Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
сталі рабіць набегі літоўцы, а некаторым літоўскім князям удавалася ўсталявацца на княжацкім прастоле ў Полацку і іншых гарадах.
Стваральнікам беларуска-літоўскай дзяржавы Любаўскі лічыць Міндоўга, які ў 1248 г. падначаліў дробных літоўскіх князёў, а потым, карыстаючыся «переполохом и су­мятицей», што ўтварыліся ў сувязі з татара-мангольскім нашэсцем, усталяваўся ў Чорнай Русі і зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Новагародак [77, с. 14—16]. Створанае ім палітычнае аб’яднанне зрабілася ядром, з якога мала-памалу вырасла новая дзяржава. На думку Любаўскага, эканамічнай, палітычнай, ваеннай, культурнай асновай новадзяржаўнага стварэння з’яўляўся беларускі, а потым і ўкраінскі этнас. «В русской общественности, — піша Любаўскі, — литовские князья ... могли почерпать более сил и средств для установления власти, чем в общественности литов­ской. Русь давала в их распоряжение военный люд, при­выкший находиться в определенных и постоянных слу­жебных отношениях к князю, по военной выправке и храб­рости, как свидетельствует Петр Дисбург, не уступавший западному рыцарству. На Руси литовские князья находи­ли массу городского и сельского населения, связанного с князем определенными и постоянными податными и разными другими повинностями. Здесь же к услугам кня­зя были и организованная администрация, ряд опреде­ленных должностей и званий, которые утверждали кня­жескую власть. Едва ли что-либо подобное было в то время на Литве» [77, с. 16].
Першапачатковае ядро беларуска-літоўскай дзяржавы паступова пачынае абрастаць новымі землямі. У 1307 г. у яе склад уваходзіць Полацкая зямля, потым далучаецца Віцебскае, Менскае, Друцкае, Лукомскае і іншыя княствы. У першых дзесяцігоддзях XIV ст. — Турава-Пінскае княства, Берасцейская зямля і Падляшша з гарадамі Бярэсце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік і інш. Па азначэнню Любаўскага, гэта быў першы «рускі» пас дзяржавы, у які ўваходзілі галоўным чынам беларускія землі [77, с. 18]. Пры Гедыміне і яго нашчадках пачынае стварацца другі, у асноўным украінскі пас, у які ўвайшлі Валынь з Падоллем, Кіеўская зямля, Чарнігава-Северская на поўдні і паўднёвым усходзе, а таксама Смаленская — на ўсходзе.
Таксама, як У. Б. Антановіч і М. С. Грушэўскі, Любаўскі лічыць, што Кіеў увайшоў у склад ВКЛ не пры Гедыміне («Хроніка Быхаўца»), а пры Альгердзе ў 1362 г. («Густынскі летапіс») [77, с. 25].
На думку Любаўскага, беларуска-ўкраінска-літоўская дзяржава стваралася часткова заваёвай, часткова шляхам добраахвотнага далучэння «рускіх» зямель да асноўнага дзяржаўнага ядра, якое вучоны называе «Літвой». Прычым «сила оружия имела второстепенное значение». У дзяржаўным саюзе, якім з’яўлялася ВКЛ на працягу XIV ст., перамагла «русская стихия» (беларуска-ўкраінская), «рус­ские» парадкі, установи, «русская» мова, вера. Шматлікія Гедымінавічы прынялі праваслаўе. Некаторыя абеларусіліся ў такой ступені, што размаўлялі толькі па-беларуску, як, напрыклад, Ягайла [77, с. 35—41].
Адной з причин стварэння ВКЛ вучоны лічыў внеш­нюю небяспеку. Раздробленая і разрабаваная манголататарамі Русь павінна была сама ўвайсці «в объятия Лит­вы», каб выжыць. 3 усіх бакоў яе «подпирали враги» — з поўдня мангола-татары, з паўночнага захаду — нямецкія рыцары, з захаду — маладое польскае каралеўства, з усходу Маскоўская дзяржава. «Общее давление» з усіх бакоў, падкрэслівае Любаўскі, павінна было «спаять Литву и запад­ную Русь», злучьщь іх у адзін палітычны саюз пад вярхоўнай уладай вялікага князя.
