• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная педагогіка  Ганна Арлова

    Беларуская народная педагогіка

    Ганна Арлова

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 120с.
    Мінск 1993
    34.99 МБ
    3 ростам дзіцяці адбывалася палавая дыферэнцыяцыя гульняў. Дзяўчынкі ўсё больш аддавалі перавагу „лялькам , a хлопчыкі фізічным гульням, спаборнічалі ў спрыце, сіле, пругкасці. Этнографы адзначалі: „Хлопчыкі пераймаюць мужчын, дзяўчынкі жанчын. Хлопчык бярэ бізунок і палачку („пужку і кіёк”) або двое хлопчыкаў бяруць доўгі пояс; за яго канцы бярэцца адзін, а другі ззаду кіруе першым, з „пужкай” у руках, і такім чынам „гуляюць у конен . Іншы раз, узяўшы нож, хлопчык стараецца зрабіць сабе якую-небудзь цацку-палачку, крыжык, карыта, лодачку і інш. Матэрыялам служаць, акрамя дрэва, кара, бульба, гарбуз. Дзяўчынкі таго ж узросту робяць сабе „ляльку” з розных шматкоу кладуць яе ў скрыначкі „калыскі” і стараюцца закалыхаць (45, co).
    Гадоў з шасці васьмі дзеці ўступалі ў падлеткавы перыяд, або, як у народзе гаварылі, у „блазноцтва”. У гэты час упершыню падзялялі дзяцей па палавой прыкмеце, хлопчыка апраналі ў штаны, а дзяўчынку у спаднічку. Хлопчыкі цяпер ужо хадзілі ў лазню толькі з мужчынамі. Дзяўчынку пачыналі называць „блазнаўкай”, „блазноткай”, хлопчыка „блазнам .
    Дзіця паступова пачынала выконваць усю прасценшую хатнюю работу: няньчыла дзяцей, прыбірала пакоі, даглядала жывёлу і пасвіла яе. Дзяўчынак з сямігадовага ўзросту прывучалі прасці, а там, дзе ў сем’ях былі ў асноўным хлопчьікі, гадоў э сямі да пятнаццаці пралі і яны. Прычым бацькі не стараліся аберагаць дзяцей ад працы, як у папярэдні перыяд, а наадварот, імкнуліся захапіць дзіця ўсімі пасільнымі відамі сямейнай працы, радаваліся жаданню дзіцяці дапамагчы па гаспадарцы і ўсяляк заахвочвалі: усмешкай, ласкавым сло-
    вам, падзякай у выглядзе ласунка, пахвалой пры чужых людзях, трапнай прымаўкай.
    Клопат народа аб працоўным выхаванні знаходзіў сваё увасабленне ў своеасаблівых абрадах і павер’ях. Каб дзіця было добрым і ўмелым работнікам, першы яго самастойны выраб кідалі ў агонь або знішчалі нейкім іншым спосабам. габіць гэта рэкамендавалася ў адсутнасць дзіцяці. .Змалку дзіцяці давалі ў рукі нож, сякеру, іншыя вострыя прылады працы. калі дзіця парэжа руку, не засмучаліся, а лічылі, што затое потым яно будзе добра выконваць работу.
    Пераход з маленства ў падлеткавы перыяд (перыяд дзяцінства) суправаджаўся ў сялянскіх сем’ях пасвячэннем у пастухі. Гэтая своеасаблівая ініцыяцыя знаменавала сабой зусім іншы лад жыцця як хлопчыка, так і дзяўчынкі. 3 аб’екта выхавання дзіця ператваралася ў суб’ект выхавання. Калі ў першыя шэсць-сем гадоў жыцця галоўнымі выхавальнікамі былі бацькі, бабулі і дзядулі, блізкія сваякі (кумы, бабка-павітуха}, старэншыя браты і сёстры, то падлетак ужо выхоўваецца самастонна. Значна ўплывае цяпер на яго сталенне ўвесь лад грамадскага, сямейнага, працоўнага жыцця ў гэтай мясцоnvuv. ₽авеснікі> найбольш паважаныя людзі, грамадская
    Дзіця 1 яго родныя загадзя рыхтаваліся да будучага пастухоуства. Яно ўспрымалася як радасная падзея ў жыцці не тольк] самога дзіцяці, але і ўсёй сям’і. Прадчуванне будучан работы хвалявала і радавала падлетка. У яго з’яўлялася пачуцце ўласнан годнасці, пачуццё гаспадара. Работа ў якасці астуха была прызнаннем яго самастойнасці, давала пэўную свабоду, радасць сустрэч з равеснікамі.
