• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    У залежнасці ад крою чапцы можна падзяліць на два асноўныя тыпы: шытыя або вязаныя з нітак з круглым або авальным верхам і вузкім аколышам з прышытымі ззаду завязкамі і глыбокія чапцы з завязкамі пад падбародкам.
    Чапцы першага тыпу былі распаўсюджаны на большай частцы тэрыторыі сучаснай Беларусі і вядомы пад тэрмінам «чапец» у розных фанетычных варыянтах, а ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерні — пад тэрмінамі «павойнік», «зборнік». Такі чапец меў выгляд неглыбокай круглай шапачкі, якая, не закрываючы вушэй, шчыльна аблягала галаву. Круглае або авальнае донца такіх чапцоў спераду і ззаду звычайна дробна прызборвалася каля аколыша. Нешырокі аколыш браўся ззаду на рызінку або не сшываўся, і тады да яго канцоў прышываліся завязкі. Часам шнурок прапускаўся праз ніжні край усяго аколыша, і канцы яго завязваліся ззаду (рыс. 8, а).
    Святочныя чапцы шылі звычайна з яркіх, тонкіх фабрычных тканін: паркалю, шоўку, атласу, кумачу, тонкага сукна, кашаміру. Найбольш пашыранымі былі чапцы чырвонага колеру. Налобная частка такіх чапцоў упрыгожвалася самым разнастайным чынам: фальбоначкамі, «грыбочкамі» са стужак, карункаў або з той жа матэрыі, што і чапец, каляровай тасьмой, шнуркамі, вышыўкай, пацеркамі.
    Карта 9. Тыпы складаных жаночых галаўных убораў (канец XIX — пачатак XX ст.):
    / —чапец+хустка; 2—чапец+тканка+хустка; 3—чапец+на.мітка; 4— чапсц+тканка+падбічка +хустка; 5— дзвс хусткі; 6— пушанка+чапец+хустка; 7 — тканка+дзве хусткі (а— пераважае, б— бытуе, в — сустракаецца)
    На тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці ў канцы XIX — пачатку XX ст. па аколышу павязвалася суконная стужка часцей за ўсё чырвонага колеру («падбічка», «гічка», «куснак»). Некаторыя старыя жанчыны рабілі яе чорнай.
    У паўднсвых паветах Гродзенскай губерні над шытымі чапцамі пераважалі вязаныя з баваўняных белых або чырвоных нітак. Радзей іх вязалі з адбеленых суровых нітак. Вязаліся чапцы сеткай і па форме нагадвалі шытыя (рыс. 8, б). Вязаныя з нітак чапцы сустракаліся побач з шытымі на поўдні Мінскай і Магілёўскай губерняў, але не мелі там шырокага распаўсюджання. Чапец жанчына надзявала ў першы дзень замужжа і не здымала яго да самай смерці.
    Глыбокія жаночыя чапцы з завязкамі пад падбародкам бытавалі ў Беларусі звычайна пад тэрмінам «каптур». Каптур шчыльна аблягаў галаву і закрываў вушы, нагадваючы па форме дзіцячы чэпчык. Завязваўся ён пад падбародкам доўгімі, даволі шырокімі завязкамі (рыс. 8, г, д, е).
    Каптуры былі пераважна чырвонага або чорнага колеру і шыліся з тонкага сукна часта ў спалучэнні з іншымі фабрычнымі тканінамі. У адрозненне ад чапцоў, якія насілі толькі разам з наміткай або хусткай, каптуры ў штодзённай носцы звычайна з’яўляліся самастойным галаўным уборам. Таму яны ўпрыгожваліся не толькі па налобнай частцы, як чапцы, а цалкам. Упрыгожваліся яны тымі ж матэрыяламі, што і чапцы. Часта каптуры шыліся з
    матэрый некалькіх колераў57 і яшчэ аздабляліся стужкамі або бліскучай тасьмой, пазументам, брыжыкамі.
    Выходзячы з дому «на людзі», жанчыны надзявалі на каптур хустку і завязвалі яе пад падбародкам або вакол галавы такім чынам, што з-пад яе былі відаць толькі канцы каптура і яго завязкі («вушкі»). У канцы XIX — пачатку XX ст. у Віленскім і Вілейскім паветах Віленскай губерні поруч з каптурамі насілі і круглыя чапцы. У гэтай мясцовасці каптуры былі прыналежнасцю толькі пажылых жанчын, а больш маладыя насілі ўжо чапцы. А ў вёсцы Бабровічы Ашмянскага павета Віленскай губерні каптурамі звалі па традыцыі круглыя чапцы з завязкамі ззаду.
