• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская народная педагогіка  Ганна Арлова

    Беларуская народная педагогіка

    Ганна Арлова

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 120с.
    Мінск 1993
    34.99 МБ
    „Ці я табе, дзя'ўчынка, не казала, He ідзі замуж за ўдовіна сына.
    Удовін сын — прагоркая п’яніца:
    П’е, гуляе,-з карчмы не выходэе, Дамоў прыйдзе сям’ю разганяе” (48,176).
    П’яніца губляе ўсялякія маральныя апоры і арыенціры, у яго няма нічога святога, ён нават можа лёгка адрачыся ад жонкі і дзяцей:
    „Адступ, жонка нялюбаяі
    Нялюбая,
    Адступ, жонка нялюбая, А ўжо іы мне знелюбела. Знелюбела, А ўжо ты мне знелюбела, Дзеікі твае апасшлелі” (4, 407).
    П’янства прыводзіць да поўнай дэградацыі асобы („П’янства чалавеку паганства”) аж да здрады радзіме („П’яніца за гарэлку чорту душу аддаў”).
    Для выхавання станоўчых маральных якасцей і рыс хаоак^п»Д..?пОЫ^ЛадНЫХ паводзін беларуская народная педагогіка стварыла і выкарыстоувае апрабаваныя шматвекавым вопыяпй»гЫХааВаучыЯ сродкі» пР“чым яны ўзаемадапаўняюць адзін ^СНа CBoeaca6*B“* ў кожным асобным выпадку, жктЕа6* »Ь Х неэа“еннымі памочнікамі выхавальніка ў любой жыццёвай сітуацыі.	3
    Рэлігійнае выхаванне
    Бяссілле старажытнага чалавека перад грознымі сіламі рЭЛІГІЙНЫЯ верава™ старажытных славян: пакланенне раслінам, жывелам, сонцу. Чалавек веоыў v тагасветнае жыодё, выконваў абрады, звычаі, святы. У гэты чае нарадзіліся шматлікія замовы, звязаныя з гаспадарчай SaraS”	«аМ°ВЫ супраць хдароб. Старажытныя
    паганскія гульбішчы былі элементам культу і ў той жа час Паганства мн°гія стагоддзі вяршэнствавала сярод рэлігіл на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і значна ўплывала на наступнае развіццё народа.	7
    хры=ціянства «арква прыкладвае вялізныя намаганні, каб прывабіць народ. Хрысціянскае веравучэнне набліжаецца да патрэб народа, каб найбольш задаволіць яго маральна-этычныя густы і ідэалы. Асноўныя даты народнага земляробчага календара прымяркоўваюцца да царкоўных святцау (напрыклад, валачобныя песні беларускага ₽наРода) «а«й^аНвр0ДНЫЯ а6рады асвячаюцца царквою (абрады’ ?^аНЫЯ 3 наРаджэннем лзіцяці, вяселлем, пахаваннем).
    ^аДае народным абрадам знешнюю хрысціянскую афартэкстау хрысціянскай бібліі і фальклору сведчыць пра тое, што многія царкоўныя пастулаты бярупь сваю першаасновуўскарбніцахнароднаймудрасці РУ тоап2іы7Ч^еаНа^ОДа поунасцю не выкараніла ўстойлівыя радыцьн, звычаі, абрады, вусную народную творчасць. Па-па-
    На₽0Д працягвае самазахоўвацца замовамі, спяваць а^Р^ДЗй^ абРады» гульні, святы земляробчага календара, якія сфарміраваліся ў часы паганства.
    прыводзіла да таго, што плёну ў рэлігійным выхаванні не назіралася, хаця Бог займаў вялікае месца ў маральным станаўленні дзіцяці.	\
    У вуснай народнай творчасці Бог гэта захавальнік народнай маралі. Дакладна адзначыў І. І. Насовіч, указваючы на адзін з асноўных шляхоў маральнага выхавання: „Старыя прымаўкамі ўнушаюць моладзі страх Боскі, надзею на Бога і правілы сумленнасці і дабрачь|ннасці” (43, ІІІ).
    У маральным выхаванні беларускі народ выкарыстоўваў легенды і казкі пра дзеянні Бога і святых апосталаў на зямлі, Такія, напрыклад, як „Бог узнагароджвае працалюбівых і карае лянівых”, „Бог карае зайздрослівых”, „Пётр Хлебапёк”, „Бог, мужык і пан” і інш.
    Я. Ф. Карскі пісаў: „У Беларусі вельмі любяць легендарную галіну, дзе галоўным чынам і выявілася народная мараль. Галіна гэтая хаджэнне Збавіцеля і апосталаў па зямлі, наведанне багатых і бедных, праяўленне боскага правасуддзя, пабрацімства Збавіцеля з добрымі людзьмі. Тут многа арыгінальных падрабязнасцей, ёсць нават цэлыя арыгінальныя аповеды высокага маральнага значэння” (30,475).
    Шматлікія сямейнаі каляндарна-абрадавыя песні славяць Бога як абаронцу і просяць заступніцтва ў справах.
    Рэлігійнаму выхаванню служылі валачобныя песні, якія адрозніваліся ад іншых абрадавых песень сваім рэлігійна-бытавым зместам. У іх адлюстроўвалася вера беларускіх сялян ва ўдзел вышэйшых сіл у іх паўсядзённай працы.
    Асаблівая роля ў рэлігійным выхаванні належыць духоўным вершам і песням, гэта своеасаблівыя маральныя запаведзі народа: •
    „А вы людн хрнстнане! Послушайтя прнказанья, Шго вам Сам Богь прнказавь, Што вам дьлать заказаві... Четвертое: шануй батьцку, Н паважай сваю матку. Хто отца, матку шануя, Таму Богь вьку даруя.
    Пятые: нм зыбмвай,
    Людцкія крывн нн разлнвай,
    Крыовь упойства до Бога	I '
    Клнча: нн калечь ннкого...
    Сядмое: нн вкрадь ннчого, Й нм намовляй някого.
    Ня чннь ніякой крадежя
    Ня зь денегь, нм зг збожжа, ня зь одежн.
    Як сведчаць этнографы, адносіны беларусаў да хрысціянскай рэлігіі былі супярэчлівыя. 3 аднаго боку, рэлігія мала цікавіла простых людзей. Сялянская праца патрабавала вялікай затраты сіл, таму выконваць усе царкоўныя абрады, хадзіць пастаянна ў царкву не было часу.
    Нездарма з’явілася прымаўка „Калі бог прыстане, то і хлеба не стане”, г. зн. калі будзеш выконваць усе царкоўныя абрады, то няма калі будзе працаваць. Хрысцілі дзяцей, вянчаліся ў царкве таму толькі, што так было прынята. Напрыклад, шлюб, асвячоны царквою, не прызнаваўся законным без выканання ўсіх рытуалаў народнага вясельнага абраду. 3 другога боку, несвядома, нябачна Бог прысутнічаў ва ўсім жыцці чалавека, не дазваляючы яму рабіць нядобрае: „Без бога не да парога”.
    Існавала нават такое павер’е: чорт пастаянна знаходзіцца пры чалавеку з левага боку і схіляе яго да зла, а з правага боку ў чалавека ёсць анёл у якасці маральнага ахоўніка. 1 той, і другі вядуць запісы спраў чалавека. Чорт дрэнных, злых, анёл добрых. І ў залежнасці ад таго, што пераважыць, дабро ці зло, будзе прызначана грэшніку пекла, а праведніку рай. Наступны Боскі суд быў магутным рэгулятарам Ma­pa льных паводзін. Ужо з пялёнак дзіцяці пачыналі ўнушаць, што Божачка ўсё бачыць, і калі зробіш дрэннае, то Божачка пакарае. І гэта глыбока ўкаранялася ў свядомасці.
    Як толькі дзіця пачынала размаўляць, яго прымушалі перад ежай і пасля ежы асяняць сябе крыжам. Калі ж дзеці супраціўляліся гэтаму, то ім унушалі, што Бог іх за гэта пакарае, не дасць хлеба і кашы, і яны памруць ад голаду. Выхаваўчы метад у выглядзе запалохвання значна ўплываў на паводзіны дзіцяці, тым больш што яно бачыла перад сабой прыклад дарослых, якія, не памаліўшыся Богу і не перахрысціўшы сябе крыжам, не садзіліся за стол і не прыступалі да трапезы.
    Дзесьці пачынаючы з двух гадоў дзеці пад наглядам старэйшых братоў і сясцёр уранні чыталі малітву.
    Этнографы прыводзілі прыклад, калі на 4-5-6-м годзе маці вучыла дзіця хрысціцца: „Дзякуй табе, Пане Божа, што захаваў ночанку і прыждаў дня святога!..”, „Дзякуй табе, Пане Божа, што дзянёк перажыў і ночанкі святую ілі дождаўся” (64, 78,79).
    Як адзначалі некаторыя этнографы, найважнейшым сваім абавязкам бацькі лічылі навучыць дзіця маліцца Богу. Аднак маці; на якую ў асноўным быў ускладзены гэты абавязак, не мела магчымасці падаваць патрэбнага прыкладу. Звычайна яна вучыла дзіця малітвам паміж справамі, не засяроджваючы ўвагі на змесце малітваў. У выніку дзёці толькі механічна засвойвалі малітвы, не ўнікаючы глыбока ў іх сэнс. Гэта
    Восьмая: ня свьтчь хвальчнва, Жнвн зі людьмн справедлнво, Нн наягай нй на кого, Покмнь злостн, бойся Бога... Десятое: Бога любн, Н блмжняго свого нн губн, Любн яго якь самь сябя Дыіай добря, дасть Богь табь. Однннадцатое: нн якой бяды ня ділай, .	Нн зымутн водой бьлой” (63, 637, 638).
    Уплывалі на выхаванне маладога пакалення так званыя „лірнікі” „старыя-сляпцы”, якія хадзілі з лірай, і „старыяпесняпеўцы”, якія не мелі ліры. Ніводнае храмавае свята, „кірмаш”, вяселле, гулянне ’моладзі не абыходзіліся без песень старых. Іх песні лічыліся павучальнымі, і таму старыя заўсёды былі акружаныя цікаўнымі слухачамі. Нярэдка можна было сустрэць старых у вёсках. Пачуўшы аб іх месцазнаходжанні, сяляне збіраліся абавязкова паслухаць старых спевакоў. Яны з вялікай павагай ставіліся да старасці і да павучальных песень, якія маглі слухаць многа разоў запар. Кожны гаспадар лічыў за гонар запрасіць спевака ў свой дом.
    Адной з найважнейшых маральных вартасцей такіх песень было тое, што яны ў простай і даступнай форме давалі ўяўленне пра дзбро і зло, вучылі жыць па Богу, нагадвалі пра непазбежнасць справаздачы перад Госпадам за свае добрыя і дрэнныя ўчынкі і пра наканаванасць грэшнікам пакутаваць у пекле, а высокамаральным і богабаязным аказацца ў раю.
    Бог не атаясамліваўся ў беларусаў ні са святарамі, ні з царквою. Трэба аддаць належнае назіральнасці, праніклівасці беларускага народа. Святара ён бачыць не толькі пасланнікам Боскім, служыцелем культу, але і простым смяротным з усімі яго заганамі. У прымаўках, загадках, каэках, анекдотах высмейваюцца маральныя заганы царкоўных святароў: бязбожжа, махлярства, крадзеж, п’янства, прагнасць, вымаганне, хітрасць і глупства, абжорства, падман, бяздушша (гл., напрыклад, казкі „Поп і дзяк”, „Святы дух”, „Як ксявдзы выляцылісь”, „Пра папа Кірылу і яго работніка Гаўрылу”, „Як мужык папоў ашукаў”, „Як Іван напалохаў разбойнікаў і збавіўся ад папа і дзяка”),
    У анекдотах беларускі народ высмейвае прагных, скупых, ілжывых махляроў-царкоўнікаў. Яны паказаны бязбожнікамі, карцёжнікамі, бабнікамі, п’янюгамі, вымагальнікамі, невукамі,' зладзеямі, хапугамі („Тры ксяндзы”, ,,Як богі пакралі смятану ў папа”, „Поп, дзяк і голуб”, „Поп-фокуснік”, „Поп і батрак”, „Аб хітрым дзяку”, „Поп-хабарнік”, „Нічога не чуваць”, „Поп-п’яніца”, „Скупы non”).
    Эстэтычнае выхаванне
    На развіцці эстэтычнага выхавання ў беларускай народнай педагогіцы адбіліся перш за ўсё асаблівасці прыродна-геаграфічных умоў Беларусі. Незвычайна разнастайная беларуская прырода: беластволыя празрыстыя бярозавыя гаі змяняюцца змешаным лесам, напоўненым шматгалоссем птушак, то тут, то там раскіданы азёры і азерцы, апушаныя расліннасцю, усюды рэкі і рачулкі, ручаі... А які прыгожы і зменлівы сасновы бор! Цудоўныя маладыя сасонкі, што цесна туляцца на ўскрайку лесу адна да адной. У маладым хвойніку заўсёды свята: зімою сосны ўхутаны снегам і набываюць фантастычныя абрысы казачных герояў, увесну стаяць прыбраныя і ўрачыстыя, унізаныя мноствам ружовых свечак, а летам іх строі ўпрыгожваюцца карункамі маладой яркай зеляніны. А стары сасновы бор асабліва прыгожы ў спякотны сонечны дзень. Уваходзіш у яго як у храм з мноствам стройных ружова-мармуровых калон. І ўвесь ён напоўнены нейкім урачыстым звонам, быццам водгаласам незямной музыкі! А лугі з іх шматтраўем, дурманлівым водарам!