Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
3 канца XVI ст. у архітэктуры культавых будынкаў Беларусі пачынае дамінаваць стыль барока. Выдатным помнікам айчыннага барока з’яўляецца касцёл у Нясвіжы, пабудаваны ў 1587—1593 гг. архітэктарам Дж. М. Бернардон!. 3 узнікненнем рэфармацыйнага руху пачынаецца будаўніцтва пратэстанцкіх збораў (у Асташыне Навагрудскага р-на, Койданаве (цяпер г. Дзяржынск), Новым Свержані Стаўбцоўскага р-на). Пабудова рэнесансавага тыпу — кальвінісцкі збор у Смаргоні (1606—1612), які па форме набліжаўся да італьянскіх узораў. Аналагічную архітэктуру меў евангелічны храм у в. Кухцічы Уздзенскага р-на. Асаблівасцю рэнесансавых пабудоў у Вялікім княстве Літоўскім было тое, што ў іх атык (парапет, які вянчае фасад будынка і закрывае яго дах) меў дэкаратыўна-абарончае значэнне.
Эстэтычныя традыцыі Адраджэння больш трывала замацаваліся ў свецкім манументальным дойлідстве Беларусі. Складаюцца новыя горадабудаўнічыя прынцыпы, удасканальваецца і ўскладняецца планіроўка гарадоў. Цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі становіцца гандлёвая плошча, дзе ўзводзяцца манументальныя грамадскія збудаванні (ратуша ў Нясвіжы, 1596). У жыллёвым будаўніцтве ўсталяваліся асноўныя тыпы — двор, палац і замак, прычым
пад уплывам Адраджэння замкавае будаўніцтва сінтэзуецца з палацавым (палац-замак каралевы Боны ў Рагачове, праватнаўласніцкія замкі ў Любчы, Гарнёнах, Іказні). 3 канца XVI ст. у горадабудаўніцтве Беларусі актыўна вы карыстоўваецца практыка італьянскіх і галандскіх інжынераўфартыфікатараў. У 1580 г. архітэктар Скот з Пармы перабудаваў для Стафана Баторыя Стары замак у Гродне ў замак-палац. Мадэрнізуюць свае двары буйныя феадалы Вялікага княства Літоўскага (Нясвіж, Ляхавічы, Быхаў, Слуцк). Узорам рэнесансавай італьянскай сістэмы фартыфікацыі з’яўляюцца замкі-палацы Радзівілаў у Нясвіжы (закладзены ў 1583 г.), Хадкевічаў у Ляхавічах (канец XVI ст.). На працягу 1590—1610 гг. узводзіўся гарадскі палацавазамкавы комплекс (у стылі нідэрландскага рэнесансу) у Старым Быхаве. Тыя ж рысы ўласцівы палацава-замкавым ансамблям у Гальшанах (Ашмянскі р-н) і Смалянах (Аршанскі р-н), пабудаваным на пачатку XVII ст. Развівалася традыцыйнае беларускае драўлянае крэпаснае будаўніцтва (Полацк, Віцебск, Магілёў і інш.).
Беларускі жывапіс XV—XVII стст. шчыльна звязаны з традыцыямі візантыйскага і старажытнарускага мастацтва, аб чым сведчаць фрэскі з княжацкіх палацаў у Вільні, Троках, Віцебску, Полацку і інш. У фрэскавых роспісах Супрасльскага манастыра побач з візантыйскім і паўднёваславянскім адчуваецца заходнееўрапейскі ўплыў. Некаторыя змены наглядаюцца ў айчынным іканапісу, які таксама арыентаваўся на візантыйскія эстэтычныя традыцыі. Значны ўплыў на яго развіццё аказала так званая «другая балканская хваля» (эміграцыя з Візантыі і паўднёваславянскіх краін пасля заваёвы туркамі Канстанцінопаля), аб чым сведчаць абразы XV ст. «Успенне» (Трацякоўская галерэя) і «Маці Боская Елеўса» (МСБК. 1МЭФ НАН Беларусі). Узорам беларускага іканапісу XV—XVI стст. з’яўляецца «Маці Боская Перыўлепта» з пінскай Варварынай царквы, «Маці Боская Баркулабаўская», «Маці Боская са Здзітава» (МСБК ІМЭФ НАН Беларусі), абразы XVII ст. з Магілёва, Лахвы, Вялікага Падлесся. На XVI—XVII стст. прыпадае росквіт мастацтва слуцкага абраза, на якім ляжыць пэўны заходнееўрапейскі адбітак (своеасаблівая дэкарыроўка плоскіх німбаў і фонаў, больш свабодная жы-
