасці Захаду і Усходу, з кантрасту,... якіх падкладам з’яўляюцца рознасці праваслаўя і лацінскага каталіцтва»5.
    Стаўшы рэальным фактарам фарміравання беларускай нацыі, хрысціянства ў Беларусі мела магутны стваральны характар. Прыйшоўшы ў Беларусь з Кіева. моцна звязанае зусёй візантыйскай культурай, хрысціянстваз самага пачатку знаходзілася падуплывам Апостальскай сталіцы. Надумку ж А. Станкевіча, Царква ў Беларусі была ў еднасці з Рымам ажно да пачатку XII ст. Таму не дзіўна, што беларусы маюць шмат супольных (не раз’яднаных на праваслаўныхі каталіцкіх) святых: Кірыла і Мяфодзій. Вольга, Уладзімір Вялікі, Барыс і Глеб, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі.
    Магутны аўтарытэт гэтых святых дая беларусаў палягае, папершае, на сімвалічным увасабленні ў гэтых постацях цэльнага, непадзельнага хрысціянства, падругое, вядомасць святых абумоўлена іх шырокім удзелам і актыўнасцю ў грамадскакультурным жыцці Беларусі, што выходзіла за межы чыстарэлігійнагажыцця. Выяўляючы менталітэт маладога этнасу, вышэйпамянёныя постаці аб'ектыўна выявілі адзін з асноўных архетыпаў беларускасці — імкненне да бесканфліктнасці, — тое, што служыла і служыць перадумовай экуменізму.
    Сярод беларусаў пануе стэрэатып, што мы — хрысціяне, аўжо потым — праваслаўныя ці католікі. Адна асоба Ф. Скарыны чаго вартая, калі даследчыкі дагэтуль спрачаюцца, праваслаўным ці католікам ён быў. Ф. Скарына абапіраўся на раннехрысціянскія ідэі, калі яшчэ не было падзелу. Таму перад ім простане існавалатакой праблемы —католік ці праваслаўны. Ф. Скарына апярэдзіў свой час, ён прадбачыў праблемы сённяшняга дня, калі для Беларусі з яе падзеленасцю экуменізм. бадай што, адзіны паратунак.
    Мне думаецца. што беларусы рэалізуюць сваю нацыянальную ідэю праз духоўнакультурную місію. якая, будучы накіраванай на сябе саміх, грунтуецца на глыбокай веры ў Боскую міласэрнасць і самакаштоўнасць кожнай асобы і любога шляху да Бога. Такое светаўяўленне рана ці позна прывядзе нас да выніковага экуменізму. Хацелася б толькі, каб святары і іерархі хрысціянскіх канфесій павярнуліся да беларушчыны. а ўжо там — колькі заўгодна
    5 Станкевіч А. Хрысціянства і беларускі народ. С. 176.
    51
    прыкладаў і спосабаў еднасці. Прыняць і падтрымаць беларушчыну — гэта значыць не толькі праявіць хрысціянскую літасць, але і засведчыць разуменне таго. што як кожная канфесія і рэлігія нясе ў сабе часціні^ Божага Адкрыцця, так і кожная нацыянальная культура выяўляе гэтае Божае Адкрыццё пасвойму па прычыне розных традыцый.
    Я веру, што канчатковая мэта чалавецтва — жыццё дасканалых людзей у дасканалым свеце — у прынцыпе дасягальная, але немагчымая не толькі без адзінства хрысціян, але і без сусветнай уніі ў плане рэлігійным, дзяржаўным, нацыянальнакультурным. Чаму мы, беларусы, не можам даць прыкладтакога шляху?
    ГРАМАДСКІЯ ІДЭАЛЫ
    Ў БЕЛАРУСКАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ I СУЧ АСІІАЙ РЭАЛЬНАСЦІ
    Рыгор Грудніцкі (Наваполацк)
    Уладзімір Глушакоў (Мннск)
    Мікалай Рыбко
    (Мінск)
    Эдуард Дубянецкі (Мінск)
    Уладзімір Агіевіч (Мінск)
    | Мікалай Грынчьік~| (Мінск)
    Марыя Бяспалая (Мінск)
    Уладзімір Трамбіцкі (Мінск)
    Алесь Шпакоўскі (Мінск)
    Рыгор Грудніцкі (Наваполацк)
    САЦЫЯЛЬНАЯДНАЛЬНАЯ ФУНКЦЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ
    Грамадская супольнасць — не натоўп, часова аб'яднаны выпадковай мэтай. Гэта складаная цэласнасць, адзінства. якое забяспечваецца перапляценнем як аб’ектыўных, так і суб’екгыўных чынткаў, сярод якіх не апошняе месца належыць нацыянальнай ідэі. Менавіта нацыянальная ідэя, устойлівасць яе функцыянавання, глыбіня пранікнення ў народную свядомасць задаюць пераважны тып грамадскіх сувязей, формы самаўяўлення і самаразумення, спосаб і характарусведамлення сваёй «іншасці». Гэта значыць, што нацыянальная ідэя задае спецыфічнасць бачання свайго месца «ў свеце і ў людзях». Найперш нацыянальная ідэя ўзвышае да стану свядомасці адчуванне сваёй адметнасці. Тое, што ў этнічных групах толькі адчуваецца як рэакцыя на «чужых» ды «іншых», у нацыянальнай групе паўстае як асэнсаванне і разуменне ўласнай еднасці. Інакш кажучы, этнічная група адно «перажывае» сябе, і гэтае перажыванне ёсць толькі рэакцыя на «чужых», што жывуць па суседству. У гэтых перажываннях «сваё» — гэта рэфлекс адлюстравання «чужога». Сваё — гэта звычайнае і звыклае, простае і натуральнае, што кожную хвіліну ёсць маё і са мной. Яно сваё не таму, што створана мною, а таму, што адвеку належала мне і адсутнічала ў чужога. Сваё — бо нязменнае, паза часам, але ў прасторы, бо прывязвае мяне да «майгодругога», да гэгага месца. робіць мяне «тутэйшым».
