Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
Трэба прызнаць, што геапалітычнае становішча паміж «Сцылай» Польшчы і «Харыбдай» Маскоўскай дзяржавы істотна ўплывала на ўсе бакі жыцця беларуска-ўкраінскалітоўскага грамадства, у тым ліку на развіццё духоўнай культуры.
Сымон Будны быў адным з тых беларускіх інтэлігентаў, якія, пратэстуючы супраць усходняй дэспатыі, былі рашучымі праціўнікамі заходняга рэлігійна-ідэалагічнага прымусу, выступалі за дзяржаўную незалежнасць, свабоднае развіццё беларускай культуры, інтэлектуальную і рэлігійную талерантнасць, духоўную свабоду, законапраўе. Сымон Будны з вялікай прыязню і павагай адносіўся да расійскіх прагрэсістаў — першадрукара Івана Фёдарава, вальнадумца, прыхільніка талерантнасці Арцемія (апошні ў сваіх лістах называў яго «возлюблены браце») і да еўрапейскіх гуманістаў — палякаў Анджэя Маджэўскага, Я на Каханоўскага, італьянца Ларэнца Валы, галандца Эразма Ратэрдамскага. Як Скарына, Гусоўскі, Цяпінскі, Сапега, Волан, браты Зізаніі і іншыя, Сымон Будны з’яўляўся адным са стваральнікаў беларускага менталітэту эпохі Адраджэння, такіх яго ўсталяваўшыхся ў грамадскай свядомасці паняццяў і пачуццяў, як палітычная, нацыянальнакультурная, рэлігійная і інтэлектуальна-творчая свабода, законапраўе, павага да чалавечай годнасці і чалавечага таленту — незалежна ад канфесійнай, нацыянальнай, рэлігійна-дзяржаўнай прыналежнасці.
Літаратура і мастацтва. 1993. 30 крас.
Статуты Вялікага княства Літоўскага
Выдатнымі помнікамі беларускай палітычнай і прававой культуры эпохі Адраджэння з’яўляюцца статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Па сведчанні спецыялістаў, яны ўяўляюць сабой унікальную з’яву ў еўрапейскім духоўным жыцці данага часу.
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларуска-літоўскага феадальнага грамадства XV—XVI стст. абумовіла неабходнасць стварэння адзінага зводу прававых норм. Першым кодэксам феадальнага права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з’яўляўся Статут 1529 г., які быў напісаны
на беларускай мове. Ён адлюстроўваў патрабаванні і прававыя інтарэсы грамадства ў цэлым, аднак у першую чаргу феадалаў. Статут юрыдычна афармляў існуючы дзяржаўны і сацыяльны лад, прававое становішча розных труп феадальнага грамадства, вызначаў парадак кіравання дзяржавай і судаводства. Статут 1529 г. замацоўваў за магна­там! іх прывілеяванае становішча і кіруючую палітычную ролю. Ён ураўноўваў праваслаўных землеўладальнікаў з каталіцкімі. У Статуце 1529 г., у прыватнасці, гаворыцца, што «правы крестьянские» даруюцца «всим прелатом, княжатом, паном хоруговным, велможам, рыцерем повышоным, шляхте и всему посполству и их падданным а тубылцом земель Великого князьства нашего Литовскаго, которого бы колвек стадла а стану были ... так латынского закону, яко и греческого» [140, с. 31]. Кодэкс устанаўліваў індывідуальную прававую адказнасць («не маеть нихто ни за кого терпети, але кождый сам за себе»), прычым абумоўлівалася, што «не маеть быти каран ... ани жона за выступ мужа своего, ани отец за выступ сына, ани сын за отца ... ани слуга за пана» [140, с. 33]. Адзначалася таксама, што «вси подданные ... так вбогие, яко и богатые, которого роду колвек або стану были одным правом мають сужоны быти» [140, с. 34]. Статут юры­дычна замацоўваў вельмі значны момант для суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага, а менавіта ўстанаўлівалася, што ўсе шляхецкія пасады і ўрады будуць давацца «толко прйрожоным тубылцом тых земель наших Великого князства». Гаспадар, ці вялікі князь, абавязаны быў, згодна Статуту, стаяць на абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту ВКЛ і «што будеть несправедливо отдалено и неслушне разобрано», «ку панству привернута» [140, с. 48].