вапісная манера і інш.). Слуцкі напрамак стаў вызначальным у развіцці айчыннага іканапісу, прыкладам чаго з’яўляецца «Маці Боская Адзігітрыя» з Дубінца (першая палова XVI ст., ДММ Беларусі). Рысы заходнееўрапейскага мастацтва прасочваюцца ў алтарным абразе «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, Віцебская вобл, (пачатак XVI ст., МСБК ІМЭФ НАН Беларусі), выкананым у манеры выдатнага мастака Паўночнага Адраджэння Лукаса Кранаха Старэйшага. Адраджэнне абумовіла ўзнікненне ў беларускім іканапісным мастацтве новага, сінтэтычнага, сярэднявечна-рэнесансавага стылю, які адбіўся ў маляўнічай тэхніцы і вобразным ладзе твораў («Маці Боская Іерусалімская» са Здзітава Брэсцкай вобл., другая палова XVI ст., МСБК ІМЭФ НАН Беларусі; «Маці Боская Мінская», XVI ст., Мінскі кафедральны сабор; «Праскева Пятніца» са Случчыны, ДММ Беларусі; «Нараджэнне Маці Боскай» з Ляхаўцоў Брэсцкай вобл., першая палова XVII ст., МСБК 1МЭФ НАН Беларусі; «Успение» з Паніквы Брэсцкай вобл., першая палова XVII ст. і інш.). У арнаментацыі гэтых абразоў бачны рэльефнасць і сакавітасць элементаў, у сюжэт уводзяцца бытавыя і этнічныя дэталі, выяви персанажаў больш свабодныя, індывідуалізаваныя, што сведчыць аб пранікненні ў беларускае мастацтва іканапісу ідэй рэнесансавага гуманізму. У спалучэнні традыцыйных, візантыйскіх і старажытнарускіх мастацкіх прыёмаў з рэнесансавымі вызначалася своеасаблівасць развіцця айчыннага іканапісу.
Першыя звесткі пра беларускі партрэт знаходзім у «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага, дзе гаворыцца пра існаванне ў XIV ст. абразоў-партрэтаў Альгерда і яго жонкі ў віцебскай замкавай царкве. Выразныя рысы Адраджэння наглядаюцца ў графічным партрэце Ф. Скарыны (1517). У сярэдзіне XVI ст. у развіцці партрэтнага жанру адбываецца пэўны адыход ад сярэднявечна-рэлігійнай стылістыкі і зварот да некаторых рэнесансавых выяўленчых метадаў і кампазіцыйных схем. Узмацняецца мецэнацкая і калекцыянерская дзейнасць велікакняжацкага двара і буйных феадалаў, узнікаюць першыя зборы свецкага жывапісу, мастацкія галерэі і інш. Мікалай Радзівіл Чорны ў сваім замку ў Вільні, палацах у Брэсце і Нясвіжы сабраў знач-
ную колькасць еўрапейскіх карцін і габеленаў. Партрэты, якія заказваліся галоўным чынам заходнееўрапейскім при­дворным мастакам (Антон Вейдэ і інш.), з’яўляліся ўзорам для мясцовых майстроў. Вядома серыя з 10 мініяцюрных партрэтаў (вялікага князя Жыгімонта I, яго жонкі Боны, іх чатырох дачок, Жыгімонта II Аўгуста і яго жонак — Елізаветы Аўстрыйскай і Барбары Радзівіл), выкананых на медных пласцінках жывапісцам, вучнем Л. Кранаха Малодшага каля 1556 г. Мастацкія асаблівасці гэтых партрэтаў — дэкаратыўнасць, выразнасць дэталяў, схільнасць да буйных колерных акцэнтаў — знайшлі адлюстраванне ў творчасці беларускіх майстроў XVII—XVIII стст. Айчыннымі жывапісцамі не толькі плённа засвойваўся творчы метад рэнесансавага мастацтва, але і выкарыстоўваліся шматвяковыя традыцыі беларускага сярэднявечнага іканапісу. Манера выканання графічнага партрэта В. Цяпінскага (1576) таксама генетычна звязана з творчасцю мастакоў Паўночнага Адраджэння — Гальбейнаў, Кранахаў і інш.
У станкавым жывапісе, які развіваўся пад апякунствам велікакняжацкага і магнацкага мецэнату, выявы Адра­джэння наглядаюцца ў партрэце Юрыя Радзівіла (канец XVI ст., ДММ Беларусі). Яго кампазіцыя сваімі вытокамі ўзыходзіць да творчасці італьянскага Адраджэння. Рэнесансавы ідэал рыцара ўвасабляе партрэт Юрыя Радзівіла (1480—1541), які адносіцца да другой паловы XVI ст. (БДМ). У рэнесансава-барочнай манеры выкананы парт­рэты біскупа Мелхіора Гедройца (1585, ГЭМ Літвы), Пятра Скаргі (1612, ГЭМ Літвы), Кіпрыяна Жахоўскага (1680, ДММ Беларусі). На думку даследчыкаў, айчынны жывапісны партрэт XVI — пачатку XVII ст. развіваўся пад значным уплывам вобразаў, створаных у беларускай літаратуры гэтага часу, рэнесансавай канцэпцыі чалавека. Адным з найлепшых з’яўляецца партрэт віленскага біскупа, выхавацеля вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста, Паўла Гальшанскага (другая палова XVI ст., Вільна, былая карцінная галерэя), які належыць пэндзлю італьянскага мастака Джавані дэль Монтэ. Сярод мясцовых жывапісцаў гэтага часу вядомы імёны Мікіты (1543), Францішка (1562), Яна Літвіна (другая палова XVII ст.), Грахоўскага (1578), Яна Мачульскага (1620), ананімнай засталася творчасць многіх
слуцкіх, нясвіжскіх, віцебскіх, супрасльскіх майстроў-партрэтыстаў.
