Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
У айчыннай эстэтычнай думцы эпохі Адраджэння і Барока мастацтва трактавалася як вынік пераймання і твор­чай фантазіі мастака, сінтэз цялесна-пачуццёвага і духоўнага. Распрацоўваліся паняцці прыгожага, гераічнага, трагічнага, ідэальнага, усведамлялася роля і мера свабоды ў творчым працэсе, указвалася на неабходнасць для маста­ка прафесіяналізму, эрудыцыі, сцвярджалася эстэтычная каштоўнасць музыкі, спеваў, роднай мовы (Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны, М. К. Сарбеўскі, С. Полацкі і інш.).
На падставе багатых мастацка-культурных традыцый усходнеславянскага Сярэднявечча — візантыйскіх, стара-
жытнабалгарскіх, старажытнарускіх — развівалася літаратура Беларусі эпохі Адраджэння. У ёй узнікаюць якасна новыя тэндэнцыі і з’явы, звязаныя з прагрэсам айчыннай духоўнай культуры, ідэйнымі ўплывамі Захаду. Працягваюць сваё функцыянаванне ў культуры грамадства царкоўна-рэлігійныя творы (біблейскія кнігі, патрыстычная, жыційная і богаслужэбная літаратура), сачыненні выдатных старажытнарускіх пісьменнікаў (Кірылы Тураўскага, да спадчыны якога ў XVI ст. звярталіся заблудаўскія культурныя дзячы; Грыгорыя Цамблака; невядомага аўтара «Жыція Ефрасінні Полацкай»; полацкага манаха Яфрэма, аўтара «Жыйія Аўрамія Смаленскага» і інш.). Па-ранейшаму папулярнасцю карыстаюцца свецкія аповесці «Александрыя» і «Троя», пра якія згадвае Скарына ў сваёй знакамітай прадмове «Во всю Библию». Устойлівая цікавасць назіраецца да старажытных летапісаў і хронік («Аповесць мінулых гадоў», «Галіцка-Валынскі летапіс», некаторыя летапісныя помнікі маскоўскага, ноўгарадскага, пскоўскага паходжання і інш.), якія выкарыстоўваюцца складальнікамі новых, айчынных летапісных зводаў XV—XVI стст. Характэрная рыса літаратурнага працэсу Беларусі эпохі Адраджэння — узаемадзеянне і пранікненне ўсходніх, візантыйска-праваслаўных і заходніх, лаціна-каталіцкіх традыцый, духоўных тэндэнцый. У XV—XVI стст. з’яўляюцца пераклады на беларускую мову свецкіх твораў замежнай літаратуры («Жыціе Аляксея, чалавека Божага», «Страсці Хрыстовы», «Аповесць пра трох каралёў», «Аповесць пра Трыстана і Баву», «Гісторыя пра Атылу»), Паступова жи­вая, гутарковая народная мова падрывае літаратурную манаполію мовы царкоўнаславянскай. У канцы XV ст. з’яўляюцца першыя беларускія пераклады асобных кніг Бібліі, пашыраюцца рукапісныя варыянты Псалтыра з больш або менш значнымі беларускімі прыкметамі ў мове.
Вялікую ролю ў станаўленні нацыянальнай літаратуры адыгрывала свецкае дзелавое пісьменства (матэрыялы велікакняжацкай канцылярыі, або «Метрыка Вялікага княства Літоўскага», дзяржаўныя прывілеі, граматы, статуты, судовыя позвы і інш.), якое служила супрацьвагай касмапалітычнай у сваёй большасці царкоўна-рэлігійнай літаратуры на даволі далёкай ад народнай, незразумелай «людем посполитым» царкоўнаславянскай мове. Побач з царкоўна-
рэлігійнымі творамі свецкае дзелавое пісьменства складала аснову старадаўняй літаратуры Беларусі XIV — першай паловы XVI ст. У сваіх найвышэйшых дасягненнях (статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.) творы дзелавога пісьменства сталі выдатнымі літаратурнымі помнікамі беларускай культуры эпохі Адраджэння.
