Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
графа, достигается в деяниях, совершаемых «ради отчиз­ны и общественного блага». Славу, не освященную этой высокой целью, следует уподобить славе человека, кото­рый «сжег храм Дианы в Эфесе, стремясь обессмертить свое имя преступлением» [186, т. 1, с. XLII].
Философия истории Стрыйковского — большая и сложная проблема. Здесь представлены лишь фрагменты. В заключение покажем, как трактует мыслитель исход­ный пункт истории — происхождение мира, человека, власти. В отличие от однозначного ответа на данный во­прос, который дается в средневековых хрониках, Стрыйковский устраивает в своем главном сочинении поистине роскошнейший парад философских мнений на этот счет. Прежде, чем обратиться к библейской трактовке, автор «Хроники» излагает основные философские учения о пер­воначале, сформировавшиеся в Древней Греции. «Одни, — пишет историограф, — утверждали, что мир образовался из Хаоса, т. е. из смешения вещества и элементов, о чем пишет Овидий в своих «Метаморфозах» ... Фалес из Ми­лета, один из семи греческих мудрецов, все вещи выводил из воды ... Гиппарх и Гераклит Эффеский ... утверждали, что мир сотворен из огня и воды ... Аристотель, Цице­рон, Ксенофан, Аверроэс и другие считали мир вечным, без начала и конца». Христианин Стрыйковский с иро­нией и чувством превосходства замечает в связи с этим: «Они спорили о том, кто был сотворен раньше — яйцо или птица, поскольку яйцо без птицы и птица без яйца не могут возникнуть, но в результате бесконечных споров они этот вопрос все-таки решить не смогли и поэтому пришли к выводу, что мир и все творения не имеют на­чала и существуют вечно» [186, т. 1, с. 1].
Сам Стрыйковский демонстрирует приверженность христианской концепции происхождения мира и челове­ка, утверждая, что античные мыслители «чем сильнее стремились показать силу и глубину своего разума, тем больше заблуждались, ибо не имели понятия о всемогу­ществе Бога, который все сотворил из ничего, из вакуума создал плотность» [186, т. 1, с. 2]. Адам и Ева, в пред­ставлении историографа, «являются теми семенами, от которых пошли все народы, живущие под солнцем». В на­
чале мира Бог «как хороший хозяин установил старшин­ство и верховное правление», дав Адаму «силу и власть над всем сотворенным в море и на земле», чтобы он пользовался всем этим и «поддерживал во всем должный порядок». Это Божье веление и является «первоначалом справедливого права, законов и всяческой власти» [186, т. 1, с. 3].
Наш радавод // Матер, междунар, науч. конф, по региональной исто­рии Восточной Европы «Культура народов ВКЛ и Белоруссии XIII — начала XX в.». Гродно, 1991. Кн. 3, ч. II.
Суцяшэнне гісторыяй
Пасля таго, як рассеяліся хмары тугі, я ўбачыў неба і паспрабаваў пазнаць сваю лекарку. I калі я ўважліва паглядзеў на яе, то пазнаў маю карміцелысу Філасофію, пад опекай якой я знаходзіўся з юнацкіх гадоў.
Севярын Баэцый. Суцяшэнне Філасофіяй
Спасціжэнне гістарычнай ісціны. Чалавеку ўласціва імкненне да ісціны таксама, як імкненне да дабра і прыгажосці. Дух яго не суцешыцца, пакуль гэтую ісціну не здабудзе. Вельмі доўга мы вывучалі не сапраўдную гісторыю Беларусі, а ідэалізаванае, скажонае ўяўленне пра яе. Многія інтэрпрэтацыі вынікалі не з фактаў, а з зададзеных ідэалагічных установак, стэрэатыпаў. Некаторыя гістарычныя з’явы наогул павінны былі інтэрпрэтавацца «так і не інакш». Аднак у апошняе дзесяцігоддзе XX ст. сітуацыя істотна змянілася. Сцвярджаецца пэўная свабода даследчыцкай дзейнасці, у навуковы абарот уключаюцца і шырока выкарыстоўваюцца новыя крыніцы, працы гісторыкаў, якія раней былі забаронены. Галоўнае ж — з’явілася і актыўна дзейнічае «новая хваля» гісторыкаў, пазбаўленых старых ідэалагічных прымхаў і фобій, аўтараў шматлікіх манаграфій, падручнікаў, артыкулаў, у якіх перагледжваюцца, па-новаму, больш-менш адэкватна трактуюцца кардынальныя праблемы беларускай гісторыі, адчуваецца яскрава выяўленая спроба філасофскай рэфлексіі над айчынным гістарычным працэсам.
