Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
У савецкі час была распрацавана адзіная метадалогія вывучэння народнага адзення, якая асноўваецца на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму.
Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі no634 з асобнымі апісаннямі адзення ўсходніх славян з’яўляюцца спецыяльныя даследаванні, у якіх адзенне разглядаецца як адна з важней-
шых крыніц пры вывучэнні этнічнай гісторыі народа 14.
Д. К. Зяленін адным з першых выкарыстаў матэрыялы па народнаму адзенню ўсходнеславянскіх народаў у якасці крыніцы для даследавання іх этнічнай гісторыі. Д. К. Зяленін у сваіх даследаваннях абапіраўся на канкрэтныя, добра дакументаваныя матэрыялы. Ён распрацаваў падрабязную класіфікацыю адзення, у аснову якой паклаў найбольш тыповыя адзнакі той ці іншай рэчы І5. Параўнаўча-этнаграфіч-
14 Б. A. К у ф т н н. Матернальная культура русской меіцеры, ч. 1. М., 1926; Н. Н. Лебедева. Народный быт в верховьях Десны н верховьях Окн. М., 1927 і інш.
15 Д. Зеленнн. Женскне головные уборы восточных (русскнх) славян. «Slavia», 1926, № 2; я г о ж. Об нсторнческой обіцностн кулыуры русского н украннского народов. «Советская этнографня», 1940, № 3 і інш.
ная методыка Д. К. Зяленіна ў далейшым развівалася і ўдасканальвалася ў працах сучасных даследчыкаў народнага адзення 16.
Акрамя Д. К. Зяленіна, беларускія матэрыялы па адзенню выкарыстоўваліся для параўнанняў у працах іншых савецкіх даследчыкаў. Шмат увагі беларускаму адзенню адведзена ў грунтоўнай манаграфіі Г. С. Маславай, прысвечанай адзенню ўсходнеславянскіх наро° 17 дау
У Беларусі ў даваенныя гады вялася вялікая збіральніцкая праца па матэрыяльнай культуры. I. А. Сербавым была падрыхтавана грунтоўная манаграфія па народнаму адзенню. Але ў гады Вялікай Айчыннай вайны і варожай акупацыі яна была страчана, як і іншыя этнаграфічныя матэрыялы. Захаваўся толькі альбом, які перад вайной быў здадзен у друкарню імя I. Фёдарава, што знаходзіцца ў Ленінградзе |8.
Спатрэбілася шмат гадоў напружанай збР ральніцкай працы для аднаўлення страчанага. Толькі з сярэдзіны 50-х гадоў з явілася рэальная магчымасць абагульніць сабраныя матэрыялы. У беларускіх, рускіх, украінскіх перыядыч ных выданнях было апублікавана некалькі артыкулаў па беларускаму народнаму адзенню наогул і па асобных састаўных частках комплексу народнага адзення (галаўныя ўборы, паясы і інш.) Значнае месца характарыстыцы народнага адзення адводзілася і ў манаграфічных даследаваннях па быту беларусаў, якія выходзяць 20 у пасляваенныя гады .
16 Г. С. М а с л о в а. Нсторнко-культурные связн русскнх н украннцев по данным народной одежды. «Советская этнографня», 1954, № 2; Н. Н. Л е б е д е в а, Г. С. М а с л о в а. Русская крестьянская одежда XIX — начала XX в. У кн.: Русскне. Нсторнко-этнографнческнй атлас. М.. 1968 і інш.
17 Г. С. М а с л о в a. I Іародная одежда русскнх, украннцев п бслорусов в XIX — начале XX в. У кн.: Восточнославянскнй этнографнческпй сборннк. М., 1956.
|я Беларускае народнае мастацтва. Л., 1951.
19 Л. Л. М о л ч а н о в а. Комплекс женской одежды белорусскнх крестьян в XIX в. В сб. «Вопросы этнографнп Белорусснп». Мннск, 1964; яе ж. Характэрныя асаблівасці сучаснага сялянскага адзення ў Беларусі. «Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук», 1965, № 3; я е ж. Некаторыя вынікі работы комплекснай этнаграфічнай экспедыцыі 1963 г. па Беларускаму і Украінскаму Палессю. «Becui АН БССР. Серыя грамадскіх навук» Мінск, 1964. № 4; я е ж. Пояс у беларускай народнай вопратцы. «Беларусь», 1959, № 7: яе ж. Головні уборы білоруськнх селян (XIX — пач. XX ст.). «Народна творчість та етнографія», 1969, № 6.
