Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
Таковы уроки, которые из глубины веков преподает современности великий полочанин Франциск Скорина.
Станислав Кошутский
Станислав Кошутский родился в деревне Кошут Познанского воеводства, год рождения неизвестен. Умер 4 апреля 1559 г. и похоронен в Вильно. Известен как переводчик сочинений античных авторов, главным образом Цицерона, поэт, мыслитель-гуманист, один из первых приверженцев Реформации в Великом княжестве Литовском. Предполо­жительно Кошутский окончил Виттенбергский университет. Около 1547 г. поступил на службу к Радзивиллам, затем был секретарем королевы Барбары. После ее смерти посе­лился в Вильно, где до конца своих дней занимал должность библиотекаря короля и великого князя Жигимонта Августа.
В 1559 г. закончил перевод с латинского на польский язык трактата Цицерона «Об обязанностях». Помимо коммен­тариев Кошутский написал подробную биографию рим­ского философа («Жизнь Цицерона»), составленную на основе сочинений Плутарха, Аппиана, Тита Ливия, Саллю­стия. Перевод был напечатан 16 лет спустя после его смерти, в 1575 г. в Лоске. Цицероновское сочинение в переводе Кошутского несколько раз переиздавалось (1583, 1593, 1606, 1766 гг.). По просьбе князя Семена Слуцкого Кошутский перевел на польский язык сочинение Рейнхарда Лориха «Книга о воспитании и образовании начальника», которая была издана в 1558 г. вместе с переводом «Речи Исократа об управлении государством» Эразма Гличнера. Кошут­ский — автор нескольких поэтических сочинений, посвя­щенных Жигимонту Августу и Миколаю Радзивиллу.
Как и Скорина, Кошутский в своих комментариях к трактату Цицерона «Об обязанностях» стремился нала­дить идейный диалог между христианской и античной культурами, установить тождество некоторых свойствен­ным этим культурам философско-этических ценностей. Он пытался сблизить цицероновское и христианское учение о природе человека, считая человеческую природу несо­вершенной, но вполне способной служить основой высо­конравственного сознания и добродетельного поведения человека. Кошутский писал о единстве общего и особен­ного в человеческой природе, обосновывал право человека на индивидуальность, неповторимость. Человек, полагал он, находится во власти необходимости и в то же время обладает свободой воли. Кошутский, как и Скорина, пред­почитал жизнь деятельную, подчиненную интересам «об­щего блага». Он высоко ценил натурализм и гуманизм цицероновской этики, основывающейся на принципе «сред­ней обязанности» и рассчитанной на «человека, весьма далекого от совершенства», живущего в реальном обще­стве, являющегося гражданином, политическим деятелем, воином, отцом семейства. В своем предисловии и ком­ментариях к философско-этическому трактату «Об обя­занностях» Кошутский попытался решить проблему диа­лектики идеала и реальности, «совершенной» и «сред­ней» обязанности. Он обратил внимание на то место в цицероновском сочинении, где говорится о взаимосвязи
социально-этических категорий — мудрости, справедли­вости, мужества и др. Как и Скорина, справедливость Кошугский считал стержневой добродетелью. Пытаясь про­следить диалектическую взаимосвязь нравственной кра­соты и пользы, Кошутский утверждал, что они должны относиться между собой как цель и средство: во всех си­туациях польза должна непременно быть подчиненной нравственной красоте [108, с. 20—31; 175]. Мыслительгуманист решительно защищал принцип законоправия.
Астафій Валовіч
Астафій (Остафей) Багданавіч Валовіч (каля 1520— 1587) — буйны феадал, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, гуманіст, мецэнат-асветнік. Займаў самыя высокія пасады — ад найвышэйшага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і ваяводы (1584). З’яўляўся медніцкім, магілёўскім, езярышчанскім, берасцейскім, кобрынскім, троцкім і рэчыцкім старастам. Належаў да старажытнага беларускага баярскага роду. Нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Пачаткова атрымаў хатнюю адукацыю, потым вучыўся, як мяркуе I. Саверчанка, у адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў (дарэчы, як і Леў Сапега). Аднак ёсць звесткі, што Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 40-я гады XVI ст. служыў сакратаром віленскага ваяводы Яна Глябовіча. У гэтым жа годзе ажаніўся з Фядорай Сапяжанкай, ад якой меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала яму права ўвайсці ў склад гаспадарскай рады.
