Беларуская народная педагогіка
Ганна Арлова
Выдавец: Народная асвета
Памер: 120с.
Мінск 1993
Замуж не ішоўшы людзям гаворка,
А замуж пайшоўшы баліць галоўка” (48, 288), „А пытаўся Колечка
У родненькай мамачкі:
„А мамачка родная,
Ш пара мне жаніцца?
Пагадзі, не жаніся, Розуму набярыся, Розуму айцецкага” (48, 256).
У выхаванні дзяцей: ,
„Парадзь, айчынка, парадзь,
Як мне гора гараваць,
Дробных дэетак гадаваць?” (48, 226)
Па тым, ці прыслухоўваюцца маладыя да бацькоўскай думкі, ці паважліва яны ставяцца да бацькоў, мяркуюць пра яго выхаванасць. Народ гаворыць: „Добрае дзіця бацькоў мыслі адгадвае”.
Выхаванасць дзяцей лічыць народ і ва ўменш выказваць падзяку, павагу. Пра тое, што ў беларускага народа развіта пачуццё ўдзячнасці і павагі да старэйшых, сведчаць шматлікія фальклорныя жанры, напрыклад песні, у якіх дзеці дзякуюць сваім бацькам за клопат, за выхаванне:
„Дзякуй, мамачка,
Дзякуй, родная,
эа іваё гадавакне” (48, 389).
„Дзякуй, татачка, дзякуй, родненькі, За тваё гадаванне” (48, 393).
У песні „Ой, пад лесам ды пад высокім” сын адпраўляецца на паляванне, каб здабыць маці каштоўнае футра ў знак падзякі за тое, што:
„Гадавала мяне родна маіанька:
Цёмнай ночы не даспаўшы, Яснай свечы не іушыўшы, Ачэпак з ножак не спусчаўшы” (" 94).
Паважлівыя адносіны да людзей выхоўвае і грамадская думка. У найвышэйшай ступені яе ўплыў праяўляецца на традыцыйных народных святах. Падчас вяселля маладым спяваюць песню:
„ А пакланіся, Настасечка, усёй радні, А пакланіся татку з маткай найніжэй, Яны ў цябе за ўсю радзімачку даражэй” (48, 362).
Песні і ўвесь вясельны абрад выхоўваюць павагу да родных. „
Паважлівыя адносіны да людзей з’яўляюцца зарукам павагі да самога сябе, бо служаць ажыццяўленню пераемнай сувязі пакаленняў: „Хто бацьку шануе, той і дзецям, добрую долю гатуе”, „Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе”, „Паважай старых, бо сам стары будзеш”, „Пасадзі на печ дзядулю, цябе ўнукі пасадзяць”, „Шануй людзей, то і цябе пашануюць”, „Як ты да людзей, так і людзі да цябе”.
Напэўна, кожны памятае казку, у якой бацькі кармілі дзядулю асобна ад усіх, з кепскай міскі. Унук, засвоіўшы такія адносіны да старэйшых на канкрэтным прыкладзе, пачаў рыхтаваць старэнькую місачку, каб потым карміць з яе сваіх бацькоў. Мы памятаем заканчэнне казкі: бацысі ўсвядомілі сваю віну і пасадзілі дзядулю разам з усімі за стол, пачалі яго шанаваць. Выхаваўчы эфект відавочны. Прычына заўсёды параджае вынік, асабліва ў выхаванні, пра што і папярэджвае народная педагогіка.
Таго, хто не шануе народную традыцыю паважлівых 1 клапатлівых адносін да старэйшых і да бацькоў, чакае грамадскае асуджэнне: „Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае”. Народ асуджае тых, хто не клапоціцца аб матэрыяльным дабрабыце бацькоў („Як бацькі кормяць дзетак, то дзеці скачуць, а як бацькі на дзіцячым хлебе, то плачуць”), хто можа фізічна пакрыўдзіць бацькоў („Сохні тая рука, што на бацьку пяпымяеппа”). хто наносіць баіхькам маральны ўрон („Хай
таму дзіцятку язык адваліцца, калі на людзях бацьку няславіць”).
На выхаванне павагі да старэйшых значна ўплываюць традыцыі і звычаі, звязаныя з пахаваннем, памінаннем, шанаваннем памяці памерлых. Пра добрага і чулага чалавека кажуць: „Добры чалавек быў нябожчык, няхай яму зямля пухам будзеі”, пра сумленнага, паважанага ўсімі: „Чэсць яго памяцН”, „Чэсць яму ад добрых людзей і ад бацькоўскіх (дзедаўскіх) касцей!”. Аб пераемнасці добрых пачынанняў і маральных якасцей памерлага, аб неабходнасці працягу іх у дзецях гаворыцца так: „Няхай яму вечная памяць будзе, але няхай жа і доўга нас чакае”, „Няхай ён сваім дзецям сніцца”.
