Беларускае народнае адзенне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 96с.
Мінск 1975
Назвы верхняга суконнага адзення тыпу «світа» даволі разнастайныя. Самай пашыранай на ўсёй тэрыторыі Беларусі была агульнаславянская назва «світа». Але побач з гэтым у беларусаў былі вядомы і іншыя тэрміны. У паўночных раёнах Магілёўскай, у Віцебскай, Віленскай і радзе паветаў Гродзенскай губерні бытавала старажытнаруская назва «сярмяга». Тэрмін гэты на захадзе пашыраўся за межы Беларусі ў Літву 26 і Польшчу 27. На поўначы і паўночным усходзе быў распаўсюджан тэрмін «армяк», бытаванне якога Л. Малчанава звязвае з рассяленнем старавераў на тэрыторыі Беларусі На захадзе Мінскай губерні верхняе адзенне даволі часта называлася «халат», у радзе паветаў Гродзенскай губерні — «бурнос». Тэрмін гэты сустракаецца і ў раёнах Букавіны — «бурнус» 29. У паўднёва-заходнім Палессі шырока бытавала назва «латуха». Менш пашыраны былі тэрміны «сукман», «жупан», «кунтуш». Апошнія дзве назвы запазычаны ў палякаў і на Беларусі пашыраліся сярод шляхты. Гэта ў асноўным тэрміны, якія не абумоўлены ні кроем, ні яго дэталямі. Але, як паказалі нашы даследаванні, у беларусаў сустракаюцца і такія
24 П. В. Ш е й н. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 3. СПб, 1902, стар. 53.
25 Русскпе. Нсторнко-этнографнческнй атлас, стар. 241.
26 М. Мастоннте. Лнтовская народная одежда..., стар. 18.
27 L. Golfbjowski. Ubjory w Polske, стар. 482.
28 Л. A. М о л ч а н о в а. Матернальная культура белорусов. Мннск, 1968, стар. 152.
29 Народы Европейской частн СССР, ч. 1, стар. 672.
назвы («казачына», «чуйка», «світа з вусам» і інш.), якія звязаны якраз з кроем верхняга адзення ці асобнымі яго часткамі. Так, напрыклад, казачынай у беларусаў называлі адзенне толькі адразное па таліі ў зборку. Тэрмін гэты, відаць, паходзіць ад рускага «казакнн» і распаўсюджваўся ў асноўным на ўсходзе. Суконная світа з вялікім адкладным каўняром называлася «чуйка», «чухмень» (руск. чекмень). Назва гэта сустракаецца на поўдні Беларусі. Бакавыя кліны — «вусы» абумовілі і назву — «світа з вусам» (паўднёва-ўсходнія раёны Палесся).
Багаццем упрыгожанняў верхняе адзенне не вылучаецца. Асабліва гэта трэба аднесці да паўночных і паўночна-заходніх раёнаў Беларусі, дзе верхняе адзенне, таксама як і жаночы і мужчынскі асноўныя комплексы наогул, упрыгожвалася мала. Увогуле ўпрыгожанні ў суконным верхнім адзенні і месца іх размяшчэння ў значнай ступені былі абумоўлены кроем. Сціпласцю ўпрыгожанняў вылучалася суконнае адзенне прамога халатападобнага крою. Звычайна правае крысо, ніз рукавоў, каўнер, кішэні абшываліся паскамі чорнага, сіняга або белага сукна. Зрэдку сукно замянялася скурай 30.
Найбольш багата і арыгінальна ўпрыгожвалася верхняе адзенне на Палессі, дзе была вядома світа з «вусам». У ёй упрыгожваліся не толькі каўнер, ніз рукавоў, крыссе, а абавязкова абшываліся і бакавыя кліны. Для паўднёвазаходніх раёнаў Палесся характэрна ўпрыгожанне шнурком, звітым з рознакаляровых суконных нітак, якім абшываліся каўнер, правае крысо, ніз рукавоў і бакавыя кліны, якія яшчэ ўпрыгожваліся кутасамі (дадатак, XXVIII, а, б). Але ў некаторых цэнтральных раёнах Палесся адзенне такога тыпу часта не ўпрыгожвалася зусім. Адзінай аздобай у такіх выпадках служыў каляровы пояс. Больш багата і заўсёды ўпрыгожвалася світа «з вусам» ва ўсходняй частцы Палесся. Яна вышывалася паскам тонкага куплёнага сукна (1,5—2 см шырынёй), якія тут звычайна называліся жычкамі, на поўначы Магілёўскай губерні (Сенненскі, Аршанскі паветы)—ірхамі. Для ўпрыгожанняў світы часцей за ўсё ўжываліся шнуркі сіняга, чорнага колераў. Пазней, у 20—30-я гады XX ст., у жаночай свіце паміж чорнымі і сінімі шнуркамі нашываўся яшчэ чырвоны, а ў радзе месц (Рэчыцкі, Мазырскі, Бабруйскі паветы) і зялёны.
