Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Загадкі загадваюць у тым узросце, калі дзіця ўжо набыло пэўны запас ведаў пра навакольны свет і мае пэўны светапогляд.
Каб адгадаць загадку, трэба ўмець назіраць і ведаць навакольнае жыццё, з’явы прыроды і грамадства, пазнаваць іх у інакш сказанай, загадкавай форме.
Беларускі народ выкарыстоўвае загадкі і v якасці выпрабавання, вопытнай праверь разумовыл ідольнасцей. маладых людзей у час правядзення разнастайных народных свят і абрадаў, напрыклад, на „супрадках”, на вячорках, падчас вяселля. Пра гэта вельмі яскрава сведчаць народныя вясельныя песні, якія беларусы шчодра аздабляюць загадкамі.
Гульня... Без яе немагчыма ўявіць дзяцінства! Гэта неад’емны спадарожнік жыцця хлопчыкаў і дзяўчынак, гэта гімнастыка розуму. У першыя гады жыцця дзіцяці яна складае аснову ўсёй яго дзейнасці. Гульня маленькай істоты гэта праца, праз якую яна спазнае навакольны свет, адлюстрава* ную рэчаіснасць, адносіны да ўсяго, што бачыць, успрымае. Гульні ўплываюць на развіццё мыслення і мовы дзяцей, садзейнічаюць фарміраванню правільнага разумення навакольнага свету, пашыраюць кругагляд, развіваюць уяўленні, памяць. Гуляючы, дзіця робіць першыя разумовыя намаганні, праяўляе свае здольнасці і вынаходлівасць.
У беларусаў ёсць гульні на кожны ўзрост, якія спрыяюць развіццю разумовых здольнасцей. Гэта ўсе ролевыя і сюжэтныя гульні, гульні з правіламі, гульні-перайманні. Многія з іх, як правіла, уключаюць у сябе заіадкі, прыказкі, прымаўкі, скорагаворкі. Усе гульні развіваюць назіральнасць, кемнасць, уменне лагічна мысліць, аналізаваць і абагульняць жыццёвыя з’явы, развіваюць памяць, уяўленні. Дарэчы нагадаць, што Е. Р. Раманаў увогуле прапаноўваў у свой час падзяліць усе беларускія народныя гульні на інтэлектуальныя і фізічныя.
Гульні рэалізуюць на практыцы асноўны прынцып народнай педагогікі прынцып нагляднасці. У іх знаходзіць адлюстраванне прынцып актыўнасці, паслядоўнасці, свядомасці, самастойнасці ў набыцці ведаў
Па меры сталення дзіцяці ў яго разумовым развіцці ўсё большае месца пачынае займаць праца, традыцыі, звычаі, абрады, святы ды іншыя сродкі народнай педагогікі.
У выхаванні разумовых здольнасцей дзяцей выкарыстоўваюцца такія метады, як назіранне, прыклад і аўтарытэт, гульня, прывучванне, практыкаванне. Метад назірання, бадай, галоўны: „Адзін добры вопыт важней сямі мудрых павучанняў”, „Каб не спатыкацца, трэба пад ногі прыглядацца”. Назіранне вучыць чытаць кнігу прыроды, разумець прыродныя і грамадскія з’явы, дае веды з галіны працоўнай дзейнасці народа. Тут звычайна дзейнічае абавязковае для народнай педагогікі правіла: нічога не навязваць дзецям сілай, а выхоўваць на аснове прынцыпу ўзроставай мэтазгоднасці, абуджаць у іх цікавасць да атрымання ведаў.
Народная педагогіка, клапоцячыся пра тое, каб паспяхова ўздзейнічаць на выхаванне і фарміраванне падрастаючага пакалення, эмпірычна выкарыстоўвае самыя розныя сродкі і метады выхавання і навучання, творча іх камбінуючы. Гэта дапамагае ўзмацніць шляхам стварэння дамінанты вынік выхаваўчага ўздзеяння. У сувязі з гэтым варта адзначыць, што выхаваўчы эфект метаду назірання народ узмацняе з дапамогай выкарыстання народных прыкмет. Навучаючы дзіця назіраць за з’явамі прыроды, народ-выхавальнік абавязкова знаёміць яго з народнымі прыкметамі, заснаванымі на шматгадовых назіраннях і вопыце. Гэта тым больш важна, бо аднача* сова выхоўвае ў дзецях паважлівыя адносіны да старэйшых, тых, хто стварыў апрабаваныя і дакладныя прыкметы, засцерагае ад сляпой веры ў звышнатуральныя сілы, вучыць любіць і глыбей разумець рэчаіснасць, усведамляць сваю напарыўную повязь з роднай зямлёй, з бацькаўшчынаю.
