• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    БЕЛЛРУСКАЕ НАРОДНАЕ АДЗЕННЕ
    АКАДЭМІЯ НАВУК БССР
    ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ
    БЕЛАРУСКАЕ ННРОДНЛЕ АДЗЕННЕ
    Рэдактар член-карэспандэнт АН БССР В. К. БАНДАРЧЫК
    ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХНІКА» МІНСК 1975
    902.7 Б43
    Калектыў аўтараў:
    Л. А. МАЛЧАНАВА, Г. М. КУРЫЛОВІЧ, В. М. БЯЛЯВІНА, Г. I. ДУЛЕБА, Ю. Г. СЯРГЕЕНКА
    Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук В. У. Чапко, кандыдат мастацтвазнаўства В. I. Смаль
    Б43 Беларускае народнае адзенне. Мн., «Навука і тэхніка», 1975.
    96 стар. з іл. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). У перапл.
    Кніга ўяўляе частку вялікай манаграфічнай працы «Рэгіянальны гісторыка-этнаграфічны атлас Украіны, Беларусі і Малдавіі». У ёй закартаграфаваны і апісаны ўсе асноўныя элеменгы адзення сельскага насельніцтва Беларусі сярэдзіны XIX — пачатку XX ст. Указаны асноўныя лакальныя асаблівасці. Асобны аглядны раздзел прысвечан сучаснаму адзенню. Кніга багата ілюстравана.— Бібліягр. у падрадк. заўвагах.
    0162-078
    Б	 -	51-74
    М316-75
    902.7
    С) Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1975.
    УВОДЗІНЫ
    » i H
    n JwZ
    /\
    дзенне — адна з важнейшых частак матэрьіяльнай культуры, каштоўная крыніца для даследавання этнічнай гісторыі таго ці іншага народа. 3 яўляючыся здабыткам агульначалавечай культуры, адзенне заўсёды
    адлюстроўвае канкрэтнае гісторыка-эканамічнае становішча народа.
    Народнае адзенне шчыльна звязана з гісторыяй народа, з укладам яго жыцця, а таксама з прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі. На працягу стагоддзяў выпрацоўваліся найбольш мэтазгодныя тыпы адзення, якія адпавядалі характару заняткаў, быту і эстэтычным схільнасцям той ці іншай супольнасці людзей.
    Хаця адзенне ў цэлым і не з’яўляецца застылай катэгорыяй і з развіццём грамадства пастаянна мяняецца, аднак яго крой, характар упрыгожанняў, тэрміналогія вельмі ўстойлівыя. Гэта ўстойлівасць дазваляе выкарыстоўваць адзенне для высвятлення ўзаемаўплываў паміж народамі ад старажытнасці да цяперашняга часу.
    Значэнне народнага адзення як крыніцы для вывучэння этнічнай гісторыі і ўзаемасувязей народаў адзначалі шмат даследчыкаў гэтай праблемы ў нашай краіне і за мяжой. Але каб падысці да такога пункту погляду на адзенне, этнаграфічная навука прайшла доўгі і супярэчлівы шлях.
    Найбольш грунтоўныя даследаванні па народнаму адзенню пачалі з яўляцца ў канцы XIX і ў асноўным у XX ст.
    Да гэтага часу звесткі аб народным адзенні наогул і аб беларускім у прыватнасці былі раскіданы па шматлікіх артыкулах, зборніках і дакументах.
    Найбольш раннія звесткі аб беларускім народным адзенні адносяцца да XVI ст. У «Статуце Літоўскім» (1588) пералічваюцца некаторыя прадметы верхняга адзення (сярмягі, футры), галаўныя ўборы (наміткі) і інш.1
    1 Н. Горбачевскнй. Словарь древнего актового
    языка Северо-Западного края н царства Польского. Внль-
    на, 1874
    У некаторых судовых актах, актах па падзелу маёмасці, завяшчаннях і іншых дакументах XVI—XVII стст., апублікаваных у шматтомных выданнях Віленскай археаграфічнай камісіі, маюцца звесткі аб асобных прадметах касцюма феадалаў і гараджан, а ў радзе выпадкаў і сялян 2. Так, напрыклад, у «Перачні» спусташэнняў у маёнтку Давыд-Гарадок у 1665 г. гаворыцца: «Подданным жнто на полях жать не допускалм, коней, волов, семена жнта целнком бралн, сошннкн с сох сннмалн, сермягн с подданных, на дороге встретнвшн н в поле заставшн, сднралн» 3.
