Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Е. Р. Раманаў пісаў пра беларускае вяселле: „Хто прысутнічаў на народным вяселлі, ва ўсіх яго складаных архаічных падрабязнасцях, той з гэткім жа правам можа сказаць, што кожнае народнае вяселле ёсць своеасаблівая опера” (54, УІ).
Гаворачы пра эстэтычнае выхаванне ў беларускай народнай педагогіцы, трэба адзначыць, што і тут народ улічвае ўзроставыя асаблівасці выхаванцаў. Першымі сродкамі эстэтычнага выхавання дзіцяці з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, гульні, цацкі, казкі, прымаўкі, прыказкі, загадкі, пазней усё большае месца займаюць праца, традыцыі, звычаі, абрады, святы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Абавязковы элемент эстэтычнага выхавання эстэтыка паводзін. У беларускіх сем’ях з маленства дзецям прывіваюць правілы паводзін за сгалом, „на жывым прыкладзе дарослых
яны засвойваюць прынятыя ў доме і навакольным побыце застольныя правілы прыстойнасці, вядомыя пад імем „люцкысці”, або „людзянысці” (41, 59).
Народная творчасць арганічная частка духоўнага жыцця беларускага народа — садзейнічае ўсебаковаму развіццю яго талентаў і эстэтычнага густу. Усе віды народнай творчасці (традыцыі, звычаі, абрады, святы, разнастайная працоўная дзейнасць) знаходзяцца ў пастаянным абнаўленні, трансфарміруюцца, творча развіваюцца, захоўваючы традыцыйную нацыянальную форму.
Патрыятычнае выхаванне
Адно з вядучых месцаў у беларускай народнай педагогіцы займае патрыятычнае выхаванне. Фарміраванню высокага пачуцця патрыятызму садзейнічала ўся гісторыя беларускага народа, насычаная барацьбой за сваю незалежнасць, барацьбой супраць сацыяльнага, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту.
У аснове патрыятычнага выхавання дзіцяці выхаванне любові да маці, да роднага дому, да прыроды, г. зн. да ўсяго, што спадарожнічае яго першым крокам па сваёй зямлі.
Прыклад і аўтарытэт бацькоў вяршэнствуюць у патрыятычным выхаванні. Дзіця любіць сваіх бацькоў, верыць ім, яны яго ідэал, узор для пераймання. Адносіны бацькоў да навакольнага свету фарміруюць у дзіцяці першыя ўяўленні аб Радзіме.
У беларускіх сем’ях бытуюць беражлівыя, клапатлівыя, любоўныя адносіны да дзяцей, жывёл, роднага дому, прыроды, зямлі-карміцелькі, 1 гэта закладвае грунт патрыятычных пачуццяў, свядомасці і паводзін.
Патрыятызм найважнейшая маральная якасць беларускага народа. Пра гэта хораша сказана ў казцы часоў Вялікай Айчыннай вайны „Самае моцнае слова на свеце”. У паняцце „Радзіма” народ аб’ядноўвае ўсё самае высаказначнае і дарагое для чалавека: „Радзіма — матка...”, „Край мой — сумленне маё, сям’я павага мая, жорка парада мая, дзеці пацеха мая”.
У цеснай сувязі з патрыятызмам фарміруецца такая маральная якасць, як вернасць. Гэта вернасць маці, Радзіме, дадзенаму слову. Народ вучыць: „Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся”, „Даў слова, дык яго і трымай”. Грамадская думка захоўвае гэтую маральную якасць і перадае яе з пакалення ў пакаленне. Гэтай якасцю звычайна надзяляюцца і казачныя, і песенныя героі. Яскрава праяўлялася гэтая рыса беларускага характару ў гады нацыянальных бедстваў, сацыяльных узрушэнняў, калі Радзіма апыналася ў небяспецы.
Гістарычна сфарміравалася ў беларускага народа паняцце дзейснага патрыятызму („Той патрыёт, хто змагаецца эа народ”, „Хто любіць Радзіму і свой народ, той сапраўдны патрыёт”, „Не той патрыёт, хто кулаком у грудзі сябе б’е, a той, хто працу і жыццё Радзіме аддае”, „Памерці можна, a здрадзіць Радзіме няможна”), а таксама пагарда да тых, хто здраджвае свайму краю, свайму народу („Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца”, „Хто мову і веру мяняў, той не толькі сябе, а і маці прадаваў”).
