Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Як бачым, мноства прыведзеных прымавак і прыказак могуць выступаць у якасці і пераканання, і парады, і наказу, і перасцярогі, і папярэджання нейкай маральнай заганы. У гэтым дыялектычнае адзінства і своеасаблівасць сродкаў і метадаў народнай педагогікі.
Народная педагогіка гэта не штосьці застылае, раз і назаўсёды ўзятае, а вельмі мабільная педагагічная з’ява, дзе галоўнае дзейснасць і эфектыўнасць выхаваўчага ўплыву, што нярэдка дасягаецца ўмелым спалучэннем і ўзаемадзеяннем, узаемапранікненнем сродкаў і метадаў.
Найбольш цэласна пададзены ў народнай педагогіцы метад асуджэння. Гэта звязана з тым, што асуджэнне ў найвышэйшай ступені адлюстроўвае адпаведную грамадскую думку і таму з’яўляецца вельмі дзейсным і эфектыўным пры папярэджанні і выкараненні маральных заган. Вось некаторыя прыклады ўздзеяння асуджэння на такія маральныя заганы, як лянота, тунеядства, паразітства, няўмельства: „Палец аб палец не ўдарыць”, „Смачна есці, хораша хадзіці і нічога не рабіці вот добра жыш”, „На рабоце ой ды ox, а за сталом
адзін за трох”, „Як да чаркі скоры, як да працы хворы”, „Больш мовы, чым справы”, „3 языком і туды, і сюды, а на справе нікуды”, „Слоў мяшок, а спраў на вяршок”, „Гультай і сядзець стамляецца”, „Адна прывычка гультаёў: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх”, „Хто работу робііу», а хто варон ловіць”, „Зрабіць і сам зробіць, толькі перарабляць просіць”, „За сто работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца”, „Ні ў тын, ні ў плот, ні ў добрыя людзі”, „Работы многа, а карысці мала”, „Ні пітук, ні ядак, ні вялікі работнік”, „Працуе: ні за ім, ні перад ім”, „Так-сяк накасяк, абы не па-людску”, „Што зробіць, то ўсё паўтара людскага”; марнатраўства: „Не чалавек, а с? \ рублёў убытку”, „Што ў яго рукі папала, то й прапала”, „С страціць, а другіх вінаваціць”; хцівасць, скупасць, прагнасм. „Адной рукой дае, а другой адбірае”, „І знайшоўшы не падзеліцца”, „1 сам не гам, і другому не дам”, „Чай выпіў, а цукар у кішэню схаваў”, „Хоць жыватом пакачацца, абы дабру не валяцца”, „Што твае, то і мае, а што мае, то табе ані”, „ён цябе прадасць і грошы пры табе палічыць”, „Чужымі блінамі, сваякоў памінае”, „За капейку і бацьку роднага прадасць”; хітрасць, крывадушша, падхалімства: „Не на весь рот гаворыць, a ў палавінку”, „Чалавечына! Адна душа ў чабоце, другая ў жывоце, а трэцяя па свету ходзіць ды людзей зводзіць”, „Есць і п’е, а ліха мысліць”, „Адно на ўме, а другое на языцэ”, „I ногі цалуе, а за сэрца кусае”, „Як табе добра, то й ногі лізне, а як табе невыходна, то ў яму капсане”, „Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае”, „Чорную душу і залаты язык не схавае”, „Перад богам кленчыць, а людзей енчыць”, „Мякка сцеліць, ды мулка спаць”, „У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам”, „3 твару яйка, а ўнутры баўтун”, „Маўчыць, а ліха робіць”, „Глядзіць людзям у вочы, пазычыўшы вачэй у сабакі”, „Падліза падлізаю і застанецца”; крадзеж, махлярства: „І не ўгледзіш, як яму к руцэ прыліпне”, „Чалавек не чалавек, а так сабе валачуга”, „Добры і слова паслухае, а ліхі і кія не зайздрасць: „Завіснае вока нічым не наталіш”; няўдзячнасць: „Дзевяноста дзевяць раз угодзіш, раз не ўгодзіш і ты паганы”; хлусня, падман: „Што ступіць, то салжэць”; балбатня, плёткі: „Баіш, як non, а слухаць нечага”, „Язык ідзе наперад вума”, „Языча, языча, сабе дабро не пазыча”, „ПІто на язык узбрыдзець, то і пляцець”, „На адной нядзелі сем пятніц”, „Што гаў, што ты сказаў то ўсё роўна”, „Другіх мые, a сваіх саплей пад носам не бачыць”; абыякавасць: „Няхай нядобры чалавек”, „І хоча, і не хоча, і сам не ведае, што рабіць”; упартасць, зацятасць: „Не ўпросіш яго ні просьбаю, ні грозьбаю”, „Хоць яго парэж на кавалкі, ён не хоча”, „Што не гавары яму, ён усё ў вугал лезе”, „На чым стану не адстану”, „Ні бога не баіцца, ні людзей не слухаецца”; ратазей-
