Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Гордасць у народным разуменні гэта вернасць выпрацаванаму маральнаму самаўсведамленню, узгодненаму з маральна-этычнымі ўяўленнямі народа пра „дасканалага” чалавека, г. зн. чалавека з пачуццём уласнай годнасці і гонару. Гордая дзяўчына або жанчына, горды мужчына або юнак у гэтых словах вышэйшая ацэнка народам маральных якасцей сумленнага чалавека, які не здраджвае сваім маральным устаноўкам ні ў якой сітуацыі. Гордасць, на думку народа, патрабуе сціпласці („Не хваліся сам, хай людзі пахваляць”), яна несумяшчальная з празмерным самаўзвышэннем і змяншэннем заслуг іншых.
Высока цэніць беларускі народ сумленнасць („Абы сумленне чыстае”), бо лічыць, што сумленне найважнейшы рэгулятар маральных паводзін чалавека („Ад людзей схаваешся, ад сумлення не”). Народ сцвярджае, што людзі павінны быць сумленнымі згодна з выпрацаванымі для сябе маральнымі ўстаноўкамі, аднолькавымі з інтарэсамі грамадства: „У люстэрку бачыш свой твар, а ў сумленні учынкі”. Сумленне праяўляецца ў шчырасці, у працавітасці, у дысцыплінаванасці, у чалавечнасці, ва ўменні падпарадкаваць уласныя інтарэсы інтарэсам калектыву, у дзейснай любові да Радзімы, у чыстых адносінах паміж юнакамі і дзяўчатамі, у клопаце бацькоў пра дзяцей і ў адказнасці дзяцей за маральны і матэрыяльны дабрабыт састарэлых бацькоў. Кожны ўчынак чалавека можа быць разгледжаны перш за ўсё праз прызму яго сумлення. Народ вучыць: „Хоць кашуля чорная, але сумленне чыстае”, „Хто сумленне мае, той чужое не хапае”, „Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць”. Этнографы адзначалі, што беларускі народ вельмі сарамя^клівы, ён ніколі і нікога не пакрыўдзіць, падзеліцца апошнім.
Вяршыняю ўсіх вартасцей беларускі народ лічыць сціпласць, павагу да людзей, прастату і прыстойнасць. Праслаўляюць сціпласць чалавека народныя песні, казкі, прыказкі і прымаўкі.
Сціпласць, на думку беларусаў, ва ўменні крытычна падысці да ацэнкі ўласных вартасцей: „Хваляць заткні вуха, крытыкуюць слухай”. Народ папярэджвае, перасцерагае ад саМахвальства („Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць”, „Не кажы гоп, не перайшоўшы цераз брод”), асуджае тых, хто займаецца самахвальствам („Хто сам сябе хваліць, няхай пярун таго спаліць”), вучыць правільным адносінам да заахвочвання і пахвалы („Чужа пахвальба як гром грыміць, a самахвальства смярдзіць”), раіць („Не хваліся ўперад, не перайшоўшы цераз брод”), павучае („Пахвальба малайцу пагуба”).
Нацыянальнай рысай беларускага народа з’яўляецца выключная беражлівасць. М. В. Доўнар-Запольскі пісаў: „Беларус вызначаецца беражлівасцю, амаль скупасцю, разважлівым вядзеннем гаспадаркі” (22, 279). Пра гэта ж гаварыў М. Я. Нікіфароўскі: „ ... і першапрацаўнік „насучныго” ўмее цаніць тое, над чым ён патраціў час і сілы. He дзіўна таму, што на таку, у клеці, пры мліве, часта адзінкавае зерне ўзнімаецца і кідаецца ў кучу, у мяшок, у рукаў жарна, што пралітая на зямлю кропелька забітай жывёлы выклікае некаторы жаль што кавалачак сала або мяса, якія адпалі пры „чвартоўцы”, лічацца „згубаю” і тэрмінова падбіраюцца. Тая ж надзвычайная беражлівасць у адносінах да харчовых прадуктаў бачная і ў кулінарыі” (41, 43-44). Ён жа падкрэсліваў, што ўсё гэта межавала б з неверагоднай скнарлівасцю, калі б той, хто падбірае асобнае зерне або крупінку, у выпадку неабходнасці шчодра не дзяліўся б усім, што мае” (41,44).
Беражлівасць сфарміравалася пад уплывам гістарычных умоў жыцця. На працягу многіх стагоддзяў беларускі народ знаходзіўся пад нацыянальным, сацыяльным і рэлігійным прыгнётам, жыў у беднасці, на невялікіх зямельных участках, карыстаўся прымітыўнымі сельскагаспадарчымі прыладамі працы, адчуваў нястачу сельскагаспадарчых жывёл, пакутаваў ад няўроду, які прыводзіў да голаду і вялікай смяротнасці. Усё гэта прымушала беларуса быць вельмі ашчадным і паступова ўвайшло ў жыццё народа. Актуальная дагэтуль прымаўка: „Хто жыве без запасу, той згіне без часу”.
