Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Беларускі мужчынскі і жаночы касцюм характарызуецца значным адзінствам на ўсёй тэрыторыі. Фарміравалася гэта асаблівасць пад непасрэдным уплывам пэўных сацыяльных і палітычных фактараў.
У перыяд сярэдневякоўя пад уплывам пануючай польска-літоўскай вярхушкі ў комплексе беларускага жаночага адзення трывала засвойваюцца пашытая паясная спадніца і безрукаўнае адзенне тыпу гарсэта. Гэтыя новыя прадметы вызначылі своеасаблівасць беларускага жаночага касцюма, якая адрознівае яго ад комплексу адзення іншых усходнеславянскіх народаў і збліжае з адзеннем палякаў і літоўцаў. Новыя прадметы адзення арганічна спалучаліся са старадаўнімі, якія мелі адзіныя гнасеалагічныя карэнні з рускімі і ўкраінскімі, што ў сваю чаргу адрознівала беларускі комплекс ад заходніх суседзяў — палякаў і літоўцаў.
Захоўваючы ў сваёй аснове адзіныя рысы, народнае беларускае адзенне ў XIX — пачатку XX ст., як паказвае картаграфаванне, не было
аднародным на ўсёй беларускай тэрыторыі. Многімі асаблівасцямі касцюма выдзяляюцца вялікая тэрыторыя на паўднёвым захадзе — Палессе, раёны Падняпроўя з усходняй Віцебшчынай і тэрыторыя, якая ахоплівае сучасную заходнюю Віцебшчыну і поўнач Гродзеншчыны.
У адзенні кожнай з пералічаных абласцей спалучаюцца і старажытныя, і больш сучасныя рысы.
Лакалізацыя асаблівасцей у адзенні пэўных раёнаў гаворыць аб тым, што яны не былі выпадковай з'явай, а маюць пэўную гістарычную і этнічную аснову.
На фарміраванне комплексаў жаночага і мужчынскага адзення ўплывалі сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё грамадства і сувязі з іншымі народамі.
Значныя змены ў беларускім народным адзенні адбыліся ў канцы XIX — пачатку XX ст., што было выклікана пранікненнем у беларускую вёску капіталістычных адносін.
Масавае адыходніцтва, рост класавай дыферэнцыяцыі ўнеслі значныя змены ў матэрыял, у крой адзення, у тыпы галаўных убораў і абутку. Гэтыя змены раней за ўсё праяўляліся ў адзенні маладога пакалення, тады як старыя доўга прытрымліваліся архаікі.
Афарбоўка і набойка тканін хатняга вырабу, каляровыя ўзорыстыя куплёныя тканіны значна змянілі каляровую гаму народнага беларускага адзення. Побач з белым традыцыйным колерам шырока вядомым становіцца чырвоны розных адценняў. Белыя нядубленыя кажухі выцясняюцца дубленымі паўкажушкамі чырванаватага колеру. Выходзяць са штодзённага ўжытку белыя ручніковыя галаўныя ўборы. На змену ім прыходзяць хусткі рознага памеру, якасці і расфарбоўкі. Знікаюць мужчынскія лямцаватыя шапкі-магеркі, суконныя белыя світы з фалдамі і г. д.
Змены ў традыцыйным сялянскім адзенні ў дарэвалюцыйны перыяд не атрымалі маса-
вага пашырэння і не мелі прынцыповага характару, таму што адбыліся ў асноўным у месцах масавага адыходніцтва і раёнах, размешчаных недалёка ад гарадоў і чыгуначных станцый. Паўнатуральны характар велізарнай большасці сялянскіх гаспадарак доўгі час садзейнічаў захаванню даматканіны і, значыць, традыцыйнага адзення.
Вялікія змены ў адзенні беларускага селяніна адбыліся пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая карэнным чынам змяніла яго жыццё. Знікненне з ужытку даматканіны прывяло да поўнай замены матэрыялу, відаў адзення і тыпаў яго крою, абутку і галаўных убораў.
Сучаснае адзенне сельскага насельніцтва мала чым адрозніваецца ад гарадскога. Рост культурнага ўзроўню сяла, забеспячэнне BecKi аднолькавымі з горадам прамысловымі таварамі стварае адзінства ў адзенні двух раўнапраўных класаў нашай краіны.
