Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Народная дыдактыка ўбірае ў сябе і вопыт народнай медыцыны. Веды ў галіне лекавання чалавека і жывёл перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Спрадвеку чалавеку ўласціва імкненнезасцерагчы сябе, сваіх родных і блізкіх, а таксама хатніх жывёл ад розных хвароб. Пра гэта яскрава сведчаць замовы, якія дайшлі і да нашых часоў. Вельмі рана ў гісторыі чалавечага быцця людзі навучыліся пазнаваць лекавыя расліны, карыстацца імі. Вопыт народнай медыцыны атрымаў шырокае распаўсюджанне ў асяроддзі простага народа. Мёд, воск, мята, крапіва, палын, бяроза здаўна выкарыстоўваліся беларусамі як дзейсны добры сродак у лячэнні хворых. He адно стагоддзе беларусы выкарыстоўваюць чагу (наросты на дрэве) для лячэння захворванняў печані і капшучка (жоўцевага пузыра), брусніцы (настой з лісцяў) для лячэння печані, раўматызму, сухотаў, ад кашлю, пры гастрытах, як мачагонны сродак. Вадзяніку ўжываюць пры галаўным болі, ператамленні, нервовых захворваннях, захворваннях печані і нырак, ад цынгі, дзеля прамывання ран і ўмацавання валасоў. Дурніцы (буякі, галубіцы) — ад цынгі, пры захворванні страўніка, ліхаманцы. Ажына — пры лячэнні кішэчніка, як супрацьгліставы сродак. Суніцы — пры лячэнні печані, нырак, страўніка, прастуды, малакроўі, агульным упадку сіл, пры захворваннях скуры, падагры, павышаным крывяным ціску. Журавіны — як падмацунак арганізму, супрацьцынготны і гарачкапаніжальны сродак, пры ангіне. Пры раўматызме, бранхітах, болях у сэрцы ўжываюць маліну, яна дае добры вынік пры высокай тэмпературы.
Кожная расліна знаходзіла і знаходзіць свой ужытак у народнай медыцыне. Людзі заўсёды ведалі не толькі тое, якія расліны пры якіх хваробах трэба браць, але і ў якім выглядзе іх варта ўжываць, а менавіта якую частку расліны (лісце, 46
кветкі, плады, трава, корань, насенне, пупышкі, кара), у якой форме (свежыя, адвары, настоі, настойкі, мазі, парашкі), якім часам іх лепш збіраць і апрацоўваць, як захоўваць.
У народнай дыдактыцы маюцца звесткі, што датычаць касметыкі. Яшчэ Е. Р. Раманаў пісаў: „Дзеля знішчэння рабаціння і загару ўжываюць некаторыя сродкі, як, напрыклад, абмыванне твару сырадоем, сыроваткай, агурочным расолам (54, 26). 3 касметычнымі мэтамі выкарыстоўваюцца адвары розных траў, сокі ягад, мёд, вяршок (смятанка), агурочны сок
У народнай педагогіцы існуюць элементарныя веды у галіне хіміі, якія нярэдка звязаны з прыгатаваннем беларускіх нацыянальных страў. М. Я. Нікіфароўскі, апісваючы звычайны для беларусаў спосаб прыгатавання квасу, адзначаў. „Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца хлебны квас, які бывае просты і „з-пад-крука”. Для першага і другога квасу папярэдне гатуюцца „квасіны” печыва з вотруб’я, просты адвар апошніх, пацвілы хлеб, або хлебныя скарынкі, недаедкі. „Квасіны” змяшчаюць у кваснік і прапарцыянальна (як 5:1) заліваюць цёплай вадой. Астатняе аддаецца часу... Саламяныя маты на дне квасніка ўтрымліваюць „квасіны” і ў значная ступені дыстылююць квас” (41, 67).
Народная дыдактыка ўбірае ў сябе веды ў галіне астраноміі, арыфметыкі,геаметрыі, гісторыі, геаграфіі, веданне беларускай нацыянальнай кухні, народнай псіхалогіь педагогікі. Беларусам увогуле характэрна імкненне да ведаў, адукацыі, нездарма народ лічыць. „Навука вочы адчыняе”, „Невучоны, што сляпы”, „Хто без навукі, той як бязрукі , „У каго веды у таго і сіла” w . „
У 1909 годзе М. В. Доўнар-Запольскі з гэтай нагоды пісау: „Сяляне, нягледзячы на мноства перашкод, так рупна імкнуліся да адукацыі, што працэнт навучэнцаў сярод іх вышэншы за працэнтныя адносіны іншых саслоўяў. З’ява гэта невыпадковая; яна падтрымліваеццд народам з году ў год” (22, 436).
