Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
Менавіта данай рысай адзначаецца праца гродзенскіх аўтараў. Аналізуючы пачатак дзейнасці стваральніка беларуска-літоўскай дзяржавы Міндоўга, С. Марозава прадстаўляе чытачу розныя меркаванні наконт яго палітычнага паходжання: адны лічаць, што ён прыйшоў у Новагародак як заваёўнік, другія — перакананы, што ён быў запрошаны
мясцовай беларускай знаццю на княжанне. Сама С. Марозава лічыць, што ніякімі пісьмовымі крыніцамі не пацвярджаецца старая тэза аб літувіскай каланізацыі Новагародчыны і Гарадзеншчыны як пачатку ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Міндоўг увайшоў у Новагародак «не сілай, а са згоды яго жыхароў», папярэдне прыняўшы «веру хрысціянскую ад Усходу з многімі сваімі баярамі». Нетрадыцыйна трактуецца ў падручніку пазіцыя вялікага князя Ягайлы ў ваенным канфлікце паміж вялікім князем Маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам і цёмнікам Мамаем, правіцелем Крымскай арды. С. Марозава адмаўляецца ад катэгарычнай ацэнкі дзейнасці Ягай­лы як здрадніцкай, што існавала ў афіцыйнай расійскай, савецкай гістарыяграфіі, якая глядзела на даную вельмі складаную палітычную з’яву з пазіцыі Маскоўскай дзяржавы. С. Марозава выказвае шэраг гіпотэз на гэты конт: вялікі князь літоўскі хутчэй за ўсё ўхіліўся ад дапамогі Мамаю пад уплывам беларуска-літоўскай праваслаўнай апазіцыі ў яго войску; Ягайла не быў шчыры, абяцаючы Мамаю падтрымку, і свядома марудзіў, даючы магчымасць Дзмітрыю атрымаць перамогу; вялікі князь літоўскі чакаў, на чый бок схіліцца поспех, каб не апынуцца ў пройгрышы. I сапраўды, сітуацыя з Ягайлам даволі таямнічая і неадназначная. Ягайла з’яўляўся выразнікам дзяржаўных інтарэсаў ВКЛ, асноўным палітычным апанентам якога на Усходзе было Маскоўскае княства. Зразумела, што ён не быў зацікаўлены ва ўмацаванні апошняга і з гэтага пункту гледжання пазіцыя Ягайлы гістарычна апраўдана. Што тычыцца хаўрусу з мангола-татарамі, то на гэта на працягу гісторыі, не вагаючыся, ішлі як літоўскія, так і вялікія князі маскоўскія, што пераканаўча паказана ў падручніку. У прыватнасці, адзначаецца, што Іван Ш пастаянна падбухторваў крымскага хана Менглі-Гірэя на набегі ў ВКЛ.
Канцэптуальнасць, або філасафічнасць, як абавязковая ўмова гістарычнай працы. Гісторыя, як справядліва адзначаюць многія выдатныя прадстаўнікі гэтай навукі, — перш за ўсё разумение сэнсу. Без выяўлення філасофскага зместу айчыннай гісторыі, яе канцэптуальнай сутнасці нельга ўявіць сапраўдны шлях народа ў прасторы і часе,
яго асноватворныя сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя, дзяржаўныя, духоўна-культурныя каштоўнасці і ідэалы, яго будучыню, мэту і сэнс яго ісціннага гістарычнага быцця, нельга пазбавіцца неадэкватнай інтэрпрэтацыі мінулага і сучаснага. Без філасофскага абагульнення гісторыя застаецца нагрувашчваннем фактаў і з’яў. I нарэшце, без філасофіі айчыннай, у прыватнасці беларускай, гісторыі немагчымы адэкватная грамадзянская, нацыянальная самасвядомасць, веданне народам сваёй сапраўднай гістарычнай рэтраспектывы і перспективы.
Прыблізна з другой паловы XIX — пачатку XX ст. беларускія грамадскія дзеячы, гісторыкі, літаратары, філолагі (К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Я. Карскі, В. Ластоўскі, М. Доўнар-Запольскі, Ус. Ігнатоўскі, А. Цвікевіч, М. Гарэцкі, I. Абдзіраловіч (Канчэўскі) і іншыя, а разам з імі і знакаміты расійскі гісторык, рэктар Маскоўскага універсітэта М. Любаўскі) пачынаюць асэнсоўваць гістарычны шлях Беларусі як самастойнай дзяржаўна-культурнай адзінкі. Гэтыя памкненні як у Беларусі, з пэўнымі перашкодамі, так і за мяжой працягваюцца ў наступным, але ж істотна яны актывізуюцца ў беларускай гістарыяграфіі з канца 80-х гадоў XX ст. Менавіта ў гэты перыяд творы беларускіх гісторыкаў набываюць яскрава выяўленую канцэптуальнасць, у выніку чаго айчынная гісторыя з’яўляецца перад чытачом у сваім адноўленым, адэкватным выглядзе. Значны крок на шля­ху канцэптуальна-філасофскага асэнсавання айчыннай гісторыі зроблены аўтарамі падручніка, які разглядаецца. Перш за ўсё гэта адносіцца да раздзелаў, напісаных С, Марозавай.
