Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
прыдумляюць сабе гульні на грунце набытага вопыту Усё, што прыкмецілі ў жыцці, усё, што іх цікавіць, праходзіць праз прызму яшчэ няўстойлівай дзіцячай свядомасці, дзе найболь шы аўтарытэт гэта аўтарытэт бацькоў, старэйшых, усё гэта знаходзіць сваё непасрзднае ўвасабленне ў гульнях. Праз іх набываюцца і замацоўваюцца пэўныя працоўныя веды, уменні і навыкі, любоў да творчасці, да справы, якую робіш, фарміруюцца паважлівыя добрыя адносіны да людзей-працаўнікоў, да чалавека наогул. Вось як адзначаў такі факт на пачатку нашага стагоддзя беларускі этнограф і педагог М. Ануфрыеў, які шмат увагі надаваў вывучэнню беларускіх народных гульняў, іх апісанню, выкарыстанню на практыцы: „Як па прадмету і зместу, так і па знешніх абставінах вясковыя гульні блізка сутыкаюцца са знешнім побытам сельскіх жыхароў і з іх хатняй абстаноўкай... Малыя дзеці, ад двух да сямі гадоў, у сваіх забавах імітуюць старэйшых, па-свойму ўзнаўляюць іх прылады працы і саму працу Хлопчыкі імітуюць мужчын, дзяўчынкі жанчын” (45, 88).
Велізарны ўплыў на фарміраванне асобы робіць прыклад і аўтарытэт бацькоў. Пра гэта сведчыць увесь шматвяковы вопыт народа: „Якая матка, такое й яе дзіцятка”, „Калі бацька рыбалка, дык і дзеткі глядзяць у ваду” „Што робіць воўк, тое іваўчаня”
Адна са значных педагагічных традыцый беларускага народа навучанне рамяству: „3 рамяством дружыць у жыцці не тужыць”. Да рамесніцкай працы пачыналі рыхтаваць з малых год. Гэтая традыцыя даволі шырока распаўсюджана ў шэрагу раёнаў Беларусі, асабліва ў месцах, дзе гістарычна склаліся цэнтры асобных рамёстваў і промыслаў Да прыкла ду, з даўніх часоў паўсюды існуе ганчарства. У тых сем’ях, дзе ведаюць ганчарную справу, абавязкова перадаюць гэтае майстэрства з пакалення ў пакаленне. Навучаць дзіця ганчарнаму рамяству пачынаюць рана, звычайна з вырабу традыцыйнай ілінянай цацкі. Тут навідавоку адзін з сакрэтаў народнай педагогікі. Для дзіцяці выраб цацкі гульня, для выхавальніка спосаб, метад і сродак навучання. Нават само з’яўленце глінянай цацкі невыпадковае. Магчыма, спачатку яна служыла таму каб прывучыць моладзь любіць ганчарную справу знайсці спосаб зацікавіць дзіця рамяством. Пра гэта сведчыць той факт, што выраб глінянай цацкі на Беларусі не зрабіўся самастойным промыслам, а толькі спадарожнічае ганчарству.
Непасрэднае далучэнне да народнай творчасці, цяга ствараць цудоўныя і карысныя рэчы ўласнымі рукамі выхоў ваюць працавітасць, любоў да хараства, да родных мясцін і роднага краю, павагу да людзей сваёй зямлі, да прыроды. Спасцігаючы асновы мастацкага рамяства, дзеці далучаюцца да Ьаіатых
народных традыцый, засвойваюць сапраўдную школу працы і творчасці. Нават нарыхтоўка сыравіны для працы мае вялікі выхаваўчы сэнс вучыць быць ашчадным і дбайным гаспадаром, клапатліва, умела ставіцца да прыродных багаццяў.
Значнае месца ў працоўным выхаванні людзей належыць фальклору. На пачэсным пасадзе тут, вядома, прыказкі і прымаўкі. У іх сканцэнтраваліся асноўныя педагагічныя ідэі і вопыт народа, а таксама велізарныя патэнцыяльныя выхаваўчыя магчымасці. .
