Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Пераемнасць у развіцці народнай педагогікі азначае не простае капіраванне, паўтарэнне раз і назаўсёды ўзятага, a свядомае засваенне і ўзбагачэнне сабранага выхаваўчага вопыту, вылучэнне ў ім асноўных поглядаў народа на выхаванне, якія шляхам іх супастаўлення з рэчаіснасцю шліфуюцца і набываюць форму абагульненняў і высноў, пададзеных у выглядзе ідэй. Педагагічная культура народа найбольш выразна адбіваецца ў традыцыйных відах народнай творчасці: у разнастайных відах працоўнай дзейнасці, рамёствах, звычаях, святах, абрадах, гульнях, у прыказках, прымаўках, казках, песнях, былінах, танцах, у народнай музыцы, у творах народнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у народнай архітэктуры, народных строях і г. д. Усе віды народнай творчасці могуць быць сродкамі народнай пёдагогікі.
Такім чынам, народная педагогіка гэта сукупнасць і ўзаемазалежнасць уяўленняў, поглядаў, меркаванняў, перакананняў, ідэй, навыкаў і прыёмаў народа ў галіне выхавання, адлюстраваных у народнай творчасці. Інакш кажучы, народная педагогіка гэта ўсё з народнай творчасці, што прама або апасродкавана служыць справе выхавання. Пры гэтым народную творчасць варта разглядаць як шырокае і глыбокае паняцце. Шырокае, таму што творчасць гэта ўбірае ў сябе разнастайныя віды працоўнай дзейнасці, рамёствы, традыцыі, звычаі, святы, абрады, вусную народную творчасць, гульні, танцы народа, народнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музыку. Глыбокае, бо, захоўваючы многія спрадвечныя рысы, яно знаходзіцца ў пастаянным развіцці і абнаўленні і, адлюстроўваючы своеасаблівасць кожнага этапа пройдзенага гістарычнага шляху, з’яўляецца нібы люстэркам свайго часу.
У беларускай народнай педагогіцы склаліся наступныя асноўныя рысы (прынцыпы) выхавання: выхаванне ў працы, сувязь з жыццём, з навакольным светам, гуманізм, ' цэльны і ўсебаковы падыход да выхавання, пераемнасць у выхаванні, заахвочванне ініцыятывы і творчасці дзяцей, непарыўнасць выхаваўчага ўздзеяння.
Асноўныя сродкі народнай педагогікі
Самым старажытным і апрабаваным сродкам народнай педагогікі выступае праца абавязковая ўмова і неад’емная частка жыцця чалавека. Гаспадаром ды ўладыкам на зямлі чалавека зрабіла ўсвядомленая і мэтанакіраваная праца. Яна адыграла вызначальную ролю ў фарміраванні і выхаванні чалавека, у перадачы жыццёвага вопыту ад пакалення да пакалення, у развіцці маралі. У працэсе працы адбывалася маральнае, фізічнае, разумовае, эстэтычнае развіадё і выхаван-
не чалавека. Гістарычныя і прыроднатеаграфічныя ўмовы паўплывалі на развіццё характэрных для беларусаў відаў працоўнай дзейнасці, сфарміравалі такія маральныя якасці, як патрыятызм, працавітасць, цярплівасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты, сумленнасць, сціпласць, ашчаднасць, паважлівыя адносіны да людзей працы, да хлеба надзённага. Пад непасрэдным або ўскосным удзелам ва ўсіх відах працоўнай дзейнасці, уласцівых беларускаму народу, ішло фарміраванне беларускага нацыянальнага характару, яго асноўных рыс і прыкмет.