Звяртае на сябе ўвагу трактоўка стварэння ВКЛ як своеасаблівай рэстаўрацыі былой Кіеўскай дзяржавы. «Объе­динение западнорусских земель вокруг Литвы, — мяркуе Любаўскі, — было в сущности восстановлением разру­шенного политического единства киевской эпохи, нахо­ждением утраченного политического средоточения. Раз­ница была лишь в том, что средоточие теперь, в силу ис­торических обстоятельств, поместилось на р. Вилии, а не на Днепре, как это было в конце IX в. Таким средоточием стал г. Вильнюс, стольный город княжения, заключающий в себе восставшую Литву и примкнувшую к ней непо­средственно Русь» [77, с. 36]. Як збіральніца «рускіх» зямель, лічыць вучоны, новая дзяржава — ВКЛ — на сто з лішкам гадоў апярэдзіла другую новую дзяржаву — Маскоўскую [77, с. 36—37].
Галіцка-Валынская зямля ці ВКЛ? Яшчэ ў сярэдзіне XIII ст., падкрэслівае вучоны, «соперницею Литвы по части собирания воедино западной Руси» была ГаліцкаВалынская зямля. Але ў рэшце рэшт перамагла «Литва». У чым прычына? На думку Любаўскага, у тым, што менавіта «Литву», а не «Малую Русь», або Галіцка-Валынскае княства, падтрымала Белая Русь. 3 «Литвой» у Белай Русі былі больш цесныя эканамічныя і культурный адносіны, што абумовіла іх палітычны і ваенны хаўрус. Да таго ж паміж Белай і Малой Руссю ляжала запусцелая і разрабаваная Кіеўшчына. Галіцка-Валынская зямля сама вельмі пацярпела ад мангола-татарскага нашэсця, між тым як маладая беларуска-літоўская дзяржава, абароненая лясамі і балотамі Палесся і Падняпроўя, вырасла ў такую палітычную сілу, якую не змаглі пераадолець нашчадкі Данілы Раманавіча [77, с. 30].
Праблема Смаленска. Як адзначалася, збіральнікамі зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, выступілі ВКЛ, а потым — Маскоўскае княства. Прычым з тэкстаў Любаўскага вынікае, што на гэтую місію ВКЛ мела больш падстаў як адэкватны пераймальнік старажытнарускай спадчыны. 3 самых даўніх часоў, падкрэслівае вучоны, Смаленск быў вельмі цесна знітаваны з заходнімі землямі — Полацкам, Рыгай і інш. 3 узмацненнем Маскоўскага кня­ства, якое пачынае прэтэндаваць на Смаленск, апошні шукае абароны ў вялікіх князёў літоўскіх — Гедыміна, Альгерда. У 1348 г. смаляне ў складзе Альгердава войска змагаліся сўпраць Ордэна. 3 цягам часу смаленскія князі трапляюць у васальную залежнасць ад Альгерда. У 1368, 1370 і 1372 гг. яны ўдзельнічаюць у паходах вялікага кня­зя на Маскву, а таксама супраць крыжакоў. У 1355 г. Альгерд далучыў да ВКЛ Ржэў, а ў 1358 г. — Мсціслаў, якія дагэтуль належалі Смаленскаму княству. У 1368 г. сма­ленск! князь прызнаў сябе васалам Ягайлы. Аднак канчатковае далучэнне Смаленскай зямлі да ВКЛ адбылося пры Вітаўце: з 1395 г. тут кіраваў яго намеснік. 3 1405 г., лічыць Любаўскі, Смаленск афіцыйна ўваходзіць у склад ВКЛ [77, с. 33].
