Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
Будны прызнаваў прыватную ўласнасць. «Абы кажды человек, — пісаў ён у «Катйхнсісе», — маетность свою мел у моцы своей». Разам з тым ён прапанаваў радыкальную рэформу ўсёй сістэмы царкоўнага землеўладання: зямля павінна належаць не манастырам, але царкоўным абшчынам, а даходы ад яе ісці на школьную адукацыю, утры-
манне настаўнікаў, бедных вучняў, прапаведнікаў, будаўніцтва бальніц і дамоў для старых. Будны ўхваляў існуючыя феадальныя адносіны і нават прыгонніцтва, быў рашучым праціўнікам супраціўлення сялян сваім гаспадарам, аднак ён не апраўдваў крайнасцей феадальнага ладу, яго найбольш жорсткіх праяў. «А кто таков теперичи ест до подданных, абы не драл, абы дивных фортылев не вымышлял, — піша ён пра беларускіх паноў і шляхту, — а кто на старых, а звыклых повинностях переставаеть! Веи на тое ся удали, абы великие доходы мели ... А тое все от поту, або радней от крови убогих людей мусить господар силою, або хитростию вылупити». Будны быў прыхільнікам сацыяльнай гармоніі, мірнага суіснавання ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Ён высока ацэньваў працу гарадскіх рамеснікаў, прадпісваў «честь отдаватй» майстрам «заровно» з феадаламі. Кожны, лічыў ён, павінен займаць пэўнае, адведзенае яму гістарычнымі абставінамі месца ў грамадстве. Дзяржаўная ўлада з’яўляецца боскім устанаўленнем і ёй неабходна падпарадкоўвацца. «Сапраўдны хрысціянін», на думку Буднага, можа займаць дзяржаўныя пасады, звяртацца да судоў, паколькі гэтыя інстытуты не супярэчаць евангельскаму вучэнню. Палітычным ідэалам для Буднага з’яўляўся, па ўзору Пла­тона, «филосаф на троне», г. зн. асвечаны манарх, які «павінен акружаць сябе мудрымі і вучонымі людзьмі, з якімі б ён мог параіцца, як паступаць у цяжкіх сітуацыях». Вой­ны ён падзяляў на справядлівыя, у якіх рэкамендаваў прымаць удзел, і несправядлівыя, якія асуджаў.
У «Катйхйсісе» Будны ў духу Скарыны заклікаў пануючыя колы, у прыватнасці князёў Радзівілаў, клапаціцца аб развіцці беларускай культуры, адукацыі, роднай мовы. «Абы ваши княжацкие милости, — пісаў ён, — не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж ... и того здавно славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили». Ідэі Буднага аб развіцці белару­скай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Разам з тым Будны пісаў пра неабходнасць засваення ўсёй сукупнасці еўрапейскай культуры. Ён выкрываў езуітаў за іх рэлігійную нецярпімасць, папракаў тых праваслаўных дзеячаў, якія імкнуліся адмежавацца ад заходнееўрапейскай адукаванасці.
Эстэтыка. Будны быў таленавітым літаратарам, які пісаў на беларускай, польская і лацінскай мовах, празаікам, паэтам, перакладчыкам. Ён абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва і яго маральна-выхаваўчую ролю. У палеміцы з Арцеміем адстойваў прынцып рэнесанснага рэалізму. Разумение Будным прыгожага мела рацыяналістычны характар: прыгожае тое, што ісціннае. Ён аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Лічыў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей. Узорам паэзіі Сымона Буднага з’яўляецца наступная эпіграма на герб роду Лясотаў: «Седзячы конна на лютым мядзведзі князёўна // Вучыць, што моц спалучацца павінна з розумам годна. // Таксама сляпая і моц, што не натхнёная розумам жвавым».
Будны Сымон // Мысліцелі / асветнікі Беларусі Х—ХІХ стст. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995. С. 51—59.
Леў Сапега
Естесмо невольниками прав для того, абысьмы вольности уживати могли.
Лсў Сапега
Вынесеныя ў эпіграф словы належаць аднаму з выдатнейшых еўрапейскіх палітычных дзеячаў, прававедаў, мысліцеляў XVI — першай паловы XVII ст. — Льву Іванавічу Сапегу. Яны з’яўляюцца парафразай вядомага выказвання Цыцэрона і змяшчаюць у сабе бясспрэчную норму існавання цывілізаванага грамадства. У наш час многа гаворыцца і пішацца пра прававую абароненасць чалавека, між тым яшчэ ў другой палове XVI ст. лепшыя розумы беларускай грамадска-палітычнай думкі, і ў іх ліку Леў Сапега, былі перакананы, што асабістая і маёмасная свабода чалавека можа быць забяспечана толькі ў прававой дзяржаве, што ў грамадстве, дзе «право або статут гору маеть, там сам Бог всим владнеть» [142, с. 44].
