Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Выхоўваючы ў дзяўчыны пачуццё ўласнай годнасШ, дзявочага гонару, народ вучыць: „Чэсць дзявочае шчасце беражэ”, „Чым дзяўчына стражэй, тым яна прыгажэй і даражэй”, „3 добрага цеста добрая паляніца, з добрай дзеўкі добрая і маладзіца”.
Строга сачыла грамадства за маральнасцю юнака 1 дзяўчымы. Нявіннасць цанілася больш за прыгажосць і багацце. Вось што пісаў пра гэта М. Доўнар-Запольскі: „Адзіная ўмова, якая патрабуецца ад нявесты, гэта яе нявіннасць, яна яшчэ і цяпер паўсюль мае вельмі важнае значэнне. Зганьбаваная дзяўчына з цяжкасцю знаходзіць сабе жаніха, часцей за ўсё ўдаўца або беднага сірату. Дзяўчына, якая вырашыла выйсці замуж і падманула сям’ю і мужа наконкт сваёй маральнасці, не толькі сама і ўся яе сям’я, сваякі і сваты падвяргаюцца ганьбе, але часта такое вяселле зусім скасоўваецца або маладыя разыходзяцца 1 не жывуць па некалькі гадоў” (22,25).
Строга асуджае і карае народ дзяўчат, якія не збераглі свапго гонару. У баладзе „На бітым гасцінцы...” расказваецца пра дзяўчыну, якая, трапіўшы ў карчму, дазволіла сабе прыняць ад праезджых малайцоў запрашэнне:
Ой, едзьма, дзяўчына,
3 намі, малайцамі, Будзе табе лепей, Як у твае мамы. А ў свае мамы Работу рабіці, 3 намі, малайцамі, Мёд, гарэлку піці" (7, 600).
і вынік: сорам . ганьба. Абняслаўленая дэяўчына не смее вярнуцца дадому:
Ой, я не вярнуся, Сораму баюся".
Тады яе прывязваюць да сасны і падпальваюць. Павучальны канец балады. Паміраючы, дзяўчына гаворыць:
„А хто дзеці мае,
. Няхай навучае,
Да тае карчомкі Гуляць не пускае.
Бо тая карчомка -
Вялікая здрадніца, Была дзеўка добра, Стала паскудніца” (7,601).
Такім чынам, у баладзе народ кляйміць непаслухмянства дзяўчыны, якое прывяло яе да ганьбы, закрыла дарогу назад у СЯМ’ю.
У іншай баладзе зганьбаваная дачка забіла сваё маленькае дзіцятка і цяпер ідзе на жорсткую расплату:
„Матка ж мая родненькая, маеш дома пяць, He пускай жа на гулянне, няхай дома спяць. Матка ж мая родненька, маеш дома дэве, He давай жа ім патолі так, як дала мне. Ой, дала мне паіолі, дала змалку, Цяпер цярпі, мая матка, па мне зняслаўку, Гзта ж табе, матка, перша навука:
He спраўляўшы вяселля, да гадуй унука" (7, 609).
Выхавальную вагу мае звычай пасля першай шйюбнай ночы пераканацца ў нявіннасці нявесты. Калі яна захавала сябе, то і яе, і родных яе ўшаноўваюць. Калі не, то існавалі . розныя рытуалы ганьбы: пускалі пеўня, надзявалі хамут на шыю нявесце, яе маці, хроснай маці, свацці і г. д. Такім чынам, за грэх нясуць адказнасць усе родныя нявесты, калі не змаглі правільна яе выхаваць. І гэты звычай таксама ўнёс сваю лепту ў станаўленне маральна-этычных уяўленняў беларускага народа аб ідэале дзяўчыны. !z
Да юнака-жаніха ў беларускага народа таксама вялікія v патрабаванні. У фальклоры мы бачым яго працавітым, гаспадарлівым, разумным, смелым, спрытным. Ен абаронца ад усіх нягод. _ .
Цэніць народ і маральную чысціню юнака. Беларускія этнографы апісваюць выпадкі, калі бацька не благаслаўляў сына, які адмовіўся сесці на дзяжу, а, значыць, не захаваў чысціні (22,104).
У народнай педагогіцы ёсць сцвярджэнне пра неаоходнасць рэальнага падыходу да ўліку маральных якасцей выбранніка, у тым ліку і да маральных заган: „3 гультаем пажаніцца лепей задавіцца”, „Хто п’яніцу палюбіць жыцце сабе пагубіць”. Калі ж выбар зроблены, то, вучыць народ, сям’ю нельга разбураць: „Сем раз глядзі, а назад не вядзі .