Да ліку такіх прац адносіцца курс лекцый «Гісторыя Беларусі. Частка першая. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.» (Мн., 2000), падрыхтаваны калектывам выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (I. Крэнь — кіраўнік, I. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, I. Фёдараў). Адзначым таксама, што з 36 лекцый падручніка 30 належаць С. Марозавай. Што ўяўляе сабою тэты падручнік, якімі навукова-педагагічнымі якасцямі адзначаецца, наколькі адэкватна адлюстроўвае рэальны гістарычны працэс, як уплывае на фарміраванне гістарычнай грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці студэнтаў і наогул чытачоў, нарэшце, якія думкі прыходзяць у сувязі з праблемамі, што вырашаюцца ў данай грунтоўнай, навукова аб’ектыўнай і каштоўнай працы?
Беларусацэнтрычны падход. Даны падручнік абагульняе ўсе тыя навуковыя напрацоўкі, якія былі ў апошнія дзесяцігоддзі зроблены беларускімі гісторыкамі, філосафамі, літаратарамі, філолагамі, мастацтвазнаўцамі. Ва ўступе I. Крэнь пастулюе зыходны метадалагічны прынцып, якім кіраваўся аўтарскі калектыў: вывучэнне гісторыі Беларусі павінна зыходзіць з нацыянальных пазіцый беларускага народа, патрыятычных адносін да сваёй Бацькаўшчыны. Гэта вельмі важны прынцып і, на жаль, беларускія даследчыкі, у прыватнасці гісторыкі, не заўсёды яго прытрымліваліся. Быў час, была эпоха, калі ў гістарычнай навуцы, ды і наогул у гуманітарыстыцы Беларусі панаваў масквацэнтрычны падыход. Сутнасць гэтага падыходу ў тым, што беларуская гісторыя трактавалася такім чынам, як яна бачылася з Масквы, з «муроў Крамля», з пункту гледжання эканамічных, палітычных, духоўна-культурных інтарэсаў Рускай дзяржавы, а потым і Расійскай імперыі. Возьмем такую з’яву, як Лівонская, або Інфлянцкая, вайна 1558—1583 гг. Ва ўсіх савецкіх падручніках, ад школьных да вэнэушных, можна было прачытаць, што тэта справядлівая барацьба Расіі за выхад да берагоў Балтыйскага мора, пераадоленне эканамічна-культурнай ізаляцыі ад Заходняй Еўропы. Але замоўчвалася, што войска Івана IV спустошыла Мсціслаўшчыну, ваколіцы Шклова, Оршы, Віцебска і інш. Быў узяты і разрабаваны Полацк, раскрадзена бібліятэка Сафійскага сабора, забіта шмат жыхароў,
вывезена ў палон больш як дзве тысячы палачан і г. д. Замоўчвалася, што з пункту гледжання беларускага наро­да гэта была агрэсія, якая пагражала ВКЛ стратай дзяржаўнай незалежнасці. Таксама, з масквацэнтрычных пазіцый трактаваліся вайна 1654—1667 гг., Паўночная вайна, падзелы Рэчы Паспалітай і шматлікія іншыя гістарычныя падзеі. «Варта зазначыць, — піша С. Марозава, — што ўсе папярэднія дзесяцігоддзі, нават стагоддзі гісторыя ўзаемаадносін ВКЛ і Маскоўскай Русі разглядалася з масква­цэнтрычных пазіцый. I да гэтага часу большасць рускіх гісторыкаў перакананы, што насельніцтва беларускіх і ўкраінскіх зямель падзяляла менавіта маскоўскую праграму аб’яднання і з нецярпеннем чакала моманту, калі «чужаземная» (літоўская) улада зменіцца маскоўскай. Далучэнне зямель і княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з’явай глыбока прагрэсіўнай. Маскоўскія князі паўставалі са