3 канца XVI ст. узмацняецца ўплыў мастацкай спадчыны італьянскага Адраджэння, што тлумачыцца контррэфармацыйным рухам, пераходам многіх буйных беларускіх феадалаў-мецэнатаў у каталіцызм, пашырэннем замежных вандровак моладзі Вялікага княства Літоўскага. Вядомай у Беларусі ў канцы XVI ст. была кніга галандскага філосафа-гуманіста Юстуса Ліпсія, якая раіла моладзі вывучаць італьянскае мастацтва. Як устанавіў украінскі даследчык М. Раговіч, з Ліпсіем сябраваў віленскі біскуп Астафій Валовіч (памёр у 1630 г.). У дыярыушах шматлікіх падарожнікаў (Рывоцкага, Радзівіла, Паца) змяшчаюцца цікавыя ацэнкі італьянскага, нямецкага, галандскага мас­тацтва, жывапісу.
Адлюстроўвае ўплывы паўночнаеўрапейскага мастац­тва жаночы партрэт (партрэты Ганны Радзівіл Гальшанскай, Софіі Радзівіл, Елізаветы Астрожскай, Елізаветы Шыдлавецкай і іншых з альбома X. Ляйбовіча). У некаторых творах выразна адчуваюцца прыёмы айчыннага мас­тацтва, беларускага іканапісу (партрэт Елізаветы Насілоўскай з альбома X. Ляйбовіча, Кацярыны ТэнчынскайСлуцкай, другая палова XVI ст.). Выдатнымі помнікамі жывапісу Беларусі эпохі Адраджэння з’яўляюцца партрэты з Супрасля — А. Хадкевіча, Кіеўскага мітрапаліта У. Солтана, Ю. Тышкевіча, цверскага князя Міхаіла Барысавіча (апошні — ДММ Беларусі). На рубяжы XVI—XVII стст. узнікае новы тып параднага партрэта — «сармацкі парт­рэт», для якога характэрны яркі каларыт, аздобленасць дэталей нацыянальнымі элементам! і інш.
Значнага развіцця ў мастацтве ВКЛ у канцы XV — пачатку XVII ст. дасягае скульптура — дробная, манументальная, мемарыяльная. Дробная пластыка (вырабы з ме­талу, косці, дрэва) сведчыла пра высокі ўзровень рамесніцкай вытворчасці. На абразках і крыжах гэтага часу сустракаюцца скульптурныя кампазіцыі на евангельскія і ваенныя тэмы (нагрудны крыж з Друцка, бронзавы абразок са Слаўгарада Магілёўскай вобл., канец XV — пачатак XVI ст.) і інш. Выдатны ўзор разьбы па каменю — рэльефны абразок Жыровіцкай Маці Боскай (XV ст.). Шыро-
кавядомы два абразкі, выразаныя на пальмавай дошцы, якія належаць пінскаму майстру Ананію — «Прамудрасць, ствары сабе храм» і «Святы» (пачатак XVI ст.). Яны адзначаюцца індывідуальнасцю стылю і пластыкі, сведчаць пра пэўны ўплыў мастацкага метаду рэнесансу. 3 пашырэннем будаўніцтва касцёлаў павялічваецца колькасць скульптурных твораў (каменных або драўляных), якія змяшчаюцца ў інтэр’ерах (юная Марыя з дзіцём на руках і інш.). На Беларусі створана вядомая драўляная скульп­тура Міколы Мажайскага (сярэдзіна XVI ст., захоўваецца ў Пскове), якая, нягледзячы на строгі праваслаўны ка­нон, нясе рысы заходніх уплываў. Сплаў готыкі і рэне­сансу адчуваецца ў шэрагу айчынных скульптурных твораў першай паловы XVI ст. («Святы Гжэгаж», скульптуры Ганны і Якіма з в. Здзітава Брэсцкай вобл. — ДММ Беларусі). Пад значным уплывам традыцый Адраджэння ішло развіццё надмагільнай скульптуры, медальернага мастацтва (надмагілле Альбрэхта Гаштольда ў Віленскім кафед­ральным саборы, медалі італьянскага майстра Яна Пада­вана з партрэтамі велікакняжацкай сям’і). 3 другой паловы XVI ст. у Вільні з’яўляюцца медалі мясцовай вытворчасці, фарміруецца айчынная школа разьбы.