20 М. Я. Г р ы н б л а т, Л. A. М а л ч а н а в а. Новыя з'явы ў быце калгаснай вёскі. «Беларускі этнаграфічны зборнік». Мінск. 1958: Бенооусы. Нсторпко-этнографнческнй очерк. М., 1964; М Я. Г р ы н б л а т. Белорусы. Очеркн пронсхождення н этннческой нсторнн. Мннск, 1968; Л. A. М о л ч а н о в а. Матернальная культура белорусов. Мпнск, 1968; я е ж. Пронзводственная деятельность н матерпальная культура белорусского крестьянства XIX — нач. XX в. Мннск, 1969; я е ж. Матерпальная культура безорусского колхозного села. Мпнск. 1969.
3 1965 Г. сектар этнаграфіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР сумесна з акадэміямі навук Украінскай і Малдаўскай ССР распачаў вялікую працу па стварэнню рэгіянальнага гісторыка-этнаграфічнага атласа. На працягу пяці гадоў супрацоўнікі сектара этнаграфіі з дапамогаю студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта праводзілі работу па збору матэрыялаў для атласа Украіны, Беларусі і Малдавіі. Збор матэрыялаў праводзіўся па дакладна распрацаванай тыпалогіі і методыцы, што дало плённыя вынікі. На працягу рада гадоў праводзіліся спецыяльныя маршрутныя экспедыцыі па збору апісальнага і ілюстрацыйнага матэрыялу. У выніку было даследавана звыш за 100 населеных пунктаў па 2—3 у кожным раёне рэспублікі.
Збор палявога матэрыялу быў звязан з вялікімі цяжкасцямі. Традыцыйнае адзенне ў асноўным выйшла з жывога штодзённага ўжытку. Характар традыцыйнага адзення часта даводзілася ўстанаўліваць па расказах.
Матэрыялы, якія былі сабраны для атласа, ляглі ў аснову гэтай манаграфіі.
Асноўнай задачай дадзенай работы з’яўляецца разгорнутая характарыстыка беларускага сялянскага адзення і яго асобных састаўных частак на працягу дзвюх сацыяльна-эканамічных фармацый: капіталізму і сацыялізма. Другая, блізкая да першай задача — паказ тэрытарыяльнага распаўсюджання асаблівасцей традыцыйнага народнага касцюма ў Беларусі і за яе межамі. Рашэнне гэтых задач дапаможа паказаць эвалюцыю народнага адзення і высветліць шляхі пранікнення пэўнай культурнай з’явы, час і месца яе фарміравання і далейшага развіцця ва ўмовах сацыялістычнай рэчаіснасці. Гістарычны аспект даследавання ўжо даў шмат каштоўных вынікаў у рашэнні складаных праблем гісторыка-грамадскіх працэсаў. Паказ жа культурных паралелей з суседзямі славянскага і неславянскага паходжання адкрывае шырокія магчымасці для рашэння праблем этнагенетычнага плана. Вялікую актуальнасць вывучэнне традыцыйнага адзення набывае ў сувязі з перспектывамі далейшага развіцця сучаснага адзення. Таму ў манаграфіі даецца характарыстыка сучаснага адзення ў плане выкарыстання народных традыцый.
Падзел матэрыялаў па раздзелах робіцца па прынцыпу дыферэнцыяцыі адзення па полу. Гэта дае магчымасць прадставіць народны касцюм у больш поўным выглядзе. Аўтары, кіруючыся палажэннямі ленінізма, стараліся пазбегнуць «аб ектыўнай» фіксацыі фактаў і падрабязнае апісанне той ці іншай з явы звязвалі з вырашэннем тэарэтычных пытанняў гісторыкакультурнага плана.
ЖАНОЧЫ КАСЦЮМ
ХАРАКТАРЫСТЫКА АГУЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ I ЯГО САСТАУНЫХ ЧАСТАК
jg * дзенне з’яўляецца адной з важней-
шых састаўных частак матэрыяльнай культуры народа і цесна звязана з rmft умовамі яго жыцця.
