• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная педагогіка  Ганна Арлова

    Беларуская народная педагогіка

    Ганна Арлова

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 120с.
    Мінск 1993
    34.99 МБ
    Першыя цацкі дзяцей ужо арыентавалі на працу і рыхтавалі да працы. Вось як пісаў пра гэта даследчык Е. Р. Раманаў: „Маленькім дзецям робяць каровак. Дзеля гэтага бяруць доўгенькую бульбіну, маленькі малады гарбуз, агурок і да т. п. Унізе ў яе ўтыкаюць пару палачак спераду і пару ззаду. Гэта ногі. Над пярэднімі нагамі зверху ўтыкаюць дзве кароткія палачкі рогі, а там, дзе зйднія ногі, утыкаюць доўгую палачку хвост. Такіх каровак гоняць у поле, пасуць, кормяць травою...” (54,587).
    Падрастаючы, дзіця ўзнаўляла працоўныя аперацыі дарослых у гульнях (імправізаваныя пераймальныя гульні і народныя гульні „У проса”, „У мак”), выхоўвалася, абавязкова дапамагаючы, наколькі магло, бацькам, дзеду з бабай. Яно засвойвала маральны кодэкс працоўнага народа, характэрныя нацыянальныя якасці: працавітасць, ашчаднасць, паважлівае стаўленне да людзей працы, да хлеба, уменне пераадольваць цяжкасці.	'
    3 ранніх гадоў хлопчыкі рабіліся памочнікамі мужчын, вучыліся мужна і годна несці цяжар сельскагаспадарчай працы. Яны даглядалі коней, вучыліся кіраваць быкамі ў вупражы, вырабляць нескладаныя прылады працы, асабліва земляробчыя, а таксама санкі, вазы, колы. Дзяўчынкгст'анавіліся памочніцамі маткам. Побач з дарослымі дзеці старанна рыхтавалі глебу пад пасевы, збіралі ўраджай. М. В. Доўнар-Запольскі пісаў: „Дзеці з малых год выконваюць тыя або іншыя абавязкі па дому, і чым сям’я меншая, тым раней падлетак з сялянскае сям’і знаёміцца з нялёгкай працай. 3 пяці гадоў дзіця даглядае сваіх маленькіх братоў і сясцёр, з 78 ён ужо пастух, ідзе за возам, з 12 гадоў для хлопчыка пачынаюцца першыя практыкаванні ў земляробстве, ён зграбае сена, барануе, з пятнаццаці гадоў бярэцца за цэп, касу, а яшчэ гады праз два і за саху, так што к 20 гадам ён ужо хлебароб, які прайшоў усе акадэмічныя курсы сялянскай гаспадаркі. Дзяўчына да 16-17 гадоў ведае жаночыя работы. Вядома, інтэнсіўнасць працы падлеткаў цалкам залежыць ад складу і эканамічнага дабрабыту сям’і” (22,17).
    Прывучалі да працы старэйшыя, больш вопытныя, умелыя, мудрэйшыя, звычайна дзяды, бабкі, бацькі, старэйшыя браты і сёстры. Так было на Беларусі заўсёды, са старажытных часоў, пра што сведчаць народныя паданні, казкі, прыказкі, песні, a таксама пахавальныя плачы і галашэнні.
    У многіх беларускіх сем’ях працоўнае выхаванне адбывалася мэтазгодна педагагічнай навуцы. Дзеці па меры сіл бралі ўдзел у працы дарослых. „Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся”, вучыць народ. Грамадская думка заўсёды была на варце працоўнага выхавання дзяцей у сям’і, станоўча ацэньвала дасягнутыя поспехі і асуджала кепска арганізаванае працоўнае выхаванне.
    За свой немалы гістарычны шлях беларусы выпрацавалі шэраг звычаяў і^абрадаў, якія спрыялі працоўнаму выхаванню дзяцей, мелі пэўны педагагічны зарад. Нягледзячы на тое што болыпасць з іх ,страціла сваё ранейшае значэнне, з-за сваёй гістарычнай абмежаванасці амаль не выкарыстоўваецца цяпер на практыцы, тым не менш яны даюць уяўленне аб фарміраванні поглядаў, ідэй, самой сістэмы працоўнага выхавання беларускага народа.