Народная педагогіка вучыць спалучаць навуковыя веды з эмпірычнымі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне: „I чужому навучайся, ды свайго не цурайся”
Маральнае выхаванне
У беларускай народнай педагогіцы сфарміравалася сваё паняцце аб ідэале чалавека. Яно адпавядае характару, псіхіцы беларускага народа і вызначаецца асаблівасцямі яго пстарычнага развіцця, прыродна-геаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця. Уяўленні беларусаў аб ідэальным чалавеку зафіксаваны ў шматлікіх прымаўках, прыказках, казках, песнях, што складае ў цэлым маральны кодэкс
народа. Выпрацаваны ідэал чалавека беларускі народ стараецца ўзнаўляць у сваіх нашчадках.
Асноўнай мэтай беларускай народнай педагогікі з’яўляецца выхаванне чалавека, здоЛьнага да актыўнага працоўнага жыцця. Маральная яго прыгажосць праяўляецца ў адносінах да людзей і да працы: „Не цані чалавека па твары, а цані па душы”, „Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож”.
Адной з найважнейшых асобасных якасцей беларускі народ лічыць высокі гуманізм, дабрыню да людзей: „На свет лепш не радзіцца, ніж ліхім чалавекам быць”, „А людзям трэба людзьмі жыць”. Чалавек павінен быць выхаваным („Не красата чалавека красіць, а характар”), працавітым („Працаваць не любіш чалавекам не будзеш”), праўдзівым, сумленным („Не той чалавек, што грошы мае, а той чалавек, што няпраўды не мае”), добрым сябрам („Птушка моцная крыламі, а чалавекдружбаю””, „Чалавек без друга, што яда без солі”), паважлівым да старэйшых („Хто бацькоў шануе, той сабе неба гатуе”).
Народны ідэал чалавека знаходзіць сваё адлюстраванне ў шматлікіх песнях. Напрыклад, у каляндарнаі сямейна-абрадавых песнях дзяўчына паўстае перад намі сумленнай, гаспадарлівай, працавітай, гасціннай, прыветлівай, сціплай, добразычлівай, паважлівай да людзей. Жанчына, да таго ж, добрая гаспадыня, жонка, маці, выхавальніца дзяцей. Гэтыя маральныя якасці складаюць аснову жаноцкасці, жаночай прыгажосці ў вачах беларускага народа.
Юнаку, мужчыну прыпісваюцца такія якасці, як сумленнасць, працалюбства, гаспадарлівасць, стойкасць у пераадоленні цяжкасцей, мужнасць, сіла, смеласць, гасціннасць, паважлівыя адносіны да старэйшых. Мужчына галава дома, гаспадар, добры муж і клапатлівы бацька. Усе гэтыя якасці кладуць пачатак паняццю мужчынскай маральнай прыгажо-
Адлюстроўваюцца ўяўленні народа аб якасцях ідэальнага чалавека і ў народных казках, героі якіх працалюбівыя, сумленныя, праўдзівыя, паважаюць родных і старэйшых, валодаюць пачуццём сапраўднай чалавечай годнасці і прыга* жосці. Яны бясстрашныя, справядлівыя, уступаюць у адкрытую барацьбу з сіламі зла. Найвышэйшая ўзнагарода для іх чалавечая ўдзячнасць, памяць і слава ў сэрцах добрых людзей. Асновай асноў маральнасці казачных герояў з’яўляецца беззапаветная любоў да сваёй радзімы, народа. У беларускіх народных казках ёсць узоры як станоўчых герояў (асілкі Іван, Пакацігарошак, удовін сын), вартых павагі і пераймання, так і павучальныя адмоўныя вобразы (Кашчэй Бессмяротны, паганы Цмок, жорсткі і хцівы пан, распусны non). І тыя, і другія
садзейнічаюць фарміраваннюправільнага ўяўлення аб ідэале чалавека. Маральная сіла народных герояў у тым, што яны ўплываюць на эмацыянальную сферу выхаванца, а праз яе на яго розум, характар, волю і, нарэшце, паводзіны. Таму ў беларускай народнай педагогіцы казкі гэта адзін з кампанентаў маральнага кодэксу працоўнага народа і дзейсны, эфектыўны сродак выхавання.