Тут дарэчы нагадаць, што адзін з істотных элементаў традыцыйнага выхавання беларусаў выхаванне беражлівых і паважлівых адносін да хлеба. М. Я. Нікіфароўскі пісаў: заўсёды і ўсюды паважлівыя адносіны прасталюдзіна да хлеба-кармільца выключаюць усялякую магчымасць шпур60
ляць яго або ляпіць хлебныя „катэлкі”. Да гэтага ж у маленстве прывучаюцца і дзеці” (41,43). » •
Пра значэнне хлеба ў жыцці беларуса гавораць і такія прыказкі і прымаўкі: „Хлеб усяму галава”, „Хлеб над усім пануе”, „Хлеб у доме гаспадар, на працы друг, у дарозе таварыш”. У беларусаў па наяўнасці хлеба ў сям’і меркавалі пра яе дабрабыт і працаздольнасць. Хлеб сімвал матэрыяльнага дастатку, працягу роду, павагі да людзей. 3 ім сустракаюць дарагіх гасцей, ідуць на „радзіны”, „у сваты”, „на вяселле”, адзначаюць іншыя ўрачыстыя падзеі.
Усемагчымымі сродкамі і метадамі выхоўвае народ беражлівыя адносіны да хлеба. Гэта традыцыі, звычаі, абрады, прыклад і аўтарытэт старэйшых, прыказкі, прымаўкі, казкі, працоўныя песні, традыцыйныя народныя святы.
Выхаванне беражлівасці народ непарыўна звязвае з выхаваннем гаспадарлівасці: „У добрага гаспадара і саломінка не прападзе”, „Без гаспадара гумно плача, без гаспадыні хата”. У ідэале народ кожнага сталага чалавека бачыць гаспадаром, гаспадарлівасць разглядае як найважнейшую маральную якасць асобы. Сведчаць пра гэта шматлікія этнаграфічныя звесткі, якія знаёмяць з гісторыяй развіцця беларусаў, 1 сучасная рэчаіснасць. м
Нярэдка ў народнай педагогіцы сцвярджэнне станоўчых маральных якасцей адбываецца шляхам асуджэння маральных заганаў. Страта маральных прынцыпаў расцэньваецца народам як найвялікшае няшчасце: „Рукі пабрудзіш і вадой памыеш, а душу забрудзіш і мылам не адмыеш”, „Руку, ногу пераломіш зжывецца, а душу пераломіш не зжывецца”.
Недапушчальным лічыць беларускі народ адступленне ад норм і правіл, замацаваных у яго маральным кодэксе. У сувязі з гэтым у народнай педагогіцы сфарміравалася цэласная сістэма рэагавання на маральныя заганы, на адступленне ад маральных асноў, якая развілася пад уплывам грамадскай думкі і найбольш поўна і выразна выявілася ў форме прымавак і прыказак. Аналіз прыказак і прымавак дазваляе зрабіць выснову, што для барацьбы з маральнымі заганамі народ выкарыстоўвае розныя педагагічныя прыёмы. Усеабдымнымі педагагічнымі спосабамі ўплыву на любыя непрыгожыя ўчынкі, на любыя маральныя заганы, у цэлым на адступленне ад маральных канонаў працоўнага народа з’яўляюцца гра-, мадская думка, выказаная ў выглядзе асуджэння: „Толькі званне, што чалавек”, „Зжыў век не так, як чалавек”, „Твар белы, а душа чорная”, „Хоць ты яму кол на галаве чашы”, a таксама перакананне, павучанне, наказ, парада, папярэджанне, асуджэнне.