Народная педагогіка заклікае быць добрым сямейнікам: у „Нашто клад, калі ў сям’і лад”, „Добры сем’янін у хату горнець, а благі з хаты выносіць”.
Калі ў сямейным жыцці напачатку сустракаюцца цяжкасці, трэба памятаць, што яны непазбежныя. Неабходна добра-
зычлівэ ставіцца адзін да аднаго: „Як гукнеш, так і адзавецца . Трэба пазбягаць усялякіх непаразуменняў і ў любой сітуацыі захоўваць сваю годнасць: „Людзей слухай, а свой розум мей і жонкі не бей”, не спяшацца, калі што-небудзь не ладзіцца, і не разбураць сям’ю: „Мяняць дабро на дабро не спяшанся , „Думаць трэба, як жаніцца, а ў пяць разоў больш, як разжаніцца”. Вельмі цяжка наладзіць аднойчы парушаныя добрыя адносіны: „Адсячэш не прыставіш”.
•. H павінна будавацца на ўзаемных паваэе і сумленнасці: „Жыві з адною, да й чэсна”. Народная мудрасць вучыць, што добрыя сямейныя ўзаемаадносіны значна ўплываюць на важнейшую функцыю сям’і нараджэнне і выхаванне дзяцей: „Дзе у сям і лад, там і дзеці добра гадуюцца”. Непрымірымыя беларусы да разрыву сям’і, бо „Муж жонку знойдзе. жонка мужа знондзе, а дзеці бацьку не знойдуць”.
Грамадская думка, зафіксаваная ў маральным кодэксе працоунага народа, ахоўвае сям’ю, заснаваную на каханні, чысціні пачуццяў, узаемнай павазе, сумесным вядзенйі гаспадаркі і выхаванні дзяцей. Бацькі, сваякі, старыя, суседзі знаемыя ацэньваюць паводзіны кожнай канкрэтнай сям’і’ кожнага юнака і дзяўчыны, кожнага падлетка і дзіцяці іх маральна-этычныя погляды, і сваімі меркаваннямі дапамагаюць вызначыцца чалавеку ў жыцці, правільна выбраць суджанага, мэтанакіравана будаваць сямейнае жыццё, выхаванне дзяцен. Сваякі, знаёмыя садзейнічаюць аб’яднанню ў сям’ю падыходзячых, на іх думку, юнакоў 1 дзяўчат, дапамагаюць ім зрабіць выбар. Выхоўваюць таксама абрады сватанне, эаручыны, традыцыйнае беларускае вяселле.
Вяселле гэта сур’ёзнае выпрабаванне не толькі для нявесты і жаніха, але і для ўсіх сваякоў. Ю. Ф. Крачкоўскі пісау: „Вяселле гэта адна з найважнейшых падзей у жыцці чалавека, таму, трэба думаць, характар селяніна нідзе не малюецца так выпукла, як у дадзеным выпадку. Тут вы сустракаецеся з доўгім шэрагам правіл, прыкмет, замоў, прыгавораў і розных абрадаў, заснаваных на забабонных вераваннях і крый Бажа ўпусціць, не зрабіць чаго-небудзь з таго, што як святыня, перадавалася з роду ў род, выконвалася пры бацьках і дзядах, „дауным даўно бувала”; пастаянныя няшчасці, вечныя няудачы, а бадай і неблагаслаўленне Боскае будуць ХТдаўХ^^ СЯЛЯН’ Да СКОНУ такога ^РУ^льніка
На вяселлі знаёмяцца сем’і, якія будуць цяпер роднымі, завязваюцца сваяцкія сувязі, а гэта адна з важных умоў для стварэння спрыяльнага клімату ў новай зямлі, для яе ўмацавання і стабілізацыі, бо ад сваякоў маладыя атрымлівагоць не толькі матэрыяльную падтрымку, але, што самае галоўнае, у іх
асобе яны знаходзяць мудрых і вопытных настаўнікаў, да якіх можна прыйсці за маральнай дапамоган і парадам ва усіх жыццёвых сітуацыях.
Усе элементы традыцыйнага вясельнага аораду выконваюць выхаваўчую функцыю. Возьмем хаця б абрад, які папярэднічае шлюбу, бацькоўскае благаславенне перад вяселлем. Вось адно з характэрных для беларусаў бацькоўскіх благаславенняў: „Благаслаўляю цябе хлебам, соллю, шчасцем, долян 1 добрым здароўем, не на адну гадзіну, а на ўвесь доугі век 165). Такім чынам, бацькі вучаць маладых: жаніцьба гэта сур’ёзны крок, на ўсё жыццё.