ства: „Адным вухам'слулас, а другім выпускае ; сэмахвальства: „Хто сябе хваліць, няіхай таго агонь спаліць ,„Свае хваліць, а чужое пад плот в^ліць”, „Выхваляўся пустак, ды не зрабіў ніяк”, „Гаварыла свЛння, што даўно б каралём была, ды лыч не пускае”, „На капей&у ўпіўся, на рубель пахваліўся”; зазнайства: „Кожны жук хочяпаказаць рогі”, „Шостам галавы не дастаць”, „Цаны-меры сабс не ставіць”; фанабэрыстасць: „Відаць птушку па яе палёту”, „.Хораша ішла, да не пакланілася”, „Сколькі, вутка, не мудрысь, * лебедземне быць нахабства: „Выпхнуць яго дзверыма, то^н акном улезе”; бессаромнасць: „Бессаромнаму плюйу вочыч а ён кажа: „Дожджідзе , „Ні бога не баіцца, ні людзей не сть^дзівда”; неакуратнасць: „У нашай акуратніцы відаць сераду зй‘паД пятніцы’, „Зарос, хоць рэпу сей”; індывідуалізм: „Ён лк?’біДь тояькі самаго сябе і то адзін раз у год”, „Што твае, то й н^ае, а што майго, то табе не да таго”, „Наша дзела чужое”, „М^я хата 3 кРаю”; непаслухмянасць: „Не слухаў бацькі і м^Д®Ры» няхай людзі вучаць ; легкадумства і павярхоўнасць: чытаць, ні пісаць, а толькі з гаршкоў хапаць”. * •
Трэба адзначыць, што т^к°й шматграннасці 1 шырыні
• выкарыстання метаду асуджэі$Ч,я саДзейнічаў не толькі эмпірычны вопыт народа, але і прь<ізнанне важнасці асуджэння ў маральным выхаванні, у фарк»1?8681111* чалавека. Так, у народнай педагогіцы ёсць сцвярдж$энне> шт0 бацькі павінны браць у выхаванні дзяцей самы акты*Ўны Ўдзел, выкарыстоўваючы для гэтага асуджэнне: „Няшчас^ын тыя дзіцяткі, якіх не жураць ні бацькі, ні маткі”. Дарэч,^> побач 3 метадам асуджэння народ ставіць метад кантролк^» кіравання: „Дзяцей гадаваць — волі не даваць”.
Своеасаблівы ^метад маральнага выхавання ў народнан педагогіцы яЛ>зыванне і знеслаўленне. Гэта спецыфічная форма гор^адскай думкі пра адмоўныя рысы характару, пра маг^ыЬныя заганы і ўчынкі, несумяшчальныя з народнай мараллю. Вось як гэта праяўляецца ў адносінах да гультая („лежань”, „валяч”, „блында”, „байбас”, „лябіх”, „завала”), п’яніцы („заліваха”, „пінцюх”, „апівашына”, „макша”), няўмекі („нізграбоце”, „недалэнга”, „згарода”, „мамай” „парацька”), ілгуна („брэхман”, „манькут”, „манцэль”, „ляйда”)» скупога („жлоб”, „жмінда”, „склют”, „сызма”), зацятага („убоіна”, „нагула”), зазнайкі („абдулейка”), нелюдзімы („бязлюднік”) і да т. п.
Высмейванне, насмешка, жарт гэта таксама перавыха* ванне, таксама фарміраванне правільных адносін да маральных заган. Напрыклад, у купальскіх і „жартоўных” песнях народ высмейвае нявернасць у каханні, няшчырасць, прытвор' ства, ляноту, няздольнасць да працы, халатнасць, неахайнасць.
Нікавую ролю ў маральным выхавамні выконваюць народныя анекдоты, у якіх адлюстро^ваецца самасвядомасць беларускага народа, яго адносіны д^ навакольнвга асяроддзя. Мараль у анекдотах вынікае з CfaMora зместу твора. Сіла анекдота — як сродку народнай пе дагогікі — у тым, што ён у яркай, вобразнай і сціслай фсу^ме высмейвае маральныя заганьт, заўсёды ўключае насмеш’ку як выхаваўчы элемент.
