Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСИ ІНСТЫТУТ ФІЛАСОФІІ
С. А. Падокшын
Мінск «Беларуская навука» 2003
УДК 94(476)и10/16»
ББК 63.3(4Беи)
П 12
Н а в у к о в ы рэдактар член-карэспандэнт НАН Беларусі А. С. Майхровіч
Рэцэнзенты:
доктар філасофскіх навук Т. П. Кароткая, доктар гістарычных навук Г. Я. Галенчанка
ISBN 985-08-0531-5
© Падокшын С. А., 2003
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларуская навука»
ПРАДМОВА
На працягу шматгадовай навукова-даследчыцкай дзейнасці доктарам філасофскіх навук, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь С. А. Падокшыным створаны шэраг манаграфічных прац па гісторыі беларускай думкі і культуры, атрымаўшых станоўчую ацэнку навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, шырокай грамадскасці. Сярод іх — «Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы» (Мн., 1970), «Скорина и Будный: Очерк философских взгля­дов» (Мн., 1974), «Франциск Скорина» (М., 1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларуси Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (Мн., 1990), «Па­мятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в.» (Мн., 1991; складальнік, рэдактар і адзін з аўтараў), «Палітычная і прававая думка Беларусі XVI— XVII стст.» (Мн., 2000; у сааўтарстве з С. Ф. Сокалам), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура» (Мн., 1998; другое выданне — Мн., 2000), «Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох» (Мн., 2001).
Апрача манаграфічных твораў С. А. Падокшыным па данай праблематыцы апублікавана значная колькасць артыкулаў у зборніках, калектыўных і перыядычных выданнях. Кніга, якая прапануецца чытачу, змяшчае найбольш цікавыя з гэтых публікацый. Яны ахопліваюць даволі шырокі храналагічны і праблемны дыяпазон, асобныя раздзелы («Культура Адраджэння ў Заходняй Еўропе і Беларусі», «Раннепротестантская этика в Беларуси» і інш.) публікуюцца ўпершыню.
Асноўная тэма кнігі — думка і культура Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі. Разам з тым закранаюцца больш раннія і больш познія перыяды. Што тычыцца прабле-
матыкі, то яна прадстаўлена такімі напрамкамі беларускай філасофскай і гістарычнай навукі, як метадалогія айчыннага гісторыка-філасофскага даследавання, філасофія гісторыі, гісторыя айчыннай культуры, філасофскаэтычнай і грамадска-палітычнай думкі, рэлігійнага жыцця і г. д. Прадстаўлены ў кнізе некаторыя асобы, якія адыгралі вырашальную ролю ў развіцці айчыннай культуры і філасофіі — Ф. Скарына, А. Валовіч, С. Будны, Л. Сапега, Л. Зізаній, Ю. Даманеўскі і інш.
Аўтар вырашае важныя тэарэтыка-метадалагічныя праблемы айчыннай гісторыі, філасофска-этычнай і грамадска-палітычнай думкі, духоўна-культурнага і грамадскадзяржаўнага развіцця, інтэлектуальнай дзейнасці. Разглядаюцца пытанні творчай свабоды і навуковага плюрализ­му, духоўна-культурнага сінтэзу паміж У сходам і Захадам, прынцыпы, каштоўнасці і ідэалы «сапраўднага быцця» народа, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, аналізуецца паняцце «культурная эміграцыя». Упершыню прадстаўлены канцэпцыя гісторыі Мацея Любаўскага і гістарыясофскія погляды Мацея Стрыйкоўскага.
Дадзена агульная, даволі поўная карціна айчыннай культуры ў яе сувязі з Адраджэннем і Рэфармацыяй у Заходняй, Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе. Распрацаваны новыя аспекты данай праблемы, якія тычацца спецыфікі беларускага Рэнесансу і Рэфармацыі, іх ролі ў станаўленні нацыянальнай культуры, самасвядомасці, ідэі дзяржаўнага суверэнітэту. Выказваецца меркаванне аб актуальнасці каштоўнасцей і ідэалаў Адраджэння ў сучаснасці. Паказана пазітыўная роля айчыннага пратэстантызму і знітаваных з гэтым грамадскім і рэлігійна-культурным рухам дзеячаў і мысліцеляў — С. Буднага, В. Цяпінскага, А. Валовіча, Л. Сапегі, А. Волана, Б. Буднага, Ю. Даманеўскага і іншых — у развіцці айчыннай культуры, адукацыі, беларускай мовы, філасофска-этычнай і палітыка-прававой думкі, ідэі верацярпімасці, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду і г. д.
