Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
У народнай педагогіцы ёсць метад практыкавання („Да ўсяго трэба практыка”)ч Выкарыстоўваецца ён галоўным чынам для замацавання і ўдасканалення набытых ведаў, дзеля ўстойлівых навыкаў і ўменняў і дазваляе мэтанакіравана ўплываць на выхаванне чалавека. Дзеянне метаду практыкавання можна назіраць, калі дзіця выхоўваюць фізічна, вучаць гаварыць, прывучаюць захоўваць распарадак дня, далучаюць да пасільнай працы, замацоўваюць неабходныя веды, уменні, навыкі, правілы паводзін. Метад практыкавання абуджае прывычку да разумовай працы, фарміруе працоўныя навыкі, падштурхоўваё да маральнага самаўдасканалення.
Народныя педагагічныя метады гэта і слоўныя метады: расповед і гутарка („Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі”, „Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі”). Да рэвалюцыі гэтыя метады былі шырока распаўсюджаны. Вось што пісаў беларускі этнограф A. К. Сержпутоўскі: „Тут вусныя аповеды замяняюць усю літаратуру, якою карыстаюцца пісьменныя людзі, і таму маюць велізарнае значэнне ў жыцці простага непісьменнага люду” (58, ІІ).
Слухаючы дарослых, дзіця спазнае прыродныя і грамадскія з’явы, знаёміцца з гісторыяй, з маральнымі патрабаваннямі народа, з народнай творчасцю, з асноўнымі відамі працоўнай дзейнасці людзей, са сваім радаводам. Усё гэта садзейнічае фарміраванню светапогляду, разумоваму развіццю, засваенню маральна-этычных норм і патрабаванняў да паводзін чалавека, выхоўвае найгалоўныя маральныя якасці, дапамагае развіць эстэтычнае пачуццё і густ.
У гутарках, дзе мяркуецца больш актыўны і свядомы ўдзел выхаванца ў пазнанні рзальнага свету, фарміруецца
здольнасць аналізаваць, рабіць высновы і абагульненні, выпрацоўваецца ўстойлівы светапогляд.
Метад назірання таксама вельмі дзейсны ў народнай педагогіцы („Каб не спатыкацца, трэба пад ногі прыглядацца”). Яго развіццё адбывалася раўналежна з развіццём „разумнага чалавека” і такога сродку і метаду народнай педагогікі, як праца. Чалавек фарміраваўся, назіраючы за навакольным светам. Метад назірання назапасіў пэўныя нормы і правілы паводзін, набыткі ў пераўтварэнні прыроды, у фарміраванні светапогляду^ Вынікі дзеяння такога метаду знайшлі сваё ўвасабленне ў разнастайных жанрах народнай творчасці у танцах, песнях, прыкметах, прыказках і прымаўках, загадках, святах, звычаях. Узаемадзеянне і ўзаемапранікненне сродкаў і, метадаў народнай педагогікі дазваляе шляхам дамінанты ўзмацніць поспехі педагагічнага ўздзеяння.
He апошняе месца ў выхаванні мае метад выпрабавання метад вопытнай праверкі падрыхтоўкі да жыодя. Выпрабаван• ні надараюцца як і ў паўсядзёнйым жыцці, так і ў часе правядзення свят, калі наладжваюцца спаборніцтвы, гульні, якія дазваляюць высветліць фізічную вынослівасць, падрыхтоўку да працоўнай дзейнасці, разумовыя здольнасці, спрыт, сілу, веданне маральнага кодэкса народа, звычку рабіць так, як патрабуюць выпрацаваныя народам маральна-этычныя нормы. Выпрабаванні маюць на мэце шырокае выкарыстанне гульняў, загадак, народных песень, танцаў, іншых сродкаў народнай педагогікі. Слова людское тут таксама шмат чаго значыць! .
Спаборніцтва таксама народны метад выхавання. Патрэба ў спаборніцтве закладзена ў чалавеку ад прыроды, з’яўляецца неад’емнай часткай яго паводзін. Гэта праяўляецца ў імкненні перавысіць адзін аднаго ў дасягненні мэты, у майстэрстве, працы, мастацтве. Спаборніцтва ахоплівае ўсе бакі жыцця чалавека, аднак найбольш яскрава назіраецца ў працы. Вельмі важна не забывацца тут на добрае слова, пахвалу, падтрымку на маладых людзей яны ўплываюць асабліва дабратворна!
