Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
то й выйдзе так”, „Абы з рук збыць”, „Хутка робіць, але перарабляе доўга”, „За сто работ бярэцца, а ні адна неўдаецца”, „Было рамясло, ды хмелем парасло”, „Хто ўмее ўсяк, a хто ніяк”, „Рана ўстала, ды мала напрала”, „Нітку ў іголку не ўвядзе, а ў танцы хораша ідзе”. Часта асуджэнне пераходзіць у такую форму, калі народ кляймуе недахопы чалавека: „Лянота жуе чалавека, як іржа жалеза”, „Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць”, „Праца чалавека трымае і ўздымае, a гультайства псуе”. w
Вялікае месца ў працоўным выхаванні беларусаў займаюць народныя песні, асабліва песні каляндарна-абрадавага цыкла, якія ахопліваюць усе бакі гаспадарчай дзейнасці земляроба. Раней яны суправаджалі ўсё яго жыццё. Праца абумовіла з’яўленне народных працоўных песень („Дзе праца, там і песня”, „3 песняй і работа спорыцца”) і зрабіла іх галоўным і неад’емным сродкам працоўнага выхавання. У песнях каляндарна-абрадавага цыкла народ вучыць маладых назіраць за з’явамі прыроды развіццём расліннага і жывёльнага свету, за тым, як працуюць людзі, як узаемадзейнічаюць з навакольным светам, перадаюць жыццёвы вопыт дзядоў-прадзедаў земляробаў, арыентуюць на набыццё неабходных працоўных умельстваў і навыкаў, даюць парады, наказы, зычаць дабра і спору ў працы, папярэджваюць, а часам і асуджаюць.
Сярод такіх песень вылучаюцца валачобныя, надзвычай адметныя, яскравыя, змястоўныя сапраўдны, своеасаблівы • нацыянальны здабытак беларусаў. У валачобных песнях ухваляецца чалавек працы, у сціслай і канцэнтраванай форме падае сфарміраваныя ўяўленні аб прыродзе і чалавеку, заснаваныя на шматгадовых назіраннях і вопыце. Праз песні адбываецца знаёмства моладзі з асноўнымі датамі сельскагаспадарчага календара, прыкметамі, што паказваюць на час вядзення гаспадарчай працы:
„Аўдакею саху ладзіць.
Аляксею каня гладзіць.
Дабравешчанне эаарала
Новай сахой, вараным канём...
. Радаўніца сады садзіць,
А другая памінаець.
Святы Юр’я, сядлай каня, Сядлай каня варанога, Едзь у поле, атамкні зямлю, Пусці расу на ўсю вясну. Святы Барыс ляды паліць, Ляды паліць — ячмень сеіць, А Мікола па межах ходзіць, Па межах ходзіць, жыта правіць.
Дэе высахла там падмочыць, Дзе вымакла там падсушыць. Свяіы шоснік стаўкі ставіць, Свята іроіца маі ставіць. А дзевятнік раі ловіць, Дзесятуха краску даець. Святы Іван — слаўны каваль: Аж да Пятра косы гочыць. Пятра, Паўла сена косіць, У пунькі возіць, стагі ставіць. А Пеценька сярпы зубіць. Свята Ілля стара жняя — Жыта ў полі зажынаець, А святы Спас жыта свенціць. Прачыстая жыта сеіць, Жыта сеіць, пчолак ладзіць, Кадкі мёдам наліваець” (48, 95-96).
У валачобных песнях, як нідзе, праявілася педагагічная мудрасць народа, які разнастайныя прыкметы прымяркоўвае да каляндарных дат. Народныя прыкметы звязаны з імем пэўнага святога. Вызначэнне свят сялянамі вялося па царкоўных святцах, звязвалася з рэлігіяй, але ў аснове сваёй зыходзіла з гаспадарчых патрэб чалавека. У песнях падрабязна адлюстраваны ўсе галоўныя этапы сельскагаспадарчай працы, тэрміны іх правядзення. Міфалагічныя персанажы ў песнях (Юр’я, Мікола, Ілля) служаць для вызначэння дат правядзення розных работ, а таксама, каб паказаць, пра што мусіць дбаць у той ці іншы час каляндарнага года добры гаспадар. Змест валачобных песень скіраваны, па-першае, на тое, каб узбагаціць чалавека ведамі, навучыць таму, калі, што J як неабходна рабіць селяніну, а па-другое, паказаць, што адбываецца наяву або апасродкавана, на тое, каб выхаваць чалавека працы.