Такім чынам, народ выхоўвае любоў і павагу не толькі да чалавека, яго спраў, але і да самога жыодя, вучыць жыць, каб працягвалася справа бацькоў.
Памінанне продкаў у беларусаў прымеркавана да шэрага свят. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя этнографы адзначалі, што па традыцыі гаспадар дома, які карыстаецца асаблівым аўтарытэтам і з’яўляецца захавальнікам дамашняй набожнасці, строга сочыць эа выкананнем належных абрадаў і свят. М. В. Доўнар-Запольскі пісаў: „Асабліва важная роля гаспадара там, дзе выказваецца шанаванне душ памерлых продкаў; ён У час „дзядоў” (памінальнага вечара) пасля малітвы кліча душы памерлых „дзядоў, бабак” „на вячэру”, адлівае ім частку ежы на стол, ставіць яе за акно на ноч і інш. Падобныя ж абрады адбываюцца і пасля смерці каго-небудзь з членаў сям’і” (22, 10).
Існаваў звычай у гонар памерлага высаджваць дрэва або даваць яго імя нованароджаным. '
Народныя галашэнні на памінках, зафіксаваныя ў зборніках фальклору, Таксама маюць вялікі выхаваўчы патэнцыял. Вось некзлькі ўрыўкаў з пахавальнага плачу жонкі па мужу:
„Мой міленькі дружок, 3 кім ты мяне пакідаеш, Толькі з дробнымі дзегкамі. Ай, мой жа парадаічак, А мой жа работнічак: 3 кім жа астаюся?
Толькі з дробнымі дзеткамі. 3 кім жа іх гадаваць буду, Чым я іх адзяваць буду? Я ж іх не адзену, Я ж іх не прыгадую...
Шіо ж вы, дзеткі, не пыіаецесь: Хго вас будзець гадаваці І ў салдаіы выпраўляці Без свайго роднага іатанькі?
Людскія такі будуць выпраўляць дзетак, А адна ўдованька, бедная мая галованька, Нельзя мне і слоўцам нідэе абазвацца Без свайго дружочка, без вашага татанькі... Her майго параднічка, а дзеткам татанькі"
(7.312).
Тут і смутак жанчыны, што згубіла сябра, дарадчыка і памочніка, і напамінак пра яго працавітасць, і ласка да яго, і клопат маці аб выхаванні дзяцей, і надзея на людзел, якія не пакінуць у бядзе.
У пачатку стагоддзя даследчыкі адзначалі сярод спецыфічных маральных якасцей беларусаў выключную сумленнасць і праўдзівасць. П. В. Шэйн пісаў: „Дадзенае слова сяляне нашы выконваюць дакладна. Яны ў большасці сваёй людзі сумленныя і праўдзівыя” (64,92). м
У беларускіх казках станоўчыя героі праудзівыя, сумленныя людзі заўсёды перамагаюць у барацьбе з сіламі зла і насілля. w
Народная педагогіка сцвярджае, што сумленнасць і праудзівасць найгалоўныя якасці чалавека: „Не тол чалавек, што грошы мае, а той чалавек, што няпраўды не мае”. У прымауках і прыказках мудрая жыццёвая філасофія народа: „Праудаю найдалей дойдзеш”, „Праўда даражэй за грошы’, „На праудзе свет стаіць”. Народ папярэджвае: „Раз няпрауда ці ашука, a сумленню на век мука”, „Хлусня, як аліва вьшдзе наверх , „Лгару і праўды не павераць”. Вышэйшая маральная адзнака чалавека у словах: сумленны працаўнік.
Актуальная думка народа і пра тое, што сумленнасць і праўдзівасць павінны праяўляцца ў рэалізацыі слоуных абавязкаў: „Той усягда праў, хто паабяцаў і дау . У народа ёсць шэраг прымавак і прыказак, якія выхоўваюць гэту маральную якасць: „Будзь смелы не языком, а дзелам , „Больш рабі, а менш гавары”, „Не мялі языком, а дзелан дзела”, „Работу словам не заменіш”, „Не ,хваЛІСЯ языком, a хваліся дзелам”, „Многа робіць языком, ды мала рукамі , „Хто языком меле, той дурань на дзеле”, „Толькі і работы, што піпілу курыць ды батурыць”, „Слоў мяшок, а спраўна вяршок”, „Слова сказаў тапаром адсек”, „Слова святое .
