Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры  Сямен Падокшын

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 316с.
Мінск 2003
66.7 МБ
Вішаваты яшчэ амаль два гады марудзіць з эміграцыяй. У сакавіку 1660 г. у замку войніцкага кашталяна Яна Велепольскага адбыўся дыспут, у якім з аднаго боку выступаў Вішаваты і яго аднадумцы, з другога — езуіт Мікалай Ціхоўскі і інш. Спрэчка ішла па пытаннях тлумачэння Свяшчэннага Пісання і Божай Тройцы. Дыспут апісаў А. Вянгерскі ў сваёй кнізе «Рэфармаваная Славонія». Пасля диспуту адзін з езуітаў сказаў: «Калі б з пекла з’явіўся д’ябал, ён бы не змог больш цвёрда і ўмела абараняць сваю веру, чым Вішаваты». Кашталян, які прысутнічаў на дыспуце, прапанаваў Вішаватаму прыняць каталіцызм і застацца на радзіме, абяцаў яму падарыць фальварак. Але мысліцель адказаў, што лічыць за лепшае «страціць маёмасць і грамадзянскі гонар, чым чыстае сумленне».
У 1660 г. Вішаваты разам з сям’ёй пераязджае ў Сілезію, потым у Венгрыю, Германію, а адтуль у 1666 г. у Амстэрдам, дзе яму было наканавана скончыць свае дні. Галоўнай рысай рэлігійна-інтэлектуальнага жыцця гэтага горада была талерантнасць, што абумовіла наяўнасць тут людзей розных веравызнанняў, філасофскіх поглядаў, шматлікіх канфесійных плыняў і сект. Менавіта тут знайшлі прытулак многія сацыніяне з Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Дванаццаць апошніх гадоў свайго жыц­ця, якія правёў Вішаваты ў Амстэрдаме, былі найбольш плённымі ў творчых адносінах. Тут былі напісаны яго асноўныя рэлігійна-філасофскія творы. Ён падрыхтаваў і на працягу 1665—1669 гг. выдаў на лацінскай мове фун­даментальную серыю твораў многіх сваіх адзінаверцаў пад назвай «Бібліятэка Польскіх Братоў» (Biblioteka Fratrum Polonorum). Гэта выданне было широка вядома ўсёй Заходняй Еўропе, поўны камплект яго меў у сваёй прыватнай бібліятэцы выдатны англійскі філосаф Джон Лок. Каля 1677 г. Вішаваты закончыў свой галоўны твор «Аб рэлігіі, згоднай з розумам» (Religio rationalis), які быў выдадзены пасля яго смерці ў 1685 г. Вішаваты стварыў таксама шэраг прац па праблемах этыкі, логікі, філасофіі, з якіх захаваліся толькі асобныя. Памёр 29 ліпеня 1678 г. Яго апошнія слови да сыноў былі: «Трымайцеся ў жыцці, як і я, праўды і дабра».
Як мысліцель Анджэй Вішаваты з’яўляўся прадаўжальнікам рацыяналістычных рэлігійна-філасофскіх традиций
польскага і беларуска-літоўскага антытрынітарызму і сацыніянства (С. Буднага, Ф. Соцына і інш.). Разам з тым значны ўплыў на яго тэалагічныя і філасофскія погляды зрабілі буйнейшыя філосафы і вучоныя XVII ст. — Галілей, Дэкарт, Гасэндзі, Спіноза, Кеплер і іншыя, творы якіх, як сведчаць яго прыватныя лісты, Вішаваты ўважліва вывучаў.
Рэлігійна-філасофская дактрына беларускіх, літоўскіх і польскіх радыкальных рэфарматараў, або антытрынітарыяў (арыян), якія ў канцы XVI ст. атрымалі назву сацыніян, з’яўлялася рацыяналістычна-гуманістычнай рэакцыяй на тэалагічнае вучэнне пануючай, галоўным чынам каталіцкай, царквы і сярэднявечнай схаластыкі. Яна была накіравана супраць традыцыі і царкоўнага аўтарытэту, даючы індывіду, асобе права самастойна вырашаць рэлігійнафіласофскія і маральна-этычныя праблемы. Змест і сутнасць тэалагічна-рэлігійных паняццяў, лічыў Вішаваты, павінны быць простымі і яўнымі, згоднымі з розумам і тэкстамі Свяшчэннага Пісання. Аднак Свяшчэннае Пісанне — гэта толькі норма веры, згодна з якой індывідуальны розум можа мець сваё меркаванне, як у юрыспрудэнцыі, дзе норма права інтэрпрэтуецца суддзёй. У хрысціянскай супольнасці, адзначаў філосаф, спасылаюцца на тры аўтарытэты, якія выносяць свой вырок адносна ісціннасці Свяшчэннага Пісання: аўтарытэт папы і царкоўнага сабора (католікі, праваслаўныя), аўтарытэт Святога Духа (містыкі) і аўтарытэт нармальнага, непашкоджанага розуму чалавека. Вішаваты, як і ў свой час Сымон Будны, прыходзіць да высновы, што розум у стане аддзяліць рэлігійную ісціну ад памылковага погляда. Але ж ён мае свае межы і таму Божае Адкрыццё, альбо Свя­шчэннае Пісанне, патрэбна для пазнання чалавекам таямніц веры. Разам з тым трэба памятаць, што гэтыя таямніцы хоць і перавышаюць розум, але не супярэчаць яму. У рэшце рэшт розум здольны дайсці да галоўнейшых рэлігійных ісцін уласнымі сіламі, кіруючыся натуральным! сродкамі. Каб гэта адбылося, ён павінен быць вызвалены ад афектаў, забабонаў.
