Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Для беларускага народа характэрны мяккія, і ў той жа час патрабавальныя адносіны да дзяцей. Гэта ўвайшло ў традыцыю. Яшчэ ў дарэвалюцыйныя часіны этнографы адзначалі, што „У беларускай сям’і жорсткае стаўленне мужа да жонкі з’ява вельмі рэдкая, нават больш за тое выключная,.. Гэткія ж мяккія адносіны беларуса да сваіх дзяцей. Бацька і маці любяць сваіх дзяцей, і ў вялікай сям’і праца дзяцей па магчымасці аблягчаецца. Калі вы спытаецеся ў селяніна, як дзеці павінны ставіцЦа да бацькоў і да старэйшых наогул, ён вам растлумачыць, што дзеці мусяць слухацца бацькоў, дзяцей няможна „распускаць” і інш., але ўсе гэтыя правілы побытавай маралі не праяўляюцца ў адносінах да дзяцей у суровай форме” (22, 20, 21). Такое ж сцвярджэнне мы сустракаем у фальклоры. Вось такімі сродкамі і метадамі раіць народ карыстацца бацькам у выхаванні і навучанні дзяцей: „Не біце дубцамі, навучайце слаўцамі”, „Не біце вяроўкамі, навучайце ’ гаворкамі”, „Не дзяржы дзяцей пры сабе, бо спесцяцца, разлянуюцца, а аддай іх лепей у навуку; каля людзей патруцца, рабоце навучацца”.
Народ вучыць бацькоў выхоўваць дзіця ў строгасці, не пеставаць яго: „3 пестуна нічога не будзе”, „Хто дзяцей балуець, вяроўку ім на шыю гатуець”, „Лепш даглядзі, а за руку не вадзі”, „Малому не патурай, а што трэба дай”, „Дзе многа нянек, там дзіця без носу”.
У выхаванні, як лічыць народ, галоўнае перакананне: „Куляй пацэліш у аднаго, двух, а трапным словам у тысячу”. Ён супраць кары рэменем: „Не знаець маленькі, адкуль ногі растуць”. Калі ж перакананне не дапамагае, раіцца ў выключных выпадках і скарыстаць гэты сродак: „Не слухае ківа, паслухае кія”, бо бацькоўскае пакаранне часам нават
вельмі карыснае: „Матка калі б’е, то вучыць”. Важным лічыць народная педагогіка і асуджэнне нядобрых дзіцячых учынкаў: „Няшчасныя тыя дзеткі, якіх не жураць ні бацькі, ні маткі”. Дзіця мусіць гартавацца ў маральных учынках: „Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце”.
У той жа час, на думку народа, справа выхавання вельмі няпростая і цяжкая праца: „ІІускаць на свет лёгка, ды на ногі ставіць цяжка”, „Дзетак узгадаваць не курак пасклікаць”, „Разумным дзіця не родзіцца”. Выхаванне дзяцей творчая, далікатная, вельмі тонкая справа, дзеля вырашэння якой варта ўлічваць самыя тонкія нюансы: „Калі тонкага дрэва не сагнеш, то тоўстага не адужаеш”, „Не слухаў малы, не паслухае і вялікі”, „Сваё дзіця бі шкадуй, на чужое крычы думай”.
w Каб дасягнуць поспехаў у выхаванні, людзі па-рознаму ўздзейнічаюць на выхаванне ў залежнасці ад сітуацыі, выбіраючы кожны раз той ці іншы спосаб, свой метад выхавання. У народнай педагогіцы можна вылучыць шмат метадаў выхавання: праца, прыклад і аўтарытэт, назіранне, гульня, наказ, перакананне, парада, прывучванне, унушэнне, тлумачэнне, расповед, гутарка, іспыт, спаборніцтва, практыкаванне, грамадская думка, ушчуванне, заахвочванне і ўхваленне, благаславенне, асуджэнне, пакаранне, вымова, пагроза праклён і інш.
Асноўным метадам народнай педагогікі выступае пряпя у маленстве гэта ўдзел у працоўных гульнях, у пасільнай працы. У часе працоўнай дзейнасці старэйшае пакаленне перадае малодшаму свой вопыт, майстэрства, звычку працаваць. Падрастаючы, чалавек назапашвае веды, набывае працоўныя навыкі, умельства. Пры гэтым нараджаюцца добрыя поацоўныя традыцыі, фарміруецца падмурак маральнасці: працавітасць, патрыятызм, дысцыплінаванасць, пачуццё калектывізму, таварыскасць, ашчаднасць, старанне, прага да ведаў і інш.
Праца ўзмацняе свой выхаваўчы ўплыў праз прыцягненне розных сродкаў і метадаў народнай педагогікі (прыклад і аутарытэт старэйшых і вопытных працаўнікоў, грамадская думка^ перакананне, традыцыі, звычаі, разнастайныя віды працоўнай дзейнасці, вусная народная творчасць, прывучванне, спаборніцтва). Асаблівы плён ад працы, калі яна набывае свядомы і творчы характар. Праца адначасова і сродак, і метад выхавання, чым і тлумачыцца яе велізарны выхаваўчы патэнцыял. .
He менш каштоўны метад народнай педагогікі прыклад і аўтарытзт. Галоўную ролю ў беларускай сям’і традыцыйна выконвау найбольш вопытны член сям’і. Вось як пісаў пра тое этнограф М. В. Доўнар-Запольскі на пачатку нашага стагоддзя:
„Воля бацькі, маці або старэйшага дзядзькі, увогуле самага старэйшага ў сям’і члена, святая для ўсіх хатніх; без яго волі нішто важнае не адбываецца ў сем’ях, пры спрэчках хатнія звяртаюцца па яго парады” (22, 10). Гаспадар дома абкружаны знакамі пашаноты і павагі. Ён „прадстаўнік і ахоўнік дамашняе дабрачыннасці” (22, 10). Пяршынства народжана народнай традыцыяй і побытам. Звычайна гаспадар у сям’і той, хто мае добры практычны вопыт, прыстойны, справядлівы, хто можа служыць прыкладам. Кіруючая сіла старэйшага ў сям’і (главы) найперш вызначаецца яго маральнымі якасцямі.
У народзе існуюць своеасаблівыя эталоны маралі, якія і аказваюць выхаваўчы ўплыў дзякуючы сваёй эмацыянальнай вабнасці, чалавечай дасканаласці. Адлюстраванне людскіх уяўленняў пра якасці дасканалага чалавека можна сустрэць у творах народнай паэзіі, у песнях, казках, прыказках 1 прымаўках. Аўтарытэтам і прыкладам з’яўляюцца не толькі героі народнай творчасці, але найперш людзі, з якімі сутыкаецца дзіця штодзень. Дзейсным з’яўляецца выхаванне на прыкладзе геройскіх народных подзвігаў, што застаюцца ў памяці людзей і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Старажытным метадам народнай педагогікі з поўным правам можна лічыць гульню. У гульні дзеці вучацца разумець навакольны свет, мацуюцца духоўна і фізічна. На самым пачатку выхаванне дзіцяці ідзе шляхам пераймання дарослых. Маленькая асоба спрабуе ўзнавіць убачанае і пачутае ў час сваіх гульняў. Нібы паўтараючы перадгісторыю сучаснага чалавека, які ў далёкім мінулым, каб спазнаць навакольны свет, ішоў ад простага да складанага, ад эмпірычнага вопыту да ўсвядомленых дзеянняў, сучаснае чалавечае дзіця свой першы жыццёвы вопыт пераносіць у гульнявую дзейнасць. У гульнях дзіця ў неназойлівай нязмушанай абстаноўцы зама, цоўвае свае жыццёвыя назіранні, спазнае навакольны свет, набывае ўменні 1 навыкі, якія так спатрэбяцца яму потым, у дарослым жыцці. Такое простае і ўсё ж няпростае ўзаемадзеянне дзіцяці з жыццём, што праходзіць цераз гульню, можна вызначыць наступным чынам: найпросты эмпірычны вопыт гульня усвядомленае дзеянне.
Вялікае месца ў жыцці дзіцяці займаюць сюжэтныя і ролевыя гульні. У іх адбіваецца гісторыя, традыцыі, звычаі народа, яго працоўная дзейнасць, побыт, культура. Шырока выкарыстоўваецца вусная народная творчасць (казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі, песні, лічылкі). У такіх гульнях дзіця набывае першыя простыя веды па працы, уменні і навыкі, атрымлівае пэўнае маральнае і інтэлектуальнае развіццё.