У т ой жа час гарадскі касцюм засвойвае некаторыя традыцыйныя рысы сялянскага касцюма, чаму садзейнічае праца мастакоў-мадэлье-
раў і розных устаноў, якія звязаны з вырабам гатовага адзення. У выніку такога ўзаемаўплыву ствараецца сучасны касцюм, які задавальняе ўсе слаі насельніцтва. Лепшыя ўзоры адзення, выкананыя па народных традыцыях, выкарыстоўваюцца прафесійнымі і самадзейнымі артыстычнымі калектывамі, становяцца вядомымі далёка за межамі нашай краіны і аказваюць пэўны ўплыў на культуры іншых народаў.
Далейшае вывучэнне народнага адзення звязана з параўнаўчым аналізам картаграфаванага матэрыялу па цэламу рэгіёну, які ўключае народы рознага паходжання. Такі аналіз дазволіць зрабіць больш глыбокія вывады этнагенетычнага плана, пралье святло на многія, зараз яшчэ спрэчныя і незразумелыя пытанні паходжання асобных відаў адзення, яго крою і назваў.
Важную ролю ў рашэнні пытанняў старажытных культурных узаемасувязей розных народаў павінны адыграць матэрыялы па каларыстыцы і структурна-мастацкіх асаблівасцях адзення.
Тэксты напісалі: Л. А. Малчанава — Уводзіны, раздзелы «Жаночы касцюм» (параграфы «Характарыстыка агульнага комплексу і яго састаўных частак», «Асноўныя лакальныя асаблівасці жаночага адзення»), «Адзенне іншых нацыянальнасцей Беларусі», Заключэнне; Л. А. Малчанава і Ю. Г. Сяргеенка — «Сучаснае адзенне сельскага насельніцтва Беларусі»; Г. М. Курыловіч і Г. I. Дулеба — раздзел «Мужічынскі касцюм»; Г. М. Курыловіч і В. М. Бялявіна—раздзел «Верхняе адзенне і абутак» (Г. М. Курыловіч — верхняе адзенне, В. М. Бялявіна — абутак); В. М. Бялявіна — параграф «Галаўныя ўборы» ў раздзеле «Жаночы касцюм».
Карты падрыхтавалі: па жаночаму касцюму— Л. А. Малчанава, па жаночых галаўных уборах і абутку — В. М. Бялявіна, па мужчынскаму — Г. I. Дулеба, па верхняму адзенню— Г. М. Курыловіч.
Малюнкі зроблены С. Ц. Гунько, Ф. А. Есаковай, фотаздымкі — Д. I. Мазанікам. В. П. Жырко, Ю. Г. Сяргеенкам.
I. Сяляне ў традыцыйных касцюмах (Пінскі п. Мінскай губ.)
II. Сялянкі ў традыцыйных касцюмах (Слуцкі п. Мінскай губ.)
III. Сялянкі ў традыцыйных касцюмах:
злева — в. Ванялевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.; справа—Бабруйскі п. Магілёўскай губ.
IV. Сялянкі ў традыцыйных касцюмах:
злева — Слуцкі п. Мінскай губ.; справа — Пінскі п. Мінскай губ.
• , ■
V. Сялянкі ў традыцыйных касцюмах:
злева — в. Масток Магілёўскай губ.; справа — Клімавіцкі п. Магілёўскай губ.
VI. Сялянка ў традыцыйным касцюме з наміткай (в. Азярніца Лунінецкага р-на Мінскай вобл.)
VII. Сялянка ў традыцыйным касцюме з панёвай (в. Неглюбка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.)
VIII. Сялянкі ў традыцыйных касцюмах:
злева■—в. Рудня Бабруйскага п,; справа — хутар Завашчага Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
IX. Традыцыйныя тыпы беларускай жаночай кашулі:
а, б, в— в. Покаць Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.; г—в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.
X. Традыцыйныя тыпы беларускай жаночай кашулі:
а — в. Аніскавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.; б— в. Акропна Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.; в — Віцебская вобл.; г — Полацкі р-н Віцебскай вобл.