    Цікавыя звесткі аб адзенні можна знайсці ў таможных кнігах беларускіх гарадоў: Брэста, Магілёва, Віцебска і інш.4
    Помнікі беларускай пісьменнасці XVI — XVII стст. таксама з’яўляюцца каштоўнай крыніцай пры вывучэнні адзення, таму што іменна ў гэты перыяд сфарміраваліся многія асаблівасці беларускага народнага адзення.
    У канцы XVIII ст. выходзяць у свет спецыяльныя працы, дзе апісваецца быт усіх народаў, якія пражываюць у Расіі. У вялікай працы I. Георгі ёсць малюнак і беларускага касцюма, па якому можна скласці агульнае ўяўленне аб комплексе адзення таго часу на Магілёўшчыне 5.
    Значныя матэрыялы па беларускаму адзенню публікаваліся ў розных польскіх выданнях. У сярэдзіне XIX ст. убачыла свет кніга Е. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» 6. Гэта кніга аказала значны ўплыў на наступныя работы этнаграфічнага плана па Беларусі. У XIX ст.
    2	АВАК, тт. I—XXXIX. Вільна, 1869—1915 гг.
    3	Акты, нздаваемые Внленской комнссней для разбора древннх актов, т. XXXIV. Вілыіа, 1909, стар. 399.
    4	Ы. Н. У л а іц н к. Очеркп по археографші н нсточннковеденню нсторнн Белорусснн. М., 1973; У. К р а с ьн я н с к і. Віцебскі гандаль у 1605 г. Працы клясы гісторыі, т. II. Менск, 1928.
    °	Н. Г е о р г п. Опнсанне всех обптаюіцнх в Росснйском государстве народов, мзд. 2-е. СПб, 1799.
    6	Е. Туs z k і е w і с z. Opisanie powiatu Borisowskie^о. Wilno, 1847.
    быў сабран значны матэрыял па этнаграфіі наогул і па народнаму адзенню ў прыватнасці.
    Сісі ^матычнае збіранне этнаграфічных матэрыялаў, у тым ліку і па адзенню, пачынаецца з часу заснавання Рускага геаграфічнага таварыства. У 1847 г. таварыства распрацавала спецыяльную праграму і разаслала яе па ўсёй Расіі. Геаграфічнае таварыства ўзяло на сябе таксама навуковую апрацоўку і публікацыю сабраных звестак. Найбольш цікавыя матэрыялы былі змешчаны ў першых трох выпусках «Этнаграфічнага зборніка» — друкаванага органа геаграфічнага таварыства 7. Тут знаходзяцца цікавыя звесткі аб адзенні многіх беларускіх паветаў. Адказы на анкету, падрыхтаваную і разасланую Рускім геаграфічным таварыствам, захоўваюцца і ў архіве таварыства. У іх таксама змяшчаюцца каштоўныя звесткі, толькі, на жаль, у большасці выпадкаў яны вельмі кароткія і не даюць магчымасці ўявіць крой, расфарбоўку тканіны і характар упрыгожанняў касцюма.
    Звесткі па беларускаму адзенню сярэдзіны XIX ст. маюцца ў апісаннях афіцэраў Генеральнага штаба. Цікавыя матэрыялы па адзенню Гродзенскай губерні прыводзяцца П. Баброўскім 8. Яны адлюстроўваюць мясцовую спецыфіку, а таксама своеасаблівасці ў адзенні розных сацыяльных груп Гродзеншчыны.
    Значныя матэрыялы па адзенню былі сабраны ў 60-х гадах XIX ст. для антрапалагічнай выстаўкі (1867), арганізаванай Таварыствам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Апісанні, прысланыя ў гэта таварыства ў адказ на праграму, распрацаваную пад кіраўніцтвам В. Ф. Мілера і разасланую ў 90-х гадах, змяшчаюць карысныя звесткі па агульнай тыпалогіі беларускага народнага адзення.
    Шмат звестак пра народнае адзенне змешчана ў радзе этнаграфічных прац другой палавіны XIX і пачатку XX ст., якія ўяўляюць сабой апісанне асобных вёсак, раёнаў, вялікіх абласцей 9. Цікавыя звесткі па адзенню ў розных месцах Беларусі парэформеннага перыяду абагуль-
    7 Н. Аня мелле. Быт белорусскнх крестьян. Этнографнческнй сборннк, вып. 1. СПб, 1853 і інш.