Гульнявая дзейнасць дзяцей — першыя азы азбукі чалавечых зносін. Беларускі этнограф і педагог Е. Р. Раманаў у свой
час адзначаў: „Гуляючы з аднагодкамі, дзеці вельмі рана і міжволі навучаюцца суадносіць свае паводзіны з паводзінамі іншых, што, у сваю чаргу, мае вартасць у сэнсе ранняга разумення кожным сваіх грамадскіх адносін да іншых” (55).
Увабраўшы ў сябе жыццёвыя сітуацыі са штодзённага жыцця, гульні шляхам шматразовага паўтору гэтых сітуацый развіваюць разумовыя здольнасці, даюць пэўныя веды, прывіваюць працоўнае ўменне, знаёмяць з правіламі і нормамі паводзін, развіваюць фізічна, вучаць разумець цудоўнае.
Выпрабаваным народным метадам выхавання з’яўляецца унушэнне. Ім шырока карыстаюцца ў сям’і, асабліва ў першыя гады жыцця дзіцяці (калыханкі, прыказкі і прымаўкі, забаўлянкі, казкі). Дзейнічае гэты метад шляхам прамога слоўнага ўздзеяння выхавальніка на выхаванца, калі ўсё, што ўнушаецца, бярэцца на веру. Пры гэтым вызначальную сілу мае аўтарытэт выхавальніка (бацькоў, старэйшых, аднагодкаў). Напрыклад, забаўлянкамі дарослыя перадаюць паняцці маралі. „Сарока-варона” адмаўляецца даць кашы малому за тое, што ён „круп не драў, вады не насіў, дзяжы не мясіў”. Вусная народная творчасць выступае тут у якасці пачатковай формы практычнага ўздзеяння народнай педагогікі.
Адначасова з метадам унушэння па меры таго як расце інтэлектуальны ўзровень дзіцяці ўсё часцей пачынае ўжывацца метад пераканання („Куляю пацэліш у аднаго, у двух, a трапным словам у тысячу”). Тут галоўнае растлумачыць неабходнасць прытрымлівацца правіл і норм паводзін, замацаваных у маральным кодэксе народа. Перакананне фарміруе маральную свядомасць, якая скіроўвае паводзіны чалавека ў пэўнае рэчышча практычных дзеянняў. Перакананне дапамагае свядома вызначыць сваё месца ў грамадстве і вучыць „узгадняць” свае ўчынкі з грамадскімі інтарэсамі.
Павышае дзейснасць метаду пераканання выкарыстанне народнай творчасці, прыклад аўтарытэтных і вопытных людзей (апошняе самы моцны аргумент пераканання). Змест і форма пераканання змяняюцца ў залежнасці ад узросту выхаванцаў: калі ў першыя гады жыцця істотны плён даюць прыказкі, прымаўкі, казкі, песні, уласны прыклад бацькоў, то ў больш сталым^ узросце бацькі звяртаюцца да мацнейшых лагічных доказаў — выхоўваюць на прыкладзе людзей паважаных, на канкрэтных выпадках з жыцця грамадства.
Пэўнае месца ў агульнай сістэме метадаў народнага выхавання займае парада. Калі цяжка прыняць нейкае рашэнне, у складанай сітуацыі дзеці звычайна звяртаюцца за парадай да бацькоў, да паважаных, вопытных старэйшых людзей. Парада, падтрымка, умелы накірунак з боку сталага, вопытнага чалавека дае добры вынік у задуманай справе, а меркаванні
некалькіх чалавек адносна аднаго і таго ж пытання дазваляюць выбраць найлепшае рашэнне („Парады патрэбны і мудраму”, „Адна галава добра, а дзве лепш”).
Благаславенне гэта значыць наказ на дарогу, пажаданне поспехаў, шчасця ў нейкай справе, таксама метад народнай педагогікі. Благаслаўляюць на працу, на подзвіг, на шчаслівае сямейнае жыццё. Гэтак жа цесна благаславенне лучыцца з наказам, у ім пэўнае настаўленне, просьба, павучанне, нават распараджэнне і загад.
Існуе ў народнай практыцы і такі метад выхавання, як прывучванне. Ён звязаны з выпрацоўкай пэўных звычак, уменняў. Прывучаюць да працы, да выканання норм і правіл паводзін. У прывучванні вельмі важна зацікавіць выхаванцаў прагай да набыцця розных ведаў, навыкаў, майстэрства. Прывучванне , адбываецца па-рознаму: у адным выпадку адразу ж ставіцца задача авалодаць пэўнымі ведамі, уменнямі, навыкамі, нормамі паводзін, у іншым робіцца гэта ўскосна.