Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
У народнай педагогіцы ёсць сцвярджэнне, што разумным дзіця не родзіцца, розум — індывідуальная ўласцівасць асобы, якая фарміруецца ў выніку выхавання і навучання: „Сын мон, ды розум у яго свой”, „Бацькоўскім розумам хваліцца няма як”, „Хто чаго не дазнаў, той не разумее”, „Хто ўсяго дазнау, той усё пазнаў”.
Народная педагогіка вучыць, што разумовае выхаванне абавязак сям’і: „Хто народзіць дзяцей, той і выхадзіць . Розум 37
чалавека выступае прадметам сямейнага і родавага гонару, добрай умовай шчаслівага сямейнага жыцця. У фальклоры мы знаходзім пацвярджэнне гэтаму:
Ды я ж бы была не таткава доч,
He таікава доч і не мамкава,
Каб не адгадала гэтых загадак” (48,117),
„На харошага глядзець хораша, а з разумным жыць лёгка”. Пра разумовае выхаванне чалавека клопат пачынаецца ад дзён нараджэння. Сведчанне таму традыцыйныя зычанні навародку: „Здароўя яму, быць вумнаму, разумнаму, шчасліваму, багатаму, радзіцелям пацехай ва маладосці, кармільцам іх старасці”, „Каб свой розум і навукі далі сыну сілу ў рукі”, „Каб табе ў маладосці розуму прыдбала, а ў старасці вочы свяцілі”.
Народная мудрасць кажа: „Каб маяму дзіцяці той розум наперадзе, што ў мужыка назадзе, то быў бы чалавек”. Прыказка вучыць, што на станаўленне асобы вялікі ўплыў робяць веды, набытыя на працягу жыцця ды вопыту.
Заўважана, што розум, веды неабходныя заўсёды і ўсюды, а найперш у працоўнай дзейнасці: „Без навукі і лапця не спляцеш”, „Праца робіць чалавека разумным”.
Веды набываюцца ў працэсе навучання, разумовай працы: „Як навучышся, так і ведаць будзеш”, „Гуляючы розуму не прыдбаеш У навучанні вялікая роля адводзіцца тым людзям, ад каго залежыць дзейснасць навучання: „І звяра людзі навучаць, не то чалавека”. У навучанні маюць значэнне асабістыя якасці настаўнікаў: „Не навучыўся, не вучы”, „Не навучыўся выконваць каманду, не здолееш камандаваць сам”, „Сам не ўмееш слухаць, другога не прымусіш”, „Сам нічога не знае, a іншых вучыць хоча”.
Народная педагогіка вучыць ісці ў навучанні ад простага да складанага („Усе веды з азбукі пачынаюцца”). Вельмі важнай, педагагічна мэтазгоднай і гуманнай з’яўляецца думка народа пра тое, што дзецям неабходна прывіць жаданне вучыцца, зацікавіць іх: „Добра вучыць таго, хто хоча ўсё знаць’, „Б’юць таго, хто плача, вучаць таго, хто слухае” „Добра вучыць паслухмянага”.
Роэум, веды неабходная ўмова спазнання навакольнага свету: „Навука вочы адчыняе”, „Невучоны, што сляпы”, „Бачыць вока далёка, а роэум яшчэ далей”.
У народнай педагогіцы маюцца каштоўныя ўказанні адносна не толькі набыцця ведаў, але і выкарыстання гэтых ведаў на практыцы. У форме прыказкі-прымаўкі гаворка ідзе пра адзінства эмпірычнага і тэарэтычнага пазнання навакольнага свету, пра неабходнасць цеснай сувяэі навучання з
жыццём: „Чалавек без практыкі пчала без мёду”, „Адзін добры вопыт важней сямі мудрых павучанняў , „Чаго^ не можна ўзяць рукамі, хапай галавой’, „Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду”. ~ ~
У беларускай народнай педагопцы склаўся пэўны крытэрый ацэнкі разумовага развіцця чалавека. У такой якасці выступае ўменне крытычна ставіцца да ўласных разумовых эдольнасцей („Разумны ведамі не выхваляецца”) і магчымасць даказаць наяўнасць розуму („Калі ты мудры перамажы мяне доказам”).
