• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    Для цэнтральнай Беларусі (Случчына, Міншчына) характэрны былі доўгія безрукаўкі, якія сваім свабодным кроем больш нагадвалі жакет без рукавоў, чым тыповы гарсэцік. Агульны крой безрукавак, на думку некаторых даследчыкаў, нагадваў сербскае верхняе адзенне.
    Ва ўсіх відах безрукавак быў разрэз спераду, які ішоў пасярэдзіне або трошкі збоку. Толькі ў радзе месц Віцебшчыны безрукаўкі падобна сапраўднаму гарсэту сцягваліся шнуроўкай не спераду, а ззаду. На грудзях такая безрукаўка ляжала роўна і не мела глыбокага выразу. У адрозненне ад сапраўднага гарсэта гэта безрукаўка была без цвёрдых пласцін. Вакол таліі да безрукаўкі прышывалася апаяска з тканіны хатняга вырабу, але добра падабраная да матэрыялу безрукаўкі32. Спераду безрукаўка зашпільвалася на гузікі («гафтыкі») або на гаплікі, зашнуроўвалася матузом або стужкай, для чаго па краях разрэзу прышываліся або прамётваліся прарэшкі. Гузікі былі і куплёныя і хатняга вырабу, абцягнутыя тым жа матэрыялам, з якога шылася безрукаўка. На грудзях у безрукаўках рабіўся выраз круглай, трохвуголыіай або чатырохвугольнай формы. Ззаду спінка даходзіла прама да шыі і яе верхні край хаваўся пад каўнер кашулі. Часам пярэдні выраз безрукаўкі ад каўняра да стану закладваўся цвёрдай «закладкай» з
    32 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонарод-
    ного жятья-бытья..., стар. 120.
    матэрыялу таго ж колеру, што і безрукаўка. На закладцы залатымі ніткамі вышываліся кветкі33. Кароткія безрукаўкі часцей за ўсё былі аднабортнымі, але сустракаліся і такія, у якіх для больш шчыльнага аблягання фігуры накладвалася полка на полку.
    Безрукаўкі шыліся часцей за ўсё з куплёных тканін: сукна, паркалю, танных гатункаў парчы і аксаміту. Для безрукавак падбіраліся даволі яркія расфарбоўкі: аднатонныя — пунсовыя, зялёныя, чырвоныя, бардовыя, сінія і ўзорныя — з вялікімі яркімі набіўнымі або ціснёнымі кветкамі. Шыліся яны звычайна на падкладцы з хатняга палатна.
    Своеасаблівасць беларускім безрукаўкам надавалі дадатковыя ўпрыгожанні. Рабіліся яны часцей за ўсё на грудзях па краях разрэзу, вакол каўняра, вакол рукаўных проймаў і радзей па ніжняму краю і на спіне. Упрыгожваліся безрукаўкі нашыўкай парчовых стужак і тасьмы, а часцей вышыўкай любой тэхнікі. Вышывалі звычайна баваўнянымі ніткамі, а болып заможныя сяляне — шоўкам, сярэбранай або залатой ніткай. Шырока была вядома аплікацыя: стужкі нашываліся ў некалькі вертыкальных радоў або ў выглядзе хвалістай лініі, зубчыкаў ці шашачак (рыс. 6).
    Вышыўка была больш светлых таноў, чым матэрыял безрукаўкі, і адлюстроўвала звычайна раслінныя формы — кветкі і галінкі, якія размяшчаліся сіметрычна.
    Акрамя безрукавак, якія з’яўляліся самастойнай часткай касцюма, на Беларусі былі вядомы безрукаўкі, якія прышываліся да спадніцы, часцей да шарсцянога саяна-андарака. Яны мелі выгляд ліфа з іпырокімі проймамі і шыліся з тканіны іншай якасці і іншай расфарбоўкі, чым спадніца.
    Як паказвае прыведзены матэрыял, фарміраванне тыпаў плечавога адзення без рукавоў — вельмі складаны працэс і не зусім высветлены да гэтага часу. Несумненна толькі тое, што ўсю разнастайнасць назваў і відаў крою безрукавак нельга звязваць з нейкім адным прататыпам. Безрукаўкі ў сельскую мясцовасць прыйшлі, відавочна, рознымі шляхамі.
    Нацыянальная своеасаблівасць беларускага народнага адзення, апрача матэрыялу і крою, праяўляецца таксама ў характары расфарбоўкі тканін, характары арнаменту і каляровай гаме. I калі па матэрыялу, асобных прадметах адзення або дэталях крою беларускі касцюм мае аналогіі, як ужо адзначалася, з рускім, украінскім, польскім, літоўскім, то ў агульным
    33	А. Б у л ь б а. Некалькі слоў аб дзявочай вопратцы на Беларусі. Вільна, 1911, стар. 12.
