• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная педагогіка  Ганна Арлова

    Беларуская народная педагогіка

    Ганна Арлова

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 120с.
    Мінск 1993
    34.99 МБ
    Выхаванню дабрыні дапамагае і традыцыйнае для беларусаў прыцягненне старэйшых дзяцей да выхавання малодшых. у сем’ях, дзе расце некалькі дзяцей, абавязкова частку клопату аб малых бяруць на сябе старэйшыя браты і сёстры. Гуляючы з малым, забаўляючы яго, расказваючы яму казкі, прывучаючы да працы, аберагаючы яго ад небяспекі, старэй' шае дзіця развівае ў сябе самастойнасць, адказнасць за дару чаную справу, пачуццё ўласнай годнасці, дабрыню.
    Традыцыі беражлівых і паважлівых адносін да бацькоў, старэйшых, традьіцыі браць у сям’ю адзінокіх сваякоў, саста* рэлых, сірот, традыцыі ўзаемадапамоп ў працы служаць той жа мэце выхаванню дабрыні.
    Калі дзеці на бацькоўскім прыкладзе пазнаюць народную традыцыю дабрыні, з іх вырастуць людзі, якія ніколі не пакрыўдзяць чалавека або жывёліну, не зламаюць дрэва.
    Літаральна ўсе сродкі і метады народнай педагогікі змяшчаюць у сябе патэнцыяльную магчымасць выхавання дабрыні. Прыцягваючы дзіця да пасадкі дрэва, кустоў, кветак, да пабудовы шпакоўняў, сінічнікаў, да падкормкі птушак і звяроў у зімні час, падбіраючы замёрзлую птушку, кінутае кацяня, бацькі даюць урокі дабрыні, сеюць зерне, якое ў свой час прынясе добрыя ўсходы. У кожнай канкрэтнай сітуацыі разам з іншымі сродкамі выкарыстоўваюцца самыя ўдалыя прымаўкі і прыказкі, прыдатныя ўсюды і заўсёды. У іх ёсць і павучанне („Зробіш людзям дабро і табе адгодзяць”), і парада, і маральны наказ („Добрае помні, злое забывай”), і адабрэнне („Добрыя людзі на камені і пад камнем, а ліхія каб і на добрай раллі не раслі”).
    Уважлівая беларуская народная педагогіка і да выхавання дружбы і таварыскіх адносін, бо народ лічыць, што „Чалавек без друга, што яда без солі”, „Лтушка моцная крыламі, a чалавек дружбаю”.	w „	„
    Педагагічныя погляды народа адлюстроўваюцца ў вуснай народнай творчасці. Народныя казкі, песні, прымаўкі, прыказкі, легенды праслаўляюць дружбу. Сімпатыі народа заўсёды на баку тых, хто не здраджвае агульным інтарэсам, хто добразычліва, з павагай і даверліва ставіцца да таварышаў, падтрымліваючы іх. Сапраўдная дружба правяраецца выпрабаваннямі і ўзнагароджваецца. Тыя ж, хто не вытрымаў выпрабаванняў.
    прымуць пакаранне. Іх чакае пагарда навакольных, маральная смерць, якая ў вуснай народнай творчасці нярэдка атаясамліваецца са знявагай і фізічным знішчэннем. Вусная народная творчасць дзейсны сродак выхавання дзяцей у раннім узросце, яна вучыць быць таварышам, згуртоўвае ў калектыў.
    На фарміраванне дружбы 1 таварыскіх адносін уплывае прыклад і аўтарытэт бацькоў, суседзяў, равеснікаў, старэйшых, народных герояў. Калі дзеці бачаць прыклад сапраўднай дружбы, у іх з’яўляецца пільная патрэба мець добрага сябра.
    Дзіця атрымлівае першы вопыт узаемаадносін і ў гульнях, і ў сумеснай працы з бацькамі, равеснікамі, старэйшымі дзецьмі. Агульныя інтарэсы, сумесная дзейнасць закладваюць падмурак дружбы. Таму ж служыць прыцягненне старэйшых дзяцей да догляду малых. У адносінах з людзьмі дзіця вучыцца дружыць, пазнае сутнасць сапраўднай і фальшывай дружбы.
    Сямейны лад жыцця, сумесная праца, традыцыі, звычаі, абрады, вусная народная творчасць, танцы, святы спрыяюць выхаванню дружбы і таварыскіх адносін паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі, паміж равеснікамі, юнакамі і дзяўчатамі.