Паводле Вішаватага, аб’ект веры ёсць ісціна пра Божыя рэчы, адкрытыя праз Бога ў Свяшчэнным Пісанні. Хто не прымае ісціны Адкрыцця, таго можна пераканаць
лагічнымі, разумовымі аргументам!. Чалавечы розум — гэта натуральны інструмент, дадзены Богам для пазнання праўды і адрознівання яе ад фальшы. Ён з’яўляецца інтэлектуальным святлом, унутраным вокам, таму абсурд­ным будзе прымаць за праўду тое, што супярэчыць розуму. Такім чынам, працэс веры Вішаваты параўноўваў са звычайнай інтэлектуальнай дзейнасцю.
Што датычыць звышнатуральных таямніц, то іх праўдзівасць грунтуецца на наступных лагічных перадумовах: усё, што сказаў Бог, ёсць праўда; у Свяшчэнным Пісанні змяшчаецца ўсё, што сказаў Бог. Такім чынам, усё, што змяшчаецца ў Свяшчэнным Пісанні, ёсць праўда. Як філосаф Вішаваты фактычна прыходзіць да высновы, што розум без дапамогі Адкрыцця можа дайсці да метафізічных ісцін. Але ж як хрысціянін ён лічыць, што тым не менш Свяшчэннае Пісанне ў справах веры неабходнае і патрэбнае. Пад уплывам Дэкарта Вішаваты пастуліруе, што ісціна ёсць тое, што мае рысы відавочнасці, выразнасць і зразумеласць (яснасць). Гэтымі рысамі валодаюць пэўныя ідэі, паняцці, якія маюць аксіяматычны характар і агульныя для ўсіх людзей. Менавіта яны адыгрываюць ролю крытэрыяў ісціны (праўды). Пад уплывам рацыяналізму XVII ст. Вішаваты паступова пераходзіць з тэалагічных на філасофскія пазіцыі, прызнаючы, што па-за Свяшчэнным Пісаннем і незалежна ад яго чалавечы ро­зум здольны да пазнання праўды, і што гэта праўда, або ісціна, грунтуецца на падставах, уласцівых самому розуму. Па сутнасці гэта было абгрунтаванне незалежнасці філасофскага і наогул навуковага мыслення. У духу картэзіянскай філасофіі Вішаваты зрабіў спробу выкласці некаторыя лагічныя, метафізічныя і натуралістычныя аксіёмы розуму (тройчы адзін тры; тры плюс адзін — чатыры, цэлае заўсёды большае за частку; душа без цела не з’яўляецца чалавекам і г. д.), на што звярнуў увагу Пьер Бэйль. 3 поглядам Вішаватага наконт Святой Тройцы палемізаваў Готфрыд Лейбніц.
3 рацыяналістычных пазіцый Вішаваты вырашаў пытанні даверу да індывідуальнага розуму, памылак у пазнанні, адносін філасофіі да рэлігіі і інш. Аспрэчваючы думкі сваіх апанентаў, Вішаваты сцвярджаў: адны лічаць, што магчымасці чалавечага пазнання абцяжараны перша-
родным грахом, другія — што абмежаваны Божай воляй, трэція — што чалавечы розум схільны да памылак. Тым не менш, мяркуе Вішаваты, чалавек здольны на адэкватнае пазнанне, пазнанне аб’ектыўнай ісціны, пра што сведчаць поспехі навукі — матэматыкі, фізікі, астраноміі і інш. Пры вырашэнні той ці іншай праблемы, перш чым зрабіць выснову, неабходна грунтоўна і дакладна ўзважваць усе аргументы «за» і «супраць». Гэта тычыцца не толькі навукова-філасофскіх, але і рэлігійна-тэалагічных пытанняў. Таямніцы веры могуць перавышаць здольнасці чалавечага розуму, але яны яму не супярэчаць. «Так, — піша Вішаваты, — вечнасць Бога, стварэнне з нічога (неіснаванне пачатку) ёсць таямніца, паколькі некаторыя мяркуюць, што інтэлект не здольны гэтага зразумець. Аднак розум даказвае, што гэта не толькі магчыма, але і неабходна, што гэта першапрычына рэчаў. Toe, што Бог стварыў неба, зямлю, зоркі і да т. п., — гэта праўда, недаступная чалавечаму розуму, аднак якая не супярэчыць яму, асабліва калі мы лічым, што Бог стварыў Сусвет не з нічога, але з неўпарадкаванай матэрыі». Адзначым, што аналагічная думка выказана ў каментарыях да Брэсцкай Бібліі 1563 г.