Кажучы пра працу, немагчыма не спыніцца на асаблівай разнастайнасці працоўнай дзейнасці народа занятках рамёствамі. Рамёствы варта разглядаць як адзін са старажытных сродкаў народнай педагогікі. У першабытным грамадстве былі развіты хатнія рамёствы, якія ўключалі працэс вырабу рэчаў з каменю, косці, дрэва, выраб глінянага посуду, вопраткі. 3 развіццём грамадства і чалавека, пераходам да аселага ладу жыцця, выдзяленнем земляробства і жывёлагадоўлі ў асобны від працоўнай дзейнасці, развіццё рамёстваў пашыраецца. 3 яўляюцца рамёствы на заказ. Развіваюцца кавальская справа, ганчарства, гарбарства, ткацтва, прадзенне, выраб дыванкоў. Гарадскія рамёствы выклікалі з’яўленне новых форм працоўнай дзейнасці, удасканаленне рамесных прылад працы, рост майстэрства рамеснікаў, спецыялізацыю рамеснай вытворчасці, узнікненне новых рамесных спецыяльнасцей. Усё гэта патрабавала перадачы з пакалення ў пакаленне больш складаных, спецыфічньіх, адпаведных таму ці іншаму віду рамёстваў працоўных навыкаў і, безумоўна, набыцця больш складаных уменняў і навыкаў. Заняткі рамёствамі прывялі да дыферэнцыяцыі працоўнай дзейнасці чалавека, да развіцця больш складаных грамадскіх адносін, а значыць, і да болыпага развіцця народнай „сістэмы” выхавання.
Разнастайным відам працоўнай дзейнасці чалавек абавязаны з яўленнем і развіццём мовы. A. М. Горкі з гэтай нагоды ' пісаў. „Прызнана і даказана, што мастацтва слова нарадзілася у глыбокай старажытнасці з працэсаў людской працы. Прычынай узнікнення гэтага мастацтва служыла прага людзей да арганізацьп працоўнага вопыту ў слоўных формах, у формах двухрадкоўяў, „прыказак”, „прымавак”, працоўных лозунгаў старажытнасці. Мастацтва слова паспявала непасрэдна за працай, у слова ўключаліся пачаткі навукі аб прыёмах барацьбы з варожымі працоўнай дзейнасці людзей супраціўленнямі прыроды (20, 787).
Такім чынам, адным з першых настаўнікаў дзіцяці, найстаражытным і найгалоўным сродкам выхавання, якое ўтварыла шматвяковая выхаваўчая практыка народа, з’яўляецца
роднае слова. Роднае слова гэта першае, з чым сутыкаецца дзіця ў сваім жыцці. Маці, як*ая па традыцыі ўводзіць сваё дзіця ў народную мову, не толькі спрыяе развіццю моўнага дара і мыслення маленькага чалавека, але і перадае яму элементы народнай маралі, дапамагае зразумець і засвоіць народную псіхалогію, традыцыі, культуру, духоўныя і маральныя каштоўнасці.
Знаёмства дзіцяці з родным словам найчасцей адбываецца на грунце бытавання вуснай народнай творчасці. Варта адзначыць, што нават ва ўмовах нацыянальна-рэлігійнага ўціску і забароны беларускай мовы просты народ, у асноўным сяляне, быў асноўным захавальнікам беларускага слова, вуснай беларускай паэзіі, ён захаваў асновы беларускай народнасці. Я. К. Карскі пісаў: „Здавалася, мясцовай мове быў пакладзены канец; галоўны сродак праяўлення народнага духу быў адняты... Але... у тыя часы мала звярталі ўвагі на просты народ, які касцеў у цемры невуцтва і жывіў сваё духоўнае жыццё толькі вуснай паэзіяй. А між тым, ён быў і корань, і аснова беларускай народнасці; ён і стаўся галоўным ахоўнікам жывой гаворкі” (31,3).
Вусная народная творчасць адзін з галоўных сродкаў народнай педагогікі, тая жыватворная крыніца, што сілкуе моцай педагагічную „тэорыю” народных мас. На працягу многіх стагоддзяў яна была своеасаблівым „падручнікам жыцця”, перадавала ад старшага пакалення да малодшага вопыт і веды, жыццёвую мудрасць, этыку, погляды на выхаванне і навучанне дзяцей. Акадэмік В. А. Сербента, які даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, піша: „У народнай творчасці: у прыказках і прымаўках, казках і песнях працы, загадках і прыпеўках, у міфалогіі, у галашэннях і абрадавых гімнах, казаннях і былінах ва ўсім тым, што мы сёння адносім да фальклору, варта шукаць першасныя праявы, першыя каліўцы народнай культуры, грамадска-палітычнай, сацыялагічнай, логікавай, эстэтычнай, філасофскай і навуковай дуКікі” (27, 7).