У 1553 г. Валовіч разам з полацкім намеснікам Станіславам Давойнам і крамянецкім старастам, пісарам Пятром Сямашкам накіроўваецца ў Маскву з мэтай заключэння мірнага пагаднення. У час перагавораў дэлегацыя ВКЛ рашуча выступіла супраць імперскіх прэтэнзій I вана IV менавацца «царом усея Руси», г. зн. гаспадаром не толькі велікарускіх, але і беларускіх і ўкраінскіх зямель. У сваю чаргу Валовіч і яго паплечнікі даказвалі, што не толькі Смаленск, але і Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Вялікія Лукі з даўніх часоў уваходзілі ў склад ВКЛ. Нягледзячы на супя-
рэчнасці, 12 верасня 1553 г. перамір’е было падпісана (да 25 сакавіка 1556 г.). У якасці ўзнагароды Валовіч атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста Магілёўскае староства. За паслугі, якія ён аказаў Боне Сфорца, маці караля, у правядзенні аграрнай рэформы, Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы.
У 1558 г. разам са сваім аднаверцам, евангелікам-кальвіністам, віленскім ваяводам Мікалаем Радзівілам Чорным, Валовіч вёў перагаворы з маскоўскім паслом Алфёравым, пераконваючы апошняга ў неабходнасці міру паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай, саюзу хрысціянскіх народаў супраць крымскага ханства і Турцыі. Але ж Іван IV палічыў інакш, паслаўшы ў 1558 г. маскоўскае войска на заваёву Інфлянтаў (Лівоніі). У хуткім часе рускімі былі ўзяты Нарва, Дэрпт і інш. Зразумела, што ВКЛ не змагло застацца абыякавым да гэтай падзеі, паколькі ўзнікала рэальная пагроза яго суверэнітэту. На падставе пагаднення з Інфлянтамі ў канцы лістапада 1559 г. туды накіраваўся тысячны корпус на чале з Янам Хадкевічам і ЮрЫем Зяновічам.
Разумны і дальнабачны Валовіч добра ўсведамляў, да чаго можа давесці тэты канфлікт, і ўсяляк імкнуўся яго нейтралізаваць. Велікакняжацкі пасол Марцін Валадковіч, які прыбыў у Маскву з мірнай місіяй, гаварыў Адашаву^ што «віленскі ваявода Мікалай Радзівіл ды велікакняжацкі пісар Валовіч моцна стаяць на тым, каб між нашымі гаспадарамі панавалі мір і згода». Калі ў 1560 г. паўсгала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жігімонта Аўгуста, Ва­ловая з лепшых намераў выказаўся «за», але абумовіў гэтую акцыю падпісаннем «вечнага міру» і захаваннем правоў ВКЛ на Інфлянты. Аднак, відаць, маскоўскі ўрад вёў дыпламатычную гульню. Уладкаваўшы канфлікт з Швецыяй, Іван IV узнавіў вайсковыя дзеянні супраць Інфлянтаў. У 1562 г. ВКЛ уступіла ў вайну з Маскоўскай дзяржавай. У хуткім часе руская армія захапіла Віцебск, Оршу, Дуброўну, Капыль, Шклоў. 13 лютага 1563 г. паў Полацк.