Гераічны эпас, які найперш выхоўваў патрыятызм, прадстаўлены не толькі вялізнай колькасцю арыгінальных казак пра асілкаў, але і значным зборам песень 'гістарычнага зместу, паданняў, былін, у якіх распавядалася пра мінулыя войны, паўстанні, розныя мясцовыя падзеі. Многа, напрыклад, было гістарычных песень, паданняў аб гераічнай барацьбе беларускага народа з татара-мангольскімі захопнікамі, аб вайне са шведамі, палякамі, французамі.
Асаблівай выхаваўчай сілай валодалі гістарычныя песні, у якія закладвалася ідэя непарыўнай сувязі беларускага народа з рускім, заклік да барацьбы з іншаземнымі захопнікамі, пагарда да тых, хто выракся сваіх традыцый, сваёй веры:
„Ой, колы б, колы
Москалі прышлы, Москалі прышлы, Нашы сродные, Веры одныя! Добрэ нам было, Шчасно нам было, Колі Русь уся, Трымаючыся Одной сілаю, За одно была. Да й к нам за грэхі Панайшлі ляхі, ' Занялі нам край Аж до ляховіч. .
Ой, ляхі б не прыйшлы, Шчоб паны іх не свелы, Ой, паны шчобы пропалы, Шчо ляхам нас эапродалы;
Ой, пашы, шчоб вы сгінулы, Шчо вы веру покінулы” (8,187).
Гістарычныя песні выхоўвалі гонар за гераічныя справы продкаў, веру ў непераможнасць народа ў барацьбе з ворагам, мужнасць, стойкасць, імкненне любой цаной адстаяць незалежнасць сваёй.роднай зямлі:
„Падымалісь чоркы хмары, Неба пакрывалі, — Прыхадэілі злы татары, Пад Крычавам сталі.
Запалілі стары Крычаў, Канцы запылалі...
Наш Івашка падымаўся, Людзі ў рады сталі.
Палілася кроў, змяшалась 3 чорнаю зямлёю, Злы татары падаліся Уцякацьгурбою.
А Івашка гоніць, гоніць, Голасна смяецца, Што татарва ўцякае, Аж хахол трасецца" (8,165).
Смеласць і знаходлівасць, кемлівасць і волатаўская сіла беларуса, апетыя народам, натхнялі. Непакоілі ж душу зверствы, жорсткасць захопнікаў: забіваюць дзяцей, гвалцяць дзяўчат і жанчын, забіраюць хлеб, аднімаюць жывёлу. Вось як распавядаецца ў паданні пра Айчынную вайну 1812 года: „Нагнаў ён (Напальён А. 0.) сюды войська, бы цёмная хмара, да й пачаў паліць вёскі, гарады да забіваць людзей. Пахаваліся людзі, хто пасьпеў у лес, ці за балото, загналі туды ўвесь свой статак, а дабро закапалі ў землю. Знішчылі пранцузы ўвесь край, змарнавалі ўсё дабро, так што й самі пачалі падыхаць з голаду. Пераелі паганые сабак да катоў, палавілі мышэй да пастРалялі Ўсіх варон да й паелі ўселякую погань...” (8, 225). Але хутка зверствам захопнікаў прыйшоў канец: „Зберуцца яны дзе-небудзь грэцца ў хату, а тут бы з зямлі вынырне Платон-казак да й запаліць атусюль тую хату. Пекуцца пранцузы, бы картопля ў прыску, пекуцца, а вылезці з хаты не могуць, бо дзверы калом падперты. Гуляе Платон-казак та тут, та там і ніяк яго не могуць злавіць пранцузы... Ён па полю раз’езжае, страх на варм’ю наганяе, паліць янералаў хаты, да берэ ат іх гарматы; забегае на дарозі, топіць войско ў Берозі’* (8, 225— 226).
Эпас беларускага народа вызначаецца шматлікімі казкамі пра герояў-асілкаў („Кірыла Кажамяка”, „Івашка Мядзвежжа Вушка”, „Праз Іллюшку”, „Васька Папялышка”, „Пра Івана-Дарагана” і інш.). У іх апаэтызаваны свяшчэнны абавязак чалавека абарона Радзімы, услаўляюцца мудрыя, працавітыя, велікадушныя і сцінлыя героі, якія любяць сваю Радзіму, га'товы да яе абароны, змагаюцца са злом і насіллем, з прыгнётам, клапоцяцца пра ўсіх прыніжаных ізняважаных, што жывуць у галечы і горы. Казкі дапамагаюць усвядоміць сваю
сілу, абуджаюць мужнасць, выхоўваюць любоў да Айчыны.
