• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная педагогіка  Ганна Арлова

    Беларуская народная педагогіка

    Ганна Арлова

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 120с.
    Мінск 1993
    34.99 МБ
    Г.П. Арлокд БеллрускАЯ НАрОДНА^І ПеДАГОГІКА
    Свеглай памяці бабулі
    Ганны Мікалаеўны прысвячаю
    . Г.П. Арлокд БеллрускАя НДрОДНА^І ПеДАГОГІКА
    M1HCR ^Народная асвета” 1993
    ББК 74.03 (2Б)
    А82
    УДК 37:39 (-826) (091)
    Арлова Г. П.
    A 82 Беларуская народная педагогіка. Мн.: Нар. асвета, 1993. -120 с.: іл.
    ISBN 5-341-00966-5.
    Орлова А. П. Белорусская народная педагогнка.
    У кнізе педагагічныя ідэі, выхаваўчы вопыт беларускай народнай педагогікі раскрываюцца праз прыказкі, прымаўкі, казкі, песні, загадкі, прыпеўкі, міфалогію, галашэнні, абрадавыя гімны, быліны. Ля іх вытокаў сяоянская сям’я канца XIX пачатку XX сгагоддзя, калі пад адным дахам жыло некалькі пакаленняў, калі строга захоўваліся народныя традыцыі.
    Адрасуецца насгаўнікам, бацькам, усім, хто цікавіцца пытаннямі выхавання.
    Навукова-папулярнае выданне АРЛОВА Ганна Пятроўна Беларуская народная педагогік»
    Загадчык рэдакцыі М. А. Нікітка. РэдактарА. М. Парахневіч. Малодшы рэдактар Л. 1. Сташэнка. Афармленне мастака Л. У. Паўленка. Мастацкія рэдактары Л. У. Паўленка, Л. А. Дашкевіч. Тэхнічны рэдакіар М. Р. Каліберава. Карэктар 1. С. Яромчык.
    НБ № 3383
    Здадэена ў набор 16.01.92. Падлісана ў друк 14.09.93. Фармат 84х108'/з2Папера гааегная. Гарнітура Прэс Раман. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк 6,3. Умоўн. фарба-адбіт. 6,51. Ул.-выд.арк. 7,82. Тыраж 12 700 эка. Заказ 77. Цана 185 р.
    Выдавецтва „Народная асвета” Мінісгэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусі. Ліцэнэія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    . 4302000000 250
    A	1—93
    М 303 (03)
    ISBN 5-341-00966-5
    ББК 74.03 (2Б)
    © Г. П. Арлова, 1993
    Вучы народ, вучыся і ў народа
    На працягу стагоддзяў народная педагогіка была амаль адзіным сродкам выхавання людзей. Пад уплывам прыроднагеаграфічных і сацыяльна-эканамічных умоў жыцця беларуская народная педагогіка стварыла адпаведны тып асобы. Шматлікія этнаграфічныя працы сведчаць пра тое, што беларус працавіты, шчыры, па-сапраўднаму любіць сваю родную зямлю, сумленны і адданы справе, яму ўласцівы высокі гуманізм, добразычлівасць, павага ў стаўленні да людзей, ашчаднасць, гасціннасць.
    Асноўным творцам і ахоўнікам народных педагагічных традыцый на многія часы была сялянская сям’я. Пра дабратворны ўплыў і дзейнасць народнай педагогікі сведчыць тое, што ў ХУІ-ХУІІІ стагоддзях на беларускіх землях быў пашыраны звычай „дзядзькавання”, калі дзяцей шляхты аддавалі на выхаванне ў беларускія сялянскія сем’і. На думку заможных бацькоў, гэта давала магчымасць выпрацаваць у сыноў і дачок найкаштоўныя маральныя якасці.	•
    Сфарміраваны стагоддзямі лад жыцця беларускіх сялян стварыў спецыфічнае выхаваўчае асяроддзе, своеасаблівы выхаваўчы фон, дзе ў суладдзі дзейнічалі разнастайныя сродкі, спробы і прыёмы выхавання. Усё гэта разам, з улікам канкрэтных абставін уплывала на духоўна-маральнае, разумовае, фізічнае і эстэтычнае развіццё асобы.
    Беларускія этнографы-асветнікі не раз падкрэслівалі ў сваіх даследаваннях ні з чым непараўнальную сілу і моц народнай педагогікі. У прыватнасці, М. Я. Нікіфароўскі напрыканцы XIX стагоддзя ў „Нарысах Віцебскай Беларусі” пісаў: „Практычнае жыццё падказвае, што беларуская маці, нават непісьменная, умее пакуль выхоўваць дзіця ў адданасці праваслаўю і дзяржаўнай уладзе” (40, 54).