    Рыс. 6. Тыпы жаночых безрукавак:
    a — кабат (выгляд спераду і ззаду), в. Кушня Слуцкага п. Мінскай губ.; б — гарсэт (выгляд спераду і ззаду), в. Убібацькі Любанскага р-на Мінскай вобл.; в — карсэтка (выгляд спераду і ззаду), в. Парэчча Ігуменскага п. Мінскай губ.; г — кабат (выгляд спераду і ззаду), в. Чучавічы Маэырскага п. Мінскай губ.
    комплексе ўсіх пералічаных вышэй кампанентаў, у каляровых спалучэннях беларускі касцюм уяўляе своеасаблівую культурную з’яву.
    Універсальным для беларускага народнага адзення было ільняное, зрэдку пяньковае палатно. 3 яго шылі плечавое (кашулі, кофты, безрукаўкі), паясное (фартухі, спадніцы) і ў радзе месц верхняе адзенне.
    У адзенні, пашытым з палатняных тканін, нават і тады, калі ва ўжытак увайшла афарбоўка хатніх тканін, пераважаў белы колер. Як сведчаць археолагі, адзенне з адбеленых ільняных палотнаў было ў шырокім ужытку ў старажытных славян.
    Шарсцяныя і паўшарсцяныя тканіны, з якіх шылася верхняе адзенне, былі заўсёды натуральнага колеру — колеру сыравіны, якая ўжывалася для іх вырабу. Гэта было карычневае, чорнае, шэрае, радзей белае сукно. Шарсцяная тканіна для беларускага жаночага (спадніцы) і мужчынскага паяснога (штаны) і плечавога адзення (безрукаўкі) заўсёды афарбоўвалася.
    У Беларусі ў XIX — пачатку XX ст. было распаўсюджана тканнё каляровых і ўзорных шарсцяных і паўшарсцяных тканін. Для аднатонных шарсцяных спадніц пераважным з’яўляўся сіні, зялёны, віпінёвы і асабліва чырвоны колер.
    Шматлікія спосабы перапляцення нітак пры тканні размяркоўваюцца па асобных лакальных і нацыянальных групах і побач з тыпамі адзення з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для ўстанаўлення гісторыка-культурных сувязей паміж народамі.
    Узорная шарсцяная тканіна для андаракаў па тэхніцы ткання і па агульнаму малюнку (аднатонная і клетка рознага памеру і выгляду) вельмі блізкая да рускай панёўнай тканіны.
    У другой палавіне XIX ст. у сялян у шырокі ўжытак уваходзіць узорнае тканнё бранай тэхнікай. Спосаб мастацкага ткання бранай тэхнікай быў шырока распаўсюджан таксама ў рускіх у паўночных і цэнтральных абласцях і ў літоўцаў. Браная тэхніка атрымала назву ад слоў «браць», «выбіраць». Заключаецца яна ў тым, што ззаду за нітамі ніткі асновы выбіраюцца па ліку, перакладваюцца прутком або перавязваюцца дадатковымі петлямі з нітак. Ткуць пры дапамозе двух уткоў. Націскаюць падножку, утвараецца зеў — прапускаюць белы ўток, пасля таго пад частку перавязаных нітак падкладваюць дошчачку на кант; група выбраных нітак паднімаецца, прапускаюць другі ўток — чырвоны, прыбіваюць бёрдам. Пасля гэтага апускаюць дошчачку, кладуць яе плазам і націскаюць другую падножку — прапускаюць белы ўток, дошчачку падкладваюць пад наступную частку выбраных нітак, ставяць на
    кант і г. д. 34 3-за таго, што дадатковы зеў утвараецца пры дапамозе дошчачкі, часта і спосаб ткання называецца тканнём «на дошчачцы». У залежнасці ад таго, колькі разоў даводзіцца падкладваць дошчачку, каб утварыць поўны ўзор, гавораць: «узор у 3 дошчачкі», «узор у 5, 7, 10, 20 і г. д. дошчачак», прычым гэта назва адносіцца толькі да палавіны ўзору, таму што другая палавіна яго з’яўляецца заўсёды адваротным паўтарэннем пеошай. Мастацкае ткацтва выконвалася ў Беларусі на звычайных сялянскіх кроснах, у якіх для атрымання неабходнага малюнка рабілі некаторыя прыстасаванні: дадатковыя ніты, дошчачкі, пруткі і г. д.
