Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
якой, як падкрэслівае кароль, павінен сядзець «человек хрестиянски». Суд павінен быў вырашыць: захаваць за Лованам пасаду суддзі або адабраць яе. У канцы XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім атэістычны светапогляд не лічыўся крыміналам. Становішча рэзка памянялася ў XVII ст., асабліва ў яго другой палове, калі атэізм стаў дзяржаўным злачынствам, пра што сведчыць трагедыя К. Лышчынскага, 1. Тышкевіча і інш. Далейшы лёс Лована невядомы. Хутчэй за ўсё, ён да канца жыцця застаўся на сваёй пасадзе, паколькі ніякіх рэчавых доказаў яго віны ў Лозкі не было.
Ёсць меркаванне, што Лован і Ян Лавейка, мазырскі маршалак, справа якога ў 1594 г. разглядалася ў судзе (ЦДАСА, Літоўская метрыка, ф. 389, адз. зах. 177, л. 405 і адв.), адна і тая ж асоба, хоць Лавейка і не абвінавачваўся ў атэізме і матэрыялізме. Характэрна, што судовую справу ён выйграў і захаваў за сабою «маршалкаўскі ўрад».
Лован Стафан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1997. Т. 4. С. 389.
Беняш Будны
Беняш Будны — пісьменнік, перакладчык і каментатар твораў антычных аўтараў (галоўным чынам Цыцэрона) канца XVI — пачатку XVII ст. Нарадзіўся, магчыма, або ў Лоску (уладанне Кішкаў), або паблізу яго, пра што сведчаць яго словы з прадмовы да трактата Цьщэрона «Пра дружбу»: «У мяне перад вачыма заўсёды стаіць прыклад добрай памяці яснавяльможнага пана Кішкі, кашталяна віленскага, майго і шматлікіх іншых годных людзей апекуна». Беняш Будны скончыў Кёнігсбергскі пратэстанцкі універсітэт, дзе ў 1588 г. запісаўся як «Веніямін Будны, родам з Літвы». Пасля жыў пры двары беларускіх магнатаў — новагародскага ваяводы Фёдара Тышкевіча-Скуміна і яго пляменніка Адама Храптовіча. 3 1594 г. Беняш Буд­ны служыў аканомам у Мікалая Крыштофа Радзівіла. Вызначаўся ён мяккім, памяркоўным характарам, гуманна абыходзіўся з сялянамі, пра што сведчаць яго лісты да Радзівіла. Адначасова Беняш Будны займаўся пісьменніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю. Ён пераклаў на поль­скую мову трактат Цьщэрона «Пра старасць» і выдаў яго
ў 1595 г. у Вільні у друкарні Яна Карцана з прадмовай, якую даслаў з Лейпцыга. У 1603 г. выйшла другое выданне гэтага трактата.
У 1599 г. з той жа, карцанаўскай, друкарні выйшла фундаментальная праца Беняша Буднага «Кароткія і ясныя аповесці, якія па-грэчаску называюцца «Апафегмамі». Гэта філасофска-этычныя сентэнцыі з нагоды вучэння ці жыцця антычных філосафаў, палітыкаў, мудрых мужчин і жанчын з твораў Дыягена Лаэрцкага, Плутарха, Цыцэрона і інш. Другое выданне «Апафегмаў», як мяркуе А. I. Анушкін, выйшла таксама з віленскай друкарні Карцана ў пачатку XVII ст. У 1614 г. у беларускім мястэчку Любчы, у друкарні Пятра Кміты гэтая кніга Беняша Буднага была выдадзена ў трэці, а потым і ў чацвёрты раз. Любчанскае выданне было значна пашырана за кошт дадатковых філасофскіх матэрыялаў. «Выдаваючы зноў гэтыя кнігі, — пісаў Кміта, — я дапоўніў іх апісаннем жыццярысу і ву­чэння некаторых філосафаў, якіх раней не было». Пасля Любчы «Апафегмы» Беняша Буднага перавыдаваліся шэсць разоў у Кракаве. На пачатку XVIII ст. на буднаўскія «Апафегмы» звярнуў увагу Пётр I. Па яго загаду яны былі перакладзены на рускую мову і ў 1711 г. надрукаваны ў Маскве. У 1712 г. выйшла другое, а ў 1716 г. трэцяе і чацвёртае рускія выданні гэтага твора. Потым «Апафегмы» перавыдаваліся ў Расіі яшчэ некалькі разоў. У 1603, а по­тым і ў 1606 г. Карцанам быў надрукаваны перакладзены на польскую мову Беняшам Будным твор Цыцэрона «Пра дружбу».