Адным з найбольш дзейсных сродкаў народнай педагогікі з’яўляюцца прыказкі і прымаўкі. Збіральнік і даследчык беларускага фальклору 1.1. Насовіч у „Зборніку беларускіх прыказак” (1874) адзначаў іх велізарную выхаваўчую ролю: „можна дакладна сказаць, што яны складаюць для простага народа маральна-практычную філасофію. Беларусы ўсе факты, усе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і блдгія, і ўсялякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку прыказак сваіх. Старыя людзі прыказкамі даводзяць моладзі страх Гасподнеў, надзею на Бога і правілы сумленнасці і дабрадзейнасці; навучаюць хатніх быць паважлівымі да старэйшых, быць асцярожнымі ў словах і болей паіаЗак. 77 9
моўкваць, быць ашчаднымі, ахайнымі, працавітымі і цярплівымі да блізкіх. Прыказкі выганяюць забабоны і слабасці, выпраўляюць недахопы” (43, ІІІ). -
Прыказкі і прымаўкі выказваюць грамадскую думку з той ці іншай нагоды, у той ці іншай жыццёвай сітуацыі, рэгламентуюць паводзіны чалавека ў межах тых маральных нормаў, што складваліся і фарміраваліся на працягу шматвяковай гісторыі народа. Пра выхаваўчую ролю прыказак і прымавак у жыцці чалавека народ кажа: „Без прымаўкі і прыказкі гаворка, што ежа без солі”, „Прымаўкі і прыказкі мудрай мовы прывязкі”.
Як старажьітны сродак народнай педагогікі, прыказкі і прымаўкі выконваюць падвойную функцыю: утрымліваюць педагагічныя ідэі і могуць рабіць выхаваўчы ўплыў. Нярэдка гэтыя дзве функцыі супадаюць. Прыказкі і прымаўкі валодаюць велізарнымі выхаваўчымі магчымасцямі.
Ад нараджэння і да смерці спадарожнічаюць чалавеку народныя песні. Ідучы поруч з чалавекам па жыцці, песні адлюстроўваюць асноўныя этапы гэтага жыцця. Народ складае песні, што спрыяюць у працы і радуюць у вольную часіну, мацуюць у шчасці і ў горы. Песня дапамагае скараць ворагаў і прыгнятальнікаў, кліча на барацьбу, надае веры ў перамозе. Песня ўхваляе чалавека, які валодае высокамаральнымі, на логляд працоўнага люду, якасцямі, і высмейвае, а часам нават і праклінае трутняў і здраднікаў. Н. С. Гілевіч пісаў: „Нарадзіўшыся ў глыбокай старажытнасці, у часы яшчэ дагістарычныя, песні суправаджалі жыццё працоўнага чалавека праз стагоддзі, адлюстроўваючы ў паэтычных вобразах і малюнках яго сацыяльнае паходжанне, яго побыт, мараль і светапогляд на кожным этапе гістарычнага развіцця грамадства. ... народныя песні, як і ўся народная паэзія наогул, з’яўляюцца выключна важным сродкам патрыятычнага, сацыяльнага, этычнага і эстэтычнага выхавання моладзі” (19,. 6,7).
Беларускія народныя песні маюць у сабе пэўны звод маральных патрабаванняў, выпрацаваных на працягу шматвяковай гісторыі народа. Вельмі дакладна перадае тое прыказка: „Па народнай песні пазнаеш народ”.
Сярод іншых сродкаў выхавання не меншае месца займае народная казка. Беларусы кажуць: „Байкі гадуюць дзяцей”.
На пачатку дваццатага стагоддзя, гаворачы пра селянінабеларуса, Я. Ф. Карскі пісаў: „Казкі, як і прыказкі, гэта свайго роду народная мудрасць, на якую ён спасылаецца ў сваім жыццёвым абыходжанні; па казках ён нават вучыцца маральнасці” (30, 431).
Выхаваўчую вартасць беларускіх народных казак адзначаюць і сучасныя даследчыкі. У прыватнасці, В. В. Казлоў піша: