• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    Змяненні ў матэрыяле і кроі найбольш шырока адбіліся на адзенні моладзі, у той час як у касцюме старэйшага пакалення доўга захоўваліся архаічныя рысы.
    На фарміраванне тыпалогіі адзення ўплываюць самыя розныя фактары: навакольная прырода і клімат, эканамічныя ўмовы грамадства ў цэлым і сацыяльнае становішча пэўнага класа ў гэтым грамадстве. Акрамя таго, уплываюць TaKia фактары, як палавая прыналежнасць, узрост. Гэтыя апошнія найбольш выразна прасочваюцца ў нацельным аддзенні і галаўных уборах, тады як у абутку і верхнім адзенні намнога пазней пачала праяўляцца спецыфіка ў залежнасці ад полава-ўзроставых асаблівасцей.
    Важнае месца ва ўтварэнні пэўных тыпаў адзення належыць нацыянальнаму фактару. Нацыянальная своеасаблівасць праяўляецца ў тыпе крою, форме галаўных убораў, у характары ўпрыгожанняў, у расфарбоўцы тканін, г. зн. у характарыстыках, у аснове якіх ляжаць даўнія вытворчыя традыцыі і пэўныя рэлігійныя ўяўленні, таму што адзенне з даўніх часоў успрымалася як «оберег», які ахоўвае чалавека не толькі ад шкодных атмасферных уплываў, але і злых духаў. Таму асобныя часткі адзення (пояс, чапец, кажух) адыгрывалі важную ролю ў розных абрадах: вясельным, хрэсьбінным і інш.
    Умерана кантынентальны клімат у шыротах, дзе здаўна жывуць усходнеславянскія народы, у тым ліку і беларусы, адыграў важную ролю ў паяўленні разнастайнага адзення, якое прынята падраздзяляць на так званае нацельнае, што надзяваецца непасрэдна на цела, і набедранае, якое прыкрывае бёдры. Спалучэнне таго і другога складала летняе (або пакаёвае, хатняе) адзенне абодвух полаў (рыс. 1). Паверх гэтага лёгкага адзення апраналі кароткую безрукаўку або таксама кароткае адзенне з рукавамі на падкладцы, а ў халады — даўгаполае — суконнае і футравае. Цёплае верхняе адзенне, як і нацельнае, з яўляецца абавязковым для абодвух полаў і ўсіх узростаў, тады як кароткае безрукаўнае і з рукавамі вядома было не ўсюды і далёка не ва ўсіх. У беларусаў нацельнае і верхняе адзенне абавязкова дапаўнялася поясам (плеценым, тканым, вязаным).
    Ва ўсіх усходнеславянскіх народаў і іх суседзяў комплекс адзення складаецца з аналагічных састаўных частак, таму такая этнаграфічная класіфікацыя адзення ў значнай меры аблягчае вызначэнне тіяпалагічндй блізкасці або
    адрозненняў у адзенні многіх народаў, этнічна родных і няродных.
    Найважнейшай адзнакай, па якой вызначаецца этнаграфічны тып народнага адзення, з’яўляецца крой асобных састаўных частак касцюма. Аналіз тыпалогіі крою ў асобнага народа і параўнанне гэтых матэрыялаў з аналагічнымі ў суседзяў складае аснову этнаграфічнага аналізу народнага адзення.
    Крой — гэта пэўнае злучэнне ў адно цэлае асобных канструктыўных дэталей з расчлененага на часткі рознай формы і памеру матэрыялу. У кроі кожнага прадмета касцюма можна выдзеліць асноўную частку, каля якой збіраюцца астатнія кампаненты.
    У мужчынскіх і жаночых кашулях аснову складае «станіна» (суцэльная або з подтачкай). Разнастайнасць спосабаў злучэння пярэдняй і задняй палавін «станіны» на плячах (тунікападобнае, паліковае, простае шво) уяўляе сабой своеасаблівасць этнічнага і часавага характару. I іменна характар злучэння палотнішчаў на плячах лічыцца тыпалагічным вызначальнікам нацельнага плечавога адзення і надае яму пэўны каларыт.
    У беларускай жаночай кашулі ў XIX — пачатку XX ст. пярэдняе і задняе палотнішчы на плячах злучаліся з дапамогай палікаў — прамавугольных уставак. Гэтыя ўстаўкі былі звычайна з таго ж самага палатна і прышываліся адным вузкім канцом у прызбораным выглядзе да каўняра, а другім, процілеглым — да верхняй часткі рукава. Палікі ў беларускіх кашулях, як у паўночнарускіх і часткова ўкраінскіх, да полак кашулі прышываліся па ўтку (рыс. 2).
    Жаночая кашуля з палікамі ва ўсіх трох усходнеславянскіх народаў з’яўляецца старажытнай формай адзення. Па сцвярджэнню даследчыкаў, устаўкі на плячах і сабраны ў шыі каўнер адрознівалі славянскія кашулі ад кашуль .	.	о 9
    фінаі цюркаязычных народау .
    Кашуля з палікамі шылася з хатняга палатна з дзвюх, трох, чатырох полак. Колькасць полак вызначалася шырынёй палатна, якая на Беларусі вагалася ад 38—40 да 62—70 см. Пры кроі ў тры полкі трэцяя звычайна прыходзілася на адзін з бакоў. У кашулі з чатырох полак дзве ішлі пасярэдзіне — адна ззаду, другая спераду, а дзве — па баках. Часцей за ўсё кашулі шыліся з дзвюх шырокіх полак, а на баках устаўляліся нешырокія кліны (рыс. 3).
    Вельмі распаўсюджаным тыпам жаночай кашулі ў канцы XIX — пачатку XX ст. становіц-
    2	Г. С. Маслов а. Нсторнко-культурные связн русскнх н украннцев. «Советская этнографня», 1954, Ns 2, стар. 44.
    касцюма Магілёўшчыны
    Рыс.
    1. Тыпы жаночага
    ца кашуля з гесткай, або на гестцы. У такіх кашулях асноўны матэрыял — «станіна» прышываўся ўверсе да нешырокай какеткі-гесткі. Палотнішчы «станіны» пры сшыванні з гесткай збіраліся ў зборку спераду і ззаду, а іншы раз толькі спераду. Гестка мела плечавыя швы, але часта шво не рабілі; тады матэрыял на плячах проста перагінаўся. Кашулі з гесткамі ў XIX— пачатку XX ст. часцей сустракаліся на Віцебшчыне, на поўначы Магілёўшчыны і спарадычна ў іншых раёнах Беларусі, а таксама за яе межамі.
    Найболып просты тып крою — тунікападобны для жаночай беларускай кашулі другой палавіны XIX —• пачатку XX ст. не быў характэрны. Па сцвярджэнню беларускіх сялянак, гэты тып крою ў некаторых месцах паявіўся
    толькі тады, калі кашуля стала сподняй бялізнай. Але ў радзе месц паўночна-заходняй Беларусі (Астравецкі, Ашмянскі, Навагрудскі, Лідскі, Ваўкавыскі раёны Гродзенскай вобласці, Мядзельскі, Вілейскі Мінскай, Полацкі, Верхнядзвінскі, Расонскі раёны Віцебскай вобласці) тунікападобная кашуля не мела ў мінулым паліковых папярэднікаў (карта 1). Гэту з яву часткова можна растлумачыць тым, што тут кашуля вельмі даўно стала споднім адзеннем. Пэўную ролю ў гэтым адыгралі пазнейшыя ўзаемасувязі культуры беларусаў з культурай суседніх народаў Прыбалтыкі. Магчыма, уплывам прыбалтыйскіх народаў (латышоў, літоўцаў) тлумачыцца і шырокае распаўсюджанне ў паўночнай Беларусі (на Віцебшчыне) жаночай
    Рыс. 2. Тыпы жаночых кашуль:
    в. Мальковічы Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл.; б — в. Азярніца Лунінсцкага р-на Брэсцкай вобл.; в, г — в. Юндзілдвічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.
    Рыс. 3. Тыпы жаночых кашуль:
    a — в. Брадок Магілёўскай губ.; б— в. Тонеж Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.; в— в. Каровіна Аршанскага р-на Віцебскай вобл.; г—в. Ялаўка Чырванагорскага р-на Бранскай вобл.	•
    Карта 1. Тыпы крою жаночай кашулі (канец XIX — пачатак XX ст.):
    / —тунікападобная; 2— на гестцы; 3— з прамымі палікамі, прышытымі на ўтку (а — пераважае, б— бытуе, d — сустракаецца)
    кашулі з «прырамкамі», г. зн. з прамавугольнымі палатнянымі нашыўкамі на тунікападобнай аснове. Па сцвярджэнню даследчыка латышскага народнага адзення М. Славы, «тунікападобная кашуля з нашытымі наплечнікамі з яўляецца самым распаўсюджаным у Прыбалтыцы відам кашулі» 3.
    Станіна, палікі, гесткі з’яўляюцца асноўнымі канструктыўнымі часткамі кашулі, якія аб’ядноўваюць у адно цэлае ўсе астатнія і вызначаюць тып адзення. Але, апрача асноўных, у кашулі ёсць цэлы рад дэталей, якія і надаюць адзенню пэўны закончаны вобраз.
    Неабходнай часткай не толькі беларускіх кашуль, але і кашуль іншых усходнеславян-
    3 М. Slava. Latviesu tautu terpi. Riga, 1966, стар. 154.
    скіх i прыбалтыйскіх народаў з’яўляецца не вельмі шырокі, даўжынёю да кісці рукаў. Пры сшыванні яго са «станінай» для расшырэння проймы амаль заўсёды ўстаўляліся квадратныя кавалкі тканіны (цвікля, падпашнік, падручнік, ластавіца і інш.).
    Найбольш характэрнымі для беларусаў былі рукавы з манжэтамі — каўнерцамі, чэхлікамі — вузкімі двайнымі палоскамі з той жа тканіны або шырокай «манкетай», «брызуляй», да якой часта прышываліся карункі. Рукавы без манжэт характэрныя для паўночных раёнаў Мінскай вобласці; у іншых жа месцах толькі рабочыя кашулі шылі без манжэт.
    У беларускай жаночай кашулі пераважаючым тыпам каўняра быў стаячы нешырокі (2—3 см). Такі каўнер зашпільваўся на 2 гузікі спераду
    Карта 2. Віды каўняра ў жаночых кашулях (канец XIX — пачатак XX ст.):
    7—адкладны з разрэзам па цэнтру; 2— стаячы з разрэзам па цэнтру; 3—без каўняра з разрэзам па цэнтру (а — пераважае, б — бытуе, в — сустракаецца)
    або збоку. Адкладныя каўняры былі шырокія і часцей за ўсё зашпільваліся на запінку-шпонку або сцягваліся стужкай — «спулечкай», «жычкай» — з каляровай тканіны. Жычка прадзявалася ў дзіркі, якія праразаліся на абедзвюх полках ля шыі.
    Распаўсюджанне розных тыпаў каўняра ў Беларусі было нераўнамерным. У Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях пераважаў адкладны каўнер. Вузкі стаячы каўнер панаваў у Гомельскай і Мінскай абласцях. У іншых месцах сустракаліся абодва тыпы (карта 2).
    Кашулі са стаячым каўняром, акрамя беларусаў, вядомы былі рускім, украінцам, а таксама латышам, літоўцам і эстонцам 4.
    4 Народы Европейской частн СССР, т. 1. М., 1964,
    стар. 6.67.
    Кашулі з адкладным каўняром сустракаліся ў разанскіх, тамбоўскіх, варонежскіх аднадворцаў, дзе іх, па назіраннях Н. I. Лебедзевай, заўсёды насілі з паласатай спадніцай тыпу беларускага андарака. Гэтыя абставіны прывялі Лебедзеву да вываду, што шырокі адкладны KayHep паявіўся пад польскім уплывам, таму што аднадворцы (дробная шляхта) успрынялі шмат чаго з польска-літоўскай культуры. Яна пісала: «Наяўнасць андарака і адкладны каўнер я лічу адной з груп гэтага ўплыву» 5. У карысць польскага паходжання адкладнога каўняра выказваўся таксама і Д. К. Зяленін 8.
    Н. Н. Л е б е д е в а. Народный быт в верховьях Десны н в верховьях Окн, ч. 1. М., 1927, стар. 14.
    6	D. Zelenin. Russische (Ostslavische) Yolkskunde. Leipzig, 1927.
    3 іх меркаваннямі, відаць, трэба згадзіцца, таму што адкладны каўнер сустракаўся і ў іншых народаў — украінцаў, літоўцаў, палякаў, якія разам з беларусамі ў пэўны час уваходзілі ў адзіную дзяржаву — Рэч Паспалітую і знаходзіліся пад уплывам агульных культурных плыней.
    Трэба адзначыць таксама, што ў беларусаў шырокі адкладны каўнер часцей за ўсё сустракаўся ў тых раёнах, дзе панаваў тэрмін «кашуля», а не «сарочка», а, як вядома, тэрмін «кашуля» здаўна засвоен беларусамі ад палякаў.