Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Падлеткам і юнакам падабаліся святы аграрнага календара. Святочныя абрады ўтрымлівалі багатую інфармацыю пра вядзенне сельскагаспадарчых работ. .Выхавальны эфект значна ўзмацняўся дзякуючы таму, што дзеці ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення свята знаёміліся з гадавым цыклам земляробчага календара.
Пастаянны ўдзел у працы дарослых, у абрадах, звязаных 3 жывёлагадоўляй і земляробствам, шматразовае паўтарэнне абрадавых песень садзейнічалі таму, што дзеці змалку пачыналі авалодваць азамі вядзення сельскай гаспадаркі, у падлеткавым узросце яны знаёміліся з асновамі земляробства і жывёлагадоўлі, а ў юнацкі перыяд на практыцы шліфавалі і замацоўвалі набытыя веды, развівалі ўменні і навыкі, станавіліся сапраўднымі знаўцамі сялянскай навукі.
Непрыкметна наставаў завяршальны этап сталення і фарміравання асобы юнацтва. Значна змяняліся паводзіны, знешнасць, псіхіка, што выяўлялася нават у гульнях. У гэтым узросце юнак ужо не захапляўся дзіцячымі і падлеткавымі гульнямі, а дарослыя ў свае гульні яго яшчэ не прымалі. Тады юнакі і дзяўчаты прыдумвалі свае гульні. -
Ад^падлеткаў да моладзі пераходзяць гульві „Каток і мышка , „У ворана”, якія на новым узроставым этапе харак* тарызуюцца большай стрыманасцю і хутчэй падобны на нейкую абрадавую фармальнасць. Гуляюць у карагоднае і вяровачнае „Кола . Любімай маладзёжнай гульнёю была „Горуць”, або „У гарэлыша , дзе выразна выяўляліся новыя адносіны паміж юнаком і дзяўчынаю. Вось як пісаў пра гэта М. Я. Нікіфароўскі: „Я павінен засведчыць толькі асаблівую чысціню ігракоў, якая, пры сумеснай гульні мужчын і жанчын, забараняе кратаць нават сукенку той, каго даганяюць: дастаткова забег™ 1 тым эагаРадзіць уцёкі, або ўзяцца за кісць рукі”
(40, 39-40).
Юнацкая гульня ў нейкай меры саступала месца танцам. Папулярнымі былі самыя разнастайныя „скокі” 1 „танцы-плясы „Лявоніха „Руская”, „Барыня”, „Па вуліцы маставой”, „Мяцеліца , „Прысядка” або „Казачок”, „Кадрыля”.
У святочныя дні моладзь наладжвала гульбішчы. Старэйшае пакаленне звычайна ўхваляла гэта. Падчас гульбішчаў юнакі і дзяўчаты знаходзіліся пад наглядам старэйшых, атрымлівалі ад іх нярэдка маральны ўрок. Выхавальны патэнцыял гульбішчаў добра раскрыў П. В. Шэйн: „На гульбішчах спяваюць, весяляцца 1 танцуюць. Калі ж у які вечар няма музыкі, то моладзь слухае расказы, байкі і казкі старых, загадваюць загадкі, спяваюць шчадрацовыя песні, або такія’ якія можна спяваць ва ўсякі час, таксама гуляюць у розныя гульні” (61, 43).
Найбольш эмацыянальна-эстэтычна ўплывала на юнакоў і дзяўчат свята Купала, якое па традыцыі суправаджалася гульнямі-песнямі, маляўнічымі абрадавымі дзеямі. Да традыцыйных гульняў моладзі належыць таксама абрад „завіўкі бяроз . Ен звычайна праводзіўся на свята Пятра і Паўла і сімвалізаваў кумаванне дзяўчат, а іншы раз і юнакоў. t хаця абрадавы сэнс „завіўкі бяроз” амаль страціўся, маладыя людзі тым не менш з задавальненнем удзельнічалі ў гэтай гульні, бо яна звычайна суправаджалася распальваннем кастооў тандамі, песнямі. 7
ч Гадоў з чатырнацаці, а іншы раз з дванаццаці-трынаццаці хлопчыкау і дзяўчынак пачыналі актыўна прывучаць да больш складаных работ па гаспадарцы. П. В. Шэйн пісаў: „Бацька сына, а маці дачку пачынаюць прывучаць да работы, г. зн.
браць з сабою паўсюль. Да 18 гадоў як хлопец, так і дзяўчына становяцца ўжо сапраўднымі работнікамі” (64,10).