    Асобныя моманты педагагічнай творчасці беларускага народа ў дарэвалюцыйны час згадваліся ў працах Д. Г. Булгакоўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, Я. Ф. Карскага, М. Я. НікР фароўскага, І. І. Насовіча, Е. Р. Раманава, A. К. Сержпутоўскага, П. В. Шэйна, П. М. Шпілеўскага і іншых.
    Першым даследаваннем, прысвечаным спецыяльна пытанню беларускай народнай педагогікі, стаў артыкул А. Я. Багдановіча „Педагагічныя погляды беларускага народа” (1886) (13).
    Работы даследчыкаў-асветнікаў ХІХ пачатку XX стагоддзя падрыхтавалі грунт, грамадскае ўспрыманне, стварылі падмурак для выкарыстання народнай педагогікі ў працы
    школы. Іхнія ідэі атрымалі сваё развіццё ў дзейнасці настаўні каў па стварэнню беларускай народнай школы.
    Сацыяльныя ўзрушэнні, якія прывялі да змен ладу жыцця, спроба перавесці велізарную масу сялянства на урбаністычны тып культуры прывялі да распаду патрыярхальнай сялянскай сям’і, парушылі стагоддзямі сфарміраванае выхаваўчае асяроддзе У выніку шматлікія добрыя народныя традыцыі зніклі з сямейнага выхавання. У школе калі і скарыстоўваюць асобныя элементы народнай педагогікі, то часцей спантанна, неўсвядомлена. А між тым народная педагогіка невычэрпная крыніца педагагічных ідэй, не валодаючы якімі мы падсякаем корань педагагічнай навукі, бо народная і навуковая педагогіка адно дрэва выхавання. Усё гэта сведчыць пра неабходнасць узнаўлення беларускай народнай педагогікі, дзеля таго каб аднавіць яе ў яе ж спрадвечных правах, выкарыстаць народную мудрасць дзеля вырашэння сучасных педагагічных задач.
    У кнізе,'Якую мы адрасуем зацікаўленаму чытачу, педагапчныя ідэі і выхаваўчы вопыт беларускай народнай педагогікі раскрываецца на падставе аналізу помнікаў этнаграфіі і фальклору. Прычым у большасці выпадкаў мы спасылаемся на традыцыі, што існавалі напрыканцы XIX пачатку XX стагоддзя I эты перыяд пстарычнага развіцця беларускага народа дае найболып поўнае і цэльнае ўяўленне пра педагогіку бела русаў Звязана гэта з тым, што на той час галоўны захавальнік народнай педагапчнай мудрасці сялянская сям’я, яшчэ была моцная, пад адной страхой жыло некалькі пакаленняў. Сяляне прытрымліваліся патрыярхальнага ўкладу, строга выконвалі народныя традыцыі, кіраваліся запаветамі дзядоў і бацькоў
    УВОДЗІНЫ Ў НАРОДНУЮ ПЕДАГОГІКУ
    Што такое народная педагогіка?
    АРОДНАЯ педагопка нарадзілася на зямлі разам са з’яўленнем „разумнага чалавека” (homo sapi ens). Праца стварыла чалавека і стала першым сродкам і метадам выхавання, выпеставаным народнай педа-
    гагічнай творчасцю. Народная педагогіка з’явілася і развілася як вынік неабходнасці перадаваць ад пакалення да пакалення пэўныя працоўныя веды, умельствы і навым, а таксама правілы і нормы грамадскіх паводзін, без якіх была б немаг чымай жыццядзейнасць чалавека. „Вынікі грамадска-працоўнай дзейнасці, як паказваюць законы генетыкі, не маглі запісвацца ў генах, адзначаў акадэмік М. П Дубінін Гэта здзяйснялася шляхам развіцця асаблівай формы перадачы ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту, што адбілася ў стварэнні ўсё больш складанай сацыяльнай праграмы, якая перадавалася праз выхаванне” (23,51). Змястоўнасць народнай педагогікі, механізм уплыву яе сродкаў і метадаў пастаянна развіваецца і абнаўляецца ў залежнасці ад са’цыяльна-эканамічных умоў жыцця і працы народных мас
    На працягу многіх стагоддзяў народная педагогіка назапасіла пэўны вопыт у справе выхавання і навучання падрастаючага пакалення. Педагагічныя ўяўленні, погляды, меркаванні, ідэі праяўляліся ў працоўнай дзейнасці, у традыцыях, звычаях, гульнях, святах, вуснай народнай творчасці, сямейным ладзе жыцця. На аснове практычнага ажыццяўлення гэтых уяўленняў-ідэй фарміравалася своеасаблівая сістэма народнага выхавання. 3 яе ўмоўна можна вылучыць працоўнае, рэлігійнае, маральнае, патрыятычнае, разумовае, эстэтычнае і фізічнае выхаванне. Усе складовыя часткі ўзаемазвязаныя і ўзаемапранікальныя і знаходзяцца ў цесным дыялектычным адзінстве. Грунтам і пладаносным зернем народнай педагогікі было і ёсць працоўнае выхаванне. Гэта абумоўлена ўсёй гісторыяй развіцця народа.