старонак іх твораў як збіральнікі, а літоўскія князі — як чужаземныя заваёўнікі. Гістарычная навука доўгі час не прызнавала Новагародак, а за ім Вільню як адзін з патэнцыяльных цэнтраў аб’яднання зямель былой Кіеўскай Русі. Між тым яшчэ ў 60-я гады XX ст. I. Грэкаў паказаў, што і ВКЛ, і Вялікае княства Маскоўскае фактычна выступал! з адной праграмай — праграмай аб’яд­нання ўсіх усходнеславянскіх зямель». Больш таго, як адзначалі М. Любаўскі і У. Антановіч, вялікім князям літоўскім належыць прыярытэт у палітыцы «збірання рускіх зямель». Міндоўг пачаў, а Альгерд і Вітаўт завяршылі стварэнне беларуска-ўкраінска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якое распасціралася з поўначы на поўдзень — ад Балтыйскага да Чорнага мора, а з захаду да ўсходу — ад Заходняга Буга да Угры, Акі і вытокаў Сейма. Дарэчы, у падручніку правільна сказана, што маскоўскі князь Іван Каліта пачаў збіраць рускія землі ўслед за Новагародкам і Вільняй.
У свядомасці людзей, павярхоўна знаёмых з рэаліямі беларускай гісторыі, паняцце «вялікі князь літоўскі» ўспрымаецца як прадстаўнік дзяржаўнай улады літувіскага этнасу. Але гэта, як даказалі беларускія гісторыкі (а перад імі і дарэвалюцыйныя рускія), глыбока памылковае меркаванне. Вялікія князі літоўскія з’яўляліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады не толькі літувіскага, але беларускага
і ўкраінскага этнасаў. Да таго ж, як сведчаць першакрыніцы, у прыватнасці «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», «Хроніка Быхаўца» і іншыя, правячая ў ВКЛ дина­стия ў значнай ступені была абеларушчана. Альгерд ад першай жонкі, віцебскай князёўны, меў шэсць сыноў, большасць з якіх была выхавана ў праваслаўі. Ягайла быў напалову славянінам, напалову літувісам і г. д. 1 наогул, як вядома, у ВКЛ дамінавалі беларуская культура і беларуская мова.
Разам з тым трэба памятаць, што навука гісторыя — жанчына вельмі далікатная і крыўдлівая. Сцвярджаючы гістарычную праўду, прыярытэт нацыянальных інтарэсаў, трэба паважліва, цярпіма адносіцца да гістарычных інтэрпрэтацый, якія зыходзяць з боку прадстаўнікоў іншага народа або апанентаў.
Дыялагічны характар інтэрпрэтацыі гістарычнага працэсу. Адсюль вынікае наступная характэрная рыса, якой, на наш погляд, павінна адзначацца кожнае сучаснае, аб’ектыўнае, праўдзівае даследаванне, навуковая праца, падручнік. Гэта — дыялагічнасць, дапушчальнасць іншых, адметных трактовак і пунктаў гледжання, пэўны навуковы плюралізм (зразумела, абгрунтаваны), адмова ад прэтэнзій на манаполію сваіх меркаванняў. Навука гісторыя не аўтарытарны маналог, а дыялог раўнапраўных даследчыкаў. Дзякуй Богу, мы паступова пазбаўляемся ад «абэцэдаршчыны» ў гістарычнай навуцы, або ад прэтэнзій лічыць сваё меркаванне «ісцінай у апошняй інстанцыі». Не толькі манаграфіі, артыкулы, але і падручнікі прадстаўляюць розныя навуковыя падыходы да вырашэння той або іншай гістарычнай праблемы. Студэнты, вучні і наогул кожны інтэлігентны чалавек павінны ведаць, што ў гістарычнай навуцы не можа быць канчаткова вырашаных пытанняў, што гістарычная ісціна не столькі вынік, колькі працэс, пошук.