• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае адзенне

    Беларускае народнае адзенне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 96с.
    Мінск 1975
    68.79 МБ
    У вёсцы Узлогі Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (на мяжы з Расіяй) на святы дзяўчаты павязвалі «бахмару» (відаць, ад слова «бахрама») — нешырокую павязку з тонкага адбеленага палатна. «Бахмара» ўпрыгожвалася кругом невялічкімі кутасікамі («пуклямі») з чырвоных і чорных бумажных нітак і моцна крухмалілася. Яна складвалася па даўжыні ў два разы і завязвалася вакол галавы вузлом на патыліцы 4в.
    У канцы XIX — пачатку XX ст. у летнюю пару дзяўчаты хадзілі звычайна з непакрытай галавой. Хусткі завязвалі толькі ў час палявых работ, каб прыкрыць галаву ад сонца, на святы і ў дарогу. У такіх выпадках складзеныя па дыяганалі хусткі павязвалі пад падбародак або вакол галавы, завязваючы канцы зверху задняга касячка хусткі (рыс. 9, г). У святы яркія каляровыя хусткі павязвалі пад падбародак, пакідаючы спераду частку валасоў адкрытай. У Гродзенскай губерні да павязаных святочных хустак дзяўчаты прымацоўвалі па 2 букеты жывых або штучных кветак 47.
    Другі традыцыйны дзявочы галаўны ўбор— вянок. Аснова вянка рабілася з цвёрдага матэрыялу — лубу, бяросты, палоскі кардону звычайна шырынёй 10—15 см, сагнутай па аб’ёму галавы і абшытай палатном. Вышыня вянка была аднолькавая вакол усёй галавы, верх — заўсёды адкрытым. Паверх палатна з вонкавага боку вянок абшываўся яркай ткані-
    43	В. Ф. Мнллер. Снстематнческое опнсанне коллекцнй Дашковского этнографяческого музея, вып. III. М. 1893, стар. 146—147.
    44	Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 11, спр. 558, л. 10.
    45	П. A. С е р б о в. Белорусы-сакуны, стар. 24.
    4С	Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 11, спр. 557, л. 8.
    47	П. В. Ш э й н. Матерналы для нзучення быта н языка..., т. III, стар. 74—75.
    Карта 8. Тыпы вясельных галаўных убораў (канец XIX — пачатак XX ст.):
    1 — вянок на цвёрдай аснове+стужкі; 2— штучныя кветкі на дроціку+стужкі; 3—штучныя кветкі на дроціку + фата; 4— штучныя кветкі на дроціку + фата + стужкі; 5 — хустка+вянок са штучных квстак на дроціку+стужкі; 6 — вянок з жывых кветак+стужкі; 7 — вянок з жывых кветак+фата; 6 — хустка (а — пераважае, 6 — бытуе, в -сустракаецца)
    най, звычайна фабрычнага вырабу. Такія вянкі сустракаліся таксама і ў некаторых груп рускіх48. Прызначаныя для штодзённага нашэння вянкі нічым не ўпрыгожваліся. Такія вянкі дзяўчаты пачыналі насіць з дзесяцігадовага ўзросту 49. Для вяселля гэты вянок з вонкавага боку шчодра ўпрыгожвалі жывымі або штучнымі кветкамі, фарбаваным пер’ем, а ззаду да ніжняга краю вянка чапляліся рознакаляровыя стужкі50.
    48 Н. М. Лебедева. Народный быт в верховьях Десны н верховьях Окн, стар. 71.
    49 Н. Я. Ннкнфоровскнй. Очеркн простонародного жнтья-бытья..., стар. 120.
    50 I 1 п	п
    1 ам жа.
    У канцы XIX ст. вянкі на цвёрдай аснове ўжываліся толькі як вясельны галаўны ўбор і то далёка не на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Раён бытавання такіх вянкоў ахопліваў Магілёўскую губерню, паўднёвыя паветы Мінскай губерні, Ваўкавыскі, Брэсцкі і Кобрынскі паветы Гродзенскай губерні (карта 8). Летам вянкі на цвёрдай аснове ў Магілёўскай губерні часта замяняліся вянкамі з жывых кветак. Бытаванне іх тут адзначаў і A. С. Дэмбавецкі51.