    Народная педагогіка фарміруецца ў асяродку актыўнай творчай жыццядзейнасці народа, якая і забяспечвае пераем^ ную сувязь пакаленняў. У шырокім сэнсе слова аб пераемнай сувязі пакаленняў беларускі народ кажа: „Вучы народ, вучыся і ў народа” „Староннія людзі кажуць: кінь за сабою, то знойдзеш перад сабою”. Між пакаленнямі існуе шматбаковая пераемнасць, якая абумоўлена спадчыннасцю, асяроддзем і выхаваннем. У беларускай народнай педагогіцы маюцца прамыя і ўскосныя доказы на ўплыў гэтых фактараў на фарміраванне асобы чалавека. Нанрыклад, намёк на рознасць паміж людзьмі, абумоўленую спадчыннасцю, утрымліваюць мнопя
    народныя выказванні: „Нораў не клетка не пераставіш”, „Час часу рознь і чалавек чалавеку тож”. Аднак: „Разумным дзіця не родзіцца”, „Нягоднік не родзіцца, а робіцца”, сцвярджаюць людзі, значыць спадчыннасць адыгрывае не галоўную ролю ў фарміраванні асобы.
    Народная педагогіка надае вялікае значэнне навакольнаму свету, або, іначай, сацыяльнаму фактару ў развіцці чалавека: „ІІа добрай зямлі дзіця пасадзі, і тое вырасце”. У больш канкрэтных выпадках беларуская народная педагогіка пра ўплыў грамадства, сацыяльнага асяроддзя на фарміраванне асобы кажа наступнае: „3 якім пазнаешся, такім сам будзеш”, „У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць”.
    Галоўнае ж у фарміраванні чалавека, на думку беларускага народа, выхаванне: „І звера людзі навучаць, не тое што чалавека”, „Не кручаны не рамень, не вучоны не чалавек”. У такім выпадку навучанне варта разглядаць як выхаванне ў шырокім сэнсе слова.
    Ідэю пераемнай сувязі пакаленняў найбольш яскрава можна прасачыць на прыкладзе сям’і структурнай адзінкі і асобнага звяна ў адзіным ланцугу пераемнай сувяэі пакаленняў. Паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі заўсёды існавала цесная залежнасць. Старэйшае пакаленне бачыць у малодшым сваю будучыню, надзею на шчаслівае і радаснае жыццё. Маладым на вяселлі зычаць: „Каб дачакаліся ўнукаў і праўнукаў, з якіх было цешыцца кожны дзень”.
    Народ вучыць: „Як добрае семя, дык добрае й племя”, „Які род, такі плод”, „І мой бацька такі маўся, і я ў яго ўдаўся”. Усё гэта сведчыць, што асобныя задаткі, схільнасці, здольнасці перадаюцца ў спадчыну, у фарміраванні чалавека актыўна ўдзельнічае біялагічны фактар.
    Аднак, як паказвае народная педагагічная практыка, „Аднаго бацькі і аднае маткі не роўныя бываюць дзіцяткі”, „Адной маткі ні адныя дзеткі”, значыць, галоўнае ўсё ж не спадчыннасць, а канкрэтныя абставіны ў кожнай сям’і („Дзе ў сям’і лад, там і дзеці добра гадуюцца”), усё выхаванне, якое ўбірае разнастайныя выхаваўчыя фактары.
    Пэўнасць у заўтрашнім дні залежыць галоўным чынам ад таго, ці добра будзе выхаванае падрастаючае пакаленне, якія маральныя якасці яно набывае: „Што ў дзяцінстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся”. Правільна наладзіць працэс выхавання можа толькі выхавальнік з высокімі маральнымі якасцямі. „Які павядач, такое і яго апавяданне”, таму народ асабліва пранікліва і дальнабачна клапоціцца пра падрыхтоўку будучага выхавальніка: „Будзь добрым выслухачам, то будзешдобрым павядачам”. Вось непасрэдны і найбольш яркі народны выраз аб пераемнасці пакаленняў.