• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    М. Я. Нікіфароўскі адзначаў узаемасувязь паміж фасонам каўняра і рукава, што назіралася на Віцебшчыне. У кашулях з каўняром на канцах рукавоў часта прышываліся шырокія звонападобныя манжэтыТакая ўзаемасувязь, за нямногімі выключэннямі, назіралася і ў іншых месцах Беларусі. Гэта дае падставу меркаваць, што шырокая ў выглядзе званочка манжэта з’явілася таксама пад польскім уплывам.
    Пэўны від каўняра ў значнай ступені ўзаемазвязан з асноўным кроем кашулі і ўплывае на афармленне нагруднага разрэзу-пазухі.
    Пры тунікападобным кроі звычайна не было каўняра, а паліковыя кашулі заўсёды мелі стаячы або адкладны каўнер. Тут нярэдка замест вузкай абшыўкі на грудны разрэз нашывалася планачка-манішка, якая закрывала разрэз і мастацкі ўпрыгожвалася натыканнем ці вышыўкай (дадатак, IX, X).
    7	Н. Я. Нлкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн. Внтебск, 1895, стар. 112.
    Кашуля на гестцы звычайна шылася без каўняра, і вузкая абшыўка вакол шыі зашпільвалася на адзін гузік. Упрыгожанні тут размяшчаліся па краю гесткі (рыс. 4).
    Кароткія кашулі, якія пачалі насіць у канцы XIX — пачатку XX ст., шыліся часцей за ўсё на гестцы з чатырохвугольным выразам вакол шыі. Яны таксама не мелі каўняра.
    Кашулі такога крою, шырока вядомыя ў паўднёвых раёнах Магілёўшчыны і Гомельшчыны, нярэдка называліся «малароскамі», што наводзіць на думку аб іх украінскім паходжанні.
    He толькі беларусы, але і іншыя ўсходнеславянскія народы шылі кашулі з разнаякаснага матэрыялу: верх — з больш тонкага, кужэльнага палатна, а ніз — «подтачку», «портачку» — з грубога, «зрэбнага». Выключэнне складаюць толькі паўднёва-заходнія раёны Брэсцкай вобласці, дзе і святочныя, і штодзённыя кашулі шылі з аднаякаснага палатна. Такія кашулі панавалі таксама ў заходнеўкраінскіх абласцях. Наогул жа суцэльныя кашулі з’яўляліся святочным і абрадавым адзеннем (карта 3).
    Даўнія жаночыя кашулі, па агульнаму сведчанню жанчын старэйшага пакалення, або зусім не ўпрыгожваліся, або ўпрыгожваліся вельмі сціпла. Разнастайныя тканыя і вышытыя ўзоры ў адзенні беларускіх сялян сталі распаўсюджвацца з другой палавіны XIX ст. Упрыгожанні ў жаночай кашулі звычайна размяшчаліся ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях і абшлагах (карта 4). Асабліва разнастайныя ўпрыгожанні на рукавах і каўняры можна растлумачыць тым, што беларусы зверху кашулі насілі безрукаўнае адзенне.
    Рыс. 4. Тыпы жаночых кашуль:
    a — в. Мілаславічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.; б— в. Навалессе Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
    Карта 3. Адразныя і суцэльныя жаночыя кашулі (канец XIX — пачатак XX ст.):
    7 — суцэльная; 2 — з адразным нізам (з подтачкай) (а — пераважае, 6 — бытуе, в — сустракаецца)
    Па ўсталяванаму звычаю ў беларускіх жанчын кашулі заўсёды былі карацей за спадніцу, таму ў рэдкіх выпадках сустракаліся ўпрыгожанні па яе падолу.
    Яшчэ ў XIX ст. назіраліся выпадкі, калі жанчыны ў спякотныя летнія дні на жніво апраналіся толькі ў адну сарочку. Але гэта былі рэдкія выпадкі.
    У пачатку XX ст. з пранікненнем у вёску гарадскіх відаў адзення зверху кашулі ў многіх месцах сталі надзяваць пашытыя з куплёных фабрычных тканін кофты-«каптаны», «блузкі», «нажуткі» (дадатак, II). Гэта прывяло да змянення традыцыйнага крою кашуль: знікаюць палікі, доўгія рукавы, каўняры, а таксама вытканыя і вышытыя ўпрыгожанні.
