Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
А вось які «гістарычны прысуд» выносіць той жа аўтар Льву Іванавічу Сапегу — выдатнаму палітычнаму дзеячу і мысліцелю Вялікага княства Літоўскага: «Адным з укладальнікаў Трэцяга Літоўскага статута 1588 г. (а пісаць належала б «Статута Вялікага княства Літоўскага», але тэта скажэнне таксама наўмыснае, бо яно працуе на канцэпцыю Л. С. Абэцэдарскага. — С.П.) быў Леў Сапега — буйны феадал, канцлер Вялікага княства Літоўскага, закляты вораг народных мае Беларусі. За ўдзел у паўстанні супраць уніі Сапега прыгаварыў да пакарання смерцю 120 жыхароў Віцебска. Ён вядомы і шмат якімі іншымі крывавымі расправам! над беларускімі сялянамі і гараджанамі. Рымскія папы Клімент VIII і Павел V усхвалялі Сапегу за тое, што ён прыкладваў усе свае намаганні, каб акаталічваць бела-
* Сафізм — хлусня, мана, якая здаецца ісцінай.
рускі народ. Буржуазна-нацыяналістычныя фальсіфікатары гісторыі з замілаваннем усхваляюць яго як выдатнага дзеяча беларускай культуры за тое, што свае крывавыя законы і прыгаворы ён пісаў па-беларуску» [2, с. 53].
Сёння гэтыя вульгарна-сацыялагічныя разважанні чытаць смешна! Тут праўда свядома зблытана з відавочнай маной. Або Л. С. Абэцэдарскі быў пазбаўлены элементарнага пачуцця гістарызму, не ведаў крыніц, у прыватнасці вядомых прадмоў падканцлера Льва Сапегі да Статута Вялікага княства Літоўскага, у якіх апошні абгрунтоўваў ідэю прававой дзяржавы, і знакамітага ліста Сапегі уніяцкаму архіепіскапу Іасафату Кунцэвічу, у якім канцлер ганіў прымусовае схіленне беларусаў і ўкраінцаў да уніі, выступаў за свабодны рэлігійны выбар, — або ён наўмысна фальсіфіцыраваў гісторыю, разлічваючы на «беспакаранасць», г. зн. на тое, што ў існуючых грамадскіх умовах яму не толькі ніхто не асмеліцца, але і практычна не зможа пярэчыць. Цяпер, калі чытачы атрымалі шырокі і свабодны доступ да тэкстаў Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., да выдатных прадмоў Сапегі, — яны могуць наглядна пераканацца ў тым, чаго каштуе вышэйпрацытаваная ацэнка Л. С. Абэцэдарскага.
I ўсё ж такі, на наш погляд, не гэта складае сутнасць паняцця «абэцэдаршчына». Ва ўмовах акадэмічнай свабоды, публічнасці і канцэптуальнага плюралізму кожная наўмысная дэфармацыя ісціны не выклікае сур’ёзнай небяспекі для навукі, паколькі яна недаўгавечная і нічога не можа прынесці аўтару, апрача канфузу, а ў лепшым выпадку «герастратавай славы».
Дык усё ж, што такое «абэцэдаршчына»? А можа быць, гэта сума асноватворных ідэй і канцэптуальных установак гісторыка Л. С. Абэцэдарскага — катэгарычнае непрыманне версіі аб балцкім субстраце ў фарміраванні беларускай народнасці, якая, на яго погляд, ёсць ні што іншае, як «хлуслівыя сцвярджэнні сучасных фальсіфікатараў гісторыі Беларусі», «элементарна непісьменныя выдумкі прыхільнікаў антыкамунізма» [2, с. 16]; або яго перакананне ў тым, што хто абараняе пункт гледжання пра існаванне беларускай дзяржаўнасці ў эпоху Вялікага княства Літоўскага — гэта «найміты амерыканскіх і заходне-
германскіх імперыялістаў» [2, с. 38]*; або яго імкненне прыменьшыць сувязі беларускай культуры XVI—XVII стст. з культурай Захаду: «Ідэі заходнееўрапейскай рэфармацыі не знайшлі ды і не маглі знайсці ў Беларусі глебы для свайго развіцця» [Там жа, с. 84]; «I ў гісторыі кожнай галіны беларускай культуры таго часу на першы план выступае барацьба супраць заходняга ўплыву, звязанага з каталіцкай агрэсіяй»; «зусім відавочна, што амаль усе славутыя дзеячы беларускай культуры выраслі і загартаваліся менавіта ў барацьбе супраць уплыву каталіцкага Захаду» [2, с. 86]; «час вызначальнага ўплыву каталіцкага Захаду на беларускую культуру быў часам заняпаду» [Там жа, с. 94]; або, нарэшце, яго ацэнка беларускага нацыянальна-вызваленчага руху XIX — пачатку XX ст. і газеты «Наша Ніва» і г. д.?!