У папулярнай літаратуры нярэдка закранаецца пы­тание пра тое, хто меў больш правоў на Смаленск — ВКЛ
ці Маскоўская дзяржава; з’яўляецца Смаленская зямля беларускай ці «исконно русской» тэрыторыяй? 3 даследаванняў Любаўскага вынікае, што ні тое, ні другое. Смаленшчыну насялялі крывічы, племя, якое з’яўлялася адной з этнічных асноў беларускай народнасці. Аднак Смаленскае княства, як і Цвярское, Разанскае, Маскоўскае і некаторыя іншыя з’яўлялася адносна самастойным дзяржаўным аб’яднаннем. Прэтэндэнтамі на яго выступілі як ВКЛ, так і Вялікае княства Маскоўскае. I праблема прыналежнасці Смаленска вырашалася галоўным чынам на падставе суадносін сіл. На першым этапе перамагло ВКЛ. Як адзначалася, у 1405 г. Смаленск увайшоў у яго склад і непадзельна належаў яму звыш 100 гадоў. У 1514 г. Смаленск вымушаны быў капітуляваць перад агромністай арміяй вялікага князя маскоўскага Васіля 111 і быў далучаны да Маскоўскай дзяржавы. Аднак урад ВКЛ, а потым і Рэчы Паспалітай не прызнаў гэтай інкарпарацыі. 3 ліпеня (па ст. ст.) 1611 г. пасля дваццацімесячнай аблогі рэгулярная армія Рэчы Паспалітай штурмам авалодала Смаленскам. У снежні 1618 г. паводле ўмовы Дзеўлінскага перамір’я паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай Смаленск разам з Невелям, Белым, Старадубам, НоўгарадСеверскім і Чарнігавам адыходзіў да Рэчы Паспалітай. У 1633 г. Смаленск быў абложаны рускім войскам, аднак каралю і вялікаму князю Уладзіславу IV удалося разбіць нападаючых і дэблакаваць горад. Згодна з Паляноўскім дагаворам (1634), Смаленск застаўся за Рэччу Паспалітай. Аднак на пачатку вайны 1654—1667 гг. Смаленск зноў быў узяты рускай арміяй (верасень 1654 г.). Андрусаўскі мір (студзень 1667 г.) замацаваў гэта становішча, Сма­ленск зноў пераходзіў да Рускай дзяржавы з Драгабужам, Белай, Невелям, Веліжам, Северскай зямлёй з Чарнігавам і Старадубам. Адзначым, што ніякіх прэтэнзій на Смаленск з боку Беларусі няма. Але ж гісторыю трэба ведаць.
Станаўленне сацыяльна-палітычнай сістэмы. Менталітэт ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Гісторыя ВКЛ, адзначае Любаўскі, «поражает противоположностью своего направле­ния и своих результатов по сравнению с историей дру­гого русского государства — Московского» [77, с. 2]. У чым выяўляецца гэтая процілегласць?
Маскоўская дзяржава, сцвярджае вучоны, развівалася ў напрамку манархічнага абсалютызму і адміністратыўнага цэнтралізму. У рэшце рэшт гэтая палітычная сістэма набыла форму спадчыннай і неабмежаванай манархіі з моцным цэнтральным апаратам, які карыстаўся органамі мясцовага кіравання і самакіравання як сродкамі рэалізацыі агульнадзяржаўных мэт.
У адрозненне ад Маскоўскай дзяржавы ВКЛ, мяркуе Любаўскі, развівалася ў напрамку канстытуцыяналізму і федэралізму. Яго палітычная сістэма адлілася ў форму выбарнай манархіі, абмежаванай гаспадарскай Радай і Сей­мам. У дзяржаўнай сістэме ВКЛ дамінуючую ролю адыгрывала не цэнтральнае, а мясцовае кіраванне з рысамі аўтаноміі. Землі, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ, у асноўным захоўвалі сваю адасобленасць і самастойнасць. Гэта замацоўвалася прывілеямі, якія давала ім велікакняжацкая ўлада. Удзельныя князі, у асноўным нашчадкі Рурыкавічаў, заставаліся на сваіх удзелах разам са сваімі баярамі. Вялікія зямельныя ўладанні і нават княствы атрымлівалі Гедымінавічы — сыны, пляменнікі, унукі вялікага князя. Апошні «не рушил старины», традыцыйнага ўкладу жыцця, звычаяў беларускіх і ўкраінскіх зямель, паважліва адносіўся да існуючых палітычных, рэлігійных і культур­ных інстытутаў [77, с. 36—38].
Тры палітычныя крызісы XIV ст. Беларуска-ўкраінскалітоўская дзяржава, лічыць Любаўскі, у сваім станаўленні (XIV ст.) прайшла праз тры ўнутрыпалітычныя крызісы.
Першы крызіс настаў пасля смерці Гедыміна. Улада апынулася ў руках слабага князя Яўнута, якога адмовіліся слухаць браты, родзічы, да таго ж на дзяржаву навалілася смярцельная пагроза з боку Ордэна. Альгерд і Кейстут, дамовіўшыся, узялі ўладу ў свае рукі, што па сутнасці выратавала дзяржаву. Кейстут, мяркуе вучоны, свядома пайшоў на кампраміс, аддаўшы пальму першынства Альгерду. Другі крызіс — гэта ўзнікненне моцнай палітычнай апазіцыі вялікаму князю Ягайлу з боку беларуска-літоўскай знаці ў асобе Кейстута, а потым яго братоў Андрэя Полацкага, Дзмітрыя Бранскага і сына Кейстута — Вітаўта. Міжусобіца стварыла сур’ёзную пагрозу адзінству і бяспецы дзяржавы, тым больш што ўзмацніўся націск з боку