    Жаночая кашуля на Беларусі мае некалькі назваў: сарочка, кашуля, рубаха. Тэрмін «са-
    рочка», які пераважаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, агульнаславянскі, прычым ва ўсіх славян абазначае адзін і той жа прадмет касцюма. Раён распаўсюджання тэрміна «кашуля» займае даволі шырокую паласу цэнтральнай Беларусі ад літоўскай мяжы на поўначы да басейна р. Прыпяці на поўдні. У старажытных беларускіх помніках пісьменнасці «сарочка» і «кашуля» ўжываюцца як сінонімы ў адным і тым жа помніку. Таксама і ў пазнейшы час у народным ужытку ў раёне распаўсюджання тэрміна «кашуля» на аднолькавых правах бытаваў і тэрмін «сарочка».
    Тэрмін «рубаха» найбольш часта ўжываўся ў паўночных (Віцебшчына) і цэнтральных (Міншчына) раёнах. Часам яго можна пачуць і ў іншых абласцях у дастасаванні да адзення тунікападобнага крою.
    Карта 4. Размяшчэнне арнаменту на жаночых кашулях (канец XIX — пачатак XX ст.):
    / — неарнаментаваная; 1 — на рукавах і грудзях; 2— на рукавах; 3 — на рукавах, грудзях, паліках і каўняры; 4 — на рукавах, грудзях, каўняры, паліках і падоле; 5— на паліках і рукавах; 6— на паліках, рукавах і каўняры; 7— на гестцы, рукавах і грудзях; 8— на гестцы і рукавах; 9— на рукавах і каўняры (а — аднаколерная арнаментыка; б— двухколерная: чырвоны, чорны; в— паліхромная)
    Другой найважнейшай састаўной часткай беларускага жаночага комплексу з’яўляецца спадніца.
    Гаворачы аб тыпе жаночага паяснога адзення наогул, перш за ўсё падзяляюць яго на дзве групы: сшытае (глухое) і расхіннае.
    Паколькі для беларусаў з параўнальна даўніх часоў і ў вывучаемы перыяд характэрна была сшытая спадніца, для вызначэння яе своеасаблівасцей прыцягваюцца іншыя дадатковыя характарыстыкі: матэрыял, к-олькасць і размяшчэнне палотнішчаў, тэрміналагічныя даныя, нарэшце, расфарбоўка тканін, што ідуць на пашыў спадніц.
    Амаль да XX ст. беларускія сялянкі шылі спадніцы пераважна з даматканіны — палатна,
    сукна, паўсукна; найбольш заможныя на свята —■ з куплёных тканін (карта 5).
    Шыліся спадніцы звычайна з трох, чатырох, шасці падоўжных полак, якія сшываліся разам і ля пояса збіраліся ў зборкі або складкі. Шырыня полак раўнялася шырыні вытканага матэрыялу.
    Радзей шылі спадніцы з папярочнага кавалка тканіны — так званыя папярэчкі. Абшыўка, або пояс, спераду ці трошкі збоку зашпільвалася, але часцей завязвалася тасёмкамі з палатна ці паяском, сплеценым з хатніх нітак (дадатак, XII—XVI). Унізе з ісподняга боку спадніца падшывалася «падпадолкам» з хатняга палатна шырынёй каля 4—5 см або з сукна цёмнага колеру.
    Карта 5. Тыпы жаночага паяснога адзення (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1— саматканая спадніца на поясе; 2— саматканая спадніца з прышыўным кабатам; 3—панёва; 4—плахта;
    5 — запаска (а — пераважае, б — бытуе, ы — сустракаецца)
    У суконных спадніцах, якія часцей за ўсё шыліся з падоўжных полак, верхняя частка пярэдняй полкі часам рабілася або з матэрыялу іншай якасці (напрыклад, з палатна), або з таго ж матэрыялу, але вытканага больш простым узорам і часам нават іншай расфарбоўкі. У спадніцах-«папярэчках» такая ўстаўка сустракалася толькі ў выключных выпадках (напрыклад, вёска Юндзілавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Болып таго, у тых раёнах, дзе бытавалі спадніцы-«папярэчкі», нават у спадніцах з падоўжных полак устаўка іншай якасці і колеру не рабілася.
    У некаторых месцах Беларусі сустракаліся спадніцы з прышытым ліфам. Ліф шыўся або з таго ж матэрыялу, што і спадніца, або (і гэта часцей) з матэрыялу іншай якасці і афарбоўкі
    (часам з дарагога атласу). Сабраная ў дробныя зборкі каля ліфа такая спадніца абавязкова зашпільвалася, а не завязвалася. Ліф шыўся на падкладцы з хатняга палатна (дадатак, XVII).