Валачобныя песні дапамагаюць выхоўваць працавітасць, паважлівыя адносіны да няпроста здабытага ў працы кавалка хлеба. Народ услаўляе старанных дбайных гаспадароў, зычыць ім добрага ўраджаю, распавядае пра паслядоўнасць сельскагаспадарчых прац.
У песнях выкарыстоўваюцца такія педагагічныя метады, як вітанне, услаўленне, пахвала, заахвочванне, ушанаванне добрых працаўнікоў і добрых гаспадароў, наказ, парада выканаць тую або іншую сельскагаспадарчую работу ў пэўны каляндарны тэрмін; заклікаецца быць працавітымі, сумленна ставіцца да кожнай справы, быць дысцыплінаванымі.
Беларускай сістэме працоўнага выхавання здаўна ўласцівы такі метад, як талака своеасаблівая форма арганізацыі калектыўнай працы, узаемадапамога. Этнографы пісалі: „У гарачыя дні жніва сяляне часам склікаюць „талаку”, гэта значыць запрашаюць суседак дапамагчы ў працы... На дажынкі да кожнага гаспадара збіраецца талака, бо ўсе дзяўчаты, якія закончылі жаць у сябе, ідуць дапамагаць суседзям” (22, 311). На талаку звычайна збіраліся сваякі, добрыя знаёмыя, сябры, аднавяскоўцы. Дапамагалі садзіць бульбу, збіраць ураджай, апрацоўваць зямлю, рамантаваць дах, будаваць і паднаўляць хаты. Па традыцыі талака суправаджалася песнямі. Вось прыклад такой песні:
„Талака, талака Талачылася, Увесь дзень на полі Валачылася.
■ Мы ўвесь гнаёчак
Павыносілі, На падводачках Павывозілі, Да ўвесь гнаёчак Раскалацілі,
. На ручках гнаёчак Перадзяржалі, Ножкамі зямельку Перамералі" (7, 220).
Нягледзячы на цяжар талакоўскіх работ, праца ў гурце суправаджалася жартамі і песнямі, весялосцю, вабіла да сябе моладзь (Глядзі песню „Пусці, пусці мяне, маці, у талаку жыта жаці”).
Пэўнае месца ў сістэме працоўнага выхавання беларускага народа аддаецца песням-настаўленням: ■
„Уставайце, сынкі маладыя, Ды бярыце павады шаўкавыя, Залычайце валы, валы палавыя, Запрагайце ў ярмы, у ярмы залатыя, Ды арыце зямлю на вяліку сям’ю" (7,124).
Выхоўваць працавітасць дапамагаюць таксама традыцыйныя беларускія калядныя, шчадроўныя, у якіх праслаўляецца гаспадарлівасць, любоў да працы. Праслаўленне своеасаблівы метад выхавання, ён з даўніх часоў у пашане і карыстанні беларусаў.
Народ па-майстэрску ўзмацняе выхаваўчы эфект песень, заклікаючы на падмогу такія сродкі, як пахвала, праслаўлен-
не, заахвочванне, што падаюцца ў выглядзе гіпербалізацыі, перабольшання маральна-этычных якасцей, і, найперш, працавітасці, якую маюць гаспадар дома і члены яго сям’і. Асаблівая выхаваўчая сіла песень ад таго, што ў іх спалучаюцца самыя разнастайныя метады народнага выхавання: парада, пажаданне, наказ, заклік, аб’яднаныя адзінай грамадскай думкай як усеабдымным сродкам і метадам выхавання. Выхаваўчы эфект такіх песень яшчэ і ў тым, што ў іх бачыцца залежнасць працоўных поспехаў ад дысцыплінаванасці, добрасумленнасці, старання ды ўмення ўсіх членаў сям’і.
Песні выхоўвалі дзяцей, як кажуць, з пялёнак. Загадкі ў выхаванні выкарыстоўваліся пазней, калі дзеці трохі падрасталі. У беларусаў шмат загадак, у якіх адлюстравана гаспадарчая і працоўная дзейнасць чалавека, яго працоўны і жыццёвы вопыт. Загадкі як вынік назіранняў, у тым ліку і ў сферы працоўнай. Гэта дазваляе выкарыстоўваць загадкі ў тым узросце, калі ў маленькай істоты ўжо з’явіліся першыя ўяўленні пра навакольны свет і іх трэба развіць і замацаваць. Загадкі вымагаюць ведання найпростых відаў сельскагаспадарчых работ, элементаў працоўнай дзейнасці, простых працоўных аперацый. Трэба ведаць пра ўзаемаадносіны між людзьмі, якія складваюцца ў часе працы.