Аўтарам упершыню распрацаваны важныя пытанні станаўлення і развіцця айчыннай філасофскай культуры: перыядызацыі і змястоўнай класіфікацыі арыстоцелізму на беларускай глебе, гісторыі айчыннага лібералізму, з якім знітаваны ідэі прававой дзяржавы, вяршэнства закону, пра-
воў чалавека, эвалюцыі паняцця свабоды ў беларускай куль­туры і г. д.
Адзіная, але вялікая праца, якая ўваходзіць у склад раздзела «Этыка», раскрывав сутнасць маральнай дактрыны айчыннага пратэстантызму і не мае аналагаў у белару­скай гісторыка-філасофскай навуцы.
Аналізуючы рэлігійнае жыццё Беларусі канца XVI— XVII ст., аўтар дэманструе новыя навуковыя падыходы ў ацэнцы Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г., у высвятленні яе значэння ў гісторыі айчыннага сацыяльна-палітычнага і духоўна-культурнага развіцця.
У кнізе аналізуюцца творчая спадчына і светапогляд некаторых найбольш значных асоб беларускай культуры і думкі XVI—XVII стст., апісваецца іх жыццё.
Праца С. А. Падокшына разлічана не толькі на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, вучняў, але і на шырокую аўдыторыю. Публіцыстычнасць і папулярнасць спалучаюцца ў ёй з аналітычнасцю і навуковай глыбінёй, грунтоўным веданнем і выкарыстаннем першакрыніц і самай сучаснай літаратуры.
Спадзяёмся, што кніга пашырыць гарызонты гісторыі беларускай думкі і культуры наогул, з’явіцца даследчыцкім стымулам для тых, хто цікавіцца закранутымі ў ёй праблемамі, і перш за ўсё для маладых вучоных.
А. С. Майхровіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі
МЕТАДАЛОГІЯ I ФІЛАСОФІЯ ГІСТОРЫІ
Што такое «абэцэдаршчына», або пра манапалізм у навуцы
Калі б магло здарыцца так, што ўсе вы добраахвотна сталі католікамі — я б аддаў за гэта попову жыцця. Але ж, калі вас будуць да гэтага прымушаць — аддам усё жыццё, каб не дапусціць такого рабства.
Ян Замойскі
Усякая манаполія нараджае непазбежна імкненне да застою і загнівання.
У. 1. Лснін
Размова пойдзе не столькі аб добра вядомай спробе беларускага вучонага прафесара Л. С. Абэцэдарскага ўмацавацца ў якасці манапаліста ў айчыннай гістарычнай наву­цы, колькі аб свабодзе як фундаментальнай уласцівасці, асноватворным прынцыпе ўсякай, у тым ліку і навуковай, творчасці, а таксама аб тых сумных выніках у духоўным жыцці грамадства, у культуры, навуцы, да якіх прыводзіць дэфармацыя, парушэнне, скажэнне гэтага прынцыпу. Карацей кажучы, не столькі пра Л. С. Абэцэдар­скага як канкрэтнага чалавека і вучонага, колькі пра тую дэфармаваную пазіцыю ў духоўным жыцці грамадства, беларускай навуцы, якую ён прадстаўляў. Думкі і ацэнкі аўтара не прэтэндуюць на ісціну ў апошняй інстанцыі і адкрытыя для крытыкі.
Паняцце «абэцэдаршчына» ўжо даўно лунала ў паветры навуковага і культурнага жыцця нашай рэспублікі, аднак само гэтае слова было вымаўлена параўнаўча нядаўна на старонках газеты «Літаратура і мастацтва». «Абэцэдаршчы­на», на наш погляд, вельмі ёмістае паняцце, даволі ўдалае і актуальнае, асабліва ў нашы дні, калі пераглядаецца не
толькі змест беларускай гуманітарнай навукі, але і спосаб, метад яе стварэння.