Свае погляды Беняш Будны выкладае ў прадмовах і каментарыях, таму стыль яго філасофствавання свабодны, імправізаваны. Думкі свае ён выказвае «з нагоды», «на маргінесе», у працэсе інтэрпрэтацыі думак і твораў антычных пісьменнікаў і мысліцеляў. Характар пісьменніцкай дзейнасці Беняша Буднага, яго творы сведчаць пра секулярызацыю грамадскага жыцця і культуры Беларусі канца XVI — пачатку XVII ст., усё большую цікавасць да свецкай думкі, антычнай філасофіі. Характэрная асаблівасць яго інтэрпрэтацыі — тэндэнцыя да хрысціянізацыі антычнай этыкі, збліжэння яе з евангельскім маральным вучэннем. Ён імкнецца мадэрнізаваць вучэнне антычных філосафаў, наблізіць яго да хрысціянства. «Калі Фалеса запыталі, —
піша Беняш Будны, — што было раней за ўсё, той адказаў: Бог, бо ён не мае пачатку». У адносінах да грамадскага жыцця старажытных Грэцыі і Рыма Беняш Будны ўжывае такія тэрміны, як «гетман», «пан», «бурмістр», «кароль», «касцёл» і да т. п. Але ж гэта сведчыць не столькі аб адсутнасці ў мысліцеля пачуцця гістарызму, колькі аб імкненні злучыць эпохі, адшукаць у іх нешта агульнае. Беняш Будны, як і іншыя беларускія мысліцелі (С. Кашуцкі, С. Будны, А. Волан, Я. Казакевіч, С. Грахоўскі, Сімяон Полацкі), спрабаваў на падставе сінтэзу духоўных каштоўнасцей антычнасці і хрысціянства выпрацаваць агульначалавечыя прынцыпы і нормы маралі, карысныя для ўсіх эпох. Гэтая экуменічна-гуманістычная тэндэнцыя зафіксавана ў прадмове да «Апафегмаў»: «У гэтых кнігах (маюцца на ўвазе кнігі антычных пісьменнікаў і філосафаў. — С.П.) змяшчаюцца вучэнне і прыклады, вельмі карысныя для ўсіх саслоўяў. Дзіўна тое, што яны і нам, хрысціянам, здаюцца ісціннымі ... Гэтыя людзі, якія яшчэ не азораны вучэннем хрысціянскага Евангелля і валодаюць толькі святлом прыроднага розуму, не толькі самі дабрачынна жылі, але і вялі і падахвочвалі да ўсялякіх дабрачыннасцей, прыгажосці і прыстойнасці іншых людзей. Не ведаю, правільней было б здзіўляцца гэтаму ці саромецца гэтага, бо нам прыходзіцца ў сваім жыцці і ўчынках прытрымлівацца тых, хто згодна з нашымі ўяўленнямі амаль не меў ніякага паняцця пра Бога».
Такім чынам, Беняш Будны прыходзіць да высновы, што, каб весці дабрачыннае жыццё, не абавязкова быць хрысціянінам, але ж неабходна «валодаць светам натуральнага розуму». Натуралізм — характэрная рыса этычных поглядаў Беняша Буднага. Як і стоікі, ён лічыў, што чалавек павінен жьщь у адпаведнасці са сваёй прыродай, г. зн. разумна і маральна. Розум павінен спалучацца з ве­дам!. Арыстоцель, піша Беняш Будны, часта гаварыў сябрам і вучням: як позірк атрымлівае святло ад паветра, так і розум атрымлівае святло ад ведаў. Этычны ідэал Беняша Буднага — мудрэц-філосаф. Менавіта філасофія ўзнімае чалавека да ўзроўню маральнай дасканаласці, ' вучыць правільна паводзіць сябе ў жыцці. «Філосаф, — піша ён у «Апафегмах», — не баіцца нікога і нічога, нават смерці. Ён павінен гаварыць праўду нават наймагутнейшаму ча-
лаве ку, таму што філосаф — свабодны чалавек». Аспек­там мудрасці з’яўляецца ўменне проціпаставіць сваё, ісціннае суджэнне агульнапрынятым, але памылковым думкам ці поглядам натоўпу. Дабрачыннасці — тэта галоўным чынам набытыя якасці. Яны фарміруюцца ў выніку пазнання, самавыхавання, маральнага самаўдасканалення, выпрацоўкі ўмення падпарадкаваць афекты розуму. Толькі той, хто ўладарыць над сваімі пачуццямі, падпарадкоўваючы іх розуму, можа дасягнуць сапраўднай свабоды і шчасця. Каштоўнасць жыцця, паводле Беняша Буднага, у свабодзе і годнасці: «Дзе няма свабоды, там няма і шчасця». «Многія, — працягвае мысліцель, — лічылі шчаслівым Калісфена, які быў у вялікай ласцы ў Аляксандра. Дыяген жа гаварыў пра яго: ён няшчасны жабрак, бо вымушаны абедаць і вячэраць тады, калі гэтага захочацца пару».