Факты і падзеі жыцця асобнага чалавека стансвяцца здабыткам грамадзян, прадметам абмеркавання, у выніку якога фарміруецца пэўная грамадская думка. Грамадская думка і сродак, і метад народнай педагогікі, бо, з аднаго боку, яна сродак духоўнага ўздзеяння грамадства на паводзіны чалавека, а з другога служыць рэгулятарам паводзін людзей у грамадстве і ўплывае на гэтыя паводзіны.
Дзеянне грамадскай думкі ў кожным канкрэтным выпадку рознае, залежыць ад сітуацыі, ад якасці або рысы характару, якія шкнецца выпрацаваць або заглушыць выхавальнік. Грамадская думка можа падключаць да дзеяння іншыя метадьі ісродкі выхавання.
Нярэдка, ацэньваючы тую ці іншую з’яву ў жыцці чалавека, народ бярэ гатовыя, усеабдымныя па зместу і форме характа" рыстыкі (выслоўі, прыказкі, прымаўкі, афарызмы). Гэта, дарэчы, дазволіла выдзеліць вусную народную творчасць у своеасаблівы інструмент рэгуляцыі паводзін чалавека. Чала^ век „узгадняе” свае паводзіны з адпаведнай грамадскай думкай.
Сталы метад народнага выхавання — клятва, урачыстае абяцанне, запэўніванне ў чым-небудзь. У змест клятвы звычайна ўкладаюць самае вялікае, самае дарагое для чалавека, тое, што ў ніякім разе нельга згубіць: „Каб я бацькі-маткі не бачыў”, „Ды каб маё селішча запуставала”, „Ну, каб я так аглядаў жонку, дзяцей сваіх, калі гэта няпраўда (праўда)!”, „Клянуся табе дзеткамі сваімі”. Той, хто дае клятву, нясе вялікую маральную адказнасць не толькі перад людзьмі, але найперш перад сваім сумленнем. Клятваадступнікі лічацца амаральнымі асобамі. Усё гэта дысцыплінуе і выхоўвае пачуццё абавязку і гонару.
Каштоўны народна-педагагічны метад метад заахвочвання. Ён выкарыстоўваецца людзьмі даволі часта. Беларускаму народу ўласцівы і такі прыём: бацькі пры чужых людзях стараюцца хваліць дзіця, а не ўшчуваць ды лаяць яго. Гэта, па-першае, выхоўвае пачуццё ўласнай годнасці, а па-другое, жаданне рабіць згодна маральна-этычных канонаў: быць добрым, паслухмяным, старанным, уважлівым і паважлівым да людзей. Заахвочванне назіраецца ў самых розных формах.
У народнай педагогіцы беларусаў утрымліваецца сцвярджэнне пра неабходнасць не песціць дзяцей, а выхоўваць іх у строгасці („3 пестуна нічога не будзе”, „Хто дзяцей балуець, вяроўку ім на шыю гатуець”, „Лепш даглядзі, а за руку не вадзі ).
Да народных метадаў выхавання варта аднесці метад асуджэння („Толькі званне, што чалавек”, „Было рамясло, ды хмелем парасло”)Гэта няўхвала чаго-небудзь або каго-небудзь, вымова, ганьба. Народ асуджае, напрыклад, розныя адхіленні ад трывалых норм і правіл паводзін, маральныя заганы.
Нельга абысці моўчкі і такі метад народнага выхавання, як пакаранне. Народ за разумнае пакаранне („Не крычы, a лепей навучы”), ён супраць цялеснага пакарання („Розга не навука”), але ў неабходным выпадку не асуджае і цялеснае пакаранне („Не слухае ківа, паслухае кія”).
Калі іншымі метадамі нічога ў паводзінах змяніць нельга, застаецца такі моцны сродак, як засароміць чалавека. Народ сароміць выпівохаў („заліваха”, „апівашына”, „майша X гультаёў („лежань”, „валяч”, „байбас”, „завала”), няўмекау („нізграбоце”, „недалэнга”, „мамай”)-
Рэдка народ звяртаецца да такога выхаваўчага метаду, як праклён, да выказвання найбольшага раздражнення, злосці, і у выключных выпадках да асуджэння з поўнай адмовай ад далейшых зносін.