Аўтары, якія ўвялі гэтае паняцце ў літаратурны зварот (дазволім сабе каламбур), сказалі «а», але ж не сказалі «б» і «ц», гэта значыць, далі імя з’яве, але не высветлілі сутнасці гэтай з’явы, што — галоўнае. Асабліва цяпер, калі беларуская культура, гуманітарная навука перажываюць перыяд аднаўлення, а ў шэрагу выпадкаў і свайго другога нараджэння і станаўлення, калі вельмі неабходна пазбавіцца ўсяго таго, што ў мінулыя часы было крыніцай дэфармацый і застою ва ўсіх галінах.
Дык што ж такое «абэцэдаршчына»? Можа, гэта педагагічная дзейнасць і навуковая спадчына, на жаль, пайшоўшага з жыцця беларускага гісторыка Л. С. Абэцэдарскага? Вучоны быў добрым лектарам, яго публічныя выступленні рабілі моцнае эмацыянальнае ўражанне. Л. С. Абэцэдарскі вядомы таксама як даследчык беларускай гісторыі XVI—XVII стст., аўтар некалькіх манаграфій, шматгомнай «Гісторыі Беларускай ССР», школьных падручнікаў па гісторыі БССР і інш.
На наш погляд, асноўная загана Л. С. Абэцэдарскага як вучонага ў тым, што ён вельмі часта ішоў у сваіх даследаваннях не ад факта, а ад зададзенай канцэпцыі. На гэтым памылковым шляху ён быў вымушаны рабіць працу, якая разбурае асобу вучонага: падганяць гістарычныя факты пад папярэдне сканструяваную схему, а ўсё, што супярэчыць гэтай схеме — адкідаць або не прымаць у разлік. Дзеля справядлівасці належыць сказаць, што гэ­тым грашылі многія, але Абэцэдарскі з’яўляўся найбольш тыловым прадстаўніком даследчыкаў такога роду.
Мы не прэтэндуем на вычэрпны гістарыяграфічны аналіз навуковых поглядаў Л. С. Абэцэдарскага, хоць патрэба ў ім вельмі наспела і часткова гэта ўжо робіцца. Маюцца на ўвазе, напрыклад, публікацыі М. О. Біча [15], А. П. Грыцкевіча [36], В. П. Грыцкевіча [37] і інш. Тэты аналіз не павінен зводзіцца да агульнага адмаўлення доследных вынікаў вучонага. 3 аднаго боку, належыць высветліць, што ён унёс пазітыўнага ў беларускую гістарычную навуку, з другога — у чым памыляўся, але галоўнае — што наўмысна скажаў, свядома фальсіфікаваў, кіруючыся
як кан’юнктурнымі, так і кар’ерысцкімі меркаваннямі. Таму што, калі ненаўмысная, добрасумленная памылка ў навуцы не заганная, то свядомая, наўмысная фальсіфікацыя — тэта ўжо вялікі грэх. Нездарма лжывых гісторыкаў параўноўваюць з фальшываманетчыкамі.
Возьмем два даволі тыповых прыклада «аргументацыі» Л. С. Абэцэдарскага. Вось як ён абгрунтоўвае свой тэзіс аб выключна літоўскім характары дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага: «У асобных выпадках буйныя беларускія феадалы, пераважна каталіцкага веравызнання, дапускаліся да высокіх урадавых пасад, але гэта не з’яўляецца сведчаннем, што Вялікае княства Літоўскае было беларускай дзяржавай. Вядома, што высокую ўрадавую пасаду падскарбія Вялікага княства Літоўскага (адпаведную пасадзе міністра фінансаў) у канцы XV — пачатку XVI ст. займаў яўрэй Аўрам Езофавіч Рабчыковіч, аднак было б недарэчна на падставе гэтага факта сцвярджаць, што ў Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўная ўлада належала яўрэйскім купцам і ліхвярам. Дзяржаўная ўлада ў Вялікім кня­стве Літоўскім заўсёды належала літоўскай феадальнай знаці» [2, с. 30]. Такім, мякка кажучы, сафістычным* спосабам даказваць літоўскі і адмаўляць беларускі характер дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага — тэта значыць абсалютна не паважаць чытача, лічыць яго абмежаваным і прымітыўным.