Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
„Важнасць узнятых у беларускім казачным эпасе сацыяльных і маральных праблем, іх вызначэнне ў духу лепшых вольналюбівых традыцый і прынцыпаў, сцісласць формы і зместу казак, іх эстэтычная і этычная перакананасць ператвараюць беларускія народныя казкі ў своеасаблівы „маральны кодэкс”, які сцвярджае перадавыя дэмакратычныя ідэі і погляды” (33,14).
Яшчэ ў канцы ХІХ пачатку XX стагоддзя казкі жылі паўсюдна ў асяроддзі беларусаў. Пад іх уплывам фарміраваўся светапогляд, этычныя ўяўленні. На пачатку нашага стагоддзя даследчык беларускіх народных казак A. К. Сержпутоўскі адзначаў: „Пад уплывам расповедаў, казак, прыказак і іншых прадуктаў вуснай народнай творчасці выпрацоўваецца ці не ўвесь светапогляд: уся жыццёвая мудрасць і ўсе этычныя ўяўленні... уласцівая чалавеку прага шукаць адказы на жыццёвыя пытанні выпрацавала ў простага чалавека любоў да паданняў, казак і іншых твораў народнай творчасці” (58, ІІ, ІІІ).
Аднак нягледзячы на шырокае панаванне казак у штодзённым жыцці беларусаў, лічылася, што не ўсе ўмеюць надаць казцы патрэбнае адценне, узрушыць пачуцці і розум слухачоў, а значыць, зрабіць дастатковы ўплыў на выхаванне. М. Я. Нікіфароўскі наогул сцвярджаў, што „добрая павучальная казка даецца не кожнаму і, каб выслухаць такую, варта пачакаць казачніка” (42, ІУ). Казачніка па традыцыі з задавальненнем сустракалі ў кожнай сям’і. Акрамя таго, казачнікі часта знаходзіліся ў дні свят у карчме, дзе спрадвеку любілі беларусы абірацца гуртам і абмяркоўваць найбольш важныя сямейныя і грамадскія пытанні, а таксама хораша, з душою святкаваць народныя святы. У такую „ўстанову” своеасаблівы клуб дарослыя бралі дзяцей можа з 5-гадовага ўзросту, a то і значна раней.
Разам з прыказкамі, прымаўкамі, песнямі казкі з’яўляюцца адметным і універсальным маральным кодэксам народа. На працягу многіх стагоддзяў яны з поспехам выкарыстоўваюцца беларусамі ў мэтах рыхавання. Беларускія народныя казкі ўвабралі ў сябе ўсю педагагічную „сістэму” беларусаў: у іх знайшлі сваё ўвасабленне ўсе бакі выхавання, разнастайныя педагагічныя ідэі з выхаваўчага вопыту беларускага народа.
Да сродкаў народнай педагогікі належаць і загадкі. Загадкі сціслай і дакладнай слоўнай формай падводзяць вынік назіранням за мноствам жыццёвых праяў, адзначаюць у іх характэрнае і адметнае. Яны належаць да таго жанру фальклору, дзе ў найбольшай ступені праявілася мудрасць народа, яго імкненне да ведаў, цікаўнасць, назіральнасць, кемнасць, дакладнасць і сцісласць выказвання думкі. Каб адгадаць
загадку, трэба добра ведаць вакольны свет, прадметы працы, з’явы прыроды, сямейнае і грамадскае жыццё. Нельга не адзначыць выхаваўчае ўздзеянне загадак. Яны даступныя дзецям, лёгка ўпісваюцца ў разнастайныя гульні, захапляюць і гэтым спрыяюць разумоваму і маральнаму развіццю.
Значнае месца ў выхаванні беларусаў займаюць прыкметы. Нездарма народ кажа: „Без прыкмет ходу нет”. М. Я. Нікіфароўскі ў канцы ХІХ стагоддзя адзначаў шырокае распаўсюджванне народных прыкмет на Беларусі: „Прыкметы, павер’і і ўсе казанні гэтага тыпу не меней каштоўныя, чым казкі, песні, прыказкі, загадкі; але, будучы традыцыйнымі, прыкметы і павер’і больш паўсядзённыя і звыклыя, чым, напрыклад, казкі і песні” (42, ІУ).
Акрамя выхаваўчай каштоўнасці, Нікіфароўскі звяртаў увагу на тое, што прыкметы выклікаюць „прытчавае павучанне, перадачу ўласнага або чужога назірання” (42, ІУ-У). Ён запыняўся на дзейснасці выкарыстання прыкмет як сродку выхавання: „без боязі зняважыць пачуццё годнасці, выйсці з меж прыстойнасці, стары і малы захалуснік знаходзіць шмат матэрыялу і для перадачы, і для слухання, не толькі ва ўрочны час, а ў любы іншы, можа абмяняцца думкамі і ўражаннямі без пагоні за рыфмаванаю моваю, за гумарам і гладкасцю аповяду” (42, У).