    Разнавіднасцю каптуроў былі «шапкі» — чапцы з меншымі, чым у каптуроў, вушамі (рыс. 8, в). Шапка не закрывала вушэй і завязвалася шырокімі завязкамі пад падбародкам. Разам з каптурамі і чапцамі шапкі бытавалі ў Слуцкім павеце Мінскай губерні. Насілі іх звычайна ў спалучэнні з хусткай або наміткай.
    Гаворачы аб спосабах нашэння чапцоў і шапак, трэба адзначыць яшчэ адну асаблівасць. Пад чапец тканка рабілася па аб’ёму галавы, накручаныя на яе валасы ўкладваліся валікам вакол галавы крыху вышэй вушэй, а пад шапку тканка рабілася значна меншай, і накручаныя на яе валасы ўкладваліся венчыкам ужо толькі на цемені.
    У пачатку XX ст. многія маладыя жанчыны ўжо не насілі чапцоў і тканак, а шчыльна завязвалі вакол галавы невялікую хустачку, паверх якой павязвалі другую.
    Трэцім элементам складанага жаночага галаўнога ўбору з’яўлялася намітка.
    Намітка — ручніковы галаўны ўбор замужніх жанчын, шырока вядомы усім славянам °, балтам і некаторым іншым народам59. У старажытнасці яе насілі ўсе жанчыны незалежна ад саслоўнай прыналежнасці. Таму наміткі сустракаюцца на рускіх царкоўных фрэсках XII ст. і старажытных партрэтах.
    У Беларусі ўпершыню мы сустракаем намітку на партрэце княгіні Кацярыны АлелькавічСлуцкай (першая палавіна XVI ст.) 60. Наміт-
    7583—66
    57 ДМЭН СССР, ннв. №	. «Каптур» з
    мф. кар. 15
    в. Лебедзева Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.
    5	8Г. С. М а с л о в а. Народная одежда русскнх, украмнцев іі белорусов, стар. 660.
    59	М. Мастоннте. Лнтовская народная одежда в
    XIX — начале XX в., стар. 19.
    60	J. S m о 1 і n s k і. Kaptur і namiotka..., стар. 137.
    кі і чапцы часта ўпамінаюцца ў матэрыялах Гродзенскага земскага суда сярэдзіны XVI ст.61
    Намітка («намётка», «павівала», «плат») уяўляла сабою доўгі (2,5—3,5 м) ручнік з тонкага палатна шырынёй 40—60 см з затканымі звычайна чырвонымі баваўнянымі ніткамі канцамі. Ткалі намітку з самых тонкіх кужэльных нітак, стараючыся, каб яна была як мага танчэйшай. Каб зрабіць намітку больш тонкай, у Пінскім павеце Мінскай губерні яе мачылі ў вадзе, клалі на камень, а другім цёрлі зверху да таго часу, пакуль палатно не станавілася падобным на марлю. Затым намітку мылі, жлукцілі і крухмалілі. Такая намітка была вельмі тонкай і ў той жа час добра трымала форму.
    Намітку звычайна павязвалі на чапец. «Завіванне» наміткі было даволі складаным і патрабавала значнага часу і пэўнага ўмення. Таму ў некаторых вёсках Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў на чапец пад намітку падкладвалі шырокі цвёрды абруч — «лубачку», «каробачку». Гэта давала магчымасць замацаваную такім чынам намітку здымаць і надзяваць, як шапку, не трацячы часу на яе павязванне (рыс. 8, з, і).
    На Беларусі існавалі самыя разнастайныя спосабы павязвання намітак. Кожны спосаб адпавядаў пэўнай мясцовасці62. Але нярэдка і ў адной вёсцы завівалі яе рознымі спосабамі.
    На наш погляд, самым пашыраным быў спосаб павязвання, пры якім сярэдзіна наміткі накладвалася на галаву, затым адзін канец яе складваўся ў 4—6 разоў, агінаў галаву ў вы глядзе круглай шапачкі, прапускаўся пад падбародкам і ўмацоўваўся справа або ззаду на макушцы. Другі шырокі канец свабодна звісаў ззаду да паясніцы (рыс. 8, і).