I ўсё ж, на наш погляд, сучаснай гістарычнай навуцы Беларусі не стае канцэптуальнасці, або філасафічнасці. Наспела неабходнасць стварэння ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі трупы, а потым і аддзела філасофіі гісторыі, які б даследаваў тэарэтычныя і метадалагічныя праблемы айчыннага гістарычнага працэсу.
Станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці і культуры — галоўная праблема айчыннай гісторыі. На працягу шматвяковай гісторыі вызначыліся ўмовы цывілізаванага быцця кожнага без выключэння народа, асноватворныя, ба-
завыя каштоўнасці чалавечага існавання (эфектыўная эканоміка, правы і свабоды асобы і г. д.). Але ёсць каштоўнасці, якія сярод іншых маюць пяршынствуючае значэнне, з’яўляюцца звышкаштоўнасцямі, або conditio sine qua non, г. зн. абавязковай, галоўнай умовай, а больш сцісла — перадумовай гістарычнага існавання народа. Каштоўнасці гэтыя — дзяржаўная незалежнасць і нацыянальная культура.
Гісторыя пераканаўча сведчыць, што, страціўшы сваю палітычную незалежнасць, народ страчвае сваю свабоду, сваю духоўнасць, нацыянальную культуру, родную мову і ў рэшце рэшт асімілюецца іншым або іншымі народамі (палабскія славяне, прусы і інш.). I нават калі народ і застаецца ў гісторыі ў якасці этнасу, ён непазбежна трапляе ў духоўны заняпад, у значнай ступені страчвае свой творчы патэнцыял, пазбаўляецца свайго самабытнага менталітэту, засвойвае культуру, каштоўнасці, ідэалы, мову больш моцнага народа, пад пратэктаратам і ўплывам якога ён вымушаны існаваць.
Погляд на айчынную гісторыю гродзенскіх вучоных сведчыць пра складаны, цяжкі, цярністы шлях беларускага народа ў стварэнні ўласнай дзяржаўнасці і культу­ры, барацьбе за сваю палітычную і духоўную свабоду. Палітычны геній вялікіх князёў літоўскіх выявіўся ва ўсведамленні той ідэі, што без моцнай дзяржаўнасці ў этнаса, народа няма будучыні. Менавіта на збудаванне такой дзяржаўнасці была накіравана вялікая энергія Міндоўга, Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, Ягайлы і інш. Як вынікае з працы, якая аналізуецца, у сваім гістарычным развіцці беларуская дзяржаўнасць прайшла праз некалькі этапаў. Першы этап (прыблізна VII—XI стст.) — племянная дзяржаўнасць, або элементарныя ўладныя інстытуты племянных супольнасцей (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, валынян, яцвягаў і інш.), якія з’явіліся падставай фарміравання беларускай народнасці. Другі этап (X — першая палова XIII ст.) — княжацка-вечавая дзяржаўнасць у межах Кіеўскай Русі, носьбітамі якой былі беларускія княствы і землі, і перш за ўсё Полацкае княства, або дзяржава. Трэці этап (другая палова XIII — першая палова XVI ст.) — інтэграваная беларуска-ўкраінска-літоўская дзяржава, або Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. У сваю чаргу тэты этап складваецца з двух перыядаў: дакрэўскага
(да Крэўскай уніі 1385 г.) і паслякрэўскага. Чацвёрты этап (Люблінская унія, 1569 г. — канец XVIII ст.) — існаванне ВКЛ, у тым ліку Беларусі, у складзе Рэчы Паспалітай, або федэратыўнага дзяржаўнага ўтварэння, у якім беларуска-літоўская дзяржава (украінскія землі ўвайшлі ў склад Польшчы) захоўвала пэўную палітычную незалежнасць (асобную адміністрацыю, войска, фінансавую сістэму, заканадаўства, судовы апарат, беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і інш.). Падручнік з’яўляецца першай часткай «Гісторыі Беларусі» і завяршаецца падзеламі Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) і інкарпарацыяй Беларусі ў склад Расійскай імперыі. 3 гэтых падзей пачынаецца пяты этап — канчатковай страты інтэграванай дзяржаўнасці, які цягнецца прыблізна да 1917 г. Каб агульная карціна была поўнай, адзначым існаванне шостага этапу (1918—1990), які па­чынаецца з першых спроб аднаўлення беларускай дзяржаўнасці (БНР і інш.) і характарызуецца існаваннем абмежаванай дзяржаўнай незалежнасці БССР у складзе СССР. I нарэшце, сёмы этап (з 1990 г.) — здабыццё Беларуссю поўнага дзяржаўнага суверэнітэту (Дэкларацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце ад 27.07.1990 г., перайменаванне БССР у Рэспубліку Беларусь — 19.09.1991 г.).