    У	Віцебскай, на большай частцы Гродзенскай і Мінскай губерняў пераважалі ў гэты час
    51	A. С. Дембовецкнй. Опыт опнсання Могнлевской губерннп..., кн. 1. Могнлев, 1882, стар. 486.
    куплёныя або самаробныя вясельныя вянкі са штучных вашчаных або проста папяровых кветак, умацаваных у адзін рад на дроціку, сагнутым па аб’ёму галавы. Ззаду да вянкоў такога тыпу прымацоўвалася белая фата («валь», «туль», «павуцінне», «кісея», «маслёна», «фата») —■ лёгкае белае пакрывала з тонкага паркалю, марлі, якое спускалася па плячах і спіне і па даўжыні было роўна са спадніцай нявесты. Але ў некаторых мясцовасцях Магілёўскай і Лепельскім павеце Віцебскай губерняў да вясельных вянкоў на дроціку па традыцыі яшчэ прымацоўвалі замест фаты стужкі. У вёсках Суражскага, Невельскага паветаў Віцебскай губерні склаўся звычай, калі нявеста да куплёнага вянка разам з фатой прымацоўвала таксама і рознакаляровыя стужкі.
    Вянкі са штучных кветак на дроціку са стужкамі ззаду былі пашыраны на тэрыторыі Палесся, частцы Гродзенскай і ў некаторых паветах Віленскай губерні.
    Разам з вясельнымі вянкамі са штучных кветак у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні, Лідскім, Свянцянскім і Дзісенскім Віленскай губерні, Мазырскім павеце Мінскай губерні і на тэрыторыі сучаснага Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці бытавалі вянкі з жывой зелені руты ці барвенка (часам у спалучэнні са штучнымі кветкамі) з прымацаванымі ззаду рознакаляровымі стужкамі або фатой.
    Руту і барвенак у гэтых мясцовасцях спецыяльна вырошчвалі на агародах і захоўвалі зялёнымі круглы год. Для гэтага жанчыны позняй восенню накрывалі расліны глінянымі гаршкамі або гарлачамі і каля нізу крыху прысыпалі зямлёй. Пад такім пакрыццём расліны былі зялёнымі ўсю зіму.
    Неабходна, аднак, адзначыць, што, нягледзячы на прыналежнасць да пэўнага тыпу, ні адзін вясельны вянок у дакладнасці не паўтараў іншыя. Атрымоўвалася гэта таму, што кожная жанчына, хоць і захоўвала заўсёды традыцыйную для дадзенай мясцовасці форму вянка, рабіла яго з даступных ёй матэрыялаў, аздабляючы ў адпаведнасці са сваім густам і мастацкімі здольнасцямі.
    У гэты час у некаторых мясцовасцях Беларусі было прынята адзначаць у вясельных галаўных уборах або прычосках сіроцтва нявесты. У такіх выпадках вясельныя вянкі павінны былі адпавядаць пэўным традыцыйным патрабаванням. Так, у вёсцы Бараўцы Бабруйскага павета Мінскай губерні нявесце-сіраце вясельны вянок рабілі толькі з белых і чорных штучных кветак у суадносінах 3 : 1, а ў вёсцы Стасеўка таго жа павета — з белых і зялёных. У Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні ня-
    весце, калі ў яе не было аднаго з бацькоў, пад вянец запляталі касу толькі да палавіны 5“.
    Часам у адной і той жа мясцовасці ў канцы XIX — пачатку XX ст. бытавалі вянкі на цвёрдай аснове або вянкі з руты і барвенка разам з куплёнымі на дроціку. Куплялі вянкі больш заможныя сяляне.
    Да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі звычайнай з’явай на беларускай вёсцы было калектыўнае карыстанне вясельнымі вянкамі. Часта на ўсю вёску было 1—2 вясельныя вянкі, якія беражліва захоўвалі гаспадыні ў куце пад іконай. Гэтымі вянкамі карысталіся пры выхадзе замуж усе вясковыя дзяўчаты, толькі стужкі для вянка нявеста сама збірала ў сваіх сябровак.
    Спарадычна ў радзе месц Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў у якасці вясельнага галаўнога ўбору выкарыстоўвалася хустка. Хустку, складзеную па дыяганалі, павязвалі пад падбародкам або вакол галавы такім чынам, што два канцы яе перакрыжоўваліся на патыліцы пад заднім касячком хусткі і завязваліся спераду над ілбом. Часам спераду і па баках галавы хустка нявесты ўпрыгожвалася кветкамі і зеленню, а ззаду да валасоў прымацоўваліся рознакаляровыя стужкі, якія звісалі з-пад хусткі ўздоўж спіны.
    Вельмі цікава ўпрыгожвалі вясельную хустку у в. Аляксейкі Слонімскага павета Гродзенскай губерні: бралі 6 рознакаляровых стужак, складалі іх па дзве, скручвалі і прышывалі ў тры паласы па налобнай частцы складзенай па дыяганалі белай хусткі. Павязвалі яе не пад падбародак, а вакол галавы 53.
    Валасы нявесце пад вянец звычайна запляталі ў 1—2 касы або незаплеценыя перавязвалі на патыліцы каляровай стужкай.
    На Палессі маладой пасля вянчання ў царкве надзявалі намітку, і яна насіла яе цэлы дзень. Па прыездзе нявесты ў хату жаніха свёкар здымаў намітку і сяброўкі расчэсвалі нявесце валасы, закручвалі іх на тканку і надзявалі
    Б4 чапец і хустку .
    Прычоска і галаўныя ўборы рэзка змяняліся з выхадам дзяўчыны замуж. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Беларусі ў рознай ступені бытавання існаваў складаны жаночы галаўны ўбор, які складаўся з наступных частак: 1) цвёрдай асновы, якая прыдавала форму ўсяму галаўному ўбору; 2) мяккага, звычайна
    52	Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 11, спр. 1154, л. 2.
    53	Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 11, спр. 626, л. 3.
    54	Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 6, воп. 6, спр. 3, л. 9; ф. 6, воп. 11, спр. 12, л. 30	31.
    Рыс. 7. Традыцыйны галаўны ўбор з «пушанкай»
    спосабы павязвання хустак:
    a — «пушанка», в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.; б— жанчына ў традыцыйным галаўным уборы з «пушанкай», в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.; в — спосаб павязвання хустак, в. Шапілавічы Любанскага р-на Мінскай вобл.; г — спосаб павязвання хустак, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.
    сшытага з куплёнай тканіны або звязанага з нітак чапца; 3) ручніковага галаўнога ўбору («намітка») або хусткі.
    Пасля вяселля маладыя жанчыны амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі кос ужо не плялі, a закручвалі валасы на тонкі абручык з ільняной кудзелі, лісця явара, некалькіх тонкіх гнуткіх галінак дрэва, абшытых палатном. Абручык рабіўся строга па аб’ёму галавы і ззаду завязваўся матузкамі. Гэта частка жаночага галаўнога ўбору ў розных месцах Беларусі называлася па-рознаму: «тканка», «кібалка», «бічайка», «лямец». Часам у тканкі ўшывалі медзякі, каб быць багатымі 55.
    Ва ўсходняй частцы Магілёўскай губерні (Мсціслаўскі, Клімавіцкі, Чэрыкаўскі паветы) жанчыны, накруціўшы валасы на «тканку» або жмут кудзелі, часам не ўкладалі іх вакол галавы, а закручвалі па баках галавы над вушамі «ў рогі», або «падкоскі».
    У сярэдзіне XIX ст. на Палессі бытаваў складаны рагаты жаночы галаўны ўбор — «галава», які па форме нагадваў ківер улан. Зверху «галава» абвязвалася наміткай — «сарпанкай» 56.
    Да ліку рагатых галаўных убораў трэба аднесці і «пушанку», якую яшчэ і зараз носяць некаторыя старыя жанчыны на тэрыторыі былога Пінскага павета Мінскай губерні (рыс. 7).
    Закручванне валасоў на тканку або на жмут кудзелі ў канцы XIX — пачатку XX ст. ужо не лічылася абавязковым на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У некаторых паветах Магілёўскай і
    55 Архіў ІМЭФ, ф. 6, воп. 6, спр. 1, л. 30.
    56 Жнвопнсный альбом «Народы Росснн», стар. 46;
    Н. Эремяч. Очеркн Белорусского Полесья, стар. 7.
    Віцебскай губерняў жанчыны запляталі валасы ў дзве касы, а на большай частцы цэнтральнай і заходняй Беларусі заплятанне валасоў у косы было адзінай жаночай прычоскай.
    Абавязковым элементам складанага жаночага галаўнога ўбору канца XIX — пачатку XX ст. быў чапец. Шылі чапцы звычайна з тонкай, мяккай, часцей фабрычнай матэрыі.