Вялікая ўвага надавалася ў Статуце «правам чалавека». Заканадаўча ўмацоўвалася абяцанне вялікага князя «заховати при слободах и волностях» не толькі прадстаўнікоў феадальнага саслоўя, але і мяшчан. Статутам 1529 г. абвяшчаўся свабодны выезд за мяжу: «абы княжата и Пано­ве хоруговные, шляхта и бояре прерочоные мели волную моц выйти з тых земель наших Великого князьства и иных для набытья лепшого щастья своего и навчения, вчинков рыцерских до всяких земель чужих, кром непри­ятелей наших» [140, с. 49]. Нягледзячы на тое, што Ста-
туг 1529 г. прадугледжваў права ўсіх станаў, г. зн. саслоўяў беларуска-ўкраінска-літоўскага феадальнага грамадства, заканадаўча замацоўвалася прывілеяванае становішча магнатаў і шляхты. У дзесятым артыкуле трэцяга раздзела сцвярджалася, што «простых людей над шляхту господар не маеть повышати» [140, с. 50]. Старанна абгаворваліся маёмасныя і асабістыя правы жанчын, у прыватнасці пятнаццаты артыкул трэцяга раздзела абвяшчае: «княгинь, паний вдов и девок не мають ни за кого кгвалтом давати, кром их воли» [140, с. 59]. Устанаўлівалася, што за згвалтаванне жанчыны ці дзяўчыны, незалежна ад яе саслоўя, злачынец «горлом мает коран быти» [140, с. 85].
Звяртае на сябе ўвагу дзевяты, прыродаахоўны раздзел Статута 1529 г., які фармулюецца наступным чынам: «О левы, о пущи, о бортные гоны, о хмелища, о сокольи гнезда». У прыватнасці, у дзевятым артыкуле гаворыцца, што той, у чыіх уладаннях знаходзяцца бабровыя гоні, не павінен вырубаць кусты на адлегласці палкі, дакінутай да бабровага гняздоўя [140, с. 107].
Шосты артыкул адзінаццатага раздзела Статута ўстанаўліваў, што «чоловек волный за жадны выступ в неволю не маеть взят быти», г. зн. вольны, або свабодны, чалавек, незалежна ад таго, шляхціц ён ці селянін, не можа быць адцаны ў няволю ні за якое злачынства [140, с. 115]. Нявольнікамі, згодна Статуту 1529 г., людзі лічыліся ў чатыpox выпадках: тыя, што знаходзіліся ў няволі даўно ці нарадзіліся ад несвабодных; палонныя; прысуджаныя да смерці; жанатыя на нявольніцах ці якія выйшлі замуж за нявольнікаў [140, с. 118].
У 1566 г. каралеўскім прывілеем быў зацверджаны адноўлены тэкст Статута Вялікага княства Літоўскага, што абумоўлена істотнымі змяненнямі ў жыцці грамадства ў 50—60-х гадах XVI ст., у прыватнасці тэрытарыяльнаадміністратыўнай і судовай рэформамі, узвышэннем шлях­ты, узмацненнем сацыяльна-эканамічнай ролі гараджан, рэфармацыйна-гуманістычным рухам [165; 138]. Згодна Статуту 1566 г., шляхта ўсіх веравызнанняў атрымлівала роўныя правы і доступ да дзяржаўных пасад нараўне з буйнымі феадаламі. Вызначалася іх агульная падсуднасць, замацоўвалася права шляхты на ўдзел у павятовых сейміках.
Статутам 1566 г. было пашырана права выезду за мяжу, яно распаўсюджвалася не толькі на «княжат, панов хоруговных, шляхту», але і на людзей «всякого стану», якія мелі «водность и моц выехати» за межы Вялікага княства Літоўскага «для наук, у писме цвичения, учынков рыцерских и лепшого счастья своего, а теж будучи неспособ­ного здоровья своего для лекарств» [141].