Да старажытных і важных сродкаў народнай педагогікі можна далучыць і гульні ці не гэта найлепшая зарука для спазнання маленькім чалавекам навакольнага свету? Гульня школа жыцця. Гуляючы, дзіця знаёміцца з цацкамі, якія даюць яму першыя ўяўленні пра наваколле, колер, памер, пругкасць, вагу. Гэта першая школа вопыту. У гульні дзіця рэалізуе свае жыццёвыя назіранві, капіруе паводзіны людзей, узваўляе бачаныя ім сітуацыі, сямейны побыт, працоўныя заняткі. Няма ніводнае гульві, якая б не знаходзіла свайго вобразу ў нейкіх сур’ёзных занятках, вобразу, які б не папярэднічаў гульні. Гульві развіваюць памяць, спрыт, фантазію. Усё жыццё беларусаў суправаджаюць народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя, і малыя. Прастата, даступнасць беларускіх народных гульняў робяць іх незаменнымі памочнікамі ў выхаванні. Яны аднаўляюць лепшыя народныя традыцыі, звычаі, святы, абрады.
Традыцыя вось той масток, што лучыць пакаленні, своеасаблівы ключ перадачы ад дзядоў-прадзедаў да бацькоў і ўнукаў пэўных устояў, нормаў і правіл паводзін і ўзаемаадносін людзей. Народныя традыцьп гэта гістарычна сфармаваная і дынамічная катэгорыя, акт творчасці народа ў шырокім сэнсе слова, які ўбірае элементы сацыяльнай і культурнай спадчыны. Традыцыі маюць гістарычны і класавы характар, могуць 12
быць станоўчымі (прагрэсіўнымі) і адмоўнымі (састарэлымі або рэакцыйнымі). Выхаванне новага чалавека немагчыма без крытычнага ўспрыняцця традыцыйнага выхаваўчага вопыту, назапашанага чалавецтвам.
Звычай спадчынны стэрэатыпны спосаб паводзін, адзін з рэгулятараў адносін між людзьмі, сродак далучэння да пэўнага сацыяльнага і культурнага вопыту, які перадаецца з пакалення ў пакаленне і рэгламентуе паводзіны людзей. Звычаі захоўваюцца ў побытавай сферы, маралі, грамадзянскіх звычаях. Іх роля вызначаецца сістэмай грамадскіх адносін. Гэтак жа, як і традыцыі, звычаі дзеляцца на станоўчыя і адмоўныя.
Цесна звязаны са звычаем і іншы сродак народнай педагогікі абрад. Абрад варта разглядаць як пэўныя сімвалічныя дзеянні, абумоўленыя тым ці іншым звычаем. На пачатку XX стагоддзя этнограф М. Доўнар-Запольскі пісаў: „Беларус з вялікаю пашанотаю ставіцца да абраду, для яго абрад гэта акт свяшчэннадзейства, заснаваны продкамі, асвечаны вякамі, таму і патрабуе да сябе павагі і бездакорнага выканання” (22, 294).
Традыцыі, звычаі, абрады працінаюць усё жыццё чалавека, робяць вялікі выхаваўчы ўплыў на развіццё і фарміраванне падрастаючага пакалення і выконваюць вядучую ролю ў выпрацоўцы светапогляду, вызначаюць паводзіны ў штодзённым жыцці. Асаблівае значэнне ў выхаванні маюць звычаі і традыцыі, звязаныя з сямейным і працоўным жыццём чалавека.
Дзейсным сродкам народнай педагогікі з’яўляецца традыцыя павагі да старэйшых („Паважай старых, бо сам стары будзеш”, „іііто скажа стары на глум бяры, малады, на вум”, „Бацькоў любі, старых паважай”). Гэтая традыцыя настолькі значная, што можна выдзеліць шэраг поглядаў беларускага народа на ролю старэйшага ў выхаванні і звязаныя з гэтым звычаі і традыцыі: павага да бацькоў; гонар за справы папярэднікаў; легенды і ўспаміны аб продках, што перадаюцца ад старэйшых да малодшых; шанаванне продкаў і адпаведна з гэтым захоўванне сямейных партрэтаў, рэліквій (прадметаў хатняга ўжытку, інструментаў, прылад працы, вырабленых роднымі); абрады пахавання і наведванне магіл; выхаванне пачуцця глыбокай удзячнасці бацькам, пачуцці сямейнага, роднаснага гонару (адзінства і непарыўнасць пераемнай сувязі дзядоў бацькоў унукаў, выхаванне ў адпаведнасці з запаветамі і пажаданнямі старэйшых, адпаведна канонам маральна-этычных норм, выпрацаваных народам).