    Мясцовыя назвы касцюма ў цэлым і яго асобных састаўных частак часта праліваюць святло на паходжанне таго ці іншага віду адзення, на яго першапачатковае прызначэнне. На аснове тэрміналагічнага матэрыялу з пэўнай доляй верагоднасці можна гаварыць аб гісторыі адзення, аб культурных узаемасувязях народаў у далёкім мінулым. Тэрміналагічныя даныя па беларускаму паясному адзенню раскрываюць нам многа цікавага, не зафіксаванага пісьмовымі крыніцамі.
    Сшытая спадніца ў беларусаў мела шмат розных назваў, адны з якіх былі вузкалакальнага
    распаўсюджання, іншыя вядомы амаль паўсюдна. Назва нярэдка вызначалася матэрыялам (палатно, сукно), якасцю і тэхнікай вырабу матэрыялу, з якога яна шылася, а таксама і расфарбоўкай.
    Пашытае з даматканага палатна паясное адзенне паўсюдна на Беларусі называлася спадніцай. Палатняная спадніца ў залежнасці ад расфарбоўкі мела назвы: «бяляк» — зусім белая; «сінька», «самасінька», «сіняк» — афарбаваная ў сіні колер; «набойка» •— з набіўной тканіны; «рабушка», «рабан», «шарачок» — з палатна, тканага ў клетку. У залежнасці ад якасці матэрыялу ўзніклі асобныя назвы паўсуконных спадніц: «палавіннік», «дрыліх», або «дрылішка».
    3 пранікненнем у вёску фабрычных тканін у радзе месц Магілёўскай губерні з’явіліся назвы «мультоўка», «мультаноўка». У процілегласць ім у гэтай жа губерні сталі ўжывацца назвы «саматканка», «саматканік», «парцянік», «палатнянік», у якіх адлюстравана іх «даматканае паходжанне».
    Спадніцы, якія шыліся з шарсцяной або паўшарсцяной хатняга вырабу тканіны, на Беларусі называліся часцей за ўсё андаракамі. Гэта назва вядома амаль паўсюдна, за выключэннем паўночна-заходніх раёнаў. Тэрмін «андарак» большасць вучоных не без падстаў звязваюць з нямецкім словам «Unterrock» 8. У працы В. Лазінскага ёсць прамое ўказанне на нямецкае паходжанне гэтага тэрміна. Лазінскі адзначаў, што недастаткова быць знаўцам усходніх і заходніх моў, таму што вельмі часта назва матэрыялаў і сукенак непазнавальна змяняецца ў польскай мове. «Хто ж, напрыклад, лёгка адгадвае, што польскі «індэрак» гэта нямецкі «Unterrock» 9.
    Найбольш верагодным будзе меркаванне, што нямецкае слова «Unterrock» пранікла і ўмацавалася ў Польшчы, а затым праз польскае асяроддзе прыйшло на Беларусь. Гэта меркаванне пацвярджаецца тым, што ў старажытных беларускіх помніках пісьменнасці, як правіла, шарсцяныя спадніцы называліся, як і ў палякаў, індэрак: «Нндерак адамашкн чнрвоное» або «нндерак бархановый, брушкамн лнснмн подшнтый» °. Можна меркавапь што «індэрак» з яў-
    ляўся адзеннем забяспечаных класаў і служыў верхняй спадніцай, у той час як нямецкі «Unter­rock» — гэта ніжняя сукенка. Ад пануючых саслоўяў, магчыма, праз краўцоў яўрэяў тэрмін «індэрак», у беларускім вымаўленні «андарак», перайшоў да простага саслоўя. He выпадкова тэрмін гэты быў засвоен для суконнай спадніцы як больш прыгожага святочнага адзення, якое, магчыма, і шылі спецыяльныя майстры, a не самі сяляне.
    Ужо як пэўны тып суконнага адзення андарак распаўсюдзіўся за межы Беларусі. 3 умацаваннем руска-польскіх сувязей у XVI— XVII стст. андарак укараніўся ў Смаленскай губерні, а затым праз служылую вярхушку пранік у паўднёварускія губерні (асобныя пасяленні або раёны Разанскай, Курскай, Арлоўскай губерняў) н.