    Часам намітка павязвалася такім чынам, што абодва складзеныя ў 4—6 разоў канцы праходзілі пад падбародкам і замацаваныя тырчалі па баках главы ў выглядзе рагоў, а затым свабодна звешваліся на плечы, даходзячы да пояса.
    У Рэчыцкім павеце Магілёўскай губерні намітку павязвалі па-ўкраінску вузлом на патыліцы, прычым абодва канцы яе свабодна звісалі па спіне63. Часам намітка павязвалася такім чынам, што адзін яе вельмі доўгі спушчаны па спіне канец краем прымацоўваўся на патыліцы, ствараючы такім чынам ззаду доўгую, ніжэй пояса пятлю (рыс. 8, к).
    61	АВАК, т. XVII; Акты Гродненского земского суда. Вільна, 1890, стар. 84, 287, 317, 375, 416 і інш.
    Россня. Полное географнческое опнсанне нашего Отечества, стар. 146.
    63	Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 978, л. 6.
    к
    Рыс. 8. Тыпы чапцоў і спосабы павязвання намітак:
    a — шыты чапец, в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.; 6 — вязаны чапец, в. Юндзілавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.; в — шапка, в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.; г, д—е — каптуры, в. Падліпцы Слуцкага п. Мінскай губ.; ж—в. Лінова Кобрынскага п. Гродзенскай губ.; з — в. Бярэзна Пінскага п. Мінскай губ.; і — мяст. Любашоў Пінскага п. Мінскай губ.; к— в. Мохра Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.; л— в. Вялікія Захады Горацкага п. Магілёускай губ.; м — в. Залужжа Кобрынскага п. Гродзенскай губ.
    Рыс. 9. Спосабы павязвання хустак:
    a — в. Чашнікі Горацкага р-на Магілёўскай вобл.; б, кавіцкага р-на Гомельскай вобл.; д— в. Міластаў Лагойскага р-на Мінскай вобл.; ж— в. Васькавічы скага р-на Гомельскай вобл.; і — в.
    в — Ігуменскі п. Мінскай губ.; г — в. Даманавічы КалінІгуменскага п. Мінскай губ.; с — в. Завішанская Рудня Чавускага р-на Магілёўскай вобл.; в — в. Рамезы ЕльЗамасточча Слуцкага р-на Мінскай вобл.
    У Віцебскай губерні намітка была выцеснена хусткай яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. 64, а ў канцы XIX ст. яна бытавала на асноўнай тэрыторыі Беларусі толькі як святочны галаўны ўбор некаторых старых жанчын (карта 9) і абрадавы галаўны ўбор на вяселлі і пры пачатку ўборкі зернявых.
    У другой палавіне XIX ст. на тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюджваецца хустка,
    64 Белоруссня. (Этнографнческнй очерк). «Московскне губернскне ведомостп», 1854, № 148.
    якая замяняе намітку ў штодзённым нашэнні. Хусткі былі самага разнастайнага памеру і якасці, квадратнай формы. Летнія даматканыя або фабрычнага вырабу хусткі на ўсёй тэрыторыі Беларусі бытавалі пад тэрмінамі «хустка», «хусцінка», «хуста», а ва ўсходніх раёнах гэтыя тэрміны існавалі разам з рускай назвай «платок».
    Фабрычныя хусткі атрымалі розныя назвы. Так, паркалёвыя хусткі ў кветкі называлі «парыськавымі», «парысьскімі» (ад «парыжскі паркаль»); хусткі з шоўку і атласу — «шаля-
    ноўкамі», «атласкамі»; кашаміравыя з махрамі хусткі — «тараноўкамі», «кашміроўкамі»; цёплыя суконныя хусткі — «вянгрэнамі».
    Вялікія святочныя суконныя хусткі, якія насілі зімой паверх звычайных хустак, а ідучы ў царкву, госці або на кірмаш, накідвалі на плечы, называліся ў Віцебскай і Магілёўскай губернях «накрыўнымі» або «накіднымі» хусткамі, а на Палессі — «апіналкамі», «апынкамі». Такая хустка насілася толькі ўнакідку, замяняючы жанчыне верхнюю вопратку, прычым канцы яе, перакінутыя на грудзях крыжападобна, падтрымліваліся свабодна рукой 65 (рыс. 9, е). Жанчыны з бедных сямей насілі зімой вялікія паўсуконныя саматканыя хусткі «абвязкі».
    Павязванне хустак, таксама як і павязванне намітак, было вельмі разнастайным. Аднак амаль заўсёды для павязвання хусткі складалі па дыяганалі.