XI. Жаночае плечавое адзенне 30-х гадоў XX ст.:
a — «плечніца», в. Мілаславічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.; 6 — «чэхлік», в Старыя Дзятлавічы Гомельскага р-на Гомельскай вобл.; в — «кофтачка», в. Бродніца Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.; г — «каптан», в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.
XII. Гыпы паяснога жаночага адзення:
a — бурка, в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.; б — андарак, в. Юндзілавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.; в, г — андаракі, в. Хідры Кобрынскйга р-на Брэсцкай вобл.
XIII. Тыпы паяснога жаночага адзення:
a — андарак, в. Забалацце Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.; б— андарак, в. Покаць Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.; в — андарак, в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.; г — пасаманнік, в. Радзеж Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
XIV. Тыпы паяснога жаночага адзення:
а, б— андаракі, в. Засецце Дзяа’лаўскага р-на Гродзенскай вобл.; в, г—андаракі, в. Асташын Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.
XV. Тыпы паяснога жаночага адзення:
a — фартух парцяны, в. Рагозна Брэсцкага р-на Брэсцкай вобл.; б— спадніца ў ладкі, в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.; в — спадніца суконная, в. Юндзілавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.; г-—спадніца, в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.
XVI. Тыпы паяснога жаночага адзення:
a — андарак, в. Родня Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.; б — андарак в Званец Рагачоускага р-на Гомельскай вобл.; в, г, д, е — андаракі, в. Валынцава Горацкага р-на Магілёўскай вобл.
1
f
— at
ttBBS
a
XVII. Тыпы андаракаў з прышыўным кабатам:
a — в. Казусеўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.; б — в. Купяцічы Пінскага п. Мінскай губ.; в, г — с. Лабанаўка Чэрыкаўскага п. Магілёўскай губ.
XVIII. Тыпы палатняных фартухоў:
а, б — фартухі, Аршанскі р-н Віцебскай вобл.; в, г — фартухі, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.
XIX. Тыпы палатняных фартухоў:
а, 6 —в. Аніскавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.; в, г — в. Хідры Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.
XX. Тыпы палатняных фартухоў:
а, б— фартухі, в. Хідры Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.; е, г, д— фартухі, в. Мілаславічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.
XXI. Тыпы жаночых безрукавак:
зверху — кабат, в. Чудзін Слуцкага п. Мшскай губ.; знізу — гарсэт, Ігуменскі п. Мінскай губ.
XXII. Тыпы жаночых безрукавак:
a — гарсэт з чырвонага сукна, в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на Магілёўскай вобл.; б, в, г — шнуроўка, в. Азярніца Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.
ХХШ. Тыпы жаночых безрукавак:
а, б —каптан, в. Славень Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.; в і —гарсэт з чырвонага палатна, в. Пагост Салігорскага р-на Мінскан вобл.
XXIV. Тыпы мужчынскіх сарочак:
а Дзісенскі п. Віленскай губ.; б— в. Бабцы, Барысаўскі п.; в — гімнасцёрка з даматканага палатна, Мазырскі п. Мінскай губ.; г — Магілёўская губ.
XXV. Тыпы мужчынскіх сарочак:
a — Мазырскі п. Мінскай губ.; б— Слуцкі п. Мінскай губ.; в — Брэсцкі п. Гродзенскай губ.; г — Магілёўская губ.
XXVI. Сяляне ў традыцыйных касцюмах (Мазырскі п. Мінскай губ.)
XXVII. Сялянкі ў традыцыйных касцюмах:
злева—Слуцкі п. Мінскай губ.; справа — в. Радзеж Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
XXVIII. Тыпы світ:
a — латуха, в. Арэхава Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.; б— з «фалдамі в. Яроміна Гомельскага р-на Гомельскай вобл.
XXIX. Тыпы світ:
a — з падразнымі бачкамі, в. Пескі
в. Пагост Салігорскага р-на Мінскай вобл.; б — бурка, Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.
XXX. Тыпы кажухоў:
a — з «вусам», в. Загор е Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.; б — «казачына», в. Чудзенічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.
XXXI. Тыпы кажухоў:
а — в. Забалацце Чавускага р-на Магілёўскай вобл.; б — в. Красін Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.; в — в. Навасёлкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.; г — в. Плесы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.