Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
I Скарына, і яго паслядоўнікі не былі бязроднымі і самотнымі. Як мысліцелі яны стаялі на плячах сваіх папярэднікаў, абапіраліся на даўнюю і трывалую айчынную культурна-палітычную традыцыю, у якой нараджаліся ліберальна-дэмакратычныя ідэі: баланса ўладаў, грамадскага дагавору, павагі да законаў, правоў чалавека і інш. Пра гэта, напрыклад, сведчаць наступныя дакументы: прывілей вялікага князя Казіміра Ягелончыка ад 2 мая 1447 г., прывілей вялікага князя Аляксандра ад 1492 г. і прывілей на магдэбургскае права Полацку, які даў гораду той жа князь Аляксандр у Дзень св. Францыска 4 кастрычніка 1498 г. (па ст. ст.).
У першым дакуменце вялікі князь абяцае феадалам і мяшчанам, што прыцягваць іх да адказнасці будуць толькі «подлуг права», што ніхто не будзе лічыцца злачынцам, пакуль яго віна не будзе даказана ў судзе, што ўсе «кня­жата, рытеры, шляхтичи, бояре» маюць права свабодна «выехати з наших земель для лепшого шчастья набытйя» и г. д. [12, с. 125]. У другім прывілеі дэкларавалася, што суддзі павінны кіравацца законам! і справядлівасцю, забаранялася прымаць «дары», рэкамендавалася на дзяржаўныя пасады прызначаць людзей высокамаральных і год­ных, сцвярджалася, што ніхто не можа быць пазбаўлены «вряда», г. зн. пасады, без рашэння суда і інш. [164, с. 147-148].
Этыка-палітычная тэрміналогія трэцяга дакумента — прывілея на магдэбургскае права Полацку — сугучная тым паняццям, якія мы сустракаем у прадмовах Скарыны. У прыватнасці, у прывілеі сцвярджаецца, што вялікі князь дае полацкім мяшчанам права самакіравання, «маючы взгляд к посполитого доброго размножению и хотячи по­ложенье места нашего Полоцкого в мере лепшой поста-
вити, штобы люди наши, там живучи, через вряд добрый а справедливый были размножены» [12, с. 265—266]. Права на самакіраванне, якое на працягу некалькіх стагоддзяў атрымалі многія беларускія гарады, з’яўлялася адной з прадумоў станаўлення айчыннай ліберальна-дэмакратычнай культуры. Атрыманне пэўных эканамічных, палітычных, юрыдычных прывілеяў, свабод давала прастор прадпрымальніцкай актыўнасці беларускіх гараджан, садзейнічала фарміраванню іх правасвядомасці, грамадзянскай спеласці, чалавечай годнасці, карацей кажучы, тых якасцей, якія характэрныя для суб’ектаў дэмакратычнага грамадства.
3 увядзеннем у жьщцё Першага статута Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529) пачаўся якасна новы этап у развіцці айчыннай палітычнай куль­туры. Сутнасць гэтага этапу зводзіцца да таго, што беларуска-літоўска-ўкраінскае грамадства ўстала на шлях фарміравання прававой дзяржавы. Па-першае, асноватворнай ідэяй статутаў была ідэя вяршэнства закону. Па-другое, статуты юрыдычна фіксавалі некаторыя правы чалавека, якія ў будучым сталі альфай і амегай еўрапейскай дэмакратыі і лібералізму — гэта права на абарону сродкамі закону і ўлады свайго жыцця, сваёй годнасці, сваёй маёмасці і сваёй духоўнай, перш за ўсё рэлігійнай, свабоды. Найбольш яскравым увасабленнем гэтых ідэй з’яўляўся Трэці (сапегаўскі) статут (1588).