Цікава прасачыць, як беларускі народ у прыказках і прымаўках выказвае свае адносіны да працоўнага выхавання. На думку беларусаў» праца гэта грунт, неабходная ўмова для развіцця асобы: „Працаваць не любіш -.чалавекам не будзеш”. Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы да фізічнай і разумовай працы. Беларуская народная педагогіка лічыць фізічнае развіццё чалавека ці не важнейшым фактарам выхавання добрага працаўніка („Абы здароўе, работа будзе”), разглядае фізічную працу ва ўзаемасувязі з працай разумовай („Рукі да работы, ногі да ахвоты, галава да ўсяго”, „Работа і корміць, і поіць, і вучыць”)*
Поспехі ўпрацоўным выхаванні залежаць ад таго, наколькі рана дзяцей прывучаюць да працы („Дзетачка, спі, а дзельца помні”, „Хто змоладу не працуе, той на старасці жабруе”), ад таго, якая цікавасць да працы („Дзе няма ахвоты, там няма работы”, „Жаданая праца, як сонца ўзыход”), ад разумення простай народнай мудрасці: праца аснова шчасця і заможна* сці („Хочаш быць шчаслівы, не будзь лянівы”, „Хто з работай дружыць, той жыве і не тужыць”, „Хто работаю не даражыць, той не будзе шчасліва жыць”, „Без працы не будзе шчасця”, „Паносіш мазалёў пад’ясі хлеба”).
У працы засвойваюцца прынцыпы маральных уяўленняў народа: „Дзе ні жыві, а працаваць трэба”, „Ад работы ўцякаць дабра не ведаць”, „Для чалавека работа найлепшы лекар”, „Не на адну хваробу праца найлепшыя лёкі”.
У народнай педагогіцы сфарміраваліся пэўныя маральныя патрабаванні, звязаныя з падрыхтоўкай юнага пакалення да працоўнага жыцця. Напрыклад, беларускі народ патрабуе строга захоўваць распарадак дня, дысцыпліну: „Да ўсякага дзёла заўчасна гатоўся”, „Кожную справу трэба разжаваць”, „Кожная работа сваю пару мае”, „Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе, не вернеш”, „Думай з вечара, а рабі з рання”, „Рана ўстанеш многа зробіш”, „Хто любіць працаваць, той не стане позна спаць”, „Назаўтра не адкладай”, „Сон на заўтра адлажы, а работу сёння зрабі”, „Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра”, „Спех людзям на смех”, „Што скора, то і не спора”, „Дзве работы зараз не зробіш”, „Кончыў дзела, гуляй смела”.
У прыказках і прымаўках адлюстраваны дэмакратычныя і гуманістычныя ідэалы народа, на грунце якіх вядзецца падрыхтоўка, выхаванне чалавека працай, здольнага стаць адзіным звяном у пераемнай сувязі пакаленняў. Так, народ вучыць, што „Праца і рукі моцныя зарукі”, „Работа нікога не ганьбіць”, „Праца чалавека корміць, а лянота псуе”, „Дрэва славіцца пладамі, а чалавек працаю”.
У працы нараджаецца пачуццё калектывізму, таварыскасці: „Адзін у полі не воін”, „Адна пчала многа мёду не наносіць”, „Адным пальцам вузла не завяжаш”. Сіла людзей у гурце: „Дружна і горы раўняюць”, „У калектыве чыстая ніва і багатае жніва”.
Беларускаму народу ўласцівыя такія спецыфічныя маральныя якасці, як добрасумленнасць, упартасць у пераадоленві цяжкасцей, асаблівая акуратнасць. Такія маральныя якасці фарміраваліся пад уплывам адпаведных гістарычных умоў працоўнага жыцця народа (заняткі земляробствам, жывёлагадоўляй, рамяством, „лясным промыслам”). У цяперашні час яны сталі ўсеабдымнымі, гэта значыць уласцівыя ўсім бакам маральнага жыцця чалавека. Аднак па-ранейшаму асноўны іх маральны бок непарыўна звязаны з працай, з працоўным выхаваннем, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў прыказках: „Цярплівасць і праца ўсё перамагаюць”, „Акуратная работа акуратных людзей любіць”, „Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць”, „Сон назаўтра адкладзі, а работу сягов* ня зрабі”, „Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра”.
