Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
не здрадзіла Вам, калі б Вас не ахапіў страх. Не трэба было баяцца, калі тэты, па сутнасці, добры і рахманы чалавек, рэзка абрываў свайго апанента, бо, як вядома, вялікая бяда прыходзіць непрыкметна. Ніякі страх перад небяспекай і ніякая надзея на ўзнагароду не павінны стрымліваць годнага і адданага агульнаму дабру сенатара ад таго, каб ён, чалавек, які добрасумленна выконвае свой грамадзянскі абавязак, гатовы быў выступіць супраць разбэшчанага свавольства карали і стрымліваць яго страсці разумнымі парадамі.
Аднак наибольшую апору для папярэджання свавольства і разбэшчанасці караля сенатары знойдуць, звярнуўшыся да законаў, бо разам са скіпетрам каралю ўручаюцца пэўныя законы, якія ён абавязваецца заўсёды і ўсюды выконваць. Я маю на ўвазе не толькі законы рэспублікі, якія прыняты для дабрабыту і карысці грамадзян і прытрымлівацца якіх заўсёды прысягае новы кароль. Я патрабую, каб быў унесены і прыняты разумны закон аб прыватным жыцці караля, якому ён павінен будзе няўхільна падпарадкоўвацца, і сенатары абавязаны аднадушна заахвочваць да гэтага.
Вельмі добрым прыкладам у гэтым з’яўляецца рэспубліка Венецыя, дзе адразу ж пасля смерці галавы дзяржавы прызначаюцна некаторыя, найбольш надзейныя грамадзяне, якія ўважліва вывучаюць усе справы, што вёў галава дзяржавы і высвятляюць усё тое, што ён зрабіў насуперак законам. Разам з тым яны ўводзяць новыя законы, якім павінен падпарадкоўвацца новы галава рэспублікі, а таксама прымаюць пастанову, згодна з якой пераемнік нябожчыка караля павінен выбірацца агульным галасаваннем.
Натхнёныя гэтым цудоўным прыкладам, тое самае павінны зрабіць і Вы, калі хочаце ўтаймаваць свавольствы караля, хаця бы­ло б лепш, каб кароль быў пазбаўлены гэтай заганы. Я лічу такса­ма, што тэты годны павагі і вельмі неабходны закон, які тычыцца асобы караля, павінен прадугледжваць, што кароль абавязаны прытрымлівацца законнага і свяшчэннага шлюбу і не ганьбіць сябе распустай, бо такія паводзіны выклікаюць гнеў магутнага Бога на ўсю дзяржаву, з’яўляюцца дрэнным прыкладам для ўсіх грамадзян.
Агульнавядома, што маральныя заганы каралёў былі прычынай вельмі цяжкіх бядотаў многіх дзяржаў, а самі каралі, якія вялі ганебнае і распуснае жыццё, ніколі не паміралі смерцю, годнай павагі. Каб просты народ у далейшым змог найлепшым чынам браць прыклад са спосабу жыцця каралёў — бо дэкрэты не стрымліваюць грамадзян ад злачынстваў — паўсядзённае жыццё караля павінна заахвочваць іх да ўсялякіх дабрачыннасцей і дзекалі будзе выяўлена злачыннае пралюбадзейства — каралі павінны даводзіць яго да агульнага ведама, а вінаватых караць ганьбай і знявагай. Але ж з якім тварам і з якой рашучасцю змогуць яны асуджаць гнюсныя ўчынкі іншых, калі самі не без граха!
Не, не рашацца яны калі-небудзь асуджваць або ганіць такі спосаб жыцця, або лічыць, што неразумна адмаўляцца ад вельмі прыемнай прыправы жыцця, якой з’яўляюцца распусныя пачуцці. Як вельмі слушна сказаў Цыцэрон, юрлівасць перашкаджае разважлівасці, варожая розуму, асляпляючы яму вочы, ніякіх адносінаў не мае да дабрачыннасці. Не могуць шанаваць узвышанае і прыгожае тыя, хто ўсе свае думкі і намеры звяртае да нізкага і агіднага. О, калі бы Бог паставіў на чале дзяржавы караля, які б пахвальна адзначаўся ўстрыманасцю і цнатлівасцю, каб мы змаглі пабачыць, што гэта смярдзючая зграя распусных ваўкоў выгнана з каралеўскага двара, а таксама змаглі сказаць, што каралеўскі двор — гэта крыніца і прычына ўсіх дабрачыннасцей, а не натоўп нягоднікаў! Якія подлыя і ганебныя справы рабіліся да гэтай пары паўсюдна, на ўсіх нашых слаўных сеймах, якія паскудствы не баяліся чыніць некаторыя! Сэрца абліваецца крывёю ад успамінаў пра ўсе ліхадзействы і шукае абароны. Мы па праву можам паставіць у віну мярзотнай распусце злачынных пралюбадзеяў натрапіўшае нас Боскае пакаранне, паўсюдную ганьбу нашых няшчасных зямель. Боскае наканаванне не падманвае нас, яно наперад паведаміла нам і пацвердзіла самім жыццём, як мы будзем пакараны за грахі нашы. Таму выбраны кароль, які павінен з’яўляцца для нас прыгожым прыкладам цнатлівасці і сумленнасці, абавязаны — што відавочна — быць першым вартавым бездакорнага шлюбу, знаходзіцца на вышэйшай прыступцы ўсіх дабрачыннасцей, быць аздоблены гэтымі высокімі знакамі ўзнагароды.