    Адзінства «тутэйшых» не культывуецца свядомай і мэтанакіраванай дзейнасцю, хутчэй яно спантаннаінтуітыўнае. Гэтае адзінства падтрымліваецца традыцыяй. Да яго характарыстыкі больш пасуе тэрмін «звычаёвы». Гэта «звычаёвае адзінства». Яно не ёсць вынік інтэнцыйных намаганняў, а дасягаецца спантаннай рэгуляцыяй праз уздзеянне на індывіда «звыклага» асяроддзя («маё месца») і бліжэйшага канкрэтнага атачэння («мае сваякі»), Уласнае ўяўленне этнічнай групы аб самой сабе ёсць толькі негатыўны адбітак вобраза «чужакоў». Апошні аспект важна падкрэсліць: усё не сваё ёсць чужое. 1 ўсякая пагроза свайму — гэта пагроза адвечнаму і належнаму, гэта сусветная катастрофа. Але і наадварот: пагроза чужому мацуе сваё, стварае для яго спрыяльныя ўмовы існавання, захоўвае «натуральны» лад жыцця. Гэта азначае. што ваўяўленнях сацыяльных груп, якія не дасягнулі нацыянальнага адзінства і нацыянальнай свядомасці, пераважае адчуванне адметнасці, непадабенства, самогнасці, памежнай формай якіх ёсць супрацьпастаўленне «свой чужы».
    55
    Тоеснасць этнічнай групы. зразумела, не зводзіцца да гісторыі рода, але грунтоўна абумоўлена радавой традыцыяй. Менавіта праз традыцыю перадаюцца ў пакаленнях групавыя нормы і каштоўнасці. Наследаванне гэтых нормаў і каштоўнасцей адбываецца непасрэдна, у назіранні, ва ўзаемадзеянні са «сваімііншымі». А гэта абмяжоўвае свядомасць этнічнай групы, надае ёй лакальны характар. Гэтая свядомасць «негістарычная» і негістарычная прынцыпова. Яна не дасягае самасвядомасці.
    Існаванне этнічнай супольнасці ёсць «быццёўзнешнасці», ідэнтычнасць якога задаецца наяўнасцю «варожагачужога».
    Зусім іншы характар мае жыццё нацыі. Асаблівасці нацыянальнагажыцця найбольш поўна выяўляюцца ў грамадскай свядомасці і ў культурнай спадчыне. Адразу неабходна заўважыць, што гэтыя асаблівасці зусім не азначаюць супрацьпастаўленасці, «несумяшчал ьнасці» нацыі і этнічнай групы. На маю думку, гэта адрозненні найперш «узроўневыя», у іх пераважае не адмаўленне, а «зняцце», не супрацьпастаўленне, а пераасэнсаванне і перастварэнне.
    Як і свядомасць этнічнай групы, нацыянальная свядомасць мае лакальны характар. Больш таго, нацыянальная свядомасць узвышаецца да сцвярджэння сваёй «велічы». Іншымі словамі, адметнасць, непадабенства ў нацыянальнай свядомасці дасягаюць свайго завяршэння. Але калі для этнічнай групы з яе свядомасцю гэта мяжа, за якую яна не пераходзіць. то асэнсаванне сваёй «іншасці» для свядомасці нацыянальнай —толькі пачатак, першы крок на шляху самапазнання і самаразумення. Гэтая адметнасць выяўляецца праз інтэнцыйную скіраванасць свядомасці на асэнсаванне характару і зместу агульных дая супольнасці каштоўнасцей, традыцый і нормаў. Калі этнічная свядомасць успрымае гэтыя каштоўнасці як «дадзенае сваё» і толькі, то нацыянальная свядомасць ставіць пытанне аб паходжанні гэтых каштоўнасцей. Этнічная група толькі спажывае «дадзенае сваё», і спажывае заўжды як абавязковае і нават табуіраванае.
    Нацыянальная ж супольнасць не толькі, а дакладней — не столькі спажывае традыцыю, колькі свядома і мэтанакіравана гэтую традыцыю культывуе і трансфармуе ў адпаведнасці з асэнсаванымі зменамі ўласнага вобраза. Таму нацыянальная адметнасць — гэта не рэфлексіўны адбітак «чужога», а ўласны, свядома створаны і асэнсаваны вобраз як вынік культуратворчай дзейнасці нацыі. I таму свае каштоўнасці янаўспрымае не толькі і выключна як сваю адрозненасць, сваю «веліч», але і як гістарычна абмежаваны і культурна дэтэрмінаваны даробак. Гэты даробак, свядома створаны, аформлены і акультураны, пераадольвае этнічную лакальнасць і культывуе свядомае разуменне агульнага лёсу якз пункту гледжання мінулага. так і з пазіцый будучыні. Тэарэтычнай асновай гэтага даробку, яго рацыянальным пачаткам ёсць нацыянальная ідэя.