Барацьбу за ўласную дзяржаўнасць у той або іншай канкрэтна-гістарычнай форме беларускі народ вёў на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Але драматычны, а больш сцісла, трагічны характар гэтая барацьба набыла, як паказана ў аналізуемым падручніку, у другой палове XVIII ст. Выкарыстаўшы сітуацыю, якая склалася ў Рэчы Паспалітай, Расія, Прусія і Аўстрыя здзейснілі адзін за другім тры падзелы, у выніку якіх беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Была страчана хоць і адносная, недасканалая, але ж рэальна існуючая беларуска-літоўская інтэграваная дзяржаўнасць. Дакумент, які выйшаў з табару Тадэвуша Касцюшкі, выкрываў, як адзначае С. Я. Сяльверстава, сапраўдныя матывы і памкненні дзяржаў-падзельніц: «Няма такой хлусні, прытворства і падману, якімі не зганьбілі б сябе гэтыя два ўрады (Расія і Прусія. — С.П.). Пад выдуманымі прычынамі, хлуслівымі і бессэнсоўнымі, карыстацца якімі пасуе адным толькі тыранам, дагаджаючы на самой справе толькі сваёй ненажэрнай сквапнасці і жаданню распаўсюдзіць панаванне тыраніі на суседнія народы».
Знікненне з геаграфічнай карты некалі магутнай і цывілізаванай дзяржавы, якой з’яўлялася Рэч Паспалітая, — асобная праблема для філасофіі гісторыі. Нягледзячы на тое, што на гэтую тэму напісана шмат гістарычных твораў, сутнасць знікнення недастаткова высветлена і асэнсавана. Несумненна, што аднымі з галоўных прычын з’яўляюцца адмова ўрада Рэчы Паспалітай ад прынцыпу верацярпімасці, сацыяльны эгаізм феадальнай эліты — магнатаў і шляхты, палітычная дэградацыя пануючага класа, пазбаўленага ідэі «агульнага дабра», грамадскага і дзяржаўнага адзінства, нацыянальнай самасвядомасці.
Трэба адзначыць, што эканамічная і палітычная гісторыя Беларусі прадстаўлена ў падручніку больш сучасна, чым духоўна-культурная. Выкладанне апошняй хоць і адзначаецца навізной, але яму не стаё, на наш погляд, канцэптуальнасці, філасафічнасці, агульнай аб’ядноўваючай ідэі. Змест гэтай ідэі, мяркуем, зводзіцца да наступнага. Страціўшы незалежнасць, народ можа яе зноў заваяваць. Страціўшы нацыянальную культуру, родную мову, народ перастае існаваць як этнас, нация. Чаму адрадзіліся як народ, нацыя балгары пасля шматвяковага турэцкага іга? Таму, што яны захавалі сваю нацыянальную культуру, сваю духоўнасць — веру, родную мову, пісьменнасць, мастацтва і г. д. Разам з тым рэальная гісторыя сведчыць, што духоўна-культурнае развіццё народа, нацыі вельмі цесна і непасрэдна знітавана з наяўнасцю або адсутнасцю нацыянальнай дзяржаўнасці. Толькі ва ўмовах нацыянальнай дзяржаўнасці можа паўнацэнна і эфектыўна функцыяніраваць і развівацца нацыянальная культура, пра што таксама сведчыць гераічная іпакутлівая гісторыя беларускага народа. Дзяржаўная незалежнасць і нацыя­нальная культура, неад’емным атрыбутам якой з’яўляецца родная мова, — тэта дзве асноватворныя, дыялектычна звязаныя паміж сабой умовы паўнацэннага і шчаслівага існавання кожнага без выключэння народа.