    3 глыбокай старажытнасці аж да 1917 года пупавіну навародку абразалі на тым прадмеце, які, па павер’і, мусіў бы стаць прыладай працоўнай дзейнасці чалавека ў яго дарослым жыоді. Так, напрыклад, беларускі даследчык М. Я. Нікіфароўскі пісаў напрыканцы ХІХ стагоддзя: „Пупавіну хлопчыка бабка звычайна абразае на дубовай плашцы, каб ён быў моцны, або на падкладзенай сякеры, каб дзіця потым добра валодала
    «’якераю, або на кнізе, каб было пісьменнае; пупавіну ж дзяўчынкі абразаюць на альховай плашцы, або на „праніку”, „вірцяну”, „чаўну”, або іншых прадметах, якія ўжываюцца пры „жаноцкіх” работах, каб потым дзяўчынка была „ахвоча да іх” (42,13). Ён жа апісаў і такі звычай: „Перад другім купаннем навародку даецца ў рукі кніга, або кавалак друкаванага аркуша, і пяро, каб дзіця потым было „пісьменнае і разумнае” (1878 г.) (42, 15). Перад хрышчэннем „ля парога хаты, з унутранага боку, кладзецца сякера, піла, долато, кніга і іншыя прадметы, праз якія „кумы” мусяць пераступіць пры выхадзе; па дасягненні сталага ўзросту дзіця па-майстэрску будзе валодаць гэтымі прадметамі” (1877 г.) (42, 19). Пасля „Ката” „калі кума не раз хадзіла „па кумах” і прытым яна сталая кабета, то ўслед за гэтым яна кладзе на некалькі імгненняў хлопчыка на „гаспадарскае месца” (на кут), а дзяўчынку на „загнет”, бліжэй да „каня”, каб яна потым любіла кухарыць” (1881 г.) (42, 22).
    Традыцыйным для беларускага народа было строгае размеркаванне хатніх абавязкаў паміж сямейнікамі, улік індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей. Этнографы адзначалі ў пачатку XX стагоддзя: „У сям’і падтрымліваецца самае строгае размеркаванне працы на мужчынскія і жаночыя работы. Мужчынскімі заняткамі лічацца: ворыва, пасеў, баранаванне, касьба, прывоз сена і снапоў з луга і поля, малацьба, догляд жывёлы ўзімку, нарыхтоўка дроў, нарэшце з вырабу адзення пляценне лапцяў. Жанчыны абавязаны гатаваць ежу для ўсяе сям’і, насіць ваду, пасеяць агарод, зрабіць на ім грады, палоць яго, палоць лён, бульбу, капаць бульбу, рваць лён на полі, прыбіраць каноплі, жаць жыта; ткаць сукно і палатно, шыць бялізну для ўсяе сям’і, глядзець за малочнымі прадуктамі. У завядзёнцы жанчын знаходзіцца выраб бялізны, увогуле вопраткі. Акрамя таго, у вялікіх сем’ях існуе яшчэ больш дробнае размеркаванне працы, адпаведна ўзросту і ўменню членаў. І гэты падзел назіраецца яскрава, асабліва ў вялікіх сем’ях і абшчынах. Але ў малых сем’ях праца мужа, жонкі і дачок часта перамяжоўваецца, і нярэдка сустрэнеш дзяўчыну, якая цудоўна косіць, малоціць, арэ. Ва ўсякім разе гэта выклікана толькі настойлівай патрэбай і без неабходнасці ніхто не ўмешваецца ў працу іншага” (22,12-13).
    У фальклоры беларускага народа таксама адзначаецца падзел працоўных абавязкаў паміж асобнымі пакаленнямі ў сям’і:
    „Ой, вясна, дый весенка, дый весенка, Што ты нам прынеселка, прынеселка?
    Маладым малодкам па бврдзячку, па бердзячку, А дзевачкам па пранічку, па пранічку,
    .	А малым дзеткам па яечку, па яечку,
    А старым дзядкам па кіёчку, па кіёчку, Маладым мужчынкам па плужочку, па плужочку, А хлопчыкам — па пужачцы, па пужачцы. Маладым малодкам — красёнцы ткаць, А дзевачкам дый палотны бяліць, Маладым дзеткам з яечкамі гуляць, Старым дзядкам — на мураўцы сядзець, Маладым мужчынкам — поле араць, А хлопчыкам на пастку гнаць” (48, 71).
    Аднак нярэдка правільнаму падзелу працы паміж бацькамі і дзецьмі, а таксама маці і бацькам перашкаджаў погляд, які бытаваў у народнай педагогіцы, але меў негатыўны характар, на размеркаванне працы паміж мужчынамі і жанчынамі: „Рабіць для мужчыны жаночую работу лічыцца нават „непрыстойным” (22,13).