Гаворачы пра арсенал сродкаў і метадаў разумовага выхавання, нельга не сказаць пра метады разумовага навучання. Народная педагогіка выступае супраць муштры, палачнай дысцыпліны: „Не крычы, а лепш навучы”, „Не біце вяроўкамі навучайце гаворкамі”.
У больш сталым узросце да разумовага выхавання падключаюцца іншыя метады: праца, унушэнне, перакананне, тлумачэнне, гутарка. Усё большую вагу набывае грамадская думка: „Заўсёды людзі кажуць: старайся, вучыся, a то дурнем памрэш”. На падмогу спяшаюцца наказы, парады: „Вучыся замаладу, то на старасць як знойдзеш”, „Век жыві, век вучыся”; „Парады патрэбны і мудраму”, „Не саромейся пытаць больш спытаеш, больш пазнаеш”. Нельга не згадаць метад заахвочвання, пахваяы („Хоць малады лятамі, ды стары розумам”), перасцярогі або папярэджання („Не ганарыся званнем, а ганарыся ведамі”, „Калі не навучан, то правучан”).
Важны метад разумовага выхавання метад асуджэннж „Ні чытаць, ні пісаць, а толькі з гаршкоў хапаць”, „Ні бэ, ні чэ не раскажа, нічога не знае”, „Век пражыў, а розуму не нажыў”, „Барада вырасла, а вума не вынесла”.
Аналізуючы разнастайныя метады разумовага выхавання ў беларускай народнай педагогіцы, нельга не сказаць хаця б у агульных рысах пра тыя веды, што здаўна перадаюцца з пакалення ў пакаленне і належаць да народнай дыдактыкі, якая пачынае дзейнічаць з моманту нараджэння дзіцяці. 3 дапамогай органаў пачуццяў дзіця ўспрымае навакольны свет. Дарослыя актыўна дапамагаюць развіццю слыху, зроку, пачуццю дотыку (адчування), нюху, смаку. Правяраюць, ці бачыць дзіця, ці чуе, вучаць назіраць за прадметамі, вызначаць іх форму, колер, цвёрдасць, пругкасць, развіваюць смакавыя якасці і да т. п. Вялікую ролю ў гэты час іграе паказванне, прыклад, назіранне. Разам з пазнаннем навакольнага свету развіваецца мова дзіцяці. Дзеці засвойваюць прасцейшыя правілы паводзін, пачынаюць увасабляць свае жыццёвыя назіранні ў гульні.
Назіраючы за працай дарослых, увасабляючы яе ў гульнях, выконваючы абавязкі па сілах, у тым ліку працоўныя, дзеці назапашваюць першыя ўяўленні і элементарныя паняцці пра навакольны свет. Даючы дзецям працу па сілах, дарослыя тым самым спрыяюць іх разумоваму развіццю, бо менавіта ў працэсе працы дзеці вучацца гаварыць, даведваюцца пра назвы розных прадметаў, дзеянняў, навучвюцца паслядоўнасці працоўных аперацый. Паступова пашыраецца кола набытых ведаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца са шматстайнасцю відаў працоўнай дзейнасці, вучацца аналізаваць, абагульняць, рабіць дакладнкя і правільныя высновы, выкарыстоўваць набытыя веды на практыцы.
Шмат звестак пра розныя віды працоўнай дзейнасці людзей назбірана ў вуснай народнай творчасці. Напрыклад, звесткі па народнай аграноміі ў сціслай і выразнай форме знайшлі сваё адлюстраванне ў народным сельскагаспадарчым календары, у каляндарна-абрадавай паэзіі ў выглядзе разнастайных прыкмет, падказак наконт тэрмінаў вядзення сельскагаспадарчых прац.
Разумоваму выхаванню дапамагае перадача з пакалення ў пакаленне сакрэтаў рамеснага майстэрства. Дагэтуль у некаторых раёнах Беларусі па старой і добрай традыцыі займаюцца разьбою па дрэве, вырабам глінянага посуду, ткацтвам, пляценнем, вышываннем, стварэннем беларускіх нацыянальных строяў. Ёсць цудоўныя майстры, якія ведаюць усе тонкасці 44
традыцыйных відаў рамёстваў і перадаюць іх маладым. Асаблівая годнасць добрай ткаллі, вышывальніцы, швачкі г?цЫ' янальных убораў у тым, што яны не толькі выдатна валодаюць тэхнікай ткацтва, вышыўкі, пашыву адзення, але ўмеюць уласнымі рукамі рабіць усе працоўныя аперацыі, пачынаючы ад пасеву льну, стрыжкі воўны да атрымання гатовых вырабаў. w у
Дзеля таго каб выхаваць добрых манстрых, дзяўчынак з ранніх гадоў вучылі, як вырошчваць лён, апрацоўваць яго, адбельваць у росах, прасці ніткі, ткаць палатно, фарбаваць яго ў патрэбны колер, як правільна ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі стварыць на тканіне ўзор, зрабіць вышыўку. Прычым падчас фарбавання тканіны або нітак стараюцца карыстацца даўнейшымі рэцэптамі натуральных фарбавальнікаў. Пра тое, што веды гэтыя традыцыйныя для беларусаў, сведчыць хаця б апісанне этнографаў хатніх сродкаў афарбоўкі адзення: „Тутэйшыя майстрыхі даволі добра знаёмыя з фарбаваннем і ўмеюць рабіць гэта дастаткова трывала. Так, рэшткі яечнай фарбы з сандала могуць служыць дл^ атрымання ружовай фарбы; з настою шалупіння з цыбулі атрымліваецца карычневая фарба; кара крушынніка або колер „дыванны” даюць пяшчотна-канарэйкавую афарбоўку, адвар маладых лісцяў бярозы зялёную і інш. Якая фарба найлепш прыстае да лёну, якая да воўны’, як папярэдзіць так званую выцвіласць складае сакрэт вясковых фарбавальніц” (41,170).
У агульнай сістэме разумовага выхавання беларусаў ёсць і такі метад, які называецца „лясною навукай”. Сюды можна аднесці сабраныя народам і перадаваемыя з пакалення ў пакаленне звесткі пра царства раслін, жывёл, грыбоў, пра арыенціроўку на мясцовасці з дапамогай розных прыкмет і асаблівасцей, уменне правільна вызначыць час па біялагічным „гадзінніку”. Раней гэтай навукай валодалі літаральна ўсе сельскія жыхары ад малога да вялікага. Е. Р. Раманаў распавядаў, што перадача ведаў ад старэйшых да малых праходзіла падчас сумесных паходаў у лес, у поле (54,32).
На аснове шматвяковага вопыту народ ведае, калі трэба пачынаць збіраць грыбы, як адрозніць ядомы грыб ад неядомага, якія грыбы можна выкарыстоўваць як лекі пры розных хваробах. Сельскія жыхары ведаюць усе сакрэты лесу і ніколі не бяруць несапраўдных, атрутных грыбоў. Ніколі не стануць ужываць у ежу белыя паганкі, мухаморы, несапраўдныя апенькі, жоўцевыя або пераспелыя грыбы. У той жа час да некаторых неядомых грыбоў у беларусаў добрае стаўленне. Яны беражліва ставяцца да мухамораў, лічаць іх не толькі спадарожнікамі баравікоў, але і сродкам ад многіх хваробхвароб скуры, раўматызму, пухлін, прастуды.
Па традыцыі маладым перадаюцца розныя веды пра жывёльны і раслінны свет, у тым ліку пра ядомыя расліны і жывёлы. Пра шырокую распаўсюджанасць такіх ведаў сярод насельніцтва сведчыць наступны запіс Е. Р. Раманава: „У ежу ў сырым выглядзе, акрамя шчаўя, якое ядуць дзеці, ужываецца яшчэ цыбулька лугавая і часнок палявы, ад першага бярэцца сцябло, а ў другога цыбуліна; потым зайцава капуста (карані) і зайцава шчаўе, лісты і сцёблы: у аера з’ядаецца сарцавіна ля кораня, сцёблы букавіцы (баранчыкі) і свінух; маладыя атожылкі сасны і кветкі яе, названыя ў народзе шышкамі... Усе пародЫ дзікарослых ягад ужываюцца як ласункі... траў, ужьіваных замест чаю, няшмат: іван-чай, або капорскі чай, чай-букавіца, чабор, лісты глогу, кветкі ліпы. Некаторыя з — раслін ужываюцца ў адвары і як лекавы сродак...”