Калі загана паразіла сэрца караля і ён апынуўся пад яе ўладай, ён ужо не зможа належным чынам выконваць ускладзеныя на яго абавязкі, карыстацца ўладай, несці цяжар судовых спраў. Бо маральныя заганы асляпляюць розумы гаспадароў, скажаюць дабрачыннасць, груба парушаюць справядлівасць судаводства. Марнатраўца, які легкадумна разбазарвае сваю ўласнасць, зразумела, не прытрымліваецца строга маральных запаветаў і лёгка парушае правілы судаводства, у судовых справах ён кіруецца толькі сваімі пачуццямі. Таму высокія пасады ў грамадстве атрымліваюць не тыя, чые цнота і працалюбства відавочныя, а тыя, хто дае шмат золата і срэбра. Немагчыма выказаць словамі, якія бядоты нясе дзяржаве даная акалічнасць. У выніку легкадумныя людзі, якія страцілі сваю ўласнасць, займаюцца рабаўніцтвам і насіллем, сцвярджаюцца ва ўладзе, здзіраюць скуру з няшчаснага простата народа і насычаюцца амаль што крывёю грамадзян. У гэтых умовах прытупляюцца шчырыя і сумленныя якасці добрых людзей, млява ўшаноўваецца дабрачыннасць і ўзнікае меркаванне, што ўзнагароды і пасады даступныя толькі тым, хто багаты і можа іх купіць.
Дабрачыннасць, шаноўныя Панове сенатары, павінна звяртацца да самой сябе і яна сама па сабе з’яўляецца самай высокай узнагародай. Аднак не многія маюць такі моцны характар, каб не падпарадкоўвацца выпадку, прымаць дабро і адмаўляць загану, вызначаць, што ёсць дабрачыннасць, а што — амаральнасць. 3 другога боку, ніякае саперніцтва не з’яўляецца такім небяспечным, як саперніцтва багатых і знатных грамадзян. Усімі сродкамі неабходна пазбавіцца ад яго, бо ў адваротным выпадку адбудзецца страшэнны раскол у грамадстве: адны — дабрачынныя і працалюбівыя, але не багатыя, другія — уладальнікі багатых маёнткаў і маючыя вялікую ўладу, але заганныя дармаеды. Да таго часу, калі такі раскол будзе існаваць у грамадстве, ніякай трывалай грамадзянскай згоды, ніякага ўзаемаразумення паміж грамадзянамі не будзе, бо няма нічога настолькі святога і трывалага, што б не знявечыла і не зруйнавала бязмежная прага багацтва. Гаспадар, які прыходзіць да ўлады і якому ўласціва адзінае пачуццё — прага бязмежнага асабістага абагачэння і ваеннай здабычы, які прагне авалодаць уласнасцю сваіх грамадзян, звычайна ператвараецца ў пачварную прорву, якая паглынае ўсё, аднак не можа здаволіцца і насыціцца.
Такім чынам, перш за ўсё неабходна пазбавіць караля магчымасці задавальнення свайго карысталюбства, не дазваляць, каб ён ладзіў публічны гандаль чынамі і пасадамі. Няхай Сенат гэтую прэрагатыву возьме сабе, сам узводзіць ва ўсе чыны і званні, прытым толькі тых, чыі беззаганнасць, працалюбства і адданасць дзяржаве выпрабаваны, правераны ў справе, да таго ж пытанне гэта трэба вырашаць агульным галасаваннем сенатараў, а не па чыёйсці волі. Мяркую, што знакамітым грамадзянам або сенатарам неабходна забараніць каралю карыстацца без іх згоды дзяржаўнай скарбніцай, каб ён больш клапаціўся пра пажытак паспаліты, а не пра свае прыватныя інтарэсы.
