Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Фізічнае выхаванне
На мэце фізічнага выхавання вырасціць здаровага чалавека, здаровага працаўніка, бо здароўе — аснова ладу ды моцы сям’і: „Здароўе даражэй за ўсё”, „Абы здароўе, а работа будзе”, „Пяма лепшага багацтва над здароўем”, „Абы здароўе, а жыццё будзе”, „Як здароў, дык жыць нада”.
Добразычлівае стаўленне беларусаў да іншых людзей выказваецца ў шматлікіх пажаданнях здароўя, якія бытуюць сярод сялян. Пры сустрэчы знаёмых і нават незнаёмых людзей звычайна кажуць: „Добры дзень! Добрага здароўя!”, „Здароў! Бывай здароў!” На развітанне людзям таксама зычаць здароўя: „Аставайся здаровы! Бывайце здаровы!” „Бывайце здаровы!”, „Заставайцеся здаровы! Ідзіце здаровы!” 3 якой-небудзь асабістай нагоды чалавеку кажуць: „Будзь здароў, як дуб, ды моцны, як зуб”, „Каб быў здаровы, як дуб скарбовы (найздароўшы)” Выказаць пашану ды прыязнь да чалавека можна і так: „А каб ты жыў-быў ды здароў!”, „Будзьце мацненькі, дужанькі! І табе тое самае”. У тостах у застоллі „таксама зычаць здароўя: „Будзем здаровенькі! Будзьма!”, „Дай бог здароўя і ручкам, і ножкам, і ўсяму патрошкі”, „Добрага здароўя ад краю да краю, ды ўсім дабра харошага жадаю”, „Жадаю табе разам трое: шчасця, долі ды здароўя , „Здароў будзь!” На вяселлі маладых благаслаўляюць: „Дару бытам добрым, векам доўгім ды моцным здароўем”.
Аднак фізічная сіла, цягавітасць маюць вартасць у вачах людзей толькі тады, калі яны высокага маральнага грунту.
Казачныя героі-асілкі дужыя не толькі фізічна, але і маральна. І ў гэтым адна з галоўных педагагічных ідэй народа. Фізічнай моцаю, здароўем народ надзяляе дзеля таго, каб герой мог працаваць, змагацца з ворагамі, са злом і гвалтам у імя Радзімы ды людскрга шчасця. Фізічную сілу маюць і цёмныя, варожыя да людзей сілы (Паганы Цмок, Цуда-Юда, ведзьмы), аднак з-за сваёй маральнай недасканаласці, з-за таго, што яны ўвасабляюць сілы зла і насілля, самыя горшыя маральныя заганы, у казках заўсёды церпяць крах. Іх перамагаюць сілы дабра і справядлівасці.
Здароўе гэта першае, што зычаць немаўляці і яго бацькам на свяце радзін, у час адведзін парадзіхі: „Здароўя яму, быць вумнаму-разумнаму, бацькам пацехай у маладосці, кармільцам іх старасці”.
Дзіця ад дзён нараджэння пачынаюць фізічна выхоўваць: даглядаюць, сочаць за чысцінёю ягонага цела, праз адпаведныя прамежкі часу кормяць, загартоўваюць. Раней існавалі адпаведныя звычаі і абрады, замовы, скіраваныя на тое, каб дзіця расло здаровае. Так, напрыклад, кума павінна была разам з навародкам сесці на тачыльны камень каб дзіця было моцнае ды здаровае. Е. Р. Раманаў пісаў: „Каб дзіцёнка ніхто не сурочыў, трэба над калыскаю павесіць воўчы зуб. Таксама трэба ўсяляк засцерагаць ад ветру, каб не падзьмуў на дзіця ў калысцы” (54, 304). У гэтым сапраўдны клопат пра фізічнае здароўе дзіцяці, засцярога ад прастуды перапляталася ў свядомасці народа са старажытным містычным павер’ем. w
У народнай педагогіцы выпрацавалася беражлівае стаўленне да фізічнага і псіхічнага здароўя. Ужо з першых дзён дзіця засцерагалі ад непажаданых кантактаў („нядобрага вока”), ад непрадбачлівых узрушэнняў, трывог і страху. Дзеля гэтага імкнуліся асабліва не звяртаць на яго ўвагі, не вадзіць „на людзі”, калі ж госці прыйшлі ў хату, то дзяцей адпраўлялі на печ, або на двор, дзе яны гулялі, не перашкаджаючы дарослым. Нельга было ўголас дзівіцца на здароўе, рухавасць ды зграбнасць малога. Лічылася, што ўсё гэта ў адносінах да яго нясе ахоўную функцыю. Нямоцны арганізм мусіць адаптавацца ў навакольным асяроддзі. І народны погляд на адносіны да дзіцяці як найлепей спрыяў фарміраванню яго псіхікі, развіццю станоўчых маральных, фізічных, разумовых сіл і здольнасцей.