У фальклоры паказаны прынцыпы авалодання ведамі. „Век жыві, век вучыся”, „Не той многа ведае, хто доўга жыў, a той, хто многа вучыўся”, „Не шукаючы не знойдзеш (бясконцасць пазнання, актыўнасць у навучанні, удасканальванне ведаў), „Хто пытае, той не блудзіць”, „Не саромейся пытаць: болей спытаеш — болей спазнаеш” (цікаўнасць, імкненне да дасканаласці), „Добра таго вучыць, хто хоча ўсё ведаць (свядомасць, дапытлівасць, прага да набыцця ведаў), „Вучоньі без практыкі пчала без мёду” (сувязь тэорыі з практыкам^ вучобы з жыццём), „Не кажы „вучыўся”, а кажы, што пазнау (трываласць набытых веДаў), „Гады і самі сабоп ідуць, a розуму сам набірайся”, „На падказку не спадзявайся, а сам добра вучыцца старайся” (самастойнасць), „У людзем пытан, ды свой розум май” (крытычныя адносіны да рэчаіснасці).
У народнай педагогіцы сцвердзілася думка пра неабходнасць перадачы атрыманых ведаў: „Навучыўся сам навучы іншага”. Яна сфарміравалася пад уплывам гістарычных умоу жыцця беларускага народа і сыходзіла э практычнай мэтазгоднасці: у гі(?тарычным мінулым на працягу стагоддзяў беларусы былі ў асноўным пазбаўлены школы, і перадача набытага вопыту, ведаў, умення і навыкаў здзяйснялася галоуным чынам ад старэйшага, больш сталага і вопытнага пакалення да малодшага. 3 часам гэтая думка набыла новы філасофскі сэнс, узнялася да ўзроўню тэарэтычнага абгрунтавання пераемнам сувязіпакаленняў. _ . „
У народнай педагогіцы існуе шэраг сродкау і метадау разумовага выхавання на ўсе выііадкі жыцця і на кожны ўзрост. Сярод іх варта вылучьшь вусную народную творчасць, якая на працягу стагоддзяў заставалася для працоуных адзінай скарбніцай ведаў пра навакольны свет. Вусная народ ная творчасць, асабліва прыказкі-, прымаўкі, песні, казю, прыкметы, эагадкі гэта бясцэнная скарбонка народнам мудрасці і ведаў жыцця, той своеасаблівы „падручнік жыцця , цудоўны дыдактычны матэрыял, сродак авалодання і развіцця
мовы.
Мова фальклору, зразумелая і блізкая дзецям сваёй простасцю, лаканічнасцю і дакладнасцю, найбольш уплывае на дзіця і складае яго першапачатковую адукацыю. Яна незаменны матэрыял у авалоданні маўленнем (тут на першым часе асаблівую ролю адыгрываюць пацешкі-забаўлянкі, скорагаворкі, лічылачкі, калыханкі).
Праз вусную народную творчасць дзеці могуць атрымоўваць элементарныя веды, якія тычацца побыту (сямейныя ўзаемаадносіны, абавязкі людзей, асноўныя віды працы па дому, заняткі ў вольны час), звесткі аб культуры (традыцыі, звычаі, веравызнанні, святы), метэаралогіі (розныя прыкметы і з явы прыроды), сельскай гаспадаркі (знаёмства з сельскагаспадарчымі прыладамі працы, з асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі, часам іх пасадкі, апрацоўкі, збору ўраджаю, з явамі, якія ўплываюць на правядзенне сельскагаспадарчых’ прац, астраноміі (нябесныя свяцілы, часалічэнне, паняцце года, дня, ночы), геаметрыі (разнастайныя геаметрычныя формы, фігуры). Напрыклад, у прыказках утрымліваюцца веды, якія датычаць земляробства і раслінаводства: „Асот ды лебяда для палетку бяда”, „Без палівання і капуста не расце , „Зямлю не ўгноіш, хлеба не намалоціш”, „Калі хоч хлеб меці, то трэба зямліцы глядзеці”, „Як скажа зязюля „ку-ку , тады сей на цэлу руку”; гісторыі народа: „Грэўся француз у Маскве, а замярзаў на Бярозе”; біялогіі: „Вясною лісток, увосень сучок”; метэаралогіі: „Зіма снежная лёта дажджлівае ; медыцыны: „Хто пад’еўшы спаць кладзецца, v таго сала завядзецца”. ’
А найпершы сродак пазнання навакольнага свету песні. У простых і зразумелых дзецям вобразах песні-калыханкі знаёмяць з рознымі з’явамі рэчаіснасці, з простымі правіламі чалавечых адносін, з побытам, з працоўным жыццём людзей, з адносінамі ў сям’і, з правамі і абавязкамі кожнага члена сям’і.
Народныя песні вучаць маральнаму кодэксу беларусаў, рыхтуюць да працы, даюць звесткі пра асноўныя віды працоўнан дзеннасці людзей і пра самыя простыя прылады працы, знаемяць з асноўнымі правіламі працоўных узаемадачыненняу. .