Народная педагогіка вучыць вызначаць працавітасць па выніках („Якая кудзеля, такая прадзеля”), пераконвае, што пры жаданні кожны можа навучыцца любой справе („Не святыя гаршкі лепяць”). Такі падыход вельмі важны ў працоўным выхаванні, бо дае магчымасць паверыць у свае сілы, надае ўпэўненасці ў сабе. Народная педагогіка сцвярджае, што не трэба баяцца ніякай работы („Вачам страшна, а рукі возьмуцца і зробяць”), працу трэба ўмела спалучаць з вольным часам („Гуляй, ды работу знай”).
Дзеля таго каб авалодаць якім майстэрствам, трэба не сядзець склаўшы рукі, а дзейнічаць: „Хто рабіць бярэцца, той j вучыцца”. Каб праца давала станоўчыя вынікі, адных ведаў недастаткова, а неабходныя яшчэ розум, кемнасць, уменне. „Добра даць спосаб за жывою галавою”, „Дзе сілаю не зробіш, то спосабам”, „Не сілаю, то спосабам чалавек усяму на свеце зарадзіць”, „Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме”, „Не сілай ухапі, а розумам”.
У форме прыказак і прымавак народ дае веды, якія датычань асобных відаў працоўнай дэейнасці, напрыклад вядэення сельскагаспадарчых прац: „Днём раней пасееш тыднем
раней сажнеш”, „Землю ўгноіш добры ўраджай збярэш”, „Касі, каса, пакуль paca: раса далоў каса дамоў”, „Прыйшоў Мікола сей наўкола”, „Скаціна не дзівіцца на бога, а дзівіцца на стога”, „Выходзь на поле з расой, дык будзеш з ядой”. У фальклоры ёсць сцвярджэнне неабходнасці авалодваць прыладамі працьг „Аднымі рукамі нямнога зробіш” „Без інструмен та і лапця не спляцеш”, „Без сякеры не цесля, без лапаты не агароднік”
Нярэдка ў часе навучання якому-небудзь рамяству ўжывалі прыказкі ■ прымаўкі, якія абагульвялі народны вопыт Яны дапамагалі пры навучанні ткацтву, вырабу дываноў, вышыўцы: „Лішняя нітка палатну завада”, „Якая пража, такое і палатно ляжа”, „На тонку сарочку трэба доўга пасядзець, a на белу трэба доўга пастаяць”, „Не завязаўшы вузла, першы штрых прапаў”. Гэтыя простыя павучанні былі не залішнія, бо ў даступвай, недакучлівай, запамінальнай форме знаёмілі з самымі простымі працоўнымі аперацыямі.
Народная педагогіка арыентуе маладых людзей на правільны выбар прафесіі („Не за сваю справу не бярыся, а за сваёю не ляніся”), вучыць авалодваць прафесійным майстэрствам („Рамясло піць і есці не просіць, а само корміць”, „Чалавек без рамяства, як дзеўка без хараства”).
Прыказкі і прымаўкі не толькі адлюстроўваюць пэўную педагагічную ідэю, погляд народа на выхаванне, але служаць сродкам і метадам працоўнага выхавання. Велізарнае значэнне ў працоўным выхаванні мае грамадская думка. Народ вучыць: „Не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму слава, хто ў справе стойкі”, „Добра працуеш павагу маеш”, „Якая справа такая і слава”
Метад грамадскай думкі цесна звязаны з метадам заахвочвання, пахвалы. Грамадская думка сфарміравала шэраг заахвочвальна-пахвальных параўнанняў у адносінах да працавітага чалавека: „Працавіты, як мурашачка”, „Працуе, як машына”, „Працуе як вол”, „Майстар на ўсе рукі”. Так своеасабліва народ не толькі дае адзнаку працоўнай дзейнасці чалавека, але адначасова і стымулюе: выхоўвае працавітасць, жаданне працаваць як мага лепей, каб заслужыць добрае слова. Хаця, бясспрэчна, самае моцвае ўздзеянне, самы большы стымул гэта прамая ацэнка людэьмі чалавечай працы, прыклал у працы.
Істотныя ў працоўным выхаванні, на думку народа, • метад асуджэння, ушчуванне, ганьба тым, хто кепска ставіцца да сваіх працоўных абавязкаў. Вось некаторыя прыклады народнага асуджэння: „На языку хоць куды, а на працы ■ нікуды”, „Працы як з таннага пастуха”, „Работы многа, a карысці мала” „Працуе ні за ім, ні перад ім”, „Як робіш як ft