Свабода як фундаментальны прынцып беларускага Адраджэння. Сапраўдны мысліцель — заўсёды першаадкрывацель, генератар новых ідэй, філосаф, якому дадзена
зазірнуць ў рэчаіснасць і гістарычную перспективу глы­бей і далей за сваіх сучаснікаў. Гэта высокае звание заслужана носяць такія выдатныя дзеячы Беларусі, як Кірыла Тураўскі, які адкрыў боскую прыгажосць у зямным жыцці; Ефрасіння Полацкая, якая сцвярджала сваім падзвіжніцтвам чалавечую духоўнасць; Францыск Скарына, які галоўнай годнасцю чалавека абвясціў свабоду, першым пачаў абуджаць нацыянальную самасвядомасць беларусаў; Васіль Цяпінскі, які геніяльна выявіў боль народа за сваю культуру і гарачую любоў да Радзімы; Лаўрэнцій Зізаній і Мялецій Сматрыцкі, якія пісалі, што родная мова «з’яўляецца асновай нацыянальнай культуры і ключом да пазнання». У шэрагу названых мысліцеляў па праву стаіць Леў Сапега.
Новае, рэнесансава-гуманістычнае мысленне, якое на­чало складвацца ў Беларусі ў эпоху Адраджэння, грунтавалася галоўным чынам на прынцыпе свабоды. Упершыню сутнасць данага паняцця ў беларускай думцы была ўсвядомлена Францыскам Скарынам, які ў сваіх прадмовах да Бібліі выступіў з патрабаваннем істотнага пашырэння межаў духоўнай свабоды чалавека, менавіта свабо­ды рэлігійнай, маральнай, творчай, нацыянальна-культурнай. Вялікім беларускім пачынальнікам быў вызначан той гасцінец, па якому пайшло развіццё перадавой грамадска-філасофскай думкі Беларусі ў наступны перыяд.
Думаем, што не памылімся, калі скажам, што па свайму значэнню ў беларускай культуры XVI ст. Леў Са­пега займае другое месца пасля Скарыны. Калі Скарына аддаваў прыярытэт арганічным, маральна-духоўным ас­пектам свабоды, то ў Сапегі на першы план выступаюць фактары фармальныя, палітыка-юрыдычныя, прававыя. Сапега быў глыбока перакананы, што свабода, — а пад ёй ён, як і яму падобныя, разумеў у першую чаргу асабістую бяспеку і недатыкальнасць прыватнай маёмасці, — можа быць забяспечана толькі добра і кваліфікавана сфармуляванымі законамі, а выкананне законаў можа гарантаваць толькі моцная і справядлівая ўлада. Дабро, любоў, справядлівасць і іншыя высакародныя маральныя агульначалавечыя каштоўнасці не будуць мець, на думку Сапегі, рэальнай сілы ў грамадстве, калі яны не будуць падмацаваны дзяржаўным правам, калі ўлада не будзе абараняць
асабістую бяспеку, маёмасць, годнасць кожнага чалавека незалежна ад таго, да якога стану ён належыць. Усе ў грамадстве — ад апошняга чалядніка і да караля — павінны падпарадкоўвацца моцы закону, права. Толькі ў гэтым выпадку будзе захавана свабода. Ідэя прававой дзяржавы і вяршэнства закону — асноўны і каштоўнейшы здабытак сапегаўскай думкі.
Род Сапегаў. У навуковай літаратуры сустракаецца меркаванне аб паходжанні Сапегаў ад Гедымінавічаў. Але ж гэта меркаванне памылковае. Акты метрыкі Вялікага княства Літоўскага (каля 600 тамоў дакументаў вялікага князя, паноў рады, сейма, дзяржаўных устаноў і прыватных асоб, якія ахопліваюць перыяд XIV—XVIII стст.) сведчаць аб тым, што калыскай роду Сапегаў была Смаленшчына, дзе ў канцы XV ст. яны валодалі Апакавам і Ельняй [185].
Першым з роду Сапегаў, чыё імя зафіксавана ў актах і хроніках таго часу, з’яўляецца Сямён Сапега, пісар кара­ля Казіміра Ягелончыка, які жыў у першай палове XV ст. Яго сын, Багдан Сапега, у 1475 г. ажаніўся з дачкой праваслаўнага беларускага князя Фёдара Фёдаравіча Друцкага-Сакалінскага-Бабіча-Канаплі. У якасці пасагу ён атрымаў уладанні ў Віцебскай зямлі, у прыватнасці Чарэйскі манастыр з вёскамі і землямі, якія яму належалі. Ад Багдана пайшла чарэйская лінія роду Сапегаў, да якой адносіцца і Леў Сапега. На працягу стагоддзяў тэты род у выніку шлюбных альянсаў са знатнымі і багатымі княжацкімі і магнацкімі сем’ямі (Друцкімі-Сакалінскімі, Талачынскімі, Гальшанскімі, Вішнявецкімі-Палубіньскімі, Хадкевічамі, Дарагастайскімі, Глебовічамі і інш.), куплі, каралеўскіх і велікакняжацкіх наданняў стаў уладальнікам вялікай зямельнай маёмасці і па свайму багацтву і палітычнай ролі ў грамадстве амаль што зраўняўся з Радзівіламі. Сапегі мелі зямельныя ўладанні ў Аршанскім, Асвейскім, Бельскім, Берасцейскім, Браслаўскім, Віленскім, Віцебскім, Драгічынскім, Кіеўскім, Ковенскім, Мерачскім, Полацкім, Рэчыцкім, Троцкім і іншых паветах Вялікага княства Літоўскага, у Падляшшы і да т. п. Банька Льва — Іван Іванавіч Сапега, стараста Драгічынскі (памёр у 1580 г.). Маці — Багдана Канстанцінаўна, з беларускага княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх, дачка Канстанціна Фёдаравіча
Канаплі (памерла ў 1584 г.). Бацькі Льва Іванавіча былі праваслаўнымі, аб чым сведчыць тое, што яны пахаваны ў Чарэйскім праваслаўным манастыры.
Пачатак кар’еры. Не толькі знатнасць, але галоўным чынам выдатныя асабістыя здольнасці абумовілі той факт, што Леў Іванавіч Сапега паслядоўна займаў усе буйныя пасады ў беларуска-літоўскай феадальнай дзяржаве: сакратара Вялікага княства Літоўскага (1580—1581), пісара (1581 — 1585), падканцлера (1585—1589), канцлера (1589—1623), віленскага ваяводы (1621 — 1633), вялікага гетмана (1625—1633). Да таго ж ён быў старастам Слонімскім, Мядзельскім, Берасцейскім, Магілёўскім і інш.
Нарадзіўся Леў Сапега 4 красавіка 1557 г. (тут і далей лік і месяц даюцца па старому стылю) у Астроўні ў маёнтку сваіх бацькоў (цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.). Быў узяты на выхаванне ў сям’ю магната-кальвініста Мікалая Радзівіла Чорнага, вучыўся ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе і ў 13-гадовым узросце адданы на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт. Відаць, яшчэ ў нясвіжскім атачэнні Сапега пакідае праваслаўе і пераходзіць у пратэстантызм (кальвінізм). Пасля заканчэння універсітэта ён прыехаў на радзіму. Сапега звяртае на сябе ўвагу караля Стафана Баторыя (1576—1586), паколькі вызначаецца сярод іншых здольнасцямі, адукаванасцю, бліскучым веданнем моў, у тым ліку лацінскай, польскай і, канешне, беларускай. Прыхільнасць да пратэстантызму пакуль што не шкодзіць яго кар’еры. У той час такое было магчыма амаль што толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, якое з’яўлялася самай талерантнай дзяржавай ва ўсёй Еўропе. У 1580 г. таленавіты і славалюбівы дваццацітрохгадовы беларускі арыстакрат прызначаецца на пасаду са­кратара Вялікага княства Літоўскага. Малады Сапега прыняў удзел у Лівонскай вайне, сфарміраваўшы на свае сродкі полк конных гусараў. У ратнай справе ён паказаў сябе з лепшага боку, вызначыўся пад Вялікімі Лукамі, Завалоччам і Псковам. У складзе пасольства Сапега вёў перамовы ў Маскве аб заключэнні перамір’я, якое было падпісана 15 студзеня 1582 г. на даволі выгадных умовах для Рэчы Паспалітай: Полацкая зямля і Лівонія заставаліся за апошняй. У выніку Сапега атрымаў павышэнне — пасаду пісара. У 1585 г. дваццацівасьмігадовы пісар становіцца падканц-