Самы ж лепшы метад, які народ выхоўвае сумленнасць і праўдзівасць, гэта прыклад і аўтарытэт, а таксама грамадская думка, якая можа разглядацца і як своеасаблівы сродак выхавання. Народныя казкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, быліны, абрады, звычаі, святы выконваюць тут значную ролю.
Беларуская народная педагогіка вялікую ўвагу ўдзяляе выхаванню дабрыні. Дабрыня ўвогуле ўласцівая беларускаму народу. Этнографы з гэтай прычыны кажуць: „Адсутнасць
злапамятнасці ў беларуса рэзка кідаецца ў вочы кожнаму, хто з ім сутыкаецца, Наогул ёнвалодае лагоднай натурай” (22,279).
Высока ацэньвае дабрыню народ: „Не шукай красаты, a шукай дабраты”, „Хто жонку добру мае, той гора не знае”, „Дабро не дакучыць”, „Добраму добрая памяць”. ”
Дабрыня выхоўваецца з дзяцінства. І першае, што закладвае ў дзіцяці аснову дабрыні, гэта дабрыня маці, яе адносіны да дзіцяці, да навакольнага свету. Добрыя ўзаемаадносіны бацькоў, іх адносіны да дзяцей, да старэйшых, увогуле да людзей традыцыйныя для беларусаў. У песні беларускі народ спявае:
„Мы старэнькую шанаваць будзем, А маленькую гадаваць будэем” (48, 314).
Прыклад і аўтарытэт бацькоў неад’емныя ў выхаванні дабрыні, бо „Маладыя ад старых вучацца”, добрыя адносіны нараджаюць дабрыню ў адказ. Бацькоўскі прыклад у добрых узаемаадносінах знаходзіць сваё рэальнае ўвасабленне ў дзіцячых гульнях, у адносінах дзяцей да братоў і сясцёр, да бацькоў, равеснікаў, старэйшых, да жывёл і раслін.
Народ заўважыў значнасць добрых узаемаадносін людзей для выхавання падрастаючага пакалення і выпрацаваў асаблівую форму звароту. Беларусы часта звяртаюцца да незнаёмых людзей „сынок”, „бацька”, „цётачка”, „маці”. Вось адзін з характэрных прыкладаў, занатаваных у зборніку выказванняў беларускага народа: „Спасіба, табе, сынку, што памог мне”.
Для беларускага народа ўвогуле характэрны ласкавыя, добразычлівыя адносіны паміж бацькамі, дзецьмі, сваякамі, суседзямі: „Міла мая дзіцятухна!”, „А .діцятачка ты маё роднае! , „Мамка, мамынька мая!”, „Мамачка, матачка, сахарна губачка!”, „Матка мая, кветка, чаго плачаш?”, „А татачка ты мой родненькіі”, „Бабулька мая, галубка мая!”, „Дзядулічка ты мойі”, „А мой ты брацічок!”, „Сяструлька мая!”, „Мая ты цётачка, мая ты залаценькаі”, „Мая цятунька!”, „Родна матачка!”, „Суседзька-лебедзька!”
Такі зварот садзейнічйе ўсталяванню добрых адносін, фарміруе павагу да старэйшых, сваякоў, бацькоў, выхоўвае найважнейшыя маральныя якасці: дабрыню, добразычлівасць, сардэчнасць, ветлівасць, чуласць, чалавечнаець.
Тая ж мэта і ў народных казак, дзе дабро заўсёды перамагае, у песень, легенд, паданняў, прымавак, прыказак, дзе народ дае ацэнку гэтай маральнай якасці. Павучальныя ў гэтым сэнсе прымаўкі: „Чалавек жыве век, а добрае дзела — два , „Добрага добра і ўспамінаюць”, „Калі робіш дрэннае для людзей, то робіш дрэннае для сябе”.
Па-рознаму выхоўвае дабрыню народная педагогіка.
Гэтаму служынь ранняе прывучэнне дзяцей да догляду жывёл і раслін. У сельскай мясцовасці звычайна яшчэ маленькім дзецям даручаюць гадаваць, вырошчваць куранят, ягнят, a старэйшым дзецям цялят, жарабят. І ў сельскіх, і ў гарадскіх умовах стараюцца, каб у сям’і, дзе ёсць дзіця, жыла якая-небудзь жывёліна кошка, сабака, птушка. Прычым дзіця • абавязана браць пасільны ўдзел у доглядзе. ~