Шчасце знешняе (багацце, слава, знатнасць), сцвярджаў Беняш Будны, нетрывалае. Салон адмовіў Крэзу ў праве называцца шчаслівым чалавекам і аказаўся прарокам: Кір разбурыў яго царства і адабраў у яго ўсё багацце. Толькі неразумны аддае перавагу матэрыяльным і вонкавым каштоўнасцям перад духоўнымі. Неразумны (глупец), ва ўяўленні Беняша Буднага, чалавек, які выбірае ўяўныя, фальшывыя каштоўнасці. Разумна ісці ўслед за лёсам — гэта значыць клапаціцца не пра багацце і славу, а пра дабрачыннасць, веды, духоўнасць. Беняш Будны не адмаўляў зусім неабходнасці матэрыяльнага дабрабыту дзеля свабоднага і шчаслівага жыцця, але лічыў яго другарадным у параўнанні з дабрачыннасцямі, духоўнасцю. У адпаведнасці з хрысціянскай і стаічнай этыкай ён лічыў, што чалавек павінен задавальняцца тым, што ён мае, ведаць меру ў карыстанні матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У вершы «На герб паноў Храптовічаў» сярод найбольш важных дабрачыннасцей Беняш Будны называў мужнасць, мудрасць, годнасць, чалавечнасць, шчодрасць, саслоўны гонар, знатнасць. Маральнымі заганамі лічыў непамяркоўнасць, несправядлівасць, баязлівасць, марнатраўства, сквапнасць, падлізванне і інш. Разам з тым Беняш Будны выказваў пэўную маральную талерантнасць, спасылаючыся на Гарацыя, які пісаў: «Хто без заган нараджаецца?! Той лепшы за іншых, у кім іх меней» (Квинт Гораций Флакк.
Оды, эподы, сатиры, послания. М., 1970. С. 255). Беняш Будны быў прыхільнікам ідэі адзінства маральнай свядомасці і паводзін чалавека. Услед за Сакратам, а таксама за евангелістам Мацеем ён сцвярджаў: рабі тое другому, што самаму сабе жадаеш. Менавіта на гэтую этычную максіму ў свой час спасылаўся Скарына. Адной з цэнтральных катэгорый этыкі Беняш Будны лічыў дружбу, якую ў прадмове да цыцэронаўскага трактата «Пра дружбу» называў «вялікай дабрачыннасцю». У якасці прыкладаў ён спасылаўся на дружбу Арэста і Пілада, Ахіла і Патрокла, Палукса і Кастара і інш. Цікавіла Беняша Буднага такса­ма праблема старасці. У прадмовах да твора Цыцэрона «Пра старасць» («Фёдару Скуміну» і «Да Сарматыі») ён пісаў, што старасць будзе падобная да маладосці, калі чалавек з юнацкіх гадоў паводзіць сябе дабрачынна і памяркоўна. Але калі стары чалавек хворы ды яшчэ жыве ў галечы, то лепш яму памерці. Перавагу Беняш Будны аддаваў хрысціянскай маралі, імкнучыся спалучыць яе з этычным вучэннем памяркоўных стоікаў, у прыватнасці Цыцэрона. Дднак пазітыўна ставіцца ён і да некаторых элементаў эпікурэізму. Так, ён падзяляе пункт гледжання Эпікура аб тым, што неабходна пазбягаць пакут, а такса­ма што празмерная асалода не прыносіць чалавеку задавальнення. Лепей праводзіць свой час у «добрапрыстойных сяброўскіх гутарках», чым «у вясёлай кампаніі з жанчынамі».
Беняш Будны зрабіў спробу асэнсаваць грамадскі інстытут мецэнацтва. Звяртаючыся да Фёдара Скуміна-Тышкевіча, якому быў прысвечаны пераклад твора Цыцэрона «Пра старасць», ён пісаў: «Сярод дюдзей, якія займаюцца навукамі, існуе старажытны звычай: кнігі, што выдаюцца, прысвячаюць сваім дабрадзеям, пра якіх ходзяць чуткі, што яны вельмі паважаюць музы і навукі ... Так, знакаміты філосаф Арыстоцель прысвячаў некаторыя працы свайму гаспадару (Аляксандру Македонскаму. — С.П.), Вяргілій свае «Георгікі» — вяльможнаму пану Мецэнату. Цыцэрон таксама прысвячаў свае творы знатным людзям. I я вырашыў пайсці па гэтым шляху і прысвяціць свае кнігі Вашай міласці ... Неабходна, каб людзі бачылі, што навука і чытанне займаюць у Вашай дзейнасці не апошняе месца. Вядома, што простым людзям падабаецца займац-