    8 П. Бобровскнй. Гродненская губерння. Матерналы для географші н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. СПб, 1862.
    9 Й. Эремнч. Очеркн белорусского Полесья. «Вестннк Западной Росснн», кн. 8—11. Внльна, 1867; Н. Я нч у к. По Мннской губерннн. Труды этнограф. отд. нмп.
    Обіцества любнтелей естествознання, антропологнн н этнографнн, т. II. М, 1889; С. Карскнй. Внешннй впд белорусов в Внленской губерннн. «Впленскнй вестннк»,
    1891, № 64; Село Ляховцы Брестского уезда. «Гродненскне губернскне ведомостн», 1891, № 73, 75, 77; Крат-
    нены ў капітальных працах П. В. Шэйна, М. Я. Нікіфароўскага, Е. Р. Раманава 10.
    Адзенне рада палескіх вёсак Беларусі апісана ў манаграфіях I. А. Сербава 11 і ў артыкулах, змешчаных на старонках перыядычных • ° 1 ? польскіх выданняу .
    У канцы XIX — пачатку XX ст. у Расіі разгарнулася работа па збору музейных экспанатаў. Складаюцца спецыяльныя праграмы, публікуюцца каталогі. Асаблівая цікавасць праяўляецца да народнага адзення. На падставе этнаграфічных экспанатаў выстаўкі 1867 г. у Маскве з’явілася праца В. Ф. Мілера, у якой даецца апісанне адзення ўсходнеславянскіх народау Ч
    Ужо ў перадрэвалюцыйныя гады па народнаму адзенню быў сабран багаты рэчавы матэрыял, які зараз з’яўляецца унікальнай крыніцай для вывучэння народнага адзення. Тут у першую чаргу трэба адзначыць значныя калекцыі па беларускаму народнаму адзенню, сабраныя выдатнымі беларускімі этнографамі Е. Р. Раманавым, A. К. Сержпутоўскім і іншымі збіральнікамі. Большасць гэтых калекцый захоўваецца цяпер у Дзяржаўным музеі этнаграфіі народаў СССР у Ленінградзе — буйнейшым сховішчы прадметаў быту народаў нашай краіны.
    Дарэвалюцыйныя калекцыі гэтага музея былі значна папоўнены беларускімі экспанатамі ў савецкі час. Каштоўныя калекцыі па беларускаму традыцыйнаму адзенню сабраны Г. Я. Дуйсбург, A. С. Бяжковічам і інш. Мэтанакіраваны збор рэчавага матэрыялу па народнаму адзенню праводзіўся беларускімі гісторыка-краязнаўчымі музеямі, якія існуюць у многіх гарадах рэспублікі.
    Усе сабраныя матэрыялы выкарыстоўваюцца ў дадзеным даследаванні. Выкарыстоўваліся яны і ў буйных даследаваннях, якія ўбачылі
    кое опнсанне села Ятвеска Гродненской губ. Волковысского у. «Гродненскне губернскне ведомостн», 1891, № 15—17; С. Л. Шляхта-Мазуры. Этнографнческнй очерк. «Гродненскне губернскне ведомостн», 1892 № 66 67, 73, 74 і інш.
    П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. III. СПб, 1902; Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн. Внтебск, 1895; Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. 8. Внльна, 1912.
    11	й. A. С е р б о в. Белорусы-сакуны. Сб. ОРЯС, т. 94, № 1. Пг„ 1915; я г о ж. Вічынскія паляне. Мінск, 1928.
    12	J. Smoli riski. Kaptur і namiotka na Bialorusi Litewskiej. «Ziemia», 1911, N 9; E. J e 1 e ri s k a. Wies Kamarowicze w powiece Mozyrskim. «Wisla», t. V, ks. I—II ІНШ.
    13	B. Ф. M н л л e p. Снстематнческое опнсанне коллекцнй Дашковского этнографнческого музея. М., 1890.
    Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР
    свет у канцы XIX і XX ст. Аднак недастатковая вывучанасць матэрыялаў абумовіла фармалістычны падыход некаторых аўтараў да гэтага пытання. Адзенне разглядалася статычна, без уліку канкрэтных сацыяльна-бытавых умоў і сацыяльнай дыферэнцыяцыі насельніцтва. Нават у працах, у якіх народнае адзенне ацэньвалася як каштоўная крыніца для этнагенетычных вывадаў, яно разглядалася ў адрыве ад рэальнай рэчаіснасці.