    Ролю своеасаблівага выхавальніка выконваў тут дарослы чалавек, пастух, пад наглядам якога быў не толькі грамадскі статак, але і аднагодкі-пастушкі. Выхаванне не было дакучлівым, бо старэншы пастух, нават стары, успрымаўся дзецьмі як старэншы таварыш, паплечнік у агульнай працы, дарадчык у цяжкан справе. больш вопытны работнік, з якога трэба браць прыклад. Галоунымі ж выхавальнікамі былі іншыя пастушкі. Дзіця старалася з гонарам несці ўскладзеную на яго адказасць. Падлетак хацеў, каб да яго ставіліся як да дарослага з
    ЕН прь,вУчаЎся да працоўнай дысцыпліны: уставаў на золку, своечасова, без пярэчанняў, выконваў усе даручэнні якія атрымліваў ад старэйшага пастуха. Пачуццё ўласнай важнасці ўскладзеных на яго абавязкаў не давала нпк	?анішні выган жывёлы. Яно вучылася перано-
    йымЯУяФізічныя нягоды, без якіх работа пастуха немагХ7л1н^^ слату* спёку>вучылася не бая^а
    Падлетак засвойваў такі погляд на адносіны да жывёл, які патоабаваў клопату, павагі, любові і дзейснай увап. Змалку дзіця бачыла, як бераглі бацькі жывёлу, як стараліся своечасова пакарміць яе, напаіць, абараніць ад ветру і холаду. малы назіралі, як шануюць карову-карміцельку, як клапоцяцца пра будучае яе патомства, як хвалююцца пры нараджэнні цялят, a потым выхаджваюць іх, як маленькіх дэяцей. Селянін ведау, што здароўе і дабрабыт жывёлы умова здароуя і дабрабыту яго сям’і. Гэта думка вельмі рана засвойвалася падрастаючым пакаленнем, якое не толькі візуальна ўспрымала мудрыя адносіны народа да жывёл, але і на справедаглядаласвонскую жывёлу. A. К. Сержпутоўскі ў „Нарысах Беларусі прыводзіць некаторыя з метадаў і сродкаў, якімі карыстауся народ, каб выхаваць у моладзі любоў да жывёл:	трэба адзначыць, што прасталюдзін любіць свойскіх жывел, дзеліцца з імі апошнім кавалкам хлеба... Убеленыя сівізною і ўмудроныя жыццёвым вопытам старыя звычайна гавораць моладзі ў выглядзе павучанняў і парад: „Сам не еш, а каню дай”, „Дагледзь каня дома, та ён цябе ў дарозе (дагледзіць)”, „Вала перш пакармі, тагды . даймі (патрабуй работы)”, „У дарозе не куонь вяэе, а ауёсь , „Як дагледаў (гауядо), так і Буогь дау . „Гауядо бы дзш . голадна не скажа” (57,6).
    У пастухоўскі перыяд жыцця (а працягваўся ён ад шасці— васьмі гадоў дзесьці да трынаццаці) дзіця паступова'авалодвала разнастайнымі традыцыямі, звычаямі, паэзіяй каляндарнаабрадавага цыкла, звязанымі з доглядам жывелы. Сям я загадзя рыхтавалася да выгану жывёлы на пашу. Пастушок жа станавіўся галоўнай дзеючай асобан. Яго навучалі абрадам, якія суправаджалі свята. На свяце сачылі, каб пастушок у пэўнай паслядоўнасці выконваў усе неабходныя боправільнае выкананне абраду абяцала поспех і дабрабыт жывёле і, як вынік, усёй сям’і. І кожнае дзіця старалася не падводзіць родных. Гэта садзейнічала выхаванню адказнасш, пачуцця ўласнай годнасці, асабістай вартасці (у залежнасць ад падлетка ставіла сям’я свой дабрабыт), пачуцця сямейнага ° Дзяўчынкі, дзе была магчымасць, заставаліся з малодшымі дзецьмі дома. Яны рабілі нескладаную справу па гаспадарцы: даглядалі цялят, парасят, птушку, бялілі палатно, насілі ваду, а таксама абед бацькам у поле і на луг.	unPV
    У пастухоўстве” дзеці мелі магчымасць многа часу праводзіць у гульнях, якія дапамагалі ўсебаковаму развіццю. Шырока выкарыстоўваліся гульні з фізічным эфектам, яны выхоўвалі спрыт, рухавасць, хуткасць рзакйьп, сілу, пругкасць. Гулялі ў „цуркі”, у „казла”, у „казу”, у „блудзень , у „ката”, у „крэймолі” або „камешкі”, „крупнік” (пераскокван-
    не праэ палку, „апранутую” ў шапкі), у „круцель” або „круцёлка”, у „кацелкі” або ў „гыняць-вовкі”. Гэтыя гульні належалі ў асноўным хлопчыкам.
    У некаторых мясцовасцях Беларусі былі таксама распаўсюджаныя сярод падлеткаў такія гульні, як „барацьба” або „кулачкі”, „рыса”, „лапта”, „гарадкі” або „рухі”, „кеглі”, „жгуты’, „чахарда”, „рэдзька” і інш.
    Дзяўчынкі-пастўшкі пераважна гулялі ў рухомую гульню „пакупка дзіцяці”.