Ва ўсіх жанрах вуснай народнай творчасці мьі сустракаемся з высокай ацэнкай беларускім народам такой маральнай якасці, як патрыятызм. Патрыятызм, прычым патрыятызм дзейсны, з’яўляецца абавязковай асобаснай якасцю ідэальнага чалавека: „Чалавек без радзімы, што салавей без песні”.
У аснове маральнага кодэкса беларускага народа і сістэмы маральнага выхавання ляжаць гуманістычныя ідэалы: вера ў магчымасць маральнага ўдасканалення чалавека, патрабаванне павагі да чалавека і стварэнне ўмоў, неабходных для развіцця асобы. У паўсядзённых узаемаадносінах людзей гуманізм знаходзіць сваё выяўленне ў чалавечнасці. Беларускі народ лічыць чалавечнасць галоўнай маральнай якасцю асобы, разглядае яе шырока, уключае ў паняцце чалавечнасці іншыя маральныя якасці паважлівыя адносіны^ да людзей („Бацькоў любі, старых паважай”, „Шануй людзей, то і цябе пашануюць”, „Старэйшых і ў пекле шануюць”), добразычлівасць і чуласць („Чаго сабе не хочаш, таго і другому не зыч”, „Шчыраму сэрцу чужая болька баліць”)> самаахвяраванне і любоў („Любі другога, як сябе самога”, „Пажыві для людзей, пажывуць і для цябе”), дабрыню („Хто добрага чалавека мінае, той шчасця не мае”, „У добрага чалавека заўсёды многа добрых сяброў”, „Хто людзям жадае дабра, той палучыць сам сабе заўсягда”), сумленнасць і праўдзівасць („Гаварылі за вочы гаварыце і ў вочы”, „Праўда грубая, ды людзям любая”, „Не той чалавек, што грошы мае, а той чалавек, што няпраўды не мае”), гасціннасць („Прымі падарожнага сам будзеш у дарозе”). . „
Для выпрацоўкі ў падрастаючага пакалення правільнан маральна-каштоўнай арыентацыі і выхавання гуманізму народ карыстаецца разнастайнымі сродкамі і метадамі. Найбольш дзейснае і эфектыўнае асуджэнне бесчалавечнасці: „Чалавечына! Адна душа ў боце, другая ў жывоце, а трэцця па свеце ходзіць да людзей зводзіць”, „На свет лепш не радзіцца, ніж ліхім чалавекам быць”. „
Этнограф П. В. Шэйн, апісваючы быт беларускага народа у дарэвалюцыйны час, гаварыў: „Да старэйшых гадамі, як да суседзяў, сяляне нашы як раней, так і цяпер заўсёды ставіліся і ставяцца з павагаю” (64,92).
Надумку народа, павага да бацькоў, старэйшых, да ўсіх людзей неабходная маральная якасць чалавека: „Хто бацькоў шануе, той сабе неба гатуе”, „Хто бацьку, маці зневажае, той дабра не знае”, „Як ты да народа, так і народ да цябе”.
Метады, сродкі, прыёмы, якія фарміруюць патрэбу і прывіваюць устойлівы навык паважлівых, адносін да старэйшых, вельмі разнастайныя.
3 маленства, ад першых год жыцця гэтаму дапамагаюць казкі, песні, прымаўкі, прыказкі і іншыя жанры вуснай народнай творчасці. Пра вялікую павагу да старасці, прыклад і аўтарытэт бацькі дзеда гаворыцца ў казцы „Стары бацька” „А сыны, ужо барадатыя, часта прыходзяць к старэнькаму бацьку пажупіць пра хаджайства ды папытаць старога: калі і дзе што сеяць, як лепш абрабляць поле, як даглядаць цялятак ды ягнят Старэнькі ўсё ім скажа, усяму навучыць”.
Бацькі могуць параіць сцвярджае народ у любой важнай справе. Напрыклад, у выбары жаніха або нявесты:
„Скажы, татулька, што мне рабіці:
Ш замуж ісці, ці дома быці?