Жанрам свецкай літаратуры XV—XVI стст. з’яўляліся новыя летапісы, у якіх наглядаюцца некаторыя элементы творчага метаду эпохі Адраджэння. У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага — БеларускаЛітоўскі летапіс 1446 г. Яго найбольш арыгінальнымі з літаратурнага боку часткамі з’яўляліся «Пахвала вялікаму князю Вітаўту» і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Са старажытнарускімі літаратурна-эстэтычнымі традыцыямі звязан твор «Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму», напісаны невядомым беларускім пісьменнікам у гонар перамогі пад Оршай у 1514 г. Помнікамі беларуска-літоўскага летапісання першай паловы XVI ст. з’яўляюцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і «Хроніка Быхаўца» (рукапіс апошняй знойдзены Т. Нарбутам у паперах пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца і надрукаваны ў 1846 г.). Даныя летапісныя зводы — новы этап у айчыннай гістарычнай літаратуры. Іх асноўнай ідэяй з’яўляецца сцвярджэнне дзяржаўнай годнасці і суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, абгрунтаванне высокага паходжання літоўска-беларускай велікакняжацкай дынастыі, яе законнага права на ўладу (легенды пра рымскага патрыцыя Палемона, які, пакінуўшы Італію, пасяліўся ў Прынёманскім краі; пра заснаванне Гедымінам Вільні; аповяд пра паход Альгерда на Маскву і інш.). Па меркаванні В. Чамярыцкага, «Хроніка Вялікага княст­ва Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца» — гэта не толькі гістарычныя, але і літаратурныя творы, у якіх удала сінтэзаваны рэальны факт і вымысел, праўда гістарычная і праўда мастацкая, што сведчыць пра адыход ад традыцый старажытнарускага летапісання, робіць гэтыя творы не толькі помнікамі гістарыяграфіі, грамадска-палітычнай думкі, але і прыгожага пісьменства. Адным з найважнейшых чыннікаў айчыннай гістарыяграфіі і літаратуры
Адраджэння з’яўляецца твор Мацея Стрыйкоўскага «Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і Усея Русі» (1582).
Важным этапам у развіцці айчыннай літаратуры эпохі Адраджэння з’яўляецца дзейнасць Францыска Скарыны. Ён напісаў да выдадзеных ім у Празе і Вільні біблейскіх кніг звыш 100 прадмоў, пасляслоўяў — высокамастацкіх і арыгінальных твораў беларускай прозы XVI ст. Іх асаблівасці — лаканічнасць, прастата, насычанасць інфармацыяй, глыбокі ідэйна-філасофскі і маральны змест. Прадмовы і пасляслоўі Скарыны багата аздоблены выслоўямі і афарызмамі, мудрымі думкамі, патрыятычнымі выказваннямі, сярод якіх такі літаратурны шэдэўр, як «Понеже от прирожения» (прадмова да «Юдзіфі»). Скарына — адзін з выдатнейшых перакладчыкаў эпохі Адраджэння, знаўца не толькі беларускай і царкоўна-славянскай, але і старажытнаяўрэйскай, старжытнагрэчаскай, лацінскай, чэшскай, італьянскай, нямецкай і іншых моў. Літаратурная спадчына вялікага палачаніна сведчыць таксама пра яго талент паэта, гімнографа, рытара і г. д.
Вялікі здабытак беларускай літаратуры эпохі Адра­джэння — творчасць паэтаў-лаціністаў пачатку XVI ст. — Міколы Гусоўскага («Песня пра зубра» і інш.), Яна Вісліцкага («Пруская вайна» і інш.).
На працягу XV — пачатку XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім утварыўся шэраг культурна-літаратурных цэнтраў (Супрасльска-Заблудаўскі, Брэсцкі, Нясвіжскі, Заслаўскі, Лоскі, Віленскі, Полацкі, Слуцкі і інш.), дзе існавалі буйныя сховішчы рукапісаў і друкаваных кніг, скрыпторыі, друкарні, школы, працавалі вядомыя кнігавыдаўцы, перакладчыкі, настаўнікі, паэты, публіцысты. Тут былі выдадзены такія значныя творы айчыннай літаратуры эпохі Адраджэння, як «Брэсцкая Біблія» (1563), «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (1562), «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588), значная колькасць рэлігійна-тэалагічных і літургічных сачыненняў розных канфесій, гістарычных, філасофскіх, палітычных трактатаў, твораў антычных пісьменнікаў, падручнікаў па граматыцы, рыторыцы, паэтыцы і інш. На думку даследчыкаў, у тэты перыяд беларуская культура і літаратура займалі дамінуючае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім.