Канешне, усё гэта кампаненты паняцця «абэцэдаршчына», але ж кампаненты другарадныя, не галоўныя, яны не вызначаюць сутнасць данага паняцця. У нармальных творчых, дэмакратычных навуковых абставінах кожнай канцэпцыі можа быць супрацьпастаўлена іншая, альтэрнатыўная канцэптуальная ўстаноўка, і калі яна больш аргументаваная (а шэраг канцэптуальных палажэнняў Л. С. Абэцэдарскага грунтуецца на тэндэнцыйна сабраных фактах), то і атрымлівае прызнанне ў розумах непрадузятых чытачоў, у навуцы ды ў грамадстве ў цэлым. I тут належыць адзначыць, што ў святле найноўшых даследаванняў многія сцвярджэнні і вывады Л. С. Абэцэдарскага сталі анахранізмам, захаваўшы сваю каштоўнасць хіба што для гістарыяграфіі. Ніякай рэальнай небяспекі для навуковага прагрэсу яны не складаюць, калі, зразумела, не спрабаваць іх штучна рэаніміраваць ці прымусова ўкараняць у свядомасць народа.
Дык што ж такое, нарэшце, «абэцэдаршчына»? У чым заключаецца сутнасць данага паняцця, яго, так бы мовіць, квінтэсенцыя? Бадай, што мы падышлі да спасціжэння сэнсу, які прысутнічае ў гэтым паняцці, а дакладней, з’явы даволі прыкметнай у нашым навуковым і культурным жыцці не толькі нядаўняга мінулага, але ж і сучаснага.
‘ «Абэцэдаршчына» неўміручая. У адной з публікацый за 2000 год вядомы гісторык Я. Новік называв сваіх апанентаў «агентамі заходніх спецслужбаў» |92, с. 157—164|.
«Абэцэдаршчына», на наш погляд, — гэта не столькі дэфармацыя гістарычных ведаў або зададзеная канцэпцыя, якая супярэчыць рэальным фактам гісторыі, колькі метад, спосаб самасцвярджэння ў навуцы, культуры, духоўным жыцці грамадства ў цэлым. Галоўнае ж у гэтым метадзе, спосабе — прэтэнзія на навуковую манаполію, імкненне да безумоўнай абсалютызацыі свайго пункту гледжання, надзвычайная нецярпімасць да крытыкі, альтэрнатыўных ідэй і думак. 3 усім гэтым непазбежна звязана спроба масіраванага падаўлення сваіх навуковых апанентаў, аж да іх ідэалагічнай і палітычнай дыскрэдытацыі. Апошняе рабілася Л. С. Абэцэдарскім даволі проста, па вядомых ужо раней фармальна-лагічных правілах палітычнай барацьбы. Спачатку высоўвалася пасылка: такая канцэпцыя абгрунтоўваецца заходнімі вучонымі, якія, ва ўяўленні Л. С. Абэцэдарскага, усе без выключэння з’яўляюцца «наймітамі амерыканскіх і заходнегерманскіх імперыялістаў», «антыкамуністамі» або «буржуазна-нацыяналістычнымі фальсіфікатарамі». Потым прапаноўвалася другая пасылка: некаторыя з нашых даследчыкаў часткова або цапкам падзяляюць даны пункт гледжання або нешта падобнае на яго, напрыклад сцвярджаюць, што Вялікае княства Літоўскае з’яўлялася беларуска-літоўскай феадальнай дзяржавай. Адсюль вынікала,што апошнія — свядомыя або несвядомыя памагатыя першых. Гэта «логіка» пранізвае ўсю кнігу Л. С. Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў». Такім чынам, без навуковай дыскусіі аўтар гэтай кнігі пераможна знішчаў сваіх рэальна існуючых або верагодных апанентаў і ўмацоўваўся на Алімпе беларускай гістарычнай навукі ў якасці яе заканадаўцы (...)