„Па полі і лузе ходзіць у кажусе” С^вечка), „Ляцяць гускі, дубовыя наскі, ляцяць і гавораць: То-То-я! То-То-я!” (Малацьба цапамі),
„Рота няма, а зубы маюцца” (Граблі), (
„Гарбаты дзядок усё поле аббегаў” (Серп).
Загадкі вучаць дзяцей назіраць з’явы прыроды і чалавечага побыту, заняткі людзей, прыкмячаць і выдзяляць у іх галоўнае, а праз гэта, безумоўна, спрыяюць выхаванню паважлівых адносін да працы і да людзей-працаўнікоў.
У працоўным выхаванні маладой змены здаўна не апошняе месца належыць народным танцам. У беларусаў ёсць цэлая група танцаў, што заснаваны на працоўных рухах і сельскагаспадарчых работах, а таксама на нацыянальных рамёствах і промыслах („Мельнік”, „Бульба”, „Таўкачыкі”, „Кросны”, „Лянок”, „Бондар”, „Касцы”, „Веялка”, „Шаўцы”, „Чобаты”, „Малацілачка”). Гэтыя танцы вельмі ўдалыя з пункту погляду даступнасці, нагляднасці, выразнасці, дакладнасці перадачы працоўных уменняў. Як жа многа цудоўных педагагічных зярнятак у народным танцы „Лянок”! У форме гульні дзеці знаёмяцца з працэсам апрацоўкі льну: сеюць, полюць, рвуць, рассцілаюць, сушаць, абіваюць, прадуць.
Танцы часта суправаджаюцца працоўнымі песнямі, што ўзмацняе іх педагагічную накіраванасць.
Танец „Кросны”, напрыклад, спрыяе творчаму авалодванню такім рамяством, як ткацтва, выхоўвае любоў, працавЬ тасць, павагу да гэтага найстаражытнага занятку беларускан вёскі. У ім узнаўляюцца рухі, звязаныя з наладжваннем красён і самім ткацтвам. Мэта танца заахвоціць маладых да рамяства, азнаёміць з асноўнымі этапамі работы.
Асаблівае месца ў агульнай сістэме працоўнага выхавання беларускага народа займаюць працоўныя святы. Па традыцыі народнае свята важная вяха працоўнага жыцця народа, падсумоўванне вынікаў працоўных дасягненняў. Святы адзначаюцца ад старажытных часоў, маюць асаблівы выхаваўчы эфект у сувязі з тым, што арганічна ўключаюць у сябе ўсемагчымыя метады і сродкі народнай педагогікі. Традыцыйныя працоўныя святы беларускага народа: кірмаш, свята Вясны, зажынкі, дажынкі, свята пасвячэння ў земляробы і іншыя абавязкова маюць элементы народнай абраднасці (дарагіх гасцей, як правіла, вітаюць хлебам-соллю, лепшаму працаўніку даецца права ўзараць першую баразну, зжаць першы сноп, той жа сноп завіваюць і г. д.), гучаць песні, танцы, адбываюцца спаборніцтвы, выпрабаванні на годнасць лепшага майстра сваёй справы, ушанаванне працоўных дынастый і шмат што яшчэ.
Разумовае выхаванне
У беларускай народнай педагогіцы не апошняе месца адводзіцца разумоваму выхаванню, што з’яўляецца неабходнай умовай фарміравання асобы: „Не кручаны не рэмень, не вучаны не чалавек”, „Чалавек невучоны, што тапор нетачоНЫ^.
Розум найбольшая чалавечая вартасць: „Па адзежы сустракаюць, а па розуме праважаюць”. Такія адносіны да разумовых здольнасцей сфарміраваліся найперш таму, што разумны чалавек, як правіла, добры працаўнік: „У разумнага разумныя і рукі”, „У разумнай галавы сто рук”. 3 тон жа прычыны страта розуму ўспрымаецца людзьмі як найвялікшае няшчасце: „Без розуму горш, чым без ~ здароўя”, „Грошы згубіў нічога не згубіў, эдароўе згубіў палавіну згубіу, розум згубіў усё згубіў”, „Няма розуму лічы калека .