У выпадку ж, калі ўсе ін:шыя метады не выпраўляюць якую-небудзь маральную загану, народная педагогіка карыстаецца праклёнам. Самы С7*рашны праклён, на думку народа. датычыцца гібелі роду, дз^ей; „Каб на гэты род прыйшоў звОД' > »Каб прыйшла пагіб^ель на плод твой, род і выроді”, „Каб твая хата пуставала!”, ‘ Каб ты здох і род твой звёўсяГ, і» маці Ў^лілаІ”, „Не знай свайго роду-пле-
мя . Жанчын праклінаюць <5ясплоддзем: „Каб ты на свет нікога не радзіла. Страшны^ праклёнам лічыцца не мець бацьку і маці: „Каб ты бацькі «3 маткай не чуў!” Вялікім пакараннем з яуляецца пажадаі^е немагчымасці выхоўваць уласных дзяцей: „Каб ён сваіх. дзяцей не аглядаўі”, „Каб ён так аглядау жонку сваю і дзетг^к (і дзеткі)!”, „Упарадкавала? Каб ты так сваіх дзетак парадка<алаі»
He менш моцны праклён . ■пажаданне мець непаслухмяых дзяцей, якія не паважаюць^ бацькоў: „Каб даў бог твае дзеці тваімі рэбрамі яблыкі абіва-ді”, „Каб свае дзеткі прыждаі на сванго бацьку орахаць!”, „Ка^ цябе так дзеці карміліі”
Народ праклінае тых, хто не П'хаважае бацькоў: „Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецлдар^ а таксама пасылае праклен на тых бац^коў, якія не вы^авалі дзяцей: „Няхай тванго бацькі дзетгі брэшуць!” Калі хтсхьці не паважае людзен, не прыслухоўваецца да парад старЯйшых, то праклён можа выліцца ў такую форму: „Усё яна знаё, каб яе не зналі бацька і маці . ....
Калі дзеці нявыхаваныя, то праклён падае перш за маці: „Трасца тваёй матары!” '
За цяжкую правіннасць жадаюць смерці і хвароб: „Каб на цябе здыхота прыйшла”, „Каб на цябе слота найшла!”, „Каб ты, бог даў, міленькі, хварэў сем рок на адзін бок, сем рок на другі бок!”, „Каб ты выхвараў!”
Дзейсным праклёнам, які садзейнічае перавыхаванню чалавека, з’яўляецца пажаданне, каб ад яго адвярнуліся людзі: „Каб твая магілка травой зарасла!”
У народа ёсць праклёны з прычыны кепскай првцы: „А няхай ты прыгары (прытані) з еткаю работаю!”, „Каб вас агонь пабраў з эткаю работаю!”, „Каб яму так свет, які з яго работнік!”. Ен праклінае і за нядобры характар, нявыхаванасць: „Каб табе агні высмалілі з тваім характарам!” №.
Асаблівыя праклёны эвязаны з наяўйасцю ў чалавека такіх маральных заган, як крадзеж, п’янства: „Хто ўкраў, каб яго цела з гарачкі пачарнелаі”, „Каб ты дзе пад плотам здох, п’яніца няшчасныГ
Непрымірымая народная педагогіка да п янства як да найстрашнейшай маральнай заганы, і тут значная роля адведзена фальклору.
Хаця па традыцыі ніводнае свята ў беларускага народа не абыходзіцца без застолля, галоўнае, на думку народа, не выпіўка, а весялосць, радасць сяброўскай сустрэчы: „Пшцё смяццё, але дарага пасядзёнка”, „Не дорага піва п яна, a дорага пасядзенейка”.
На святых вечарах спявалі песню:
„А ў беседзе людзі добрыя,
Гукаюць яны муское,
Усё добрае яны знаюць,
Малайцоў і маладзіц навучаюць:
Як трэба гора гараваць,
Як айца, матку шанаваць, Як зрэ& сваіх жонак любіць, А малых дзетак дай ня глуміць, Як трэба да царквы хадзіць, А па карчмах ня блудзіць” (61,74-76).
Народ асуджае п’янства („Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць”, „П’яны, як гразь”, „П’яны, як зямля”, „П’яны як дурны”), лічыць яго найвялікшым злом („ІГянства да дабра не давядзе”, „Гарэлачка не вада, як уп’есся, дык бяда”, „Без чаркі няма хваробы і сваркі”), паказвае яго канчатковы вынік— згублены самакантроль („П’янаму і мора па „калена ), хваробу („Гарэлка весяліць, ды ад яе галава баліць”, „Піў, як мог, а цяпер ні рук, ні ног”, „Ад водкі век кароткі”), разумовае атупенне („Ад гарэлкі будзе розум мелкі”, „П’яны і дурны родныя браты”), несумяшчальнасць з сямейным жыццем („Хто п’яніцу палюбіць жыццё сабе пагубіць”); народ вучыць прыслухоўвацца да парады старэйшых і папярэджвае аб выніку сумеснага жыцця з п’яніцай: