Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Спалучэнне геаметрычнага ўзору з раслінным, затыкання з вышыўкай — адна з характэрных рыс мастацкага ўпрыгожання беларускага народнага адзення XIX—пачатку XX ст.
У беларусаў былі шырока вядомы агульныя для ўсіх усходнеславянскіх народаў прыёмы вышыўкі: набор, браннё, якое нагадвала тканую браную тэхніку з характэрным негатыўным адлюстраваннем на адвароце; строчка, выраз, вы-
кананыя на тканіне з выцягнутымі ніткамі; насціланне, калі ніткі вышыўкі клаліся па ўтку, аснове або па дыяганалі перапляцення нітак тканіны. Вельмі даўнім спосабам вышывання з'яўляецца крыж.
Вышыўка, як і тканнё, выконвалася пераважна фабрычнымі баваўнянымі ніткамі — «забалоццю», але ў адрозненне ад затыкання ў вышыўцы пераважала двухколерная гама — адна з характэрных рыс беларускага народнага арнаменту. Паліхромная расфарбоўка, тыповая для заходніх абласцей Украіны (Гуцульшчына), у беларусаў сустракалася даволі рэдка і з’явілася ў народнай вышыўцы значна пазней — ужо ў савецкі час, калі побач з баваўнянымі шырока пачалі выкарыстоўвацца шаўковыя ніткі.
Даволі даўнім відам упрыгожання беларускага народнага адзення, галоўным чынам жаночага, з’яўляюцца мярэжка, а таксама вязаныя вырабы.
Нягледзячы на тое што выраб карункаў у Беларусі не вырас у спецыяльны промысел, як у рускіх, карункі шырока выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання жаночага адзення. Карункі прышывалі да кашулі з каўняром, да фартухоў, блузак і нават да спадніц. Узоры карункаў шмат у чым нагадвалі мастацкае ткацтва і вышыўку, толькі тут было больш крывых і звілістых ліній. У залежнасці ад гнуткасці самой тэхнікі вязання, карункавая арнаментыка была болып разнастайнай у параўнанні з ткацкай.
3 пранікненнем у вёску фабрычных матэрыялаў — сітцу і каленкору распаўсюдзілася аплікацыя — нашыўка рознакаляровых стужак і галуноў. Нашыўныя ўзоры сустракаюцца на фартухах, безрукаўках, спадніцах (палатняных і шарсцяных) і нават на кашулях. Нашывалі часцей чырвоныя палоскі, зубчыкі, ромбікі, якія часта спалучаліся ў адзінай кампазіцыі.
Спадніцы ўпрыгожваліся нашыўкай шаўковых стужак, тасьмы, махроў або вузкіх карункаў. Нашыўкі, як і тканыя арнаментаваныя палосы, ішлі або ў некалькі радоў па ніжняму краю, або ў пэўным чаргаванні па ўсёй спадніцы. Найбольш заможныя сяляне спадніцы і безрукаўкі ўпрыгожвалі парчовым галуном — «галёнамі». Парчовым галуном упрыгожвалі іншы раз станік саянаў, нашываючы яго вакол рукаўнага і шыйнага выразаў, а таксама каля грудноіа разрэзу.
Варта, аднак, адзначыць, што для беларускага народнага касцюма, як жаночага, так і мужчынскага, не характэрны бліскучыя галунныя ўпрыгожанні і вышыўка сярэбранай і шаўковай ніткай. Уся прыгажосць, усё багацце беларускай арнаментыкі складаў пяшчотны строгі ўзор, выкананы двухкаляровымі або ад-
накаляровымі баваўнянымі ніткамі. Умелае вар іраванне розных геаметрычных і раслінных фігур, увязка колеру малюнка з агульным каларытам касцюма складаюць нацыянальную своеасаблівасць беларускага адзення.
He выбіваліся з агульнага каларыту і дадатковыя здымныя ўпрыгожанні, якія беларусы ўжывалі з даўніх часоў: пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі і да т. п. Усе яны толькі падкрэслівалі прастату і арыгінальнасць беларускага народнага касцюма.
Комплекс беларускага адзення канца XIX— пачатку XX ст., як паказваюць прыведзеныя матэрыялы, складаўся з кашулі, пашытай з даматканага палатна, спадніцы — палатнянага або шарсцянога андарака, палатнянага фартуха і безрукаўкі, пашытай звычайна з куплёных тканін.