    У арнаментальна затканых узорах паўсюдна вядомай у беларусаў з’яўляецца аднаколерная (чырвоная), а ў вышыўцы двухколерная (чырвоная і чорная) каляровая гама. Тканы арнамент упрыгожвае спадніцы, пашытыя з хатняга непафарбаванага палатна, палатняныя сарочкі (мужчынскія і жаночыя), фартухі і старажытны галаўны ручніковы ўбор — намітку.
    Тканы ўзор чырвонай «забалоццю» (баваўняныя ніткі, якія яшчэ называюцца гарынем) у спадніцах складаўся з простага набору палос, размешчаных у адзін або ў некалькі радоў па нізу спадніцы, крыху вышэй яе ніжняга краю. Нескладаныя тканыя ўзоры чырвонай «забалоццю» ўпрыгожвалі таксама канцы намітак. Падобныя палосы сустракаюцца ў фартухах болып даўняга вырабу.
    У канцы XIX — пачатку XX ст. тканая арнаментыка адзення ўзбагацілася новымі, больш ускладненымі матывамі, аднак захавалася яе традыцыйная геаметрычная аснова. Асабліва шырока новыя матывы ў арнаментыцы ўжываліся ў кашулях і фартухах, г. зн. у рэчах, якія доўга захоўвалі дамінуючую ролю ў комплексе народнага адзення.
    Вельмі разнастайны ўзор «затыкання» назіраецца на фартухах. Размяшчаўся ён часцей гарызантальнымі палосамі па 2—3 і больш у ніжняй частцы рэчы. Узор з вертыкальнымі палосамі сустракаўся радзей, пры гэтым палрсы ўпрыгожвалі ўсю паверхню фартуха.
    Затканы арнамент фартухоў быў звычайна геаметрычнага характару: рысачкі, ромбікі, квадрацікі розных памераў, крыжыкі, зорачкі і іншыя геаметрычныя фігуры размяіпчаліся ў разнастайнай камбінацыі і чаргаванні.
    Аналагічны строгі геаметрычны тканы ўзор упрыгожваў і традыцыйную палатняную жанр-
    34	Н. Н. Л е 6 е д е в а. Пряденпе н ткачество восточных славян. У кн.: Восточнославянскнй этнографнческнй сборннк. М., 1956, стар. 527—528.
    чую кашулю. Размяшчаўся ён у верхняй частцы рукавоў, на паліках, каўняры, манішцы, абшлагах. Упрыгожанні па нізу (2—3 палоскі з прапушчаных ва ўток чырвоных нітак) у жаночых кашулях сустракаліся вельмі рэдка, пераважна ў паўднёвых раёнах.
    На рукаве звычайна ўпрыгожвалася верхняя частка бліжэй да шва, а таксама манжэта, a калі яе не было, упрыгожваўся ніжні пруг. У паўднёва-заходніх раёнах іншы раз упрыгожвалі ўсю вонкавую частку рукава ад верху да нізу падоўжнымі або папярочнымі палосамі рознай шырыні і арнаменту, часцей за ўсё геаметрычнага. Палікі ўпрыгожваліся або цалкам, або вузкай палоскай ля месца сшывання іх з рукавом. Малюнак на паліках у большасці выпадкаў гарманіраваў па колеру і арнаменту з малюнкам на рукавах, тады як арнамент на іншых упрыгожаных частках кашулі мог і адрознівацца.
    Упрыгожанні на каўняры размяшчаліся або па ўсім каўняры, або толькі па вонкаваму краю ці на ражках. На грудзях упрыгожвалася прышыўная манішка.
    Арнаментальныя матывы геаметрычнага характару ва ўпрыгожаннях — ромбы, разеткі і інш.— бяруць свой пачатак з глыбокай старажытнасці і з’яўляюцца характэрнымі не толькі для беларусаў, але і для іншых усходнеславянскіх народаў. Аднак своеасаблівае спалучэнне фігур, размяшчэнне іх на рэчы складае нацыянальную асаблівасць беларускага адзення.
    У канцы XIX ст. ткацкі арнамент пачалі замяняць вышытым узорам, які накладваўся з дапамогай іголкі. У пачатку XX ст. вышыўка становіцца адным з папулярных відаў народнага прыкладнога мастацтва. Найбольш ранні вышыты арнамент па малюнку мала чым адрозніваўся ад тканага: тут таксама найбольш распаўсюджанымі з яўляліся геаметрычныя формы. Раслінныя формы сустракаліся галоўным чынам у контурных лінейных вышыўках пры ўпрыгожванні аддзення з аўчыны, а таксама ў вышыўцы на палатне, выкананай па графічнаму малюнку. Нярэдка можна было сустрэць адначасова і тканы, і вышыты ўзор. Вышыўка часцей за ўсё размяшчалася ў выглядзе бардзюра, дзе рытмічнае чаргаванне матываў стварала ўражанне бясконцай паласы.