У беларусаў існуе шэраі павер’яў, прыкмет, перасцярог, замоў, якія, на думку людзей, павінны ахоўваць здароўе. Лічыцца, што нельга калыхаць пустую калыску, бо гэта врывядзе да хваробы, капрызаў і нават да смерці немаўляці. Маш забаранялася хадзіць на могілкі на пахаванне свайго першын-
ца, каб не памерлі астатнія дзеці. Нельга біць дзіця нават жартам, бо яно зробіцца капрызным. Нелыа браць на рукі задам, бо будзе ўпартае. Нелыа цалаваць да году ў вусны, іначай яно доўга не будзе гаварыць. Hi ў якім разе нельга біць дзіця па пятках, бо яно захварэе. Нельга клясці, абЗываць даваць яму зневажальныя мянушкі, бо праклёны, асабліва’ матчыны, могуць прывесці да таго, што дзіця або ўтопіцца, заб ецца ці памрэ ад няшчаснага выпадку, стане калекам’ вырадкам, дурнем. Да году дзіцяці можна шыць адэеннё толькі са старога палатна, паношага адзення, каб дзіця заставалася жыццяздольным.
Дбаючы пра здароўе маленькага чалавечка, яго з першых дзен пачынаюць прывучаць да вады. Раней увогуле лічылася за лепшае, каб роды праходзілі ў лазні, дзе маці і навародак адразу маглі „пакарыстацца выгодамі лазні...” Усё гэта магло б заставацца незаўважаным, калі б яно не клікала за сабою строгага выкананвя такога звычаю: „На працягу наступных шасці тыдняў у такой лазні мыюцца толькі парадзіха і навародак, а калі дзеля помачы туды заходзіць бабка, або іншыя жанчыны, то яна не мыецца і не здымае бялізны” (41, 300). Так робіцца невыпадкова, бо захаванне чысціні ў лазні, як і купанне ў ёй малога дзіцёнка прадухіляла ад розных хвароб, на што малыя асабліва „здольныя”.
Беларусы клапоцяцца не толькі пра чысціню дзіцячага цела, але дбаюць пра яго гарт, фізічную моц. Вось як пра тое пісау М. Я. Нікіфароўскі: „Парыцца з венікам не пазбягаюць 1 дзеці, нават сыеуны. Паспытаўшы раней лазні з парам, які-небудзь трохгадовы Мікітка пазірае па-бычынаму на мамку, якая шчыруе н'ад ім, а калі тая пакладзе яго пад венік, ён доўга сапе і пыхкае і толькі тады зараве, калі мамка надта захопіцца сцёбаць яго дзіцячае цельца” (41, 297).
Лазня з парам для малых дзяцей, магчыма, мае адмоўны бок у такой традыцыі, бо, вядома ж, дзіця мае вельмі тонкую далікатную скуру, непрыстасаваную дзеля такой працэдуры. Аднак у ёй выяўляецца і вялікі клопат народа пра фізічнае развіодё дзяцей, бо лазня не толькі гігіенічны сродак, але умацавальны і аздараўляльны.
Вера ў цудадзейныя сілы лазні была заснаваная на шмат* вяковых назіраннях. Той, хто заўсёды яе наведваў, выглядаў маладзейшым за аднагодкаў, менш хварэў або ўвогуле не хварэў, асабліва прастуднымі і сардэчнымі хваробамі, адчуваў сябе моцным і здаровым. Пра чысціню беларусаў этнографы пішуць: „Наведванне лазні хоць адзін раз на тыдзень з’яўляецца неадкладнаю, рэгулярнаю неабходнасцю... і старыя і малыя накіроуваюцца на „голы банкет”, спяшаюцца, як толькі могуць: дзеці бягуць навыперадкі, шаноўныя мужы паскараюць звычайную хаду, нават старэнькія дзяды ды бабулькі з
кульбаю часцей перасоўваюць усе тры свае нагі...” (41, 293-294).
Лазня разам з параннем цудоўны сродак загартоўкі арганізма, ён шырока бытуе ў асяроддзі беларусаў: „Аднаразовым параннем задавальняюцца нямногія... пасля кожнага парання назіраецца выхад з лазні, каб асвяжыцца, астыгнуць. Калі паблізу ёсць возера, рака, сажалка ці маленькая „мачула”, чалавек з пару кідаецца туды, бултыхнецца разы два і зноў на паліцу, за венік; зімою замяняе гэта снег: паваляцца ў ім адразу з пару і потым зноў за венік адно з любімых дадаткаў лазні” (41, 297).
Лазня, несумненна, вялікі народны лекар. Здаўна выкарыстоўваюць яе беларусы ў якасці прафілактычнага сродку ад розных хвароб, дзеля таго і ўжываюць у час парання бярозавыя венікі, якія забіваюць хваробатворныя мікраарганізмы і ачышчаюць паветра, 1 венікі з дададзеным дубовым голлем, плёскаюць у распаленую каменку настоі з лясных траў чабору, мяты, дуодыцы. ■
Такім чынам, лазня неад’емны элемент традыцыйнага фізічнага выхавання. Яна гартуе чалавека, служыць як умацавальны прафілактычны сродак ад розных хвароб, як сродак самарэгулявання арганізма. У той жа час лазня гігіенічны сродак, гімнастыка сасудаў, трэніроўка дыхання, разрадка нервовай напругі, аднаўляльнік сіл, рэгулятар абмену рэчываў. Лазня дапамагае выгнаць з арганізма адпрацаваныя шлакі, супакойвае, амалоджвае.
Клопат пра фізічнае выхаванне дзіцяці праяўляўся і ў асаблівай вопратцы малому, яго спавіванні. „Навародка апранаюць звычайна ў „мятлік”, які ўяўляе сабою кавалак чыстай, мяккай матэрыі або добра праношанага, памытага, мяккага палатна. У ім робіцца разрэз, каб пралязала галава дзіцяці; сшываць у гэтым мятліку нічога не трэба, як і не трэба ніякіх рукавоў. Такі мятлік апранаюць на дзіця да 4-6 ме'сяцаў, потым яму шыюцца з палатна або паркалю кашулькі. Разам з тым ад дня нараджэння і да 6-9 месяцаў немаўля спавіваюць, дзеля гэтага бярэцца чатырохвугольны кавалак зношанага палатна, аршына 1 ^2 даўжынёю, невялікая белая або каляровая хустка і звычайны пояс, які носяць мужчыны замест паса і па-тутэйшаму называюць „спавівач” (54, 23).
Спавіванне дзіцяці да 6-9 месяцаў было абумоўлена вялікай занятасцю жанчын у дарэвалюцыйныя часы і аберагала дзяцей ад розных няшчасных выпадкаў. Аднак народ ужо даўно заўважыў, што дзеля нармальнага развіцця дзіцяці неабходны фізічныя практыкаванні 1 розныя рухі.
Беларуская народная педагогіка лічыць мэтазгодным з першых дзён жыцця дзіцяці рабіць з ім фізічныя практыкаван-
ні. Маці забаўляе малоё, гладзіць, згінае, разгінае ягоныя ножкі, ручкі і спявае.
Напрыклад:
„Пацягушкі, парастушкі,
Упоперак талстунюшкі,
А ў ножкі хадунюшкі, А ў ручкі хватунюшкі, А ў раток гаварок, , А ў галоўку разумок”.
(3 сшытка школьнага муэея Каменскай СШ Лепепьскага раёна ВіцебскаО вобяасці.)
Калі дзіця пачынае станавіцца на ножкі, маці бярэ яго на рукі, стаўляе сабе на калені і гуляе з ім, пры гэтым спяваючы. Дзіця ў такт песні прысядае, падскоквае, пляскае ў ладкі. Вось прыклад такіх песень, запісаных у вёсцы Валосавічы Лепельскага раёна, на рускай мове:
„Дыбок, дыбок,
Скоро Ванюшке годок!
Поехалн, поехалн, С орехамн, с орехамн! Поскакалн, поскакалн, С калачамн, с калачамн! Впрнпрыжку, впряпрыжку, По кочкам, по кочкам -
• Бух в ямку!”
„Шел козел по лесу, По лесу, по лесу, Нашел себе прннцессу, Прннцессу, прянцессу. Давай, коза, попрыгаем, . Попрыгаем, попрыгаем.
. Давай rope размыкаем,
Размыкаем, размыкаем, Ладошкамн похлопаем, Похлопаем, похлопаем, Ножкамн потопаем, Поюпаем, потопаем”. (Там жа.)