^>4 * £ % У беларусаў, якія з даўніх часоў займаюцца земляробствам і развядзеннем хатняй жывёлы, асноўнай сыравінай для адзення са старажытнасці і амаль да нашага часу былі валокны ільну, канапель, скура і воўна жывёл.
На сваіх палосах сяляне вырошчвалі лён, каноплі, апрацоўвалі іх: рвалі, мачылі, мялі, трапалі, ачышчалі ад кастрыцы, часалі, пралі, ткалі. Увесь працэс апрацоўкі сыравіны ад пачатковых стадый да вырабу гатовых прадметаў адзення праходзіў у хатніх умовах. У хатніх умовах афарбоўвалі ніткі і тканіны, а таксама апрацоўвалі воўну і скуру, з якіх шылі верхняе адзенне, галаўныя ўборы, некаторыя віды скуранога абутку. Толькі для вырабу верхняга адзення і галаўных убораў прыбягалі да краўцоў-спецыялістаў, якія вандравалі ад вёскі да вёскі ў вольную ад сельскагаспадарчай працы пару года. Усё астатняе адзенне, жаночае і мужчынскае, шылі самі сялянкі — вялікія майстрыхі ў гэтай справе. У наш час даводзіцца здзіўляцца майстэрству і вытрымцы беларускіх жанчын, якія рабілі ўсё ўручную.
У парэформенны перыяд значная частка сялянскіх гаспадарак захавала паўнатуральны характар і працягвала вырабляць даматканіну. Ужыванне ж даматканіны ў сваю чаргу садзейнічала захаванню традыцыйных відаў і крою народнага адзення.
У канцы XIX — пачатку XX ст. у сувязі з развіццём капіталізму і пранікненнем яго ў гаспадарчую вытворчасць і сялянскі побыт адбыліся значныя змены ў народным адзенні. Ады-
ходніцтва, рост класавай дыферэнцыяцыі сялянства ў вялікай ступені садзейнічалі гэтаму. У заможных сялян паяўляецца адзенне з куплёных тканін, пашытае па гарадскому ўзору. Куплёныя галаўныя ўборы і абутак таксама змянілі агульны выгляд традыцыйнага касцюма. М. В. Доўнар-Запольскі, які наведаў у канцы XIX ст. Дзярновіцкую воласць Рэчыцкага павета, быў вельмі здзіўлены тымі вялікімі зменамі, якія ён убачыў у адзенні насельніцтва гэтага параўнальна глухога кутка Беларусі. Ен пісаў: «Але ў Дзярновіцкай воласці жаночае ўбранне зусім такое, якое носяць у гарадах жанчыны рабочага класа: паркалёвая спадніца і кофта, на галаве паркалёвыя хусткі з бледнымі дробнымі кветкамі, павязаныя пад падбародак. Лапцей жанчыны не носяць зусім»
Змянілася не толькі якасць тканіны, але і яе расфарбоўка. У каляровай гаме традыцыйнага народнага беларускага адзення здаўна пераважаў белы колер (белае палатно, белае сукно). У другой палавіне XIX ст. тканіны хатняга выбару сталі афарбоўваць у розныя колеры — жоўты, карычневы, ружовы. Каляровым рабіўся толькі ўток, тады як аснова заставалася часцей белай, таму тканіна чыстага тону не атрымлівала.
3 30-х гадоў XIX ст. сталі ўжываць набойкі і сіненне палотнаў і хатняга сукна. К сярэдзіне XIX ст. сіненне ў радзе месц паўночна-ўсходняй Беларусі стала ўжо шырока вядомай з’явай. Сіненнем і набойкай займаліся спецыяльныя сінільшчыкі, якія вандравалі па вёсках з неабходнымі прыладамі вытворчасці. Куплёныя тканіны — папяровы міткаль, паркаль, кашамір і ін п.— былі часцей за ўсё чырвонага колеру розных адценняў.
3 афарбаваных даматканых каляровых тканін выраблялі звычайна толькі спадніцы і безрукаўкі, тады як кашулі заўсёды былі белага
1 М. Заполь ск нй. Заметкн нз путешествня по Белорусснн. «Внленскнй вестннк», 1890, № 217.
колеру—колеру натуральнага палатна. Гэта асаблівасць адрознівала беларускі жаночы касцюм ад рускага, у якім кофты шылі з куплёнага кумачу або афарбаваных тканін хатняга вырабу.