Пара ужо зразумець каралю, што дзяржаўная скарбніца Рэчы Паспалітай створана дзеля агульнага грамадскага дабра, абароны Айчыны, а не для разданы грошай і маёнткаў тым грама­дзянам, якія з’яўляюцца яго прыхільнікамі, а кароль гэтым фанабэрыцца; што дзяржаўная скарбніца створана на выпадак гранічнай патрэбы, а таксама для таго, каб не загасла сапраўдная і заслужаная веліч караля. Зразумела, што многія грамадзяне сумленна набываюць сваё багацце, старанием, руплівасцю, працай павялічваюць асабістую ўласнасць і ўласнасць сваіх нашчадкаў. Кароль жа павінен перавышаць усіх у дзяржаве не багаццем, не золатам і срэбрам, а шматлікімі дабрачыннасцямі і славутымі справамі. А паколькі добрая слава, незалежна ад волі караля, жыве вечна, ён павінен працаваць і старанна імкнуцца да таго, каб пакінуць пра сябе слаўную памяць, якую будуць шанаваць усе добрыя людзі. I памяць гэта набываецца не вялікімі маёнт-
камі, не бляскам каштоўных каменняў і прыгажосцю шатаў, а працалюбствам, мужнасцю, велікадушнасцю, дабрачыннасцю, прастатой, высакароднасцю. Дарэчы, усе гэтыя сціплыя дабрачыннасці затушоўваюцца, калі карысталюбства — крыніца ўсіх заган — аблытвае чыйсьці розум. Трэба было б таксама вызначыць мяжу для каралеўскіх расходаў, каб кароль не меў права дамагацца празмернай раскошы і неабсяжных маёнткаў і не траціў вялікія сродкі на нікчэмныя рэчы, не марнаваў тое, што павінна быць выкарыстана на неадкладныя патрэбы дзяржавы. Усе мы добра ведаем, што амаль усе грошы ў час праўлення караля-нябожчыка былі патрачаны на бескарысныя шматлікія табуны коней, конюхаў, кучараў у той час, як ніводнае ваеннае ўмацаванне, ніводная крэпасць, якія былі пабудаваны на межах, не былі забяспечаны належнымі гарнізонамі і прыпасамі, каб паспяхова абараніцца ад нападу ворагаў.
У выніку значная частка Літвы (Вялікага княства Літоўскага. — С.П.) апынулася пад чужой уладай і гэта адбылося не па прычыне моцы і мужнасці ворагаў, а з-за старасці крэпасцей, з-за таго, што яны былі пазбаўлены ваенных гарнізонаў, або з-за недахопу харчоў у тых, хто абараняўся. Да таго ж мне не вядома, якія храмы, якія збудаванні, якія дамы былі ўзведзены ў сувязі з каласальнымі расходам! караля. Я не чуў, каб знайшоўся хто-небудзь з сенатараў, які б быў узрушаны вялікімі тратамі грамадскіх грошай і ганіў легкадумную безразважлівасць караля мужным словам. Адсюль вынікае, што неабходна ў будучым прадугледзець, каб скарбнікі не распараджаліся грашыма па асабістаму загаду караля, але толькі з санкцыі Сената, прычым выключна на неадкладныя патрэбы рэспублікі.
Не магу таксама ўмаўчаць аб тым, што, паколькі правасуддзе з’яўляецца вартавым грамадскага спакоіб, кароль, — які жыве ў бяздзейнасці і раскошы, пазбягае цяжкасцей і цяжару судовых спраў; з дня на дзень зацягвае і заўсёды адкладвае іх, — непазбежна з’яўляецца прычынай бядот і няшчасцяў тых, хто звяртаецца да яго за правасуддзем. Судовая валакіта, зацягванне разбірацельства спраў у судзе апрача таго, што прыносіць страты грамадзянам і даводзіць іх да поўнай галечы, зараджае ў іх думку пра панаванне ў нашай краіне беззакония, асабліва ў адносінах да простых людзей, а таксама пра беспакаранасць злачынцаў. Адкажыце мне, шаноўныя Панове сенатары, якая судовая справа, якая цяжба, прадстаўленая ў якасці апеляцыі каралю для тэрміновага разгляду, не адкладвалася «да заутра», што б не адбылося?!