Да сродкаў народнай педагогікі належаць і святы. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай дзейнасці чалавека цесна звязана з
развіццём яго духоўнага свету. Чалавек не мог жыць толькі матэрыяльнымі інтарэсамі, ён імкнуўся ўпрыгожыць сваё жыццё: урачыста адзначыць вынікі працоўнай дзейнасці, найбольш важныя падзеі ў грамадскім і сямейным жыцці. Святы з самага пачатку існавання неслі ў сабе адбітак той этнічнай супольнасці, у рамках якой яны фарміраваліся і функцыяніравалі, і вызначаліся асаблівасцямі гістарычнага развіцця народа, яго ладам жыцця, характарам працоўнай дзейнасці, прыроднымі ўмовамі. Народныя каляндарна-аграрныя, сяменныя, рэлігійныя святы адлюстроўваюць своеасаблівасць, побыту і культуры народа і ў яскравай эмацыянальнай форме далучаюць да яго ідэалаў. Так, у беларускага народа існуе шмат сяменных свят і абрадаў, звязаных з нараджэннем чалавека, узяццем шлюбу і г. д.; ёсць гадавы цыкл свят і абрадаў земляробчага і жывёлагадоўчага характару (першы выган статка на луг, зажынкі і дажынкі, зімовыя святы і абрады, ад якіх, на думку людзей, залежыць ураджай і прыплод скаціны). гэлігінныя святы адзначаюць з нагоды нейкай значнай царкоўнан падзеі або ў памяць святых.
Урачыстасць, хараство святочных абрадаў, чысціня адзення і цела, святочна прыбраныя хаты і людзі, песні, музыка усе гэта стварае прыўзняты, радасны настрой, спрыяльныя умовы дзеля маральна-эстэтычнага выхавання, абуджае патрыятычнае пачуццё. На многіх народных святах адбываюцца спаборніцтвы ў майстэрстве, розуме, спрыце, фізічнай моцы. Да гэтага трэба загадзя рыхтавацца. Такім чынам, і падрыхтоўка да свята мае вялікае выхаваўчае значэнне.
Танец гзтак жа з’яўляецца адным са старажытных сродкаў народнан педагогікі. Яго з’яўленне звязана з падрыхтоўкай чалавека да разнастайных відаў працоўнай дзейнасці, з імкненнем упрыгожыць свой побыт, выказаць свае адносіны да навакольнага свету. Гісторыя, быт, культура народа знаходзяць свон адбітак у народных танцах. У іх жа ўвасабляюцца асобныя нацыянальныя рысы характару народа, раскрываюцца такія асаблівасці беларуса, як абавязковае валоданне нейкай справал, уменнем, кемнасцю, знаходлівасцю, смеласцю. Танцы вучаць назіраць за з’явамі прыроды і выхоўваюць любоў да роднан зямлі. Жыццярадаснасць, цнатлівасць, імкненне да хараства (арнаментальнае багацце танца), сюжэтнасць. калектыуны характар выканання, мяккі гумар характэрныя рысы беларускага народнага танца.
Народлая педагогіка, такім чынам, мае вялікі арсенал гпПР2аНЫХ На працягу многіх стагоддзяў Эфектыўных сродкау выхавання і навучання. Мы разгледзелі толькі срод^аўУЮ К0ЛЬкасць 3«ачны*> на наш погляд, педагагічных
Спосабы і прыёмы выхавання ўнароднай педагогіцы
Народ выпрацаваў для бацькоў мноства парад-павучанняў па выхаванню дзяцей, сутнасць якіх вызначаецца гэтак: „Умеў дзіця радзіць, умей і вучыць”. Ёсць і больш канкрэтныя ўказанні. Так, у народнай педагогіцы існуе сцвярджэнне пра неабходнасць як мага раней пачынаць выхаванне дзяцей: „Хто да чаго прывыкне замаладу, то й на старасці не пакіне”, „Не навучыш слухаць маленькім, не паслухае, калі барада вырасце”. Больш дакладна пра важкасць уліку ўзроставых асаблівасцей дзяцей у іх выхаванні, пра сутнасць выхавання ў розным узросце народная пёдагогіка кажа: „Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць”, „Да пяці год пястуй, як яечка, з сямі пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка”, „Вучы дзіця, пакуль яно ўпоперак краваці, а не ўздоўж”.