Хлопчыкі вучыліся араць, баранаваць, сеяць, касіць. Прычым яны павінны былі не толькі выконваць гэтыя работы, але і вырабляць і рамантаваць прылады працы: саху, барану, вазок, сані, касу. Акрамя таго, хлопчыкаў вучылі рабіць дзверы, вокны, бочкі, ражкі, вёдры, карыты, драўляныя лыжкі, міскі, вырабляць гліняны посуд і нават будаваць хату, класці печ, г. зн. выконваць усю мужчынскую работу па гаспадарцы.
Дзяўчынкі вучыліся вядзенню хатняй гаспадаркі: гатавалі ежу, падтрымлівалі парадак у хаце, даглядалі жывёлу, птушку (паілі, кармілі, даілі і да т. п.), палолі і рвалі лён, садзілі і капалі бульбу, убіралі каноплі, жалі жыта, ткалі сукно , і палатно, адбельвалі палатно, шылі бялізну для ўсёй сям і, выконвалі ўсю жаночую работу. Ужо да шаснаццаці васемнаццаці гадоў яны цалкам валодалі ўсімі неабходнымі ўменнямі.
Пасля заканчэння восеньскіх работ і на працягу ўсей зімы дзяўчаты пралі лён. Іншы раз удзень яны збіраліся па 6-10 чалавек у адну хату, пралі і спявалі песні. Часта разам з імі пралі і жанчыны. Гэты звычай атрымаў назву „кудзельніц”. Вечарамі дзяўчаты таксама не сядзелі без справы. Увесь доўгі зімовы вечар, а то і частку ночы яны праводзілі за калаўротам. У гэтым выпадку дзявочы збор называўся „вечарніцай”, у некаторых мясцовасцях „супрадкамі”, „пасядзелкамі . Работа праходзіла за размовамі, жартамі, песнямі, загадкамі, казкамі, былінамі, паданнямі. Нярэдка гадалі на лёс.
Іншы раз на пасядзелкі запрашалі хйопцаў. У гэтым выпадку наладжвалі музыку, гульні, танцы.
Тут часта адбывалася знаёмства юнакоў і дзяўчат, выбар нявесты і жаніха.
Маладыя людзі знаёміліся таксама на святах, гульбішчах, „кірмашах”, у карчме.
У карчме былі нават спецыяльныя памяшканні — залы, дзе праходзілі розныя сходы, нарады, усе сямейныя ўрачыстасці: заязджалі кумы пасля хрэсьбін дзіцяці, выглядвалі нявесту і жаніха, абмяркоўваючы іх вартасці, наладжвалі замовы і запоіны, сюды прыбываў вясельны поезд пасля вянчання, сюды прыходзілі пасля пахавання. Усе ад малога да вялікага збіраліся ў карчму пасля наведвання царквы на традыцыйных святах.
На галоўныя ж святы ў карчму прыходзілі ўсёй сям’ёй. Дзень Святога Духа, другі дзень Нараджэння Хрыстова, Новы год, 6 студзеня, 2 лютага, дзедаву нядзелю і заговіны сяляне праводзілі ў карчме зранку да вечара, a то і ўсю ноч. Старыя
за чаркай абмяркоўвалі розныя пытанні, а моладзь пад наглядам старэншых, бацькоў весялілася, танцавала. спявала гуляла, знаёмілася, „жаніхалася”.
Практычна ва ўсіх выпадках жыцця моладзь знаходзілася пад наглядам старэйшых. Грамадская думка перасцерагала ад дрэнных учынкаў. Парады, расказы, казкі дарослых рэгламентавалі паводзіны юнака і дзяўчыны. Умудроныя жыццёвым вопытам людзі значна ўплывалі на выбар жаніха і нявесты. ч„ыс«іні 1 маральнасці погляды народа былі даволі строгія. Калі ў карчме з яўляліся п’яніцы, якія ператваралі яе у прытон, моладзь не мела права там знаходзіцца, а збіралася ў дамах суседзяў. Юнакі не дазвалялі сабе вольных адносін да дзяўчат, якія, у сваю чаргу, павінны былі захоўваць чысціню. _ ЬелаРУск?* карчма была не столькі піцейным домам колакі арэнай грамадскага жыцця. Яна служыла своеасаблівым клубам і канторай, дзе абмяркоўваліся разнастайныя праблемы як сямейнага, так і грамадскага характару, і важным месцам для рашэння пытання аб выбары нявесты і жаніха.
У брак уступалі пасля пачатку палавой сталасці. Ужо гадоу з пятнаццаці на дзяўчыну глядзелі як на дарослую. як на нявесту, і звычайна ў піаснаццаць-дваццаць гадоў яна выходзіла замуж. Юнак жаніўся ва ўзросце васемнаццацідваццаць аднаго года.