Таталітарная камандна-бюракратычная сістэма, якая фарміравалася і сцвярджала манапалізм як у палітыцы, так і ў эканоміцы, непазбежна прывяла да унітарызацыі і дагматызацыі ўсяго духоўнага жыцця савецкага грамадства. Менавіта ў гэты перыяд пачалі складвацца стэрэатыпы духоўных адносін, якія паступова сталі пануючымі ва ўсіх галінах культуры і навукі і ад якіх мы не можам канчаткова пазбавіцца і сёння: абсалютысцкія дамаганні на ісціну; нецярпімасць да іншадумства, альтэрнатыўнай ідэі і тэорыі; сцвярджэнне свайго пункту гледжання пры дапамозе «ідэалагічнай дубінкі», сацыяльна-палітычнай і ма-
ральнай дыскрэдытацыі сваіх апанентаў, імкнення прывязаць іх да рэакцыйных ідэалагічных і палітычных плыняў захаду; апеляцыя да дырэктыўных органаў і празрыстыя намёкі на неабходнасць адміністрацыйных вывадаў у адносінах да іншадумцаў; сацыяльная дэмагогія і бессаромнае абвяшчэнне сваёй персоны адзінай захавальніцай пануючых ідэалагічных каштоўнасцей і ідэалаў; стварэнне і прычэпліванне ўсялякіх ярлыкоў, якія былі або хлуслівыя, або нічога па сваёй сутнасці не азначалі, а часам і проста не мелі ніякага сэнсу («меньшавіцтвуючыя ідэалісты» і да т. п.).
Таталітарная сацыяльна-культурная сітуацыя як нельга лепш спрыяла актывізацыі «д’ябалаў самасцвярджэння». Менавіта ў тэты перыяд на паверхню выплываюць людзі амаральныя і беспрынцыпныя — кар’ерысты, якія імкнуцца да поспеху «любой цаной», прагныя да славы пасрэднасці і проста творча бездапаможныя дзеячы культуры і навукі. Грамадская атмасфера 30-х — пачатку 50-х гадоў XX ст. давала ім шырокія магчымасці для хуткага і лёгкага самасцвярджэння, палітычнай або навуковай кар’еры (прычым без неабходнай і цяжкай працы, якая, як вядома, патрэбна для таго, каб заслужана зацвердзіцца ў навуковым ці мастацкім жыцці грамадства, — дастаткова было толькі выканаць «палітычны заказ», напісаць выкрывальны артыкул ці выступіць з адпаведнай прамовай на сходзе запалоханых вучоных або пісьменнікаў, хоць нярэдка многія з іх самі рабіліся ахвярамі свайго запалу...) Пасля XX з’езда КПСС грамадская атмасфера істотна змянілася, але вось такі негатыўны сацыяльна-культурны вопыт ужо быў набыты і час ад часу даваў аб сабе знаць. Пасля кастрычніцкага (1964) пленума ЦК КПСС, а магчыма і раней, г. зн. з часу вядомага наведвання Н. С. Хрушчовым мастацкай выстаўкі ў Манежы, на змену эпосе шумнага выкрыцця створанага намі куміра прыйшоў час яго ціхай, частковай рэабілітацыі і вяртання да некаторых характэрных для эпохі сталіншчыны метадаў рэгулявання духоўным жыццём грамадства. Гэта адбылося і ў навукова-культурным жыцці Беларусі.
Л. С. Абэцэдарскі не выступаў на навуковай ніве 30-х — пачатку 50-х гадоў, але, як паказалі наступныя падзеі, засвоіў некаторыя норавы гэтага часу. Сведчанне — яго публікацыі канца 50 — пачатку 60-х гадоў [15]. Далей —
больш. У 1965 г. выйшла ў свет манаграфія А. Ф. Коршунава «Афанасій Філіповіч». У часопісе «Полымя» была надрукавана рэцэнзія М. I. Прашковіча на гэтую кнігу. Апрача іншага, у рэцэнзіі ў самым агульным выглядзе закраналася пытанне пра беларускую дзяржаўнасць у межах Вялікага княства Літоўскага, што выклікала энергічны пратэст Л. С. Абэцэдарскага на старонках таго ж часопіса. Ішоў 1966 год, яшчэ адчувалася свежае дыхание XX з’езда, а «эпоха застою» толькі-толькі пачыналася. Інстытут гісторыі АН БССР вырашыў арганізаваць дыскусію з гэтай прычыны. Трэба сказаць, што гэта была цікавая дыскусія. Канцэпцыя Л. С. Абэцэдарскага сустрэла рашучыя пярэчанні з боку шэрага навуковых супрацоўнікаў АН БССР і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі (М. А. Алексютовіча, А. Е. Мурнева, А. П. Грыцкевіча, С. А. Падокшына і інш.). На жаль, ніхто не меў дастатковых аргументаў для абгрунтавання свайго пункту гледжання, паколькі праблема дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага не была даследавана. Аднак манаполія Л. С. Абэцэдарскага пахіснулася.