Па звычаі на вяселлі маладым выкаэваюць розныя пажаданні-парады, што маюць выхаваўчы падтэкст, напрыклад пажаданне ўзаемаразумення і ладу ў сям’і: „Дару торбу грэчкі, каб ні было між маладымі ніколі спрэчкі’, „Каб адзін аднаго шанавалі і нас, старых, не забывалі”. ~
Асаблівае ж месца ва ўсіх вясельных абрадах занмалі песні. Яны суправаджалі ўсе асноўныя этапы вяселля: сватанне, заручыны, падрыхтоўку каравая, пасад нявесты і жаніха, вясельную бяседу, урачыстае застолле ў доме жаніха і інш. У гэтых песнях апаэтызаваны духоўны свет чалавека, яго паўсядзённае жыццё, побыт, маральныя якасці нявесты і жаніха. Песні змяшчаюць павучанні, наказы, парады, пажаданні, настаўленні, перасцярогі.
Вяселле ў абавязковым парадку ўключала ў сябе выпрабаванне маладой. Гэты вясельны абрад дазваляў дакладна зведаць характар нявесты і меркаваць аб яе ўменні выконваць розныя віды хатняй работы. Яна павінна была ўмець замясіць і спячы пірагі, бліны, прыбраць у хаце, прынесці з калодзежа, не распляскаўшы, вядро вады, памыць бялізну. Правяралі таксама яе ўменне прасці.
Нявеста сваімі рукамі рыхтавала пасаг, па ім таксама меркавалі аб яе гатоўнасці да сямейнага жыцця. На другі дзень вяселля маладая павінна была ўпрыгожьіць сваімі вырабамі дом мужа, апрануць бацькоў маладога ва ўсё новае і дапамагчы ім залезці на печ, паказваючы гэтак сваю павагу і гатоўнасць служыць новым бацькам.
Існаваў абрад навучання маладой. Родныя мужа вучылі яе вядэенню хатняй гаспадаркі мыць посуд, гатаваць ежу, грэбці сена, насіць дровы. За ўсякую „навуку” маладая расплачвалася саматканым поясам.
Юнакоў і дзяўчат загадзя, ужо змалку, рыхтавалі да традыцыйных вясельных выпрабаванняў, усё папярэдняе іх жыццё было падрыхтоўкай да сямейнага.
Змоўклі вясельныя песні, разышліся госці, закончылася вяселле, закончылася юнацтва, пачынаецца дарослае жыцце.
1. Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очеркн по нсторня Совегской Белорусснн. ІХ-ХІІІ вв. Мн., 1966.
2. Алексютовнч Л. К. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры / Под ред. М. Я. Грннблата. Мн., 1978.
3. Анталогія беларускай народнай песні / Уклад., прадмова і каментарыі Г. Цітовіча. 2-е выд„ дап. Мн., 1975.
4. Балады: у 2 кн. Кн. 1 / Пад рэд. К. П. Кабашнікава, В. 1. Ялатава Мн„ 1977.
5. Беларуская народна-паэтычная творчасць: вучэбн. дапаможнік для філал. фак. ВНУ / Пад рэд. М. Р. Ларчанкі. Мн., 1979.
6. Беларускі народ супраць папоў 1 рэлігіі: Зборнік фальклорных твораў / Пад рэд. М. М. Нікольскага. Мн., 1939.
7. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. 2-е выд., дап. / Склад. К. П. Кабашнікаў, A. С. Ліс, A. С. Фядосік, 1. К. Цішчанка. Мн., 1977.
8. Беларускі эпас / Пад рэд. П. Ф. Глебкі, І. В. Гугарава. Мн., 1959.
9. Белорусскне народные сказкн. Мн., 1963.
10. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / Склад Я. Рапановіч, 2-е выд., перапр. і дап. Мн., 1974.
11. Белоруссня (Выішскн нэ труда В. Нгнатовского „Белоруссня". Мн„ 1924 г.) // Бюллетень офнцнальных прнказов н сообшеннй Внтебского Отдела Народного Образовання. 1924. № 8.
12. Бессонов П. А. Белорусскне песня. М., 1871. ■
13. Богдановяч A. Е. Педагогнческне воэзрення белорусского народа П Мннскнй лнсток. 1886. № 66. .
14. Булгаковскнй Д. Г. Пннчукн: Эінограф. Спб. 1890.
15. Валачобныя песні / Пад рэд. К. П. Кабашнікава. Мн., 1980.
16. Внноградов Г. Народная педагогнка. Нркутск, 1926.
17. Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа: Хрэстаматыя для ВНУ / Склад. С. 1. Васілёнак, І. В. Гуіараў. Мн., 1959.