    Педагагічныя ідэі народа аб сутнасці дружбы і таварыскіх адносін найбольш поўна адлюстраваны ў прымаўках і прыказках. 3 іх дапамогай народ вучыць адрозніваць сапраўдную дружбу ад фальшывай („Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа”)> паказвае сілу і трываласць сапраўднай дружбы („Дружба мацней каменных сцен”, „Дружна і горы раўняюць”), асуджае фальшывую дружбу („Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам”), пераконвае ў тым, што дружба зарука перамогі над ворагам („Дзе дружбай даражаць, там ворагі дрыжаць”).
    Выхаванне калектывізму было важнае ўжо на першых этапах развіцця „разумнага чалавека”. Калектывізм найважнейшы маральны прынцып, сфарміраваны народам: „Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”. Народная педагогіка паслядоўна падводзіць да неабходнасці калектывізму, ідучы ад разумення сутнасці аднаго чалавека да разумення сутнасці аб’яднаных у калектыў людзей: „Адна пчала многа мёду не наносіць-”, „Аднымі рукамі нямнога зробіш”, „Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць”, „Там добрая дзея, дзе два арэ, а трэці сее”, „У гурце нішто не страшна”.
    Згуртаванню сям’і, народа дапамагаюць агульныя інтарэсы і жыццёвыя мэты, сумесная праца, а таксама звычаі, абрады, святы, якія падтрымліваюцца сілай народнай традыцыі і грамадскай думкі.
    Этнографы адзначалі: „Беларус вызначаецца гасціннасцю” (22, 279). Гасціннасць спецыфічная маральная якасць беларусаў, высока ацэненая ў народзе: „Госць у дом, бог у дом , „Бліжняга суседа пасадзі ўперад усіх”, „Хоць я не багат, а з гасцей рад”, „Дарагі не абед, а прывет”, „Прымі падарожнага сам будзеш у дарозе”, „Для дарагога госця і вароты насцеж’Ч Змалку фарміруецца гэтая маральная якасць у беларускай сям’і. Дзеці вучацца гасціннасці, назіраючы за ўзаемаадносінамі старэйшых, за іх паводзінамі, знаёмяцца з традыцыямі, звычаямі народа.
    Аднсй з самых неабходных маральных якасцей беларуская народная педагогіка лічыць смеласць: „Смелы і разумны два вякі жывуць”, „Хто смел, той і ўмел”, „Ад баязні мала прыязні”. Фарміруецца гэтая якасць у барацьбе з жыццёвымі непарадкамі („Адважны не баіцца няпраўды”), вучыць быць смелым не на словах, а на справе („Будзь смелы не языком, a дзелам”). Выхаванне смеласці народ цесна звязвае з выхаваннем дзейснай любові да Радзімы, гатоўнасці ўстаць на яе абарону: „Смелага страх не возьме і вораг не паб’е”, „Ад смелага смерць бяжыць”, „Адвага (смеласць) гарады бярэць”.
    • Беларуская народная педагогіка ўважлівая і да выхавання гонару. Яна вучыць: кожны чалавек мае ўласную годнасць („Кожны свой гонар мае”), якая вызначаецца яго ўчынкамі: „Што заслужыш, то і палучыш”, „Як аб табе чуваць, так цябе судзяць”.
    Пачуццё ўласнай годнасці выхоўваецца з маленства і перш за ўсё праяўляецца ў традыцыйных для беларуса беражлівых і клапатлівых адносінах да дзяцей. Напрыклад, характэрная для беларуса адмова ад цялеснага пакарання дзяцей. Народ вучыць: „Не біце дубцамі навучайце слаўцамі”, „Не біце вяроўкамі навучайце гаворкамі”, „Сваё дзіця бі шкадуй, на чужое крычы думай”, „Узяў дзіця за руку, матку бярэш за сэрца”. Ва ўсіх жыццёвых сітуацыях прынята паважаць натуральнае права кожнага чалавека на ўсведамленне сваёй годнасці. Дзяцей не папракаюць без патрэбы: „Не крычы, a лепш навучы”. Пры чужых людзях наогул не асуджаюць і не караюць дзяцей нават словам. Наадварот, нярэдка можна назіраць сітуацыі, калі маці ў прысутнасці старонніх людзей імкнецца пахваліць дзіця. Дарэчы, пры дзецях стараюцца не абмяркоўваць і не асуджаць маральныя заганы блізкіх ім людзей, асабліва бацькоў. Асуджаюць тых, хто непаважліва ставіцца да бацькоў, старэйшых: „Хай у таго дзіцяці язык адваліцца, калі на людзях бацьку няславіць”.	■
    3 маленства дзіця прывучаецца да думкі, што яно непарыўная частка сям’і. 3 ранняга ўзросту яму адводзяць месца за агульным сталом, прывучаюць да пасільнай працы, выхоўваюць у строгасці, прыцягваюць да ўдзелу ў абмерка-
    ванні надзённых праблем, звязаных з вядзеннем хатняй гаспадаркі, з паводзінамі астатніх членаў сям’і. Дзякуючы такому выхаванню дзеці рана ўсведамляюць свае правы і абавязкі, разумеюць, што павінны стаць апорай бацькоў у старасці. Пачуццё ўласнай годнасці дапамагае дзіцяці лепш асвоіцца ў навакольным свеце, знайсці сваё месца і асэнсаваць асноўнае прызначэнне ў жыцці, вучыць яго ўзгадняць свае паводзіны з грамадскай думкай, зафіксаванай у маральным кодэксе народа.
    Вялікую сілу ў выхаванш годнасці маюць прыклад і аўтарытэт старэйшых, народных герояў, расказы і гутаркі пра высокамаральных людзей, грамадская думка, адабрэнне-заахвочванне і, наадварот, асуджэнне.
    Асноўныя ідэі народа, зарыентаваныя на маральную сутнасць годнасці, адлюстроўваюцца ў прымаўках: „У добрай славы шырокія крылы”, „Чалавека цэняць па яго рабоце”, „Птушку пазнаюць у палёце, а чалавека па рабоце”, „У каго ў пашане не словы, а справы, той заслугоўвае ўсенароднай славы”, „Хто аб грамадскім дбае, той і пашану мае”.
    Выхаванне годнасці заўсёды побач з выхаваннем гонару, бо гонар больш канкрэтнае выяўленне годнасці, звязанае з грамадскім становішчам, родам дзейнасці і маральнымі заслугамі чалавека. Народ кажа: „Гонар даражэй за грошы”, „Беражы адзенне знову, а чэсць змоладу”. Выхаванне гонару пачынаецца змалку. Перш за ўсё беларусы клапоцяцца пра фамільны гонар, гонар сваёй сям’і. Гэтаму служаць павага, любоў да сям’і, прызнанне заслуг родных і блізкіх перад сваёй сям’ёй, народам, Радзімай, знаёмства з генеалагічным дрэвам роду радаводам, прыклад і аўтарытэт сваякоў, варты пераймання, захаванне сямейных архіваў і рэліквій, расказы, гутаркі, успаміны старэйшых пра сямейныя традыцыі і звычаі, уплыў грамадскай думкі, выпрабаванні і спаборніцтвы, у якіх маладое пакаленне павінна не згубіць сямейнага гонару.
    Вельмі рана пачынае народ клапаціцца і пра дзявочы гонар. Народ вучыць: „Чэсць дзявочае шчасце беражэ”. У паняцце дзявочага гонару народ уключае і нявіннасць, і працавітасць, і павагу да старэйшых, і сціпласць, і пачуццё ўласнай годнасці, і ветлівасць, і чуласць да людзей.
    Ёсць у народа і паняцце жаночага гонару. Гонар жанчыны у тым, каб трымаць сябе строга („Чым кабета стражэй, тым яна даражэй і прыгажэй”), быць працавітай, добрай гаспадыняй, жонкай, маці, выхавальніцай дзяцей.
    У паняцце мужчынскага гонару народ уключае працавітасць, гаспадарлівасць, уменне пераадольваць цяжкасці, абараніць свой род, сям’ю, народ, родную зямлю ад ворага, здольнасць узяць на сябе цяжар і нягоды, быць узорным мужам, добрым бацькам.
    Прызнае народ і паняцце працоўнага гонару. Народ кажа: „Чэсць яго працы!”, калі размова ідзе пра добрага работніка. Працавітасць увогуле ўваходзіць у паняцце гонару для любога чалавека: „Работа не бясчэсціць чалавека, а корміць і поіць”, „3 работай дружыць будзеш гонар і славу набудзеш”. Пра добрага майстра сваёй справы кажуць: „Майстар уа ўсе рукі”.
    Выхаванне годнасці і гонару, на думку народа, звязана з выхаваннем гордасці за сваю'сям’ю, за сваю працу, за сваіх таварышаў і калектыў, за свой народ, за праяўленне каштоўнай маральнай якасці, за высокамаральны ўчынак, напрыклад, подзвіг у імя шчасця людзей або міру на зямлі. Народ вучыць: „Каб у пашане быць, трэба працу любіць”, „Каб цябе людзі хвалілі, не шкадуй у рабоце сілы”, „3 работай дружыць будзеш гонар і славу здабудзеш”, „Чужымі поспехамі не ганарыся, сам за справу бярыся”.