Паскораны характар развіцця грамадскага жыцця Вялікага княства Літоўскага 60—80-х гадоў выклікаў неабходнасць новай рэдакцыі тэксту Статута. Была створана спецыяльная камісія, куды ўвайшлі высокаадукаваныя беларускія і літоўскія юрысты, велікакняжацкія чыноўнікі, буйныя феадалы. Зацверджаны каралём Жыгімонтам III 28 студзеня 1588 г. Трэці статут Вялікага княства Літоўскага быў надрукаваны на беларускай мове ў віленскай друкарні Мамонічаў. У Статуце 1588 г. найбольш ярка выявіліся філасофскія і сацыяльна-палітычныя тэндэнцыі эпохі Адраджэння [8, с. 82]. Усталёўвалася рэлігійная цярпімасць. Беларуская мова абвяшчалася ў якасці дзяржаўнай: «писар земский мает по руску, литерами и словы рускими, вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы» [73, с. 165].
У «Прадмове» да Статута 1588 г., аўтарам якога з’яўляўся Леў Сапега, абгрунтоўвалася ідэя прававога грамадства і дзяржавы. Следам за Арыстоцелем і Цыцэронам беларускі мысліцель сцвярджае, што ўсякае цывілізаванае жыццё павінна будавацца на законапраўі. «А прото, — піша Сапега, — он великий и зацный филозоф греческий Аристотелес поведил, же там бельлуа, а по нашему ди­кое звера, пануеть, где чоловек водлуг уподобанья своего владность свою ростегаеть. А где опять право, або статут, гору маеть, там сам Бог всим владнеть» [142, с. 44]. Гэ­та — зыходная, фундаментальная тэарэтычная ідэя беларускага мысліцеля, якая прадвызначае ўвесь комплекс яго поглядаў — ідэя вяршэнства закону, прававога грамадства і дзяржавы. Ідэя гэта не толькі рэнесансава-гуманістычная, але і асветніцкая, паколькі права Сапега атаясамліваў з натуральным розумам чалавека. Дзякуючы розуму чалавек здольны выпрацоўваць высокамаральныя нормы грамадскіх паводзін, якія годныя яго чалавечай прыроды. «А тая того есть причина, — сцвярджаў Сапега, — же право
ест, яко его другий зацный мудрец выславил (Цыцэрон. — С.П.) оным правдивым розсудком а мудрым умыслу чоловечого баченьем, которым пан Бог натуру чоловечую обдарыти рачыл, абы водлуг того пристойного а мудрого баченья жывот человечий так справовал, яко бы се за тым, што есть почетивого, завжды удавал, а што непочстивого, абы се того выстерегал» [142, с. 44].
Абараняючы ідэю вяршэнства закону, Сапега, зразумела, не лічыў, што для ўсіх сасловій Вялікага княства Літоўскага павінны існаваць адны і тыя ж ураўноўваючыя іх прававыя нормы. Ён быў прыхільнікам саслоўнага, а не грамадзянскага права. Аднак, на думку беларускага мысліцеля, неабходнай умовай грамадскай згоды з’яўляецца прыярытэт закону, і тэты прынцып у большай ці меншай ступені фіксаваўся ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Спасылаючыся на Цыцэрона, Сапега пісаў: «естесмо невольниками прав для того, абысьмы вольности уживати могли» [142, с. 47].
Статут 1588 г. зрабіў вялікі ўплыў на развіццё айчыннай і еўрапейскай палітыка-прававой думкі. Ён быў перакладзены на польскую (1614, 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819, 181 1), рускую (1811), украінскую (1735—1738), нямецкую (XVII ст.) мовы, у канцы XVI ст. выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі прускага права, у судах Латвіі і Эстоніі, шмат артыкулаў перайшло ў расійскае Саборнае ўкладанне 1649 г.
ФІЛАСОФСКАЯ I ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЯ ДУМКА
Аристотелизм как феномен философской культуры Беларуси X—XVIII вв.
Свыше двух тысячелетий обращается просвещенное человечество к философскому наследию Аристотеля (384— 322 гг. до н. э.). Идеи великого древнегреческого мысли­теля, поставленные им естественнонаучные, онтологиче­ские, гносеологические, этические, социально-политиче­ские, эстетические проблемы обладают исключительной, неувядаемой актуальностью, в связи с чем аристотелев­ское учение привлекало и привлекает пристальное, ни с чем не сравнимое внимание образованных людей с мо­мента его возникновения и вплоть до наших дней.