    Старажытным сродкам і метадам працоўнага выхавання беларускага народа лічацца гульні. Яшчэ ў далёкім мінулым ва ўжытку славян шырока былі разнастайныя гульні. Яны давалі веды, прывівалі працоўныя ўменні і навыкі, знаёмілі з грамадска-побытавым ладам, з асаблівасцямі асноўных відаў працоўнай дзейнасці людзей, у прыватнасці з народным сельскагаспадарчым календаром, навучалі маралі працоўных лгодзей. Беларускія народныя гульні былі цесна звязаны з земляробствам і жывёлагадоўляй асноўным заняткам беларусаў. Гульні былі неад’емнай часткай жыцця і дарослых, і дзяцей.
    3	развіццём грамадства гульні паступова выходзяць з побыту дарослых і к канцу ХІХ — пачатку XX стагоддзя робяцца галоўным чынам заняткам дзяцей і падлеткаў. Аднак асноўная выхаваўчая сутнасць гульняў застаецца тою ж — яны рыхтуюць маладых да працы, гэта своеасаблівая школа працы для дзяцей. Гэта ж адзначалі беларускія этнографы: „Не можа быць спрэчным тое, што большая частка мясцовых гульняў ёсць перайманне і ўзнаўленне сельскагаспадарчых і хатніх прац дарослых, вольнымі ці нявольнымі сведкамі якіх дзеці становяцца з ранніх год” (40,23-24).
    3	развіццём грамадства адбываецца колькасная і якасная трансфармацыя гульняў народа. Адны з іх, што адпавядаюць культурным і маральным запатрабаванням, застаюцца ў непахісным стане, іншыя праходзяць творчую перапрацоўку, трэція, што не знаходзяць сабе грунту, знікаюць з шырокага ўжытку, j на змену ім прыходзяць іншыя, яны адпавядаюць духу свайго часу, гістарычнаму моманту.
    Многія са старажытных народных гульняў выкарыстоўваюцца ў выхаванні і цяпер, але страцілі сваю асноўную функцыю, функцыю падрыхтоўкі да працы, і служаць мэтай дзіцячых забаў. Іншыя дайшлі да нас у сувязі з іх празрыстасцю і дакладнасцю сюжэта, іх нястратнай прыкладной вартасцю. Гэта, напрыклад, такія народныя гульні, як „Авечачка”, „Проса”, „Шчупак”, „Пацяг”, „Гуські”. У большасці з іх узнаўляюцца пэўныя працоўныя заняткі (у сімвалічнай форме) і капіруюцца звычкі жывёл. Пра паслядоўнасць працоўных дзеянняў і аперацый у сельскагаспадарчых работах расказваюць гульні „Мак”, „У мак”, „Шостак”, „Рэдзька”, „У рэпку”, „Садзім бульбу”, пра заняткі пастуха „Воўк”, „Воўк і авечкі”, „Авечкі”, „Пастух і авечкі”, „У коршуна”, „Арол”, „Гусі”. Галоўная ж вартасць народных гульняў у тым, што яны ўяўлялі сабой прасцейшую азбуку працоўных уменняў і садзейнічалі фізічнаму і маральнаму развіццю дзяцей.
    Многія спрадвечна народныя гульні беларусаў (агульнамасавыя і карагодныя) суправаджаюцца прыпеўкамі, прыказкамі, прымаўкамі, якія выконваюць яе ўдзельнікі. І вядома ж, змест такой народнай паэтычнай творчасці звязаны з якой-небудзь сферай працоўнай дзейнасці. Напрыклад, ёсць у белару с,аў такі цікавы звычай — у пэўны дзень наладжваць гульню „Жаніцьба Цярэшкі”. Гульня суправаджаецца вясёлай песняй, дзе ў жартоўнай форме пяецца пра суджанага. Разам з тым гэтая гульня спрыяе выхаванню ў маладых людзей правільных адносін да працы, маральна рыхтуе да яе, выхоўвае працалюбгтва. У песні шмат увагі надаецца разнастайным працоўным заняткам, уменню дзяўчыны:
    „Пайду я прасны глядзець, Як мая міла прадзець Тоненька-танюсенька, 3 пальчыкам раўнюсенька... Пайду я кароў даіць...
    Пасядзі, дзедка, у кутку, Пакуль я кросенцы вытку. Выткаўшы, бяліць буду, Выбеліўшы, шыць буду... Пастаі, мой мілы, у кутку, Пакуль я кашульку вытку Белу-бяленькую, Тонкую-таненькую” (7, 596-597, 560).
    Вызначальны момант у выбары ролевых і сюжэтных гульняў, гульняў-перайманняў, імітацый мае прыклад і аўтарытэт бацькоў. Дзеці, назіраючы за жыццём і працай старэйшых,