Рэфармацыйна-гуманістычны pyx, рэлігійна-грамадская барацьба XVI — першай паловы XVII ст. ініцыіравалі дзейнасць таленавітых літаратараў, палемістаў, паэтаў, якія пісалі на беларускай, польскай і лацінскай мовах (С. Будны, В. Цяпінскі, А. Волан, С. Кашуцкі, Л. Сапега, С. Зізаній, Л. Зізаній, 1. Пацей, М. Сматрыцкі, Л. Карповіч, Я. К. Пашкевіч, I. Руцкі, А. Філіповіч, Б. Будны, А. Рымша, Ян Радван, С. Грахоўскі, Ян Казаковіч, Л. Мамоніч, Г. Пельгрымоўскі, Ф. Іяўлевіч, Я. Пратасовіч, М. К. Сарбеўскі, С. Полацкі і інш.). Асаблівага росквіту дасягнула публіцыстычна-палемічная літаратура і сярод яе такія жанры, як ліст (пасланне), адказ (водпаведзь), слова (казанне), лямант (плач), прадмова. У паэзіі пануе жанр «эпікграмы» (вершы «на герб»), якой надаецца актуальнае маральнае і грамадскае гучанне. Шырока распаўсюджаны вершаваныя звароты да чытача, вершы-прывітанні, палемічныя вершы, дэкламацыі, эпітафіі (надмагільныя вершы).
У канцы XVI — першай палове XVII ст. узнікаюць унікальныя вершаваныя палотны — рыцарская хроніка А. Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Радзівіла», паэма-дыярыуш Г. Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага», маральна-філасофская паэма магілёўца Ф. Іяўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная дарога». Зараджаецца тэорыя вершаскладання (Л. Зізаній, М. Сматрыцкі). Цікавасць да чалавека, прыватнага жыцця, выкліканая Адраджэннем, абумовіла развіццё мемуарнай літаратуры («Дзённік» Ф. Еўлашоўскага, «Лісты» Ф. Кміты-Чарнабыльскага, «Дыярыуш» А. КаменскагаДлужыка, успаміны Я. Цадроўскага і інш.). З’яўляюцца гумарыстычныя парадыйна-сатырычныя творы, напісаныя сакавітай народнай мовай («Прамова Мялешкі» і інш.). Са школьнага тэатра зарадзілася драма. Праз інтэрмедыю, звязаную з фальклорам, у беларускую літаратуру прыйшоў герой з народных нізоў. Помнікамі айчыннай прозы з’яўляюцца трактаты па паэтыцы, рыторыцы, тэорыі літаратуры выкладчыкаў беларускіх калегій, Віленскай акадэміі («Пра дасканалую паэзію» Сарбеўскага, «Практычнае красамоўства» С. Лаўксміна і інш.).
Асаблівасць развіцця мастацтва Беларусі XV — першай паловы XVII ст. — існаванне двух напрамкаў — усходне-
візантыйскага і заходнееўрапейскага, якія, узаемадзейнічаючы паміж сабой, адыгрывалі істотную ролю ў фарміраванні нацыянальнай мастацкай культуры. У эпоху Адраджэння адбываецца адыход ад сярэднявечнага, агульнаабарончага дойлідства і зварот да новых манументальных форм. Пашыраецца будаўніцтва прыватнаўласніцкіх замкаў з грамадзянскімі элементам!. Шэдэўрам беларускага архітэктурнага мастацтва пачатку XVI ст. з’яўляецца замак у Міры, жылы будынак якога ў XVII ст. набыў формы рэнесансавага палаца. На працягу другой паловы XVI — пачатку XVII ст. у архітэктуры каталіцкіх храмаў арганічна спалучаюцца элементы готыкі і рэнесансу (італьянскага і нідэрландскага), беларускага драўлянага дойлідства (касцёл у Гнезне Ваўкавыскага p-на, фарныя касцёлы ў Клецку, Гродне, касцёл у Чарнаўчыцах Брэсцкага р-на). Готыка-рэнесансавы характар мела архітэктура комплексу кляштара бенедыктынак у Нясвіжы (1590—1596).