У сістэме народнага выхавання беларусаў на працягу стагоддзяў значнае месца займалі „супрадкі”, якія адбываліся на Беларусі ўсюды, пачынаючы з канца лістапада. Асноўныя сельскагаспадарчыя працы на той час былі закончаны, жанчыны і дзяўчаты збіраліся разам. У час „супрадак”, вячорак спявалі песні, распавядалі казкі, былі, небылічкі, загадвалі загадкі, гулялі ў розныя гульні.
Да народнай педагогікі належаць і метады запалохвання, пагроз, якія часам набываюць дзівосную фантастычную форму, што звязана са старажытнымі паганскімі забабонамі і прымха* мі народа. Так, у сярэдзіне XIX стагоддзя даследчык жыцця беларускага народа П. М. Шпілеўскі, апісваючы народныя павер і, адзначаў станоўчы выхаваўчы ўплыў на дзяцей і дарослых павер’я пра падпечніка-дамавіка: „Калі нікога няма дома, акрамя дзяцей, ён высоўвае сваю чырвоную галаву і, паварочваючы ёю, бліскаючы вочкамі, страшыць дзяцей, што надта расхадзіліся без бацькоў; да таго ж, ён нічога благога ім не робіць. Затое ўначы падпечнік не дае спакою людзям кепскім, заганным, несумленным, увогуле тым, што зрабілі ненкае злачынства” (65,29). Ён жа падае прыклад пагрозы: „газамара б цябе задушыў які крыкса, каб цябе задушыў Разамара! Які крыкун!” (65, 31). (Разамара нядобры дух.)
Акрамя пералічаных метадаў, у беларускай народнай педагопцы есць і іншыя: абзыванне, вымова.
„ асіюўныяідэівыхавашія
У БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕДАГОГІЦЫ
Працоўнае выхаванне
АЛОУНЫМ крытэрыем маральнасці ў беларускага народа было і ёсць стаўленне чалавека да працы, яго стараннасць, умельства: „Працаваць не лю-
біш чалавекам не будзеш”, „Праца не паганіць чалавека, a корміць, поіць і вучыць”, „Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож”, „Праца робіць чалавека разум-
Дабрабыт сям’і найперш залежыць ад умення працаваць ад якасці падрыхтоўкі да працы. Гэта асабліва паўплывала на фарміраванне беларускай народнай педагогікі, дзе галоўны прынцып працоўны, падрыхтоўка да самастойнага працоўнага жыцця, выхаванне ў працы. Праца ядро беларускай
народнай педагогікі, грунт сямейнага выхавання: „Праца ўсяму галава”. Беларускі педагог, этнограф і фалькларыст А. Я. Багдановіч пісаў: „Усе павінны працаваць вось асноўны пастулат у сялянскіх поглядах на працу” (13).
Клопат народа аб працавітасці маладога пакалення назіраецца задоўга да нараджэння дзіцяці. У радзінных песнях бабка-павітуха павучае мужа парадзіхі:
«Унучак ты мой, галубочак мой.
He журыся ты, каго божа дасць: Калі дачушку швачкаю будзе, А калі сынка пісарам будае” (48,313).
Такім чынам, хто б ні нарадзіўся, будзе працаздольным, працавітым чалавекам. Гэта галоўная ідэя народа, бо працалюбства яго вышэйшая маральная сіла.
Першыя працоўныя навыкі, адносіны да працы закладваюцца і фарміруюцца вельмі рана: „Змоладу прывучаць трэба”, „Няма чаго глядзець у зубы, а пара прымушаць да работы”, „Дзетачка, спі, а дзела помні”.
У беларусаў працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскі. Малое, якое толькі што нарадзілася, маці мусіла браць з сабою ў поле, дзе ў прамежку між работай карміла яго і спявала калыханкі. Дзіця, пачынаючы ўспрымаць, засвойваць навакольны свет, бачыла, як працуюць бацькі, чула песні, якія суправаджалі іх працу, і разам з малаком маці засвойвала працоўныя традыцыі народа, усведамляла сваё асноўнае месца на зямлі яно ў працы. Выхавальнікамі тут выступалі не толькі маці, непасрэдныя ўласныя назіранні, але і старэйшыя браты і сёстры, якія глядзелі малога па даручэнню бацькоў, былі яго нянькамі.