Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
Любаўскага гэта не толькі ад’езд за мяжу, але і пераход у іншую нацыянальную супольнасць і культуру. Менавіта такая эміграцыя, на яго думку, на працягу многіх стагоддзяў знясільвала нацию, аднімала ў яе лепшых, прадпрымальных, творча актыўных прадстаўнікоў. Нагадаем, што ў іншых абставінах Адам Міцкевіч, магчыма, мог бы стаць вялікім беларускім паэтам, Ігнат Дамейка — прафесарам не Чылійскага, а Беларускага універсітэта (каб такі існаваў у сярэдзіне XIX ст.), а Мікалай Судзілоўскі — не прэзідэнтам Гавайскай рэспублікі, а незалежнай беларускай дзяржавы, калі б такая існавала ў яго часы. «История Белоруссии, — піша Любаўскі, — при всем том являет нам воистину, что никакое совершенствование жизни, никакой прогресс невозможны для страны и племени, если все живые и творческие силы его будут уходить на сторону, стремиться туда, где живется веселее и радостнее, чем в тихой, серой и заплаканной родине» [76, с. 23].
На думку А. Майхровіча, нацыянальная дзяржаўнасць — перадумова дэмакратычных пераўтварэнняў у сучаснай Беларусь Менавіта яна здольная гарманічна спалучыць галоўнейшыя агульначалавечыя каштоўнасці, грамадзянскія свабоды, неад’емныя, палітычныя і духоўна-культурныя правы чалавека з фундаментальным! каштоўнасцямі нацыянальнага жыцця [79, с. 33—34].
Адной з асноўных умоў пераходу ад таталітарнага ладу да дэмакратыі з’яўляецца наяўнасць эканамічнай свабоды, стварэнне новай рыначнай эканомікі. Але ж гэта, як падкрэслівае аўтар, вельмі няпросты, складаны працэс. Ва ўмовах, калі размеркавальна-бюракратычная сістэма аганізуе, а новая сістэма рыначных адносін яшчэ не ўсталявалася, пачынаецца панаванне «неабмежаванай дэмакратыі», утвараецца пэўны хаос, на фоне якога разгортваецца барацьба розных — прамысловых, галіновых, у тым ліку і замежных, і іншых груповак за прывілеі і даходы. I вынікі гэтай барацьбы часта не на карысць дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам Беларусь Аўтар спадзяецца, што ў выпрацоўцы аптымальнай эканамічнай палітыкі істотную ролю адыграе грамадская супольнасць, думка, якія павінны схіліць уладныя структуры да сапраўдных, карэнных эканамічных рэформ у інтарэсах беларускага народа, дэмакратычнай дзяржаўнасці.
У сваёй рабоце А. Майхровіч ставіць вельмі актуальную праблему сучаснага грамадскага развіцця — праблему духоўнай кансалідацыі, ідэалагічнага згуртавання беларускай нацыі, без чаго немагчыма яе Адраджэнне. На якіх ідэях і принципах павінна адбыцца гэта кансалідацыя, гэта згуртаванне? На думку А. Майхровіча, цэнтральным, вызначальным принципам, які змог бы аб’яднаць усе пласты беларускага грамадства, з’яўляецца прынцып духоўнай суверэннасці і нацыянальнай індывідуальнасці, або, як яго яшчэ інакш называюць, — беларуская ідэя. Тэты прынцып змог бы стаць асноватворным у ідэалогіі беларускай дзяржавы. Толькі кіруючыся ім, можна самастойна і правільна, у інтарэсах усяго народа вызначыць свой далейшы лёс, пераадолець былыя адносіны падначаленасці і залежнасці, пазбавіцца ад «комплексу непаўнацэннасці», сцвердзіць абсалютную прыярытэтнасць у палітыцы, эканоміцы і культуры ўласных нацыянальных інтарэсаў, матэрыяльных і духоўных патрэб свайго народа [79, с. 30-32].
Карацей кажучы, гаворка ідзе пра фарміраванне акрэсленай і жыццяздольнай грамадска-дзяржаўнай свядомасці. 3 аднаго боку, адзначае А. Майхровіч, яна змяшчае ў сабе ўсведамленне прыналежнасці Беларусі, беларускага народа да агульнаеўрапейскай цывілізацыі, у тым ліку і да агульнаславянскай супольнасці; з другога — разумение ўласнага гістарычнага шляху, які не атаясамліваецца з лёсам і інтарэсамі іншых народаў, змяшчае ў сабе ўсведамленне сваёй нацыянальнай, духоўна-культурнай індывідуальнасці, сваіх пачаткаў [79, с. 32—33]. Такім чинам, згодна з аўтарскай канцэпцыяй, беларуская грамадсканацыянальная свядомасць складаецца з двух кампанентаў: гуманістычна-дэмакратычнага і нацыянальна-патрыятычнага. Што тычыцца гуманістычных і дэмакратычных каштоўнасцей, то галоўнымі сярод іх з’яўляюцца ўсведамленне чалавека як вышэйшай мэты ўсіх намаганняў і клопатаў грамадства і дзяржавы; свабоды — эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай, прававой, духоўна-культурнай, творчай — як важнейшай вартасці грамадскага і індывідуальнага жыцця і інш.
Разам з тым, падкрэслівае А. Майхровіч, новая, кансалідацыйная дзяржаўная ідэалогія немагчыма па-за фун-
даментальнымі нацыянальнымі каштоўнасцямі, якія таксама, як і агульначалавечыя, дэмакратычныя, з’яўляюцца перадумовай паўнавартаснага, сапраўднага, ісціннага быцця і галоўнейшымі з якіх з’яўляюцца каштоўнасці радзімы — вялікай і малой («роднага кута»), народа, сям’і, дзяржаўнага суверэнітэту, культуры, гісторыі, мовы, нацыянальнай годнасці і інш.
Ідэалогія дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы, адзначае аўтар, прынцыпова, якасна адрозніваецца ад ідэалогіі таталітарнага тылу. Яна не проста ставіць каштоўнасці чалавека, асобы упоравень з каштоўнасцямі дзяржавы, а падпарадкоўвае апошнія першым, вымярае якасць і каштоўнасць дзяржаўна-грамадскіх інстытутаў мерай іх «спрыяння чалавечай асобе, годнасці, дабрабыту».
У гэтай сувязі заслугоўвае ўвагі ідэя ўсталявання універсальнай маралі, якая, на думку аўтара, павінна таксама адыграць істотную рэгулюючую і кансалідуючую ролю ў грамадстве побач з ідэяй нацыянальна-дэмакратычнай, прававой дзяржавы, пакласці канец існаванню групавой — саслоўнай, карпаратыўнай, класавай, партыйнай, наменклатурнай, канфесійнай — маралі, маралі з двайным альбо трайным вымярэннем, з падзелам грамадзян на сваіх і чужых, з абавязковым патрабаваннем палітычна або ідэалагічна «вызначыцца» і г. д. [79, с. 35].
Асноўным прынцыпам такой маралі, на думку А. Майхровіча, з’яўляўся б вядомы гуманістычны імператыў Імануіла Канта: чалавек ёсць мэта, а не сродак. Характарыстыкамі такой маралі былі б якасці, замацаваныя ў агульначалавечай культуры — хрысціянстве, філасофскай этыцы, маральнай традыцыі беларусаў. На першы погляд, ідэя стварэння універсальнай маралі, якая магла б адносна аб’яднаць і прымірыць паміж сабой усе існуючыя сацыяльныя, палітычныя, ідэалагічныя, інтэлектуальныя, канфесійнарэлігійныя пласты і кірункі беларускага грамадства, выглядае ўтапічна. Але, па-першае, такая спроба часткова ўдалася ў сусветных рэлігіях — хрысціянстве, мусульманстве, будызме. Па-другое, спроба сінтэзу хрысціянскай і філасофскай этыкі зрабіла істотны ўплыў на маральную свядомасць эпохі Адраджэння і Асветніцтва і ў рэшце рэшт нарадзіла такі вечны феномен, як этыка Канта. Патрэцяе, у нацыянальнай беларускай культуры ёсць пера-
думовы для стварэння універсальнай этыкі. Гэтыя перадумовы маюць глыбокія культурна-гістарычныя карані, якія змяшчаюцца ў спадчыне Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Льва Сапегі, Беняша Буднага, Сімяона Полацкага, Янкі Купали, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і інш.
Літаратура і мастацтва. 1996. 29 ліст.
Эміграцыя як культурна-гістарычная з’ява
Пастаноўка пытания. Здаецца, навошта пісаць пра эміграцыю, ну хто не ведае, што гэта такое! Тым больш, што пра эміграцыю ўжо столькі напісана. Аднак мы ўпэўнены, што такі погляд павярхоўны. Феномен эміграцыі не толькі актуальная гістарычная, але і тэарэтычная праблема. Той, хто нават прыблізна знаёмы з гісторыяй, у тым ліку з гісторыяй Беларусі, ведае, як істотна ўплываў прымусовы або добраахвотны ад’езд пэўнай часткі народа на матэрыяльнае і духоўнае жыццё, лёс, менталітэт грамадства ў цэлым. Як перамяшчэнне пісьменнікаў, мастакоў, вучоных і наогул інтэлігенцыі, ды і не толькі інтэлігенцыі, у іншую краіну або культуру адбівалася на духоўным развіцці народа, які ў выніку пэўных абставін рабіўся ахвярай «уцечкі мазгоў». Возьмем агульнавядомы факт: пасля заваёвы Рымам Старажытнай Грэцыі ў II ст. да н. э. адбылося масавае, галоўным чынам прымусовае, перасяленне, або эміграцыя, грэчаскай інтэлігенцыі ў краінузаваёўніцу. У сем’ях шматлікіх рымскіх патрыцыяў рабамі былі грэкі — пісьменнікі, філосафы, урачы, інжынеры. Дзякуючы такой «эміграцыі» рымская культура ўзбагацілася, а нацыянальная грэчаская — дэградзіравала. Іншыя, больш блізкія нашаму часу прыклады. Прымусовая эміграцыя значнай часткі расійскай інтэлігенцыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі істотна абядніла і замарудзіла далейшае культурнае развіццё не толькі рускага, але і іншых народаў СССР. Нягледзячы на сцвярджэнне У. I. Леніна, што камуністам, або ўсебакова адукаваным чалавекам, магчыма стаць, толькі ўзбагаціўшы свой духоўны свет лепшымі культурнымі набыткамі чалавецтва, мы толькі ў
канцы XX ст. атрымалі магчымасць свабодна чытаць, набываць і вывучаць творы М. Бярдзяева, А. Белага, Дз. Меражкоўскага і іншых дзеячаў «срэбранага веку» расійскай культуры. Або: усталяванне ў Германіі фашысцкага рэжыму выклікала масавыя ўцёкі нямецкай творчай, навуковай інтэлігенцыі на амерыканскі кантынент. Адзін з лёсавызначальных вынікаў гэтай эміграцыі — прыярытэт ЗША ў стварэнні атамнай зброі, незвычайны прагрэс у галіне фізікі, хіміі, біялогіі, грамадскіх навук. Такіх прыкладаў — бясконцы шэраг.
Перадумовы эміграцыі. Прычыны, перадумовы ўсякай эміграцыі, калі гаварыць коратка, зводзяцца ў асноўным да наступнага. Перш за ўсё — тэта неспрыяльныя палітычныя, эканамічныя, нацыянальныя, рэлігійныя ўмовы жыцця ў той або іншай краіне. Гэта, далей, адсутнасць уласнай нацыянальнай дзяржаўнасці або недальнабачная, непрафесійная ўнутраная і знешняя палітыка кіруючых колаў, якія недастаткова спрыяюць або наогул перашкаджаюць рэалізацыі творча-вытворнай ініцыятывы сваіх грамадзян. Гэта — умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і лёс той або іншай краіны, таго або іншага народа больш моцных краін і народаў, палітычная, эканамічная і духоўна-культурная экспансія «вялікіх народаў» адносна народаў «малых» і да т. п. Але ж мы б саграшылі супраць ісціны, калі б звязалі эміграцыю толькі з грамадска-сацыяльнымі фактарамі. Гэта таксама імкненне да вандравання, да змены абставін, да пошукаў «новай зямлі», «лепшай долі» і, нарэшце, авантурызм, закладзены ў самой натуры чалавека, хто б ён ні быў — іспанец, англічанін або беларус.
Культурная эміграцыя і дзяржаўнасць На гісторыкаапісальным узроўні беларуская эміграцыя часткова даследавана. Але ж філасофска-культуралагічны аспект гэтай з’явы застаецца амаль што не закранутым, між тым ён, на наш погляд, варты доктарскай дысертацыі. Беларуская эміграцыя мае агульныя з еўрапейскай і свае асаблівыя прычыны, якія абумоўлены спецыфікай гістарычнага жыцця беларускага народа. Спецыфіка гэта, коратка кажучы, вынікала з геапалітычнага становішча Беларусі «паміж Польшчай і Расіяй». У сваю чаргу данае геапалітычнае становішча абумоўлівала дзве глабальныя за-