Рацыяналістычна-натуралістычны характар насіла інтэрпрэтацыя сацыніянамі, і ў прыватнасці Вішаватым, праб­лемы цудаў. I ў гэтым пытанні яны ішлі па слядах С. Буднага і па шляху Б. Спінозы, імкнучыся надаць біблейскім цудам натуралістычныя рысы. Так, Вішаваты наступным чынам тлумачыць евангельскі эпізод, калі раптоўна знікла сонца, каб супакоіць распятага на крыжы Хрыста: «Гэта магло адбыцца таму, што або сонца закрылася хмарамі, або з прычыны выпарэнняў, якія некаторыя матэматыкі называюць сонечнымі плямамі». Такая пазіцыя не была выпадковай, а сведчыла пра тое, што Вішаваты набліжаўся да вытлумачэння навакольнага свету ў духу сучаснай яму новай філасофіі і прыродазнаўства. У лістах да свайго калегі Станіслава Любенецкага-малодшага, якія пісаліся ў 1665—1666 гг., Вішаваты сцвярджаў, што філасофія Арыстоцеля мала дапамагае тым, «хто дамагаецца пазнаць натуральный рэчы на падставе даследавання саміх гэтых рэчаў і сузірання развіцця Вялікай кнігі Прыроды». Нату­рал ьныя з’явы, лічыў мысліцель, трэба інтэрпрэтаваць толькі пры дапамозе натуральных прычын. У прыватнасці, ён
адхіляў думку тых вучоных, якія лічылі нябесныя каметы з’явай звышнатуральнай, a pyx іх тлумачылі дзеяннем вышэйшых сіл — анёльскіх духаў. Падставай прыроды, па меркаванні Вішаватага, з’яўляецца яе ўнутраны рух, а не якія-небудзь вонкавыя, знешнія прычыны. Не адмаўляючы аўтарытэт Свяшчэннага Пісання, Вішаваты тым не менш лічыў, што ўсе таямніцы Адкрыцця, якія не адпавядаюць патрабаванням выразнасці і яснасці, г. зн. асноўным дэкартаўскім прынцыпам рацыянальнага мыслення, павінны быць адкінуты. Менавіта гэтыя падставы розуму з’яўляюцца для Вішаватага крытэрыямі ісціны.
Вішаваты крытычна ставіўся да ўсіх, хто імкнуўся падпарадкаваць розум веры, і пры гэтым спасылаўся на словы апостала Паўла. На думку мысліцеля, тое, што апостал Павел радзіў вузкаму колу сваіх аднадумцаў, прыхільнікі ірацыяналізму інтэрпрэтавалі як абавязак усіх. Сляпая вера, перакананы Вішаваты, не ёсць вера сапраўдная, а ёсць легкавернасць, легкадумнасць. Вішаваты не адмаўляў розніцы паміж верай і ведамі. Вера абапіраецца галоўным чынам на аўтарытэт, веды — на прычынна-выніковыя сувязі. Нягледзячы на гэта, яны не павінны супярэчыць, але ўзаемна ўдакладняць адно другое. Так, існаванне Бога абгрунтоўваецца не толькі Бібліяй, але і аргументам! ро­зуму. I звышнатуральнае (вера) і натуральнае (розум) святло паходзяць з адной крыніцы — ад Бога.
На думку Вішаватага, ісцінная філасофія не можа су­пярэчыць вучэнню Хрыста. Калі антырацыяналісты спасылаюцца на словы паслання Паўла да Каласянаў: «Глядзіце ж, каб хто не захапіў вас філасофіяй» (Каласянам, 2,8), яны не ўлічваюць, што апостал яшчэ дадае «пустымі спакусамі», пад чым ён разумеў не праўдзівую філасофію, але псеўдафіласофію, сафістыку, якая сапраўды не адпавядае вучэнню Хрыста. Пад псеўдафіласофіяй Вішаваты разумеў галоўным чынам схаластыку. Філасофія, упэўнены ён, не толькі не перашкаджае, але дапамагае пазнаваць тэалагічныя рэчы. Той, хто адукаваны, хто ведае логіку, матэматыку і іншыя натуральныя навукі, здольны пазнаць і таямніцы рэлігіі, якія не даступныя чалавеку неадукаванаму. Глыбокае пазнанне Божых рэчаў немагчыма без ведання філасофіі, навукі. Больш таго, Вішаваты схіляўся да думкі, што чалавечы розум незалежна ад Божага