У канцы XIX —пачатку XX ст., апрача доўгага, у беларусаў шырока бытавала і кароткае верхняе адзенне, якое трэба лічыць больш позняга паходжання, бо матэрыялы, па якіх можна
30 П. В. Ш е й н. Матерналы для быта н языка..., стар. 43.
Карта 17. Тыпы кароткага верхняга адзення з рукавамі (канец XIX — пачатак XX ст.).
Прамога крою: 1 — з сукна; 2—з палатна; 3—з фабрычных матэрыялаў. У талію: 4— з сукна; 5 — з палат* на; 6 — з фабрычнага матэрыялу (а — пераважае; 6 — бытуе, в — сустракаецца)
было б меркаваць аб існаванні такога адзення раней XIX ст., намі пакуль што не выяўлены.
Верхняе кароткае адзенне з рукавамі ў аднолькавай меры насілі мужчыны і жанчыны ўсіх сацыяльных слаёў. Шылася яно пераважна з сукна, радзей з палатна і ў некаторых выпадках з фабрычных матэрыялаў (карта 17). У беларусаў (асабліва ў паўночных раёнах) шырока бытавала яшчэ цёплае кароткае адзенне. Для яго часцей за ўсё ўжывалі кудзелю і ў рэдкіх выпадках вату.
Па крою кароткае верхняе адзенне амаль нічым не адрознівалася ад світы. Але межы пашырэння асобных тыпаў яго не заўсёды супадалі з межамі існавання доўгага. Так, напрыклад, кароткае адзенне адразное па таліі ў зборкі пашыралася не толькі на паўднёвым усходзе,
а было вядома і ў радзе паветаў Гродзенскай, Віленскай і Віцебскай губерняў, але разам з тым мела і некаторыя лакальныя адрозненні. Так, на поўдні Мінскай губерні (Слуцкі, Мазырскі паветы) і на Магілёўшчыне (Быхаўскі, Бабруйскі паветы) назіралася большая ўстойлівасць традыцыйных элементаў. Для гэтых месц характэрна казачынка з нізкім стаячым каўняром, якая зашпільвалася толькі на гаплікі. На захадзе і поўначы Беларусі (Гродзенскі, Лідскі, Ашмянскі, Полацкі, Дзісенскі паветы) адзенне такога крою шылася толькі з адкладным каўняром, зашпільвалася на гузікі. Крой кароткай світкі ў талію з падразнымі бачкамі і ўстаўнымі клінамі лакалізаваўся ў Пінскім, Слуцкім паветах Мінскай губерні, а таксама на Магілёўшчыне (Рагачоўскі, Клімавіцкі паветы).
У першыя гады XX ст. на вёсцы шырокае распаўсюджанне атрымлівае кароткае адзенне прамога крою, якое зашпільвалася толькі на гузікі, з адкладным каўняром, праразнымі бакавымі кішэнямі (рыс. 16). Кароткае адзенне, і мужчынскае, і жаночае, мела назвы «куртка», «курцік», «каптанік», «світка», «латушка», «сярмяжка», «армячок», «казачынка» і інш. Побач з імі былі вядомы назвы, якія датычыліся толькі мужчынскага кароткага адзення: «пінжак», «кулёк», «кусёк» або толькі жаночага — «сачык», «сачок» і інш. Яны былі вядомы на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Вузкалакальнае пашырэнне мелі назвы, запазычаныя ад суседніх народаў. Так, для ўсходняй часткі Беларусі былі характэрны рускія — «паддзеўка», «паддзёўка» (мужчынскае адзенне). У раёнах, пагранічных з Польшчай, вядома назва «марынарка», на мяжы з Украінай побач з іншымі — «сардачок». Усё гэта кароткае верхняе адзенне розных тыпаў.
Для беларусаў, як і для іншых народаў, было характэрна і верхняе адзенне з аўчын — кажух. У другой палавіне XIX ст. на тэрыторыі Беларусі шырока бытуе нядублены кажух з белых аўчын. Аднак пачынаючы з канца XIX ст. шырокае распаўсюджанне набывае дублены кажух,
Рыс. 16. Кароткае верхняе адзенне з рукавамі:
a—сачок, в. Клявіца Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.; б — пінжак, в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.; в — сярмяжка, Пружанскі п. Гродзенскай губ.; г — куртка, Бабруйскі п. Мінскай губ.
які паступова выцясняе белы. У першую чаргу гэта адносіцца да поўначы Беларусі. У паўднёвай жа частцы яшчэ доўгі час пераважалі белыя нядубленыя кажухі, якія захаваліся нават да 30-х гадоў нашага стагоддзя.
Крой кажухоў у асноўным супадае з кроем суконнага верхняга адзення. На ўсёй тэрыторыі Беларусі самым пашыраным быў кажух прамога крою. Мясцовыя адрозненні заключаліся ў асобных дэталях: у форме і памеры каўняра, спосабу зашпільвання і інш. На Палессі, асабліва ва ўсходніх яго раёнах, бытаваў кажух з «вусам», але ў параўнанні са світай такога ж тыпу быў менш распаўсюджан. Насілі яго часцей жанчыны. Рабіўся ён звычайна белым і абавязкова ўпрыгожваўся. Для гэтага бралі кавалак тонкай аўчыны (без воўны) адпаведнага памеру, старанна выпрацоўвалі і адбельвалі. У ім на аднолькавай адлегласці (прыкладна 1,5—2 см) праразалі адтуліны, у якія працягвалі шнуркі, а пасля ўжо нашывалі на кажух. Крой кажуха ў талію з адразной спінкай і зборкамі шырока бытаваў у Магілёўскай, паўднёвых і цэнтральных паветах Мінскай і менш у Гродзенскай губерні. (Такі тып намі зафіксаван толькі ў Кобрынскім павеце).
Самая пашыраная назва гэтага віду верхняга адзення — «кажух». На ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў яго называлі шубай. Шубай называлі таксама кажух, пацягнуты зверху сукном. Такія кажухі насіла ў асноўным шляхта. Доўгі да пят кажух прамога крою з шырокім каўняром называўся тулупам. Служыў ён дарожным адзеннем і быў характэрны для Магілёўскай губерні. Лакальнае пашырэнне мела назва «казачына» (поўдзень Магілёўскай і Мінскай губерняў, зрэдку ў Мінскім павеце) (дадатак, XXX, в, г).
У канцы XIX — пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне набывае кароткі кажух — кажушак, паўшубак часцей прамога крою.
У параўнанні з суконным і футравым менш распаўсюджана ў беларусаў было верхняе адзенне з палатна — насоў, балахон, летнік, касталан. Раёны найбольш шырокага бытавання — поўнач Беларусі. На поўдні палатнянае верхняе адзенне сустракалася радзей.
Колер, а таксама крой палатнянага адзення беларусаў канца XIX — пачатку XX ст. у параўнанні з суконным былі менш разнастайнымі. Насоў — вельмі часта ён называўся «балахон», а на поўначы Віцебскай губерні — «шарапан» — шыўся са зрэбнага неадбеленага чатырохнітовага палатна, пафарбаванага часам у сіні або карычневы колер. Быў ён расхінным, з прамой спінкай і адкладным каўняром (найбольшае распаўсюджанне меў на тэрыторыі Віцебшчыны). Такі балахон быў пашыран і на поўначы Ра-
Карта 18. Тыпы кажухоў (канец XIX — пачатак XX ст.):
7 — прамы; 2 — у талію (а — пераважае, б — бытуе, в — сустракаецца)
сіі 31. У радзе месц Віленскай, на поўначы Гродзенскай і Мінскай губерняў бытаваў насоў, які быў самастойным адзеннем і надзяваўся звычайна ўвосень або летам у халаднаватыя дні. Спінка ў ім была прамая, часам з хлясцікам, зашпільваўся толькі на гузікі, даўжыня крыху ніжэй кален, але вельмі часта ён шыўся і больш кароткім.
Палатнянае верхняе адзенне ў талію не мела шырокага распаўсюджання. У асобных выпадках адзначана ў Дзісенскім, Ігуменскім, Аршанскім, Віленскім паветах і на поўдні ў Мазырскім павеце (тут яно называлася «белячок»). Насілі такое адзенне больш мужчыны. У некаторых месцах (Магілёўская, Віцебская, Мінская гу-