Але перш чым звярнуцца да яго аналізу, лічым неабходным нанесці «прэвентыўны ўдар» па аргументах магчымых апанентаў. Пра якую дэмакратыю, скажуць яны, можна гаварыць у адносінах да Беларусі XVI—XVII стст., калі яе асноўны пласт народа — сялянства — было эканамічна несвабодным, а палітычна — бяспраўным?! Усё гэта правільна. Але! Па-першае, гаворка ідзе пра канкрэтнагістарычныя, абмежаваныя формы дэмакратыі. Мы ж гаворым пра першабытнаабшчынную, ваенную дэмакра­тыю. Не толькі само паняцце дэмакратыі, але і яе нека­торыя элементы ўзнікаюць у антычных Афінах, значную частку насельніцтва якіх складалі рабы, абсалютна бяспраўныя, якіх нават і людзьмі не лічылі. Сучасная прадстаўнічая галіна ўлады, без якой дэмакратыя немажліва, таксама бярэ свой пачатак у Сярэднявеччы (веча, парла­мент, генеральный штаты, сейм) і да т. п. Па-другое, нават
у феадальна-сярэднявечнай дзяржаве, у якой існавалі добра распрацаваныя законы і развітая судовая сістэма, становішча сялян было больш лагодным, чым у грамадстве, у якім усталяваўся дэспатычна-тыранічны рэжым, паколькі закон і суд лепш ці горш, але ўсё ж абмяжоўвалі свавольства феадала і чыноўніка. Закон даваў магчымасць велікакняжацкай уладзе кантраляваць як дзейнасць сваёй бюракратыі, так і феадалаў, праўда, пераважна ў межах тых зямель, якія належалі самому вялікаму князю.
Нельга не адзначыць, што на становішча беларускага селяніна станоўча ўплывала пэўная ліберальная грамадская атмасфера, якая ўсталявалася ў сувязі з распаўсюджаннем ідэй Адраджэння і Рэфармацыі. Так, ва ўладаннях асобных феадалаў, гуманістаў і законнікаў сялянам рабіліся некаторыя паслабленні [96, с. 102—104].
Аднак вернемся да Статута 1588 г. і перш за ўсё да зместу яго прадмоў, якія былі напісаны падканцлерам ВКЛ Львом Сапегам. Як вядома, падрыхтоўка гэтага палітыка-прававога дакумента, які можна было б назваць першай беларускай канстытуцыяй, вялася ў даволі дэмакратычных і талерантных умовах. Вялікім князем была створана рэдакцыйная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі трох веравызнанняў: каталіцкага, праваслаўнага і пратэстанцкага. Праект Статута абмяркоўваўся спачатку на павятовых сейміках, а потым на Бальным сейме. Статут 1588 г. адкрываецца зваротам караля і вялікага князя Жыгімонта III. У ім адзначаецца, што галава дзяржавы будзе, па-першае, усімі сродкамі абараняць «права, вольнасці і свабоды» народаў ВКЛ і, па-другое, дзейнічаць у адпаведнасці з існуючымі законам!, і перш за ўсё са Статутам [142]. Такім чынам, вялікі князь абвяшчаў сябе «канстытуцыйным манархам».
Але ж галоўная палітыка-прававая сутнасць Статута 1588 г. раскрыта ў прадмовах Сапегі. Яны змяшчаюць шэраг пастулатаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сучаснай дэмакратыі.
Пастулат першы. Лёс народа, грамадства павінен залежаць не ад асабістай волі галавы дзяржавы, князя, ка­раля, а ад сістэмы ўлады, заснаванай на падпарадкаванні ўсіх і ўся закону. Грамадзяне павінны арыентавацца, разлічваць не на асабістую дабрыню вялікага князя, яго
службовых асоб, не на іх літасць, міласць, ласку, добразычлівасць, палёгку, «паблажлівыя адносіны», а на існуючыя законы, права. Гэта свае палажэнне Сапега ілюструе прыкладам з гісторыі старажытнага Рыма, хутчэй за ўсё падзеямі, звязанымі са змовай Кацяліны, калі, як ён піша, трупа юнакоў адмовілася ад права з той прычыны, што яно «глухое» да асабістых просьбаў. Яны, бедалагі, лічылі, што лепш спадзявацца на міласць гаспадара, чым на за­коны, паколькі «ў пана, аднак, ест местце ласки и захованья, ест взгляд на асобы». На думку Сапегі, гэта погляд людзей не толькі недасведчаных, але і свавольных, разбэшчаных, якім «гроза прав ест немила». Менавіта такая «грамадзянская» пазіцыя прыводзіць да таго, што людзі, якія стаяць на чале ўлады, пачынаюць кіравацца ў сваёй дзейнасці «не правом або статутам, але только своим зданьем и уподобаньем», ператвараюцца ў тыранаў [142].
Пастулат другі: вяршэнства закону. Леў Сапега бадай што першым у новай гісторыі востра і бескампрамісна паставіў тэту праблему. У законе ён бачыў галоўны і асноўны сродак рэгулявання адносін паміж усімі пластамі і чле­нам! грамадства, паміж галінамі ўлады, паміж уладай і народам. Годным чалавека з’яўляецца тое грамадства, дзе ўсім кіруе закон. Сапега падводзіць тэарэтычны падмурак пад сваю тэорыю вяршэнства закону. Права — гэта той праўдзівы розум, якім надзяліў чалавека сам Бог і які дае яму магчымасць адрозніваць дабро ад зла, дабрачыннасць ад заганы, справядлівасць ад несправядлівасці і г. д.
Такім чынам, згодна Сапегу, права — гэта ўзаконены розум, які падпарадкоўвае, стрымлівае і накіроўвае недасканалую чалавечую волю. «Святое права», як яго называе падканцлер, гэта аброць, цугл! для ўсякага нахабніка («зуфальцы»), які лічыцца толькі са сваім эгаістычным памкненнем, парушае свабоду і правы іншага чалавека [142].
Пастулат трэці. Закон — гэта абаронца правоў чала­века. Сапега падкрэслівае, што ўлада закону не ёсць самамэта. Што гэта толькі сродак для рашэння асноўнай, сацыяльна-этычнай задачы — абараніць жыццё, здароўе, годнасць, маёмасць кожнага чалавека. «Цель и скуток усих прав, — піша ён, — мает быти на свете, абы кождый добрую славу, здоровье и маетность в целости мел, а на
том жадного ущирбку не терпел». Да гэтага, сцвярджае Сапега, і зводзіцца наша свабода, якою мы ганарымся і адрозніваемся ад іншых хрысціянскіх народаў. I калі б хто, працягвае ён, адважыўся зрабіць замах на нашы за­коны, якія абараняюць жыццё, годнасць і маёмасць, той будзе не гаспадаром нашым, а магільшчыкам нашай свабоды, а мы — яго рабамі («той бы вжо не паном нашым, але сказителем прав и вольностей наших был, а мы бысмо невольниками его быти мусели»). Сваю думку падканцлер рэзюміруе наступным афарызмам: «Естесьмо не­вольниками прав для того, абысьмы вольности уживати могли». Такім чынам, згодна Сапегу, шчаслівае грамадства — гэта прававое грамадства, дзе законам і ўладай абаронены свабода чалавека, яго жыццё, годнасць, маёмасць, карацей кажучы, яго неад’емныя правы.
Пастулат чацвёрты. Кожная службовая асоба і перш за ўсё вялікі князь «жадное звирхности над нами заживати не можеть, одно только, колько ему право допущаеть». Сапега лічыць, што закон вызначае для ўсякага прадстаўніка выканаўчай улады, і перш за ўсё для вялікага князя, калідор дзеяння, за межы якога ён не мае права выйсці. Гэта яго першы абавязак. Другі абавязак — у тым, што ён павінен з’яўляцца «найвышэйшым стражем всих прав и вольностей наших», г. зн. гарантам правоў і свабод чалавека.
Сапега высока ацэньвае папярэднюю палітыка-прававую дэмакратычную традыцыю Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Мы, піша ён, «за шчасливы народ себе быти почитаем», бо пан Бог даў нам такіх гаспадароў, якія былі не самаўладнымі і не самавольнымі правіцелямі, а з’яўляліся прыкладам законапаслухмянасці і законапраўя, яны карысталіся ўладай у тых межах, у якіх ім гэта дазволіла права («болшей владности звирхности господарской над собою не попущали, одно покол бы им певную границу панованья их над нами права замерили»), «за што яко славу несмертелную в паметях наших собе заставяли» [142].
Пастулат пяты. Беларусь! павінны быць правасвядомым народам, ганарыцца тым, што маюць Статут на роднай мове. Няцяжка заўважыць, што тэты тэзіс сапегаўскіх