Лівонская вайна надта востра паставіла пытанне пра дзяржаўную унію ВКЛ з Польшчай. Паміж беларускімі і літоўскімі магнатам!, з аднаго боку, і польскімі феадаламі, з другога, разгарнуліся спрэчкі наконт прынцыпаў аб’яднання. Калі першыя настойвалі на вайскова-палітычным
хаўрусе, то другія імкнуліся да інкарпарацыі княства ў склад Кароны. Валовіч разам з Мікалаем Радзівілам Чер­ным, Рыгорам Хадкевічам і іншымі з’яўляўся лідэрам беларуска-літоўскай апазіцыі, якая намагалася максімальна захаваць асноўныя атрыбуты дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. На Бальным сейме 1569 г. у Любліне Валовіч і некаторыя іншыя члены беларускалітоўскай дэлегацыі, сярод якой былі віленскі ваявода і канцлер Мікалай Радзівіл Руды, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч, высунулі так званы «Праект уніі», які змяшчаў 15 артыкулаў, гарантуючых адносную незалежнасць ВКЛ. Аднак польскія магнаты і шляхта, якіх падтрымлівала частка беларускіх і літоўскіх феадалаў, настойвалі на стварэнні унітарнай дзяржавы, што ў рэшце рэшт і было зафіксавана ў заключным «Акце аб уніі». У далейшым Валовіч прыклаў шмат намаганняў, каб змяніць некаторыя яго пункты.
Актыўны ўдзел прымаў Валовіч у рэформах 50—60-х гадоў XVI ст. — аграрнай, судова-адміністрацыйнай і інш. Разам са знакамітымі юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пётрам Раізіям Валовіч рыхтаваў другое выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1 сакавіка 1566 г. на Віленскім Бальным сейме. Па яго прапанове ў тэкст быў уключаны артыкул, згодна з якім «загранічнікам» (перш за ўсё меліся на ўвазе феадалы Польшчы) забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў межах ВКЛ (3 раздз., 4 арт.). 3 1561 г. Валовіч — земскі падскарбій (нешта накшталт міністра фінансаў і эканомікі). У сакавіку 1566 г. ён атрымаў пасаду падканцлера. Па ініцыятыве Валовіча ў Маскву накіроўваюцца два пасольствы (1566 і 1569 гг.), якія вядуць мірныя перагаворы. У складзе велікакняжацкай дэлегацыі Валовіч прымаў удзел у выбары новага караля, якім стаў Генрых Анжуйскі. Подпіс падканцлера стаіць пад знакамітай Варшаўскай канфедэрацыяй (1573), згодна з якой прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў атрымлівалі роўныя правы ў ВКЛ і Кароне.
У 1576 г. каралём і вялікім князем становіцца Стафан Батура (Баторый), кіраванне якога прынесла ВКЛ значныя палітычныя і ваенныя поспехі. У спецыяльным прывілеі ён прызнаў канфедэрацыйны характар Рэчы Паспалітай і тым самым адносную дзяржаўную незалежнасць ВКЛ,
дазволіў беларускім і літоўскім магнатам і шляхце праводзіць свае вальныя сеймы і сеймікі, кіравацца ў судо­вых справах сваім Статутам і г. д. Ён пацвердзіў правамоцнасць Варшаўскай канфедэрацыі. У далейшым усе гэтыя і іншыя атрыбуты суверэнітэту ВКЛ былі замацаваны ў Статуце 1588 г. Са Стафанам Батурам знітаваны таксама карэнны пералом у Лівонскай вайне. Валовіч прымаў актыўны ўдзел у вайсковых дзеяннях, у прыватнасці ў вызваленні Полацка (1579), узяцці Вялікіх Лук (1580) і да г. д. У 1579 г. ён становіцца канцлерам і віленскім кашталянам. У 1581 г. Валовіч і яго «пратэжэ» малады Леў Сапега ствараюць вышэйшы апеляцыйны судовы орган ВКЛ — Трыбунал. 3 1584 г. састарэлы Валовіч — «пан Віленскі», г. зн. віленскі ваявода. Валовіч з’яўляўся выразнікам дамінантнай ідэі палітычнага развіцця ВКЛ — дзяржаўнага суверэнітэту. Уся яго дзейнасць была накіравана на рэалізацыю гэтай ідэі.