Перакананне і павучанне дапамагаюць выхаваць непрымі-
рымасць да такіх маральных заган, як лянота, тунеядства, няўмельства: „Работу словам не заменіш”, „Як робіш як, то й выйдзе так”, „Лень жуе чалавека, як іржа жалеза”; марнатраўства: „Хто капейкі не беражэ, той сам яе не стоіць”, „Шукаючы расшукаеш скора, а сабіраючы, сабярэш”; хітрасць, крывадушша: „Хто попрасту робіць, таму анёл пасобіць, а хто возьмецца хітрыць, к таму чорт наляціць”, „Хітры чалавек гаворыць, як лістам сцеле, а ў кішэні камень трымае”; падхалімства: „Хто ўсім паддакуе, таму ніхто не дзякуе”, „Не той бедны, хто грошай не мае, а той, хто душы не мае”; крадзеж, ліхадзейства: „Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей”, „Хоча чалавек прапасці пачынае красці”, „Ліхога нечага шкадаваць”, „Ліхая забава вялікая няслава”; махлярства: „Круцячы (крутней, круцельствам, махлюючы, ашуканствам), свет пройдзеш, ды назад не вернешея”: хлусня: „На абмане далёка не ўедзеш”, „Лгарства (хлусня) як аліва выйдзе наверх”, „Раз салгаў у другі раз не павераць”; зайздрасць: „Няма горай, як завісныя вочы”, „Завідкі з сярэдзіны чалавека з’ядаюць”; балбатлівасць, плёткі: „Слова серабро, a маўчанне золата”, „Лепш памаўчаць, ніж гаварыць невядома што”, „Хто маўчыць, двох наўчыць”, „Болей слухай, меней гавары”, „Курыца не птушка, гультай не чалавек, баўтун не гаспадар”, „Слова не кідай на вецер”, „Нячуйка і нябачка то лепшы чалавек”; самахвальства: „Чужа пахвала як гром грыміць, а самахвальства смярдзіць”, „Хто хоча, каб яго хваліць, то сам сабе ганіць”; зазнайства: „Не чванься, гарох, не лепш бабоў”, „Пусты колас заўсёды нос кверху дзярэць”; фанабэрыстасць: „Хто набок з дарогі з’язджае, той хвален, a хто носіць набок шапку, той смяшон”.
3 перакананнем і павучаннем звязаны наказ і парада, якія таксама могуць служыць мэтам рэагавання на асобныя маральныя заганы і папярэджанне іх. Вось канкрэтны ўплыў парады і наказу на ляноту, тунеядства, няўмельства: „Перш папрацуй, а тады і патанцуй”, „Гуляй, ды працу знай”, „Не бярыся не за сваё дзела”, „Калі ўлез у дугу, не кажы „не магу”; марнатраўства: „Блюдзі бацькіну капейку і сваю дабудзеш”; хітрасць, крывадушша: „Аўдзей, не будзь ты хітрэй за людзей: хітрэй, знаць, цялёнка не будзеш”, „Сваю хітрасць раскрый чужая перад табой раскрыецца”; балбатлівасць, плёткі: „Трэба ведаць, калі сказаць, а калі памаўчаць”, „Не судзі шкога — не будзеш сам суджаны”, „Ой, не ляпай пустое, то як з цапа сарвецца, то й дастанецца”, „Плётку ў адно вуха ўпусці, а ў другое выпусці”, „Другіх не судзі, на сябе паглядзі”; задзірыстасць: „Біцца не гадзіцца, лаяцца не палагаецца”, „Спор да слёз, а ў драку не лезь”; самахвальства: „Не хваліся тым, што ведаеш, хай людзі пахваляць”, „Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць”
Значнае месца ў народнай педагогіцы займае папярэджанне або перасцярога. Метадам папярэджання або перасцярогі фарміруюцца правільныя адносіны да такіх маральных заган, як лянота, тунеядства, паразітства: „Працаваць не любіш чалавекам не будзеш”, „Праца чалавека корміць, а лянота порціць”, „Лень горш хваробы”, „Гультай горш калекі”, „Хто замоладу не працуе, той на старасці журбуе”, „Бяздзельна жыць толькі неба капціць”, „Гультай і лянота два сябры: адзін без аднаго жыць не могуць”, „Лень зробіць чалавека на .. ^ень”; скупасць: „Скупы два разы траціць”, хітрасць. „Хіт' расцю доўга не нажывеш”; крадзеж, махлярства: „Красці, як упасці не на дабро”, „Злодзею няма веры, хоць зямлю есць”, „Ад зладзейства не разжывешся”, „Колькі, злодзей, не круці ад суда не ўйсці”, „Красць вольна, ды б’юць больна”, „Не за тое ваўка б’юць, што шэр, а за тое, што авечку з’еў”, „Раз украў навек сабе славу замараў”, „Пасябраваўшы з злодзеямі, сам станеш злодзеем”, „Пабратайся з злодзеямі, то й цябе так уважаць будуць”, „Не той злодзей, што краў, а той, што хаваў”, „3 валачашчага карысці не будзе”, „Хто круціць, той скруціцца”; зайздрасць: „Завісць не пойдзе ў карысць”; хлусня: „Брахнёй (абманствам, лгарствам, няпраўдай) свет пройдзеш, назад не вернешся”, „Хто зняверыўся, таму не даюць веры”; балбатлівасць, плёткі: „Хто язык доўгі маець, таму дрэнна бываець”, „Няслаўка аслаўка, а гаршэй біцця”; трусасць: „Ад баязні мала прыязні”; самахвальства: „Пахвала малайцу пагуба”; зазнайства: „Жаба дулася, дулася ды лопнула”, „Не лятай высока, бо нізка сядзеш”.