Патрыятычнаму выхаванню служаць і казкі пра жывёл, і чароўныя, і сацыяльна-бытавыя казкі. Яны ў алегарычнай форме паказваюць барацьбу са злом і насіллем, праслаўляюць мужнасць і смеласць, адданасць сваёй зямлі.
Выхаванню патрыятызму дапамагаюць і шматлікія песні каляндарнаі сямейна-абрадавага цыкла. У валачобных песнях падкрэсліваецца, што адна з галоўных вартасцей чалавека яго патрыятызм: любоў да радзімы і свайго народа, уменне абараніць родную зямлю ад ворага. Пра маральныя якасці чалавека-патрыёта народ у валачобных песнях гаво{іыць адкрыта („3-пад гаю зялёнага”) або ў сімвалічнай форме „Да ляцяць, ляцяць два галубочкі”). Нават у купальскіх песнях можна знайсці сюжэт на патрыятычную тэму, прычым размова ідзе пра дзяўчыну, якая на вайне здзяйсняе подзвіг, параўнальны хіба толькі з подзвігамі былінных асілкаў.
Неад’емнай часткай і дзейсным сродкам патрыятычнага выхавання з’яўляюцца прымаўкі і прыказкі: „Радзіма матка, а чужына мачаха”, „Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы”, „На роднай зямлі, як на камлі”, „Той бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць”, „Хто ўмее любіць Радзіму, той умее ненавідзець ворага”, „Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае”, „Хто за правае дзела стаіць, той усягда пабядзіць”. Народная мудрасць папярэджвае: „Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх”, „3 народным гневам не жартуюць”, „Для прадажнай псіны кол з асіны” і вучыць: „Лепей смерць на полі, чым мука ў няволі”, „Чалавек без радзімы, што салавей без песні”.
На ўсіх этапах гістарычнага развіцця беларускага народа можма знайсці прыклады выкарыстання такіх метадаў народнай педагогікі, як благаславенне на подзвіг, наказ абараніць родную зямлю ад варожай навалы. Напрыклад, у дакастрычніцкай беларускай народнай песні „Сястра брату каня асядлала...” гучыць наказ:
„Сястра брату каня асядлала,
' Выпраўляла народу служыць:
■ — Сваю родную, братка, краіну
Ты ўмей ад паноў абараніць” (7, 738).
3 ёю пераклікаецца народная песня часоў Вялікай Айчыннай вайны „Праважала сына маці...”:
Будзь, сынок, адважным!..
У радах адважных, мужных Будзь і ты, мой родны!
У бой за родную краіну,
За спакой народны!” (7, 739-740).
У вуснай народнай творчасці часоў Вялікай Айчыннай вайны найбольш распаўсюджаныя жанры песні, прымаўкі, прыказкі, частушкі, загадкі, якія стваралівя ў партызанскіх атрадах, у Чырвонай Арміі, у падполлі. Перадаваліся яны з вуснаў у вусны, друкаваліся ў армейскіх газетах і-ў такіх выданнях, як „Савецкая Беларусь”, „Партызанская дубінка”, „За Савецкую Беларусь”, „Раздавім фашысцкую гадзінуі”, гучалі ў канцэртах самадзейных калектываў.
Народная творчасць ваенных гадоў была важным сродкам і палітычнай прапаганды і агітацыі. Тады наглядна выявілабя, наколькі глыбокая-і арганічная сувязь беларускага фальклору з карэннымі інтарэсамі нашага народа. У народнай творчасці ваенных гадоў пакаэаны ўсе нягоды, што выпалі на долю людзей, барацьба з ворагам, вера ў перамогу, у бессмяротнасць роднай зямлд Героі вуснай народнай творчасці ў Вялікую Айчынную вайну партызаны, байцы Чырвонай Арміі, рэальныя асобы, носьбіты гуманістычнай маралі, якія не шкадавалі свайго жыцця ў барацьбе за здзяйсненне адзінай мары перамогі над фашысцкімі захопнікамі.