Абавязковым дадаткам да гэтага касцюма былі верхняе (суконнае і футравае) адзенне, своеасаблівыя галаўныя ўборы і абутак (лыкавы або скураны).
Тыпалогія верхняга адзення абумоўліваецца таксама раскроем спінкі і спосабам сшывання верху з нізам у адразных яе формах. Іменна па гэтых прыкметах вызначаецца этнічная і лакальная своеасаблівасць гэтай часткі касцюма.
Этнаграфічная тыпалагізацыя ў галаўных уборах і абутку хоць і грунтуецца на тых жа прынцыпах, што і ў адзенні, аднак мае і свае адметныя рысы, выкліканыя своеасаблівасцю прызначэння гэтых прадметаў.
Прыведзены матэрыял паказвае, што на працягу стагоддзяў у беларускага сялянства склаўся даволі ўстойлівы і характэрны комплекс жаночага адзення, які фарміраваўся пад уплывам кліматычных, гістарычных і сацыяльнаэканамічных умоў жыцця. Асобныя часткі і элементы яго ўзыходзяць да розных гістарычных эпох.
ГАЛАУНЫЯ УБОРЫ
Галаўныя ўборы складалі самую каларытную і маляўнічую частку беларускай жаночай вопраткі, якая прыдавала ўсяму народнаму касцюму завершанасць і святочнасць. Галаўны ўбор падкрэсліваў рысы твару жанчыны, упрыгожваў яе. Таму з даўніх часоў галаўным уборам жанчыны надавалі вялікае значэнне. Кожны галаўны ўбор формай і спосабам нашэння строга адпавядаў прынятаму ў дадзенай мясцовасці стандарту, а матэрыял, з якога ён рабіўся, яго ўпрыгожанні залежалі ад фантазіі, густу і ступені заможнасці жанчыны.
Для традыцыйных галаўных убораў выкарыстоўвалася заўсёды самае тонкае палатно і тыя куплёныя фабрычныя тканіны, якія толькі былі даступны вясковай жанчыне. Разнастайнасць, маляўнічасць і яркасць галаўных убораў беларускіх жанчын адзначалі многія аўтары 35. Разам з тым галаўныя ўборы, як ні адна іншая частка жаночай вопраткі, заўсёды строга адпавядалі ўзросту жанчыны. Так, галаўныя ўборы пажылых жанчын, хаця і захоўвалі заўсёды традыцыйную форму і колер, былі вельмі сціплымі, без упрыгожанняў.
Галаўныя ўборы беларускіх жанчын заўсёды адпавядалі іх сямейнаму становішчу. «Як вянок быў прыкметай дзявоцтва і мог насіцца толькі дзяўчынай, так і чапец быў прыкметай замужжа» 36.
Традыцыйныя беларускія жаночыя галаўныя ўборы, спосабы іх нашэння і неразрыўна звязаныя з імі прычоскі, нягледзячы на нацыянальную спецыфіку, маюць шмат агульнаславянскіх рыс. Так, як адзначалі многія даследчыкі, беларускім дзяўчатам была ўласціва ° 47
агульная усходнеславянская прычоска , пры якой валасы зачэсвалі гладка на прамы прабор і на патыліцы запляталі ў 1—2 касы. Прычым трэба адзначыць, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі для дзяўчат не мела ніякай розніцы і значэння пляценне валасоў у 1 ці ў 2 касы. Толькі ў прыгранічных з Расіяй паветах паўночнай Беларусі (Полацкі, Верхнядзвінскі і Лепельскі) у дзяўчат пераважала прычоска ў адну касу, а на поўдні Палесся — у дзве касы. Заплеценыя ў косы валасы пакідалі звычайна свабодна звісаючымі ўздоўж спіны або абкручвалі вакол галавы ў выглядзе вянка.
Жаночыя галаўныя ўборы канца XIX — пачатку XX ст. шыліся ў асноўным з фабрычных тканін з шырокім выкарыстаннем для іх аздобы стужак, тасьмы, вышыўкі. У святы дзяўчаты ў косы ўпляталі стужкі фабрычнага вырабу — «каснікі», «укоснікі», «закоснікі», «стужкі», а ў штодзённым абыходзе проста акройкі каляровай матэрыі — «плёткі»,
35 Н Э ремнч. Очеркн белорусского Полесья Внльна, 1868, стар. 7; Жнвопнсный альбом «Народы Росснн». СПб, 1880, стар. 46; Россня. Полное географнческое опнсанне нашего Отечества, т. 9. СПб, 1905, стар. 146 і інш.
36 J. S m о 1 і п s k і. Kaptur і namiotka na Biaiorusi Litewskiej. «Ziemia», 1911, № 9, стар. 136.
37 Г. C. M a c л o в a. Народная одежда русскнх, украннцев н белорусов, стар. 656; Д. К. Зеленнн. Женскне головные уборы..., стар. 304—305; Л. А. Молчгн о в а. Матернальная культура белорусов, стар. 165 і інш.
«уплёткі», «стужкі», «пахісткі» Звычайна ў касу ўпляталі па адной стужцы-касніку і толькі на Палессі па святах — адначасова па 3—5 рознакаляровых стужак. Часам касу запляталі не да канца, а пакідалі амаль напалавіну расплеценай. Відаць, гэта агульнаславянская рыса ў беларускай дзявочай прычосцы, таму што ў балгар існуе звычай таксама недаплятаць касу 39.
Галаўныя ўборы і прычоскі раней за ўсё падвергліся ўздзеянню гарадской моды. У пачатку XX ст. у блізка размешчаных ад гарадоў вёсках Віцебшчыны і раёнах, дзе было найбольш развіта адыходніцтва, многія дзяўчаты кос па святах не запляталі, а на гарадскі лад закручвалі валасы на патыліцы ў пучок («куклу», «куксу», «гулу») і замацоўвалі іх шпількамі або драўлянымі грэбенямі. Аднак штодзённай прычоскай і ў гэтых месцах заставалася ўсё-такі заплятанне валасоў у косы.
У цёплую пару года і ў хаце дзяўчаты не насілі ніякіх галаўных убораў. Непакрытыя валасы лічыліся ў беларусаў, як і ва ўсіх усходніх славян, адзнакай дзявоцтва. Таму такія старажытныя дзявочыя галаўныя ўборы, як вянкі, не мелі верху, а галаўныя павязкі («шырынкі», «ручнікі», «скіндачкі») у выглядзе вузкага ручніка з арнаментаванымі канцамі або налобнікам павязваліся такім чынам, што не закрывалі валасоў на макушцы40. Шырыня дзявочых галаўных павязак была каля 30 см, даўжыня —1—1,2 м. Пры павязванні яны заўжды складваліся ўдвая і завязваліся вузлом на патыліцы. У вёсцы Славань Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці «скіндачка» рабілася звычайна з кавалка белай куплёнай тканіны, да канцоў якога прышываліся рознакаляровыя • 41 стужкі .
У сярэдзіне XIX ст. дзявочыя галаўныя павязкі былі шырока распаўсюджаны на ўсёй Беларусі42, аднак к канцу XIX ст. амаль поўнасцю былі выцеснены хусткамі.
У Гомельскім павеце Магілёўскай губерні ў канцы XIX ст. паверх заплеценых у косы валасоў дзяўчаты насілі складзеную па дыягана-
38 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка..., т. III, стар. 51.
39 М. Г. В е л е в a, Е. Н. Л е п а в ц о в а. Народная одежда болгар в Северной Болгарнн в XIX н начале XX вв. Софня, 1961, стр. 16.
40 Д. К. 3 е л е н я н. Женскне головные уборы..., стар. 305—306; Н. A. С е р б о в. Белорусы-сакуны, стар. 24.
41 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 6, спр. 1, лл. 27, 33.
42 Белоруссня. (Этнографнческнй очерк). «Москов-
скне губернскне ведомостн», 1854, № 148; Быт белорус-
скнх крестьян. «Вестннк РГО», ч. IX, кн. 5, 1853,
стар. 45.
лі палоскай хустку, якую завязвалі ў выглядзе вянка з вісячымі ззаду канцамі43. Такім жа чынам павязвалі дзяўчаты хусткі ў канцы XIX — пачатку XX ст. і ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Толькі ў некаторых вёсках гэтага павета дзяўчаты ў складзеную палоскай па дыяганалі хустку ўкладалі яшчэ кавалкі кардона або лубу шырынёй 10—-15 см і памерам па аб’ёму галавы. Канцы хусткі завязвалі ззаду на вузел 44.
У пачатку XX ст. дзявочыя галаўныя павязкі (па даных экспедыцый ІМЭФ АН БССР) былі распаўсюджаны толькі ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні і Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Нашэнне «шырынак» у гэты час на поўдні Мінскай губерні адзначаў і I. А. Сербаў 45.