    Як дзяўчынкі, так і хлопчыкі любілі аднаўляць у сваіх гульнях жыццё сям’і, наладжваць своеасаблівыя тэатралізаваныя сюжэтна-ролевыя гульні, дзе па-свойму паказваліся традыцыі сямейна-шлюбных адносін. Кожны ігрок стараўся жыць тым жыццём, якое вёў член сям’і, чыю ролю ён выконваў. „Бацькі” кіравалі ўсёй гульнёй, размяркоўвалі абавязкі па гаспадарцы. У час гульні „сям’я” збіралася за імправізаваны стол і аднауляла дзеянні членаў сям’і, адпаведныя рэальным. Згодна з бытуючым у народзе этыкетам, трапезу пачынаў выбраны „бацька як галава дома. „Бацька” і „маці” кіравалі паводзінамі дзяцей за сталом. Калі здаралася, што дзіця кідала кавалачак недаедзенага хлеба, „бацькі” давалі яму маральны Урок. У народэе лічылася вялікім грахом кінуць скарынку або крошку хлеба. Вось як пра гэта пісаў П. В. Шэйн: „Калі хто з дзяцей упусціць крошку хлеба, то бацька або маці абавязкова скажа: „Ах, ты, разявака! Нашто ты кідаеш дар Боскі? Гэта грэх вялікі”. Або скажа: „Не кідай хлеба, бо Бог будзе гневацца I хлеб кіне, то кепска будзе без хлеба” (64, 242).
    Тут жа размяркоўваліся заданні па дому, падводзіўся вынік зробленай работы, з адпаведнымі павучаннямі галавы дома. Падчас гэтых гульняў дзяўчынкі выхоўвалі сваіх дзяцей-лялек, ролю якіх іншы раз выконвалі не толькі іншыя дзеці^алеі палачкі, драўляныя, саламяныя лялечкі. Дзяўчынкі занмаліся гатаваннем ежы, шыццём, вязаннем, ткацтвам бяленнем палатна, ж£лі, г. зн. рабілі звыклыя жаночыя работы’ ллопчыкі любілі скакаць па палачках-конях, запасалі жарабятам на зіму сена, аралі поле, рабілі іншую тыповую мужчынскую справу. Часта гулялі дзеці ў тэатралізаваныя вяселлі, гулялі у „караля і княгіню”, што, як і ў дарослых, пачыналася . э выбару жаніха і нявесты і наступнага вясельнага абраду. Пры гэтым дзеці спрабавалі ўзнавіць не толькі дзеянні дарослых але і песні, абрады, якія іх суправаджаюць.
    У перыяд пастухоўства хлопчыкі пад кіраўніцтвам старэйшага пастуха вучыліся плесці лапці, кошыкі, капелюшы. Прычым вучыліся не толькі самому працэсу пляцення, але і нарыхтоуцы лыка, рагоззя. Гадоў з дванаццаці хлопчыкі (падручнікі) пасвілі коней, кампаніямі хадзілі ў начное, дэе ля вогні108
    шча падоўгу распавядалі казкі і „страшныя” паданні, У некаторых мясцовасцях, на Гродзеншчыне, да прыкладу, пасвіць коней і валоў даручалася як хлопчыкам, так і дзяўчынкам 815-гадовага ўзросту.
    У падлеткавы перыяд жыцця вельмі цікавымі здаваліся дзіцяці ўсе з’явы і прадметы навакольнага свету. Яно спрабавала знайсці адказы на ўсе свае пытанні. А паколькі гэтых пытанняў было шмат і задаволіць падлетка ў сям’і маглі не заўсёды, то шукаў ён ісціну ў равеснікаў-пастушкоў, якія абменьваліся пачутымі тлумачэннямі. Тут прымяняліся і расказы, і прыкметы, і павер’і, і казкі, і легенды, і загадкі. У гэтым узросце дзіця асабліва востра ўспрымае прыкметы і павер’і, традыцыйны сродак беларускай народнай педагогікі. Выхавальны эфект заключаўся найперш у тым, што прыкметы і павер’і выкарыстоўваліся ва ўсіх узроставых перыядах, практычна ў любой жыццёвай сітуацыі. Яны захоўвалі інфармацыю пра ўсемагчымыя з’явы і факты рэальнага і ўяўнага свету, падводзілі вынік шматлікім назіранням народа, а таксама яго пошукам ісціны, веры, дабра, справядлівасці, шчасця. Тое, што аб’ектыўна існуе, у прыкметах і павер’ях перапляталася з фантастычным. У гармоніі аб’ектыўнага і фантастычнага адлюстроўваўся духоўны свет народа. Павер’і, прыкметы дапамагалі перадаваць з вуснаў у вусны назіранні, павучанні, парады, наказы, папярэджанні, думку народа літаральна^пра кожную падзею з жыцця чалавека і яго сям’і. Самым, бадай, пераканаўчым і дзейсным было тое, што прыкметы і павер’і ўмомант адгукаліся на любую змену ў жыцці, аб’ектам і суб’ектам мог стаць практычна любы чалавек. Адбылася падзея, назіраецца нейкі факт, і гатовы адказ на гэта маленькаму чалавечку даюць яго браты і сёстры, бацькі, бабуля і дзядуля, суседзі, а іншы раз і ён сам як любы іншы чалавек, які ўжо сустракаўся з такой з’явай або чуў пра яе ад кагосьці іншага.