У песнях утрымліваюцца некаторыя звесткі па гісторыі народа, пра яго традыцыі і звычаі.
Пазнаваць з’явы прыроды дапамагаюць песні каляндарнаабрадавага цыкла. Асаблівая роля тут належыць валачобным песням.
Сямейным узаемаадносінам вучаць песні сямейна-абрадавага цыкла, песні радзінныя, вясельныя, пахавальныя. У іх пададзена жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. Кожная жыццевая з’ява знаходзіць свой адбітак і ацэнку ў песнях, 40
раэвівае ўяўленні пра навакольны свет. Песні абуджаюць пачуцці, свядомасць, фарміруюць светапогляд.
Велізарную ролю ў разумовым выхаванні іграюць казкі. Гераічны эпас беларускага народа пададзены шматлікімі казкамі пра герояў-асілкаў, ёсць казкі пра жывёл, яшчэ больш чароўных казак. Асобную групу складаюць сацыяльна-побытавыя казкі. 1 ўсе яны сведчанне развітой фантазіі народа, яго даволі высокага інтэлектуальнага ўзроўню. Казкі робяць істотны ўплыў на фарміраванне светапогляду, на паводзіны і ўчынкі чалавека. Невыпадкова, мусіць, яшчэ ў пачатку XX стагоддзя этнографы пісалі: „Пры адсутнасці прадпрымальнасці беларус, аднак, вызначаецца моцным развіццём уяўлення і ўражлівасцю... Гэта свет фантазіі, [ён] адбіўся ва ўяўленні беларуса, у яго казках, песнях, абрадах” (22,279-280).
Казкі пра жывёл вельмі часта ў зразумелых дзецям вобразах даюць уяўленне пра жыццё і ўзаемаадносіны людзей, абагульняюць сацыяльны і працоўны вопыт, назіранні за з’явамі прыроды. У іх на першы план выступаюць праблемы сацыяльнага і маральна-этычнага зместу.
Чароўныя казкі пераносяць у свет фантазіі, дзе героі-асілкі змагаюцца з усялякім злом і гвалтам, увасобленых у непрывабнай форме ў вобразы Цмока, Цуда-Юда, ведзьмы Барабахі, чартоў-злодзеяў. Дужыя, смелыя, сумленныя і бескарысныя, адданыя свайму народу і роднаму краю, героі казак адольваюць зло, гэтым самым фарміруюць у чытачоў і слухачоў вобраз пра чалавека-ідэала, узор для пераймання. Той жа мэце спрыяюць сацыяльна-побытавыя казкі, дзе шмат увагі надаецца жыццю простых людзей, барацьбе з маральнымі заганамі.
Казкі вучаць дапытлівасці, цікаўнасці, будзяць прагу да ведаў, высвечваюць думку пра тое, што розум гартуецца ў самых розных жыццёвых стасунках, праслаўляюць любоў да працы, іншыя высокамаральныя якасці, высмейваюць ляноту, гультайства, дурасць. Асноўны лейтматыў большасці з іх: розумам можна дасягнуць нават больш, чым сілаю! Казкі развіваюць лагічнае мысленне, фантазію, уменне правільна ўспрымаць і ацэньваць учынкі людзей, вучаць сачыць за ходам чалавечай думкі, аналізаваць 1 абагульняць пачутае і ўбачанае.
Каштоўнасць казак і ў тым, што ў іх створаны жыццёва важныя праблемныя сітуацыі, якія падахвочваюць чалавека да іх развязвання, абуджаюць пазнавальную актыўнасць. Нярэдка ў казках ад адказу на пастаўленае пытанне залежыць жыццё герояў, іх спакой, дабрабыт. Гэта вымушае іх шукаць выйсце са становішча, а заадно развівае лушу і думкі таго, хто знаёміцца з казкай.
' 41
У народнай педагогіцы ёсць сродкі разумовага выхавання, якія вымагаюць максімальнай напругі розуму, умення арыентавацца ў складанай сітуацыі, вызначыць прычынна-выніковыя сувязі паміж асобнымі фактамі і з’явамі рэчаіснасці і даць правільны адказ. Гэта загадкі, яны адказваюць на пытанні што, дзе, калі, чаму. У загадках асабліва адбілася мудрасць беларуекаіа народа, яго імкненне да ведаў, цікаўнасць, назі ральнасць, кемлівасць, дасціпнасць, выразнасць і сцісласць у выказванні думак..