У беларускан народнай педагогіцы сфарміравалася дакладнае уяўленне аб арганізацыі сямейнага жыцця. Гэта ў канцэнтраванай форме зафіксаваў фальклор. Народ выступае супраць ранняга браку („Ажаніцца, як і паміраць не спяшайея , „Не спяшанся ўперад бацька жаніцца”), асуджае тых, хто не набыўшы жыццёвага вопыту, пачынае цікавіцца ўзаемаадносінамі полаў („Яшчэ мацярынскага малака не аблізаў, а ужо за дзяучат бярэшся”), вучыць, што спачатку трэба ўстаць на ногі, а потым думаць пра жаніцьбу („Жаніўся б і сёння, але дзе жонка спаць будзе.”, „Жонку на бацькоўскі закорак не садзі”, „спачатку хлеб зарабі, а потым жонку бяры”). Сямейнае жыцце гэта праца. Яна ўскладвае пэўныя абавязкі на мужа і жонку: „Замуж выйсці трэба знаці: позна легчы, рана ўстаці”.
Вялікую ўвагу надае народ правільнаму выбару суджанага, вучыць не спяшацца ў гэтай важнай справе, не рабіць паспешных высноў: „Жонку бяры не на год, а на век”, „Жаніўся на скорую руку на доўгую муку”.
Існуе ў народнай педагагічнай практыцы такая выхавау^Я»к«ЯВа’ Я* “ежаданне Радніода з дрэнна выхаванымі людзьмі або з сям ёй, якая нядобра сябе зарэкамендавала, і наадварот, ухваляецца сваяцтва з працавітай, сумленнай сям’ёй. Нар°д вучыць: „Каго паважаюць, з тым і кумуюць”, „Жонку выбіран і вачыма і вушыма” прыслухоўвайся, маўляў, да грамадскан думкі.
Асабліва эначнымі якасцямі лічыліся: розум („На харошага глядзець харашо, а з разумным жыць лёгка”, „Краса прыглядзіцца, а розум прыгадэіцца”, „Не глядзі, што на галаве, a паглядзі, што ў галаве”, „3 тварам да вянца, а з розумам да канца”), працавітасць („Не той харош, хто тварам прыгож, a той харош, што на справу гож”, „Сенажаць аглядаць, як раса абсохне, а дзеўку на рабоце”), дабрыня („Не шукай красаты, a шукай дабраты”). , „
Дзяўчына будучая маці, галоўная выхавальніца у сям 1, । і яп яе вартасцей залежыць, якім вырасце будучае пакаленне, бо „якая матка, такое і дзіцятка”. У сувязі з гэтым у беларускага народа выпрацаваліся пэўныя патрабаванні да дзяўчыны-нявесты. Вось як пра гэта пісаў П. В. Шэйн: „Селянін, як вядома, шукае ў сваёй жонцы найперш добрую гаспадыню, здаровую жанчыну і работніцу, прытым паводзін сумленных, не гуляшчую і не зганьбаваную, так што дзяўчына з процілеглымі якасцямі мае мала надзеі выйсці замуж. Увогуле ўвага звяртаецца пераважна на здароўе і мажнасць, а матэрыяльны бок не мае вялікай вагі” (64, 188).
Пра тое ж навучанні, парады, маральныя наказы ў беларускім фальклоры:
„Не едзь. сынку, у мястэчка, Бо там дзевачкі лянівы: Высока ржышча зжынаюць, А рэдка копы стаўляюць... Да едзь, сынку, у вёску, Там дзевачкі рабочы: Нізка ржышча зжынаюць, Густа копы стаўляюць” (7, 138).
„Не бяры, сынку, ды што ў золаце! He бяры, сынку, ды што ў серабры! А бяры, сынку, што ў беленькім! А што ў золаце, то не паненачка, то гулыаечка, А што ў серабры, то цыганачка, то абманачка, А што ўбеленькім, то работніца!” (7,152).
„А другі брахна яго наўчаець: Да будзь, брахна, разумненькі, Да паедзеш, брахна, у чужыя людзі, Выйдзець к табе танок дзевак;
He бяры іаей, што ў золаце, Ды бяры таю, шю ў розуме, Мы золата ў краме дасіанем, Мы розуму свайго не ўставім” (7, 283).
Пры стварэнні сям’і ў беларускага народа здаўна вялікае значэнне надаецца маральнай чысціні адносін юнака і дзяўчыны. Вясельны^ абрад „пасад на дзяжу” выхоўвае строгую мараль. „Галоўная ўмова пасада гэта чысціня як жаніха, так і нявесты: сесці на пасад ні той, ні іншы не можа